Дабрынская школа 1910г 2013г Гісторыя і сучаснасць



Дата канвертавання30.06.2016
Памер105.78 Kb.
Дабрынская школа

1910г - 2013г

Гісторыя і сучаснасць:

святая повязь вякоў

Гісторыя школы ў вёсцы Дабрынь пачынаецца з першай паловы 20 стагоддзя. У справаздачы па народнай адукацыі ў Мазырскім павеце, якая захавалася ў архіўных дакументах, запісана, што 11 снежня 1910 года адкрыта Дабрынскае аднакласнае народнае вучылішча. На яго адкрыццё насельніцтва сабрала 40 рублёў.

У пачатку 1917 года ў вёсцы пачала працаваць 4-х класная школа. Першай яе настаўніцай была Савіч Раіса Васільеўна.

У 20-х гадах была пабудавана новая школа з двума класнымі пакоямі і кватэрай для настаўніка. Пры школе працавала вячэрняя школа лікбеза, якую наведвалі амаль усе жыхары вёскі.

У 1939 – 1940 навучальным годзе быў зроблены першы выпуск семігодкі. Першы выпуск сярэдняй школы адбыўся ў 1968 годзе. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі 643 выпускнікоў. З іх 218 маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю і 191 вышэйшую.

Напрыканцы 20-х гадоў у вёсцы была пабудавана новая школа, якая складалася з 4-х класных пакояў і кватэры для настаўніка.









Сучасны выгляд школы







У 1929 – 1930 годзе ў вёсцы Дабрынь арганізаваўся калгас “Прагрэс”. Першым яго старшынёй была Анішчанка Сцепаніда Іванаўна. Аб’ядналі інвентар, коней, кароў, насенне. Хутаранне з’язджаліся ў вёску. Гэта жанчына па-новаму глядзела ў будучыню. Яна разумела, што людзей патрэбна вучыць. Не без яе ўдзелу ў вёсцы адкрыліся курсы лікбезу, пачала будавацца новая чатырохкласная школка. У сваёй хаце Сцепаніда Іванаўна размясціла дзіцячы садок, пакуль не было пабудавана новае памяшканне.

У школе таксама размяшчалася вячэрняя школа лікбеза, якую наведвалі ўсе жыхары вёскі, таму што амаль усё насельніцтва было непісьменным.

У 1937 годзе адкрыўся 5-ы клас. У 1939 – 1940 навучальным годзе быў першы выпуск 7-га класа.

Да вайны дырэктарам школы працаваў Хрушчоў Андрэй Сяргеевіч (па неафіцыйных звестках родны брат Мікіты Сяргеевіча Хрушчова – кіраўніка СССР з 1958 -1964 год). Завучам працаваў Шматаў Яўхім Данілавіч, настаўнікамі – Пананайка, Феськоў, Мазурэнка. Усе яны пайшлі на фронт і загінулі, абараняючы нашу Радзіму.

У гады вайны дзеці не вучыліся, хоць і была спроба акупантаў навучаць дзяцей па свайму вучэбнаму плану. У памяшканні школы размяшчалася нямецкая канюшня.

Пасля вызвалення вёскі Дабрынь у студзені 1944 года, ужо ў сакавіку гэтага ж года ўзнавіла сваю работу школа. Яна размясцілася ў двух памяшканнях, таму што жадаючых вучыцца было многа і ў адным памяшканні практычна не магчыма было размясціць усіх.

Дырэктарам школы была назначана Трошка Марыя Іванаўна. Настаўнікамі былі жанчыны. Нават ваенную справу вяла настаўніца Андросава Надзея Яўменаўна.

НАТАЎНІКІ – ВЕТЭРАНЫ ДАБРЫНСКАЙ ШКОЛЫ

Андросаў Андрэй Сямёнавіч

Андросава Надзея Яўменаўна

Анішчанка Ганна Авакумаўна

Бараноўскі Іван Самойлавіч

Бараноўская Любоў Андрэеўна

Венцаровіч Валянціна

Ганчарэнка Васіль Антонавіч

Герасіменка Міхаіл Афанасьевіч

Каваленка Пётр Рыгоравіч

Касіна Ірына Пятроўна

Кузняцова Зіна Сямёнаўна

Мазурэнка Марыя Канстанцінаўна

Мігурская Анастаясія Паўлаўна

Мігурскі Іосіф Іванавіч

Назарчук Арсеній Лазаравіч

Руднік Мікалай Сцяпанавіч

Руднік Аляксандра Арсеньцьеўна

Савіч Раіса Васільеўна

Трошка Марыя Іванаўна

Канавод Лідзія Аляксееўна

Кравец Вольга Міхайлаўна

Канавод Зоя Васільеўна

Харко Вольга Мікалаеўна
Настаўнікі – ветэраны школы

Настаўнікі рэспублікі прынялі самы актыўны ўдзел у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У пачатку вайны звыш 10 тысяч настаўнікаў і работнікаў народнай асветы добраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. Цяжка было знайсці такі пратызанкі атрад, у якім не было б настаўнікаў.

З 13043 даваенных школ акупанты спалілі 6000, а астатнія разбурылі. Кніжкі, школьныя прылады і абсталяванне былі знішчаны.

Дзякуючы дапамозе працоўных, удзелу настаўнікаў і саміх вучняў у будаўніцтве і абсталяванні школ ужо ў 1944/45 навучальным годзе ў рэспубліцы пачалі сваю дзейнасць 10127 школ.



Вярнуліся ветэраны – настаўнікі і ў нашу школу. Гэта былі людзі, загартаваныя цяжкімі выпрабаваннямі вайны, узнагародзаныя ардэнамі і медалямі. У іх было адно жаданне: хутчэй заняцца стваральнай працай.
У школе пачаў працаваць настаўнікам пачатковых класаў, а потым геаграфіі Каваленка Пётр Рыгоравіч, 1920 года нараджэння, уражэнец вёскі Забоззе Ельскага раёна. Да вайны закончыў Мазырскі педагагічны тэхнікум. Пачатак вайны застаў яго дома. І5 ліпеня 1941 года быў мабілізаваны ў рады Чывонай Арміі. Закончыў школу малодшых камандзіраў і ў воінскім званні старшыны прайшоў амаль усімі дарогамі вайны. За мужнасць і гераізм Пётр Рыгоравіч двойчы быў узнагароджаны медалём “За адвагу”, ордэнам Чырвонай зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. У баях за вызваленне Польшчы на левым беразе Віслы быў цяжка паранены і накіраваны ў горад Саратаў на лячэнне. Са шпіталя выйшаў інвалідам другой групы. Былыя вучні ўспамінаюць Пятра Рыгоравіча добрымі словамі. Гэта быў чулы, сардэчны, але ж і патрабавальны настаўнік.


Рыбак Марк Іосіпавіч. З 1950 па 1989 год настаўнік гісторыі Дабрынскай СШ. У 1941 годзе яму споўнілася 19 гадоў. Восенню павінен быў прызывацца ў Чырвоную Армію. Але прыйшлося паспяшацца. Пачалася вайна. Найбольш запамінальнай падзеяй у памяці настаўніка – ветэрана застаўся ўдзел у гістарычным парадзе на Чырвонай плошчы 7 лістапада 1941 года. Адсюль і пайшоў ён на фронт. За мужнасць і гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, медалямі “За адвагу”, “За абарону Масквы”.

Андросаў Андрэй Сямёнавіч нарадзіўся ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці ў 1919 годзе. Прайшоў школу сялянскага жыцця. Вайна застала яго на службе ў Бесарабіі салдатам 2-га года, недалёка ад Румынскай мяжы. Першы бой прыняў 23 чэрвеня 1941 года, калі фашысты высадзілі дэсант на станцыю Бесарабяску. З таго часу пацягнуліся цяжкія дні як у фізічным, так і ў маральным плане. Гэта было звязана з адступленнем нашай арміі. Ваяваў пад Адэсай, Нікалаевым, удзельнік абароны Крыма. Прайшоў вайну ў ролі і артылерыста, і шафёра, быў сувязістам і пехацінцам. Удзельнічаў у вызваленні горада Харкава. Вайну закончыў у Берліне. Узнагароджаны ордэнам Славы 3 ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, юбілейнымі ўзнагародамі. Вялікая роля Андрэя Сямёнавіча ў патрыятычным выхаванні школьнікаў, удзеле ў пошукавай рабоце, прапагандзе патрыятычных ідэй сярод школьнікаў.

Ганчарэнка Васіль Антонавіч. 1919 года нараджэння. З першых і да апошніх дзён вайны знаходзіўся на фронце. Не аднойчы быў паранены. Ваяваў пад Сталінградам. Узнагроджаны ордэнам Чырвонага сцяга, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені, медаллю “За адвагу”. З 1950 па 1957 – дырэктар Дабрынскай няпоўнай сярэдняй школы. Праявіў сябе ўмелым арганізатарам педагагічнай справы, прынцыповым, патрабавальным, але чулым да людзей, да іх паўсядзённых пасляваенных клопатаў.

Пасля вайны на вёсцы з’явіліся і свае педагагічныя кадры. Адным з першых вясковым настаўнікам быў Назарчук Арсень Лазаравіч. Ён нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Дабрынь. Закончыў 4 класы Дабрынскай школы і шэсць гадоў вучыўся ў Ельску. Марыў стаць настаўнікам. Але пачалася вайна. З першых дзён на фронце. У 1944 годзе дэмабілізаваны па інваліднасці – страціў нагу. Але жаданне стаць настаўнікам засталося. У 1947 годзе паступіў у Мазырскае вучылішча.

З 1950 па 1976 год працаваў настаўнікам пачатковых класаў Дабрынскай школы.



Настаўніцай у роднай вёсцы была і Бараноўская Любоў Андрэеўна (1922-2002). Яе жыццёвы шлях амаль не розніцца ад папярэднікаў. Але ж ажыццяўленне сваёй мары было настолькі моцным, што яна змагла прайсці праз усе няўзгоды сялянскага жыцця і стаць настаўніцай. Нарадзілася ў вёсцы Дабрынь у 1922 годзе. Час быў няпросты. У школу хадзіла ў лапцях. Бацькі вялікага дастатку не мелі, у 1933 годзе прыйшлося нават галадаць. Але жаданне вучыцца ніколі не пакідала Любоў Андрэеўну. У 1939 годзе паступіла ў Мазырскі педтэхнікум, які паспяхова скончыла ў 1940 годзе. Настаўнічала з 1940 года ў вёсцы Новая Рудня, была загадчыкам школы. З 1945 года пачала працаваць настаўніцай пачатковых класаў у Дабрынскай школе. Светлы і прыгожай душы чалавек.

Нялёгкі настаўніцкі лёс Трошка Марыі Іванаўны. Яе памятаюць як першага пасляваеннага дырэктара семігодкі. Нарадзілася ў 1917 годзе ў горадзе Ельску. 1936 год, пасля заканчэнне Мазырскага педвучылішча, стаў першым годам настаўніцкай дзейнасці. Працавала ў вёсцы Стара – Высокае да пачатку вайны. Аднавіла працу ў школе ў1944 годзе пасля вызвалення Ельшчыны ў вёсцы Быгуцічы завучам школы. З 1945-1973 год працавала ў Дабрынскай школе, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. Выкладала беларускую мову і літаратуру, пазней – натаўніца пачатковых класаў. Без мужа, які загінуў выхавала 3 дзяцей, якія таксама сталі настаўнікамі і працуюць у Хойніцкім і Петрыаўскім раёнах

Кузняцова Зінаіда Сямёнаўна нарадзілася 15 студзеня 1920 года ў вёсцы Быкаў слуцкага раёна Мінскай вобласці. Рана засталася без бацькоў. Скончыла 7 класаў у вёсцы Быкаў. Потым паступіла ў Слуцкае педагагічнае вучылішча. У 1940 годзе па накіраванню прыехала ў вёску Дабрынь працаваць настаўніцай. Выйшла замуж за Кузняцова Аляксандра Рыгоравіча. У іх нарадзілася тры сыны. З 1940 па 1975 год Зінаіда Сямёнаўна працавала ў Дабрынскай школе. 35 гадоў яе педагагічны стаж рабты. Памерла ў 1997 годзе. Толькі добрым словам успамінаюць гэту настаўніцу. Яна была выдатным матэматыкам, чулым чалавекам.

Андросава Надзея Яўменаўна – уражэнка вёскі Дабрынь, нарадзілася ў 1925 годзе. Атрымала прафесію настаўніцы. І з першых пасляваенных гадоў слала працаваць у Дабрынскай школе. Першы прадмет, які яна выкладала пасля вайны – гэта ваенная справа. Завочна закончыла Мазырскі педінстытут і стала працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1980 годзе пайшла на пенсію. Памерла ў 1996 годзе.

Вольга Мікалаеўна Харко. Нарадзілася ў 1927 годзе ў вёсцы Багуцічы Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыла 5 класаў Багучанскай сямігодкі і 2 класы пасля вайны. З 1946 па 1949 год вучылася ў Мазырскім педагагічным вучылішчы, якое закончыла на “выдатна”. З 1957 года пачала працаваць дырэктарам Дабрынскай няпоўнай сярэдняй школы. І займала гэту пасаду да 1965 года. Адначасова вучылася ў Мазырскім педінстытуце. З 1964 па 1983 год – настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Былыя вучні Вольгі Мікалаеўны ўспамінаюць, што ў гэтай настаўніцы было абвостранае пачуццё такту, справядлівасці, павагі да асобы вучня. Яна ўмела пагаварыць па-свойскі з кожным вучнем. Любоў да Бацькаўшчыны, нацыянальных традыцый – асноўны лейтматыў урокаў Вольгі Мікалеўны. За сумленую працу ўзнагароджана медалём “Ветэран працы”, пахвальнай граматай Міністэрства аддукацыі ў 1979 годзе.

Мікалай Сцяпанавіч Руднік нарадзіўся 22 жніўня 1928 года ў вёсцы Брынёў Гомельскай вобласці ў мнагадзетнай сям’і.

Бацькі былі працавітымі людзьмі. Гаравалі з раніцы да позняга вечара. Гаспадарка была вялікая: гусі, свінні, карова, конь. Малыя дапамаглі бацькам як маглі. Пасвілі спачатку гусей, потым – свіней.

Бацька не хацеў уступаць у калгас. Шкада было нажытку. Яго аб’явілі кулаком і выслалі некуды на выпраўленчыя работы. Маці засталася адна з 7 дзецьмі адна ў пустой хаце і без гаспадаркі.

Маці ад цяжкай работы ўвесь час хварэла. Хутка яна памерла, дзеці засталіся сіратамі.

Бацька вярнуўся з прымусовых работ інвалідамі, таксама часта хварэў. Усіх дзяцей навучыў чытаць і пісаць. Паступова два сыны і дачка сталі настаўнікамі. Мікалай скончыў сем класаў.

Мікалай Сцяпанавіч закончыў аднакласнае народнае вучылішча ў вёсцы Капацэвічы ў 1948 годзе і ў тым жа годзе быў прыняты на работу ў якасці загадчыка Паляжачгарскай пачатковай школы.

19.05.1949 года быў прызваны ў армію на некалькі месяцаў. 10.09.1949 года прыняты на работу ў якасці настаўніка ў Глініцкую няпоўную сярэднюю школу. Там малады настаўнік жыў так, як і ўсе аднавяскоўцы: працавалі і весела бавілі вольны час. Асабліва Мікалай Сцяпанавіч любіў спяваць. 15.08.1950 года назначаны настаўнікам Махнавіцкай няпоўнай сярэдняй школы, 05.081952 года пераведзены настаўнікам матэматыкі ў Дабрынскую няпоўную сярэднюю школу. Агульны педагагічны стаж склаў 42 гады, з іх 23 гады (з 1965 па 1988 год) нязменны дырэктар Дабрынскай школы. Неаднаразова атрымоўваў падзякі раённага і абласнога аддзелаў адукацыі, узнагароджаны граматамі Міністэрства адукцыі.

З імем Мікалая Сцяпанавіча Рудніка звязана цэлая эпоха станаўлення Дабрынскай СШ. Менавіта яго заслуга ў тым, што мы зараз вучымся і працуем у новай прасторнай школе. Пры ім вызначыліся і набылі рэальныя контуры працоўнае навучанне, патрыятычнае выхаванне. У памяці вучняў, калег Мікалай Сцяпанавіч застаўся як справядлівы, прынцыповы дырэктар, які сэрца і душу аддаваў дзецям, калегам, працы.


Быць настаўніцай пачатковых класаў Мазурэнка Марыя Канстанцінаўна марыла з дзяцінства. А яно было нялёгкім. Патрэбна было дапамагаць бацькам па гаспадарцы. На вучобу часу заставалася вельмі мала. І ў вольныя ад працы хвілінкі чытала, рыхтавалася да вучобы ў педагагічным вучылішчы. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў вёсцы Новая Рудня ў 1951 годзе. З 1953 года – настаўніца пачатковых класаў у Дабрынскай школе. Гэта настаўніца вызначалася незвычайнай любоўю і павагай да дзяцей. Яна прыгожа малявала і спявала, майстравала і вышывала. Гэта быў чалавек, пра якога кажуць “ У яго залатыя рукі”. Многа выпускаў пачатковых класаў зрабіла Марыя Канстанцінаўна. Але ўсе памятаюць і з гонарам успамінаюць сваю першую настаўніцу. Памерла Марыя Канстанцінаўна ў 1997 г


























Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал