Дакшычане на мінулым тыдні адзначылі знамянальную дату ў гістарычным календары нашай краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.62 Kb.
Дакшычане на мінулым тыдні адзначылі знамянальную дату ў гістарычным календары нашай краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дакшычане на мінулым тыдні адзначылі знамянальную дату ў гістарычным календары нашай краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Усе мерапрыемствы, запланаваныя ў гэты дзень, прайшлі ўрачыста і з асаблівай пранікнёнасцю. Па традыцыі спачатку былі ўскладзены кветкі да помнікаў воінам 277-ай стралковай дывізіі, брацкай магілы, помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам, да помнікаў Леніна, “Ахвярам фашызму” і помніка воінам, якія загінулі ў мірны час. Адным з важных момантаў стала наведванне мемарыяльнага комплексу «Шунеўка», дзе хвілінай маўчання ўшанавалі памяць нашых землякоў, якія не вярнуліся з поля бою.

Новы фармат святкавання Дня Незалежнасці ў Докшыцах пакінуў самыя прыемныя і яркія ўражанні. Эфектнае шэсце расцягнулася на ўсю цэнтральную вуліцу горада. У ім прынялі ўдзел нашы паважаныя ветэраны (яны ехалі на адкрытых машынах), мясцовая ўлада і духавенства, а таксама моладзь і калектывы арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Міні-парад, аздоблены гукамі флейты, трубы і дроб’ю барабанных палачак, многія стараліся занатаваць у сваіх відэакамерах і мабільных тэлефонах.

Урачыстасць, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мела свой працяг на беразе гарадскога возера. Дакшычане і госці свята назіралі за тым, як на сцэну па чарзе запрашаліся лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі, работнікі больш як з 20-ці арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама юныя спартсмены са свамі трэнерамі, танцавальныя і творчыя калектывы раёна. Усе яны дасягнулі пэўных поспехаў у сваёй дзейнасці. Ветэраны горача віталі тыя калектывы, у якіх калісьці працавалі яны самі.

Павіншаваць з самым галоўным святам нашай дзяржавы на сцэну запрасілі старшыню райвыканкама Алега Пінчука.

– Дарагой цаной савецкі народ заплаціў за мір і незалежнасць, – такімі словамі пачаў сваё выступленне Алег Леанідавіч. – На тэрыторыі нашага раёна загінула 20 тысяч чалавек, у гады вайны было спалена 99 вёсак, з якіх 3 так і не былі адноўлены. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, усе, хто ваяваў, прыклалі максімум намаганняў, каб вызваліць нашу краіну ад фашысцкай навалы. Больш як тры тысячы нашых землякоў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, пяць чалавек удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць наш Прэзідэнт, мы жывём у мірнай Беларусі, чаго нельга сказаць пра суседнюю Украіну, дзе кожны дзень гінуць людзі. Сваёй працай, патрыятызмам мы павінны берагчы стабільнасць, умацоўваць дабрабыт раёна, вобласці і ўсёй краіны.

Алег Пінчук выказаў словы падзякі ўсім ветэранам, а таксама тым калектывам арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія сваёй плённай працай праслаўляюць наш край. Кіраўнік раёна павіншаваў жыхароў раёна і гасцей са святам і пажадаў усім здароўя і мірнага неба.

Са сцэны з Днём Незалежнасці вітаў сваіх “братоў па зброі” ветэран вайны Уладзімір Бурдыка. Уладзімір Васільевіч пажадаў ім бадзёрасці духу і даўгалецця. Звярнуўся ён таксама і да маладых людзей, заклікаў іх любіць і шанаваць сваю радзіму. Гучалі і словы падзякі:

Вельмі прыемна, што пра нас не забываюць, – сказаў ён. – Дзякуй нашаму Прэзідэнту і мясцовай уладзе за ўвагу і вялікі клопат, які яны праяўляюць у адносінах да ветэранаў.

Сонечнае надвор’е спрыяла правядзенню свята на адкрытым паветры. У парку ля возера працаваў выязны гандаль. Тут жа арганізавалі актыўны адпачынак для дзяцей: забавы і гульні.

Не пуставалі батут і горкі. Увагу прыцягвалі майстры і майстрыхі, якія ткалі, вышывалі, малявалі і ляпілі з гліны прыгожыя рэчы.

Добры настрой у гэты дзень стваралі прысутным салісты і творчыя калектывы раёна. Песні на ваенную тэматыку суправаджаліся тэатралізаваным прадстаўленнем. Дзённая праграма завяршылася выступленнем самага масавага калектыву раёна – хору ветэранаў ГЦК “Залатыя гады”.

Вячэрняя святочная праграма была не менш цікавай і насычанай. Адкрыў яе хор з РВУ “Докшыцырайгаз”, які ў раённым аглядзе-конкурсе “Таленты Докшыччыны” атрымаў гран-пры.

Чакалі свайго выступлення і іншыя ўдзельнікі конкурсу, але перад гэтым старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня журы раённага агляду-конкурсу Валянціна Сівіцкая павіншавала ўсіх са святам і ўручыла пераможцам і прызёрам “Талентаў Докшыччыны” больш як у 10-ці намінацыях дыпломы і ўдзячныя лісты ад райвыканкама і райсавета, а таксама памятныя падарункі. Гледачы атрымлівалі асалоду ад выступленняў нашых землякоў – таленавітых людзей, якія “знайшліся” ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Пасля фінальнай песні “Белая Русь” у выкананні медсястры хірургічнага аддзялення ЦРБ Таццяны Стукан дакшычане ўсе разам праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь.

Феерверк, якога таксама чакаюць як аднаго з важных момантаў такога маштабнага свята, адсалютаваў яскравымі колерамі ў мірным небе. Але на гэтым вяселле не завяршылася — аматараў танцаў закружыла дыскатэка.

Таццяна


ПАДБЯРЭЗКАЯ.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал