ДА ВЕДАМА АЎТАРАЎ
Пры накіраванні рукапісу ў рэдакцыю просьба прытрымлівацца наступных правіл:
1. Артыкул на беларускай або рускай мове падаецца ў рэдакцыю часопіса на электронным носьбіце і ў двух якасна надрукаваных (на аркушах фармата А4) экзэмплярах. Аб’ём артыкула павінен складаць не менш чым 0,35 аўтарскага аркуша, г. зн. 14 000 друкаваных знакаў, куды ўключаны прабелы паміж словамі, знакі прыпынку, лічбы і г. д., як правіла, не менш чым 5,5 (але не больш за 8) старонак тэксту, надрукаванага праз 1,5 інтэрвалу шрыфтам Times New Roman вышынёй 14 пунктаў у тэкставым рэдактары MS Word. У дадзены аб’ём уваходзяць тэкст, табліцы, рысункі і спіс літаратуры, якія павінны быць выкананы ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:
-
матэрыял артыкула павінен знаходзіцца ў адным файле; дыскета не павінна ўтрымліваць пабочных файлаў, што не маюць дачынення да прадстаўляемых у рэдакцыю матэрыялаў;
-
назва файла, які ўтрымлівае тэкст артыкула, павінна супадаць з першымі 8 літарамі прозвішча аўтара па-англійску і мець стандартнае расшырэнне DOC або RTF;
-
дыяграмы (якія павінны быць выкананы ў рэдактары MS Excel у чорна-белым варыянце), малюнкі і схемы павінны быць выкананы ў чорна-белым варыянце і ў фармаце, які забяспечвае выразнасць перадачы ўсіх дэталей і размешчаны ў асобных радках паміж абзацамі ў плоскасці тэксту пасля першай спасылкі на іх; арыгіналы малюнкаў і схем павінны мець адно з наступных расшырэнняў: CDR, VSD, TIFF, JPG, WMF, EMF; формулы павінны быць набраны ў рэдактары формул. Не рыхтаваць ілюстрацыі ў рэдактары WinWord, Paint і не ўключаць іх у тэкст рукапісу;
-
неабходна імкнуцца да максімальнай прастаты набору і пазбягаць залішняга вылучэння тэксту прапіснымі літарамі, падкрэсліваннем, курсіўным або паўтлустым выдзяленнем, а таксама прымянення розных відаў фармаціравання абзацаў.
2. Патрабаванні да афармлення артыкула:
-
у артыкуле ўказваюцца ініцыялы і прозвішча, вучоная ступень і званне аўтара (аўтараў), арганізацыя, якую ён (яны) прадстаўляе (напрыклад, І.І. Пятроў, кандыдат … навук, дацэнт кафедры … БДПУ);
-
назва артыкула павінна адлюстроўваць яго змест, быць па магчымасці лаканічнай, утрымліваць ключавыя словы, што дазволіць індэксаваць артыкул;
-
змест артыкула павінен складацца з лагічна завершаных раздзелаў і ўтрымліваць наступныя часткі: уводзіны, асноўную частку, заключэнне.
Ва ўводзінах даецца кароткі агляд літаратуры па праблеме, указваюцца нявырашаныя раней пытанні, фармулюецца і абгрунтоўваецца мэта, падаюцца спасылкі на працы іншых аўтараў за апошнія гады, а таксама на зарубежныя публікацыі.
Асноўная частка ўключае апісанне методыкі, тэхнічных сродкаў, аб’ектаў і зместу даследаванняў, праведзеных аўтарам (аўтарамі). Атрыманыя рэзультаты павінны быць абмеркаваны з пункту гледжання іх навуковай навізны і супастаўлены з адпаведнымі вядомымі данымі. Асноўная частка можа дзяліцца на падраздзелы з паясняльнымі падзагалоўкамі.
У заключэнні ў сціслым выглядзе павінны быць сфармуліраваны атрыманыя рэзультаты з указаннем іх навізны і магчымасцей прымянення вынікаў даследавання на практыцы;
-
спіс цытуемых крыніц і літаратуры размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца адпаведна парадку іх цытавання ў тэксце. Парадкавыя нумары спасылак пішуцца ў квадратных дужках па схеме: [1, c. 25–31];
-
спіс літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАКа, змешчанымі ў Інструкцыі па афармленні дысертацый, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацый (зацверджана пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 22.02.2006. № 2);
-
размернасць усіх велічынь, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце, павінна адпавядаць Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння (СІ);
-
у формулах і тэксце паказчыкі ступені і індэксы, а таксама надрадковыя знакі памячаць дугой (для верхняга індэкса) і дугой (для ніжняга).
3. Да артыкула з пазначаным індэксам УДК павінны быць прыкладзены рэкамендацыя кафедры і рэцэнзія спецыяліста ў пэўнай галіне, анатацыя на мове артыкула (100–150 слоў) і на англійскай мове.
4. Артыкулы, прадстаўленыя аспірантамі, дактарантамі або суіскальнікамі ў год заканчэння навучання, друкуюцца ў першую чаргу.
5. Аўтары нясуць адказнасць за накіраванне ў рэдакцыю артыкулаў, апублікаваных раней, або прынятых да друку іншымі выданнямі.
6. Асноўным крытэрыем мэтазгоднасці публікацыі з’яўляюцца профільнасць, навізна і навуковасць артыкула. Калі па рэкамендацыі рэцэнзента артыкул вяртаецца аўтару на дапрацоўку, то дапрацаваны рукапіс зноў разглядаецца рэдкалегіяй і датай паступлення лічыцца той дзень, калі рэдакцыя атрымала яго канчатковы варыянт.
7. Рэдакцыя часопіса не ўтрымлівае плату з аўтараў за публікацыі навуковых артыкулаў і не выплачвае аўтарскіх ганарараў.
УВАГА!
-
Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў матэрыялы да публікацыі не прымаюцца.
-
Рэдкалегія пакідае за сабой права канчатковага рашэння аб публікацыі артыкула і перапіскі па матывах адхілення матэрыялаў не вядзе. Рукапісы аўтарам не вяртаюцца.
Поделитесь с Вашими друзьями: |