1 клас
Тэма ўрока: Састаў ліку 10.
Мэты ўрока:
- ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы;
- выхоўваць акуратнасць, уседлівасць, матывацыю да ўроку;
- карэкціраваць лагічнае мысленне.
Ход урока:
1.Арганізацыйны момант.
Празвінеў ужо званок
і пазваў нас на ўрок.
Будзем дружна працаваць,
будзем веды набываць.
2.Настрой на ўрок.
Псіхалагічны момант: выбар карткі , на якой адлюстраваны малюнак, што адпавядае настрою вучняў.
Картачка размяшчаецца на лесвіцы, якая намалявана на дошцы, самімі вучнямі ў залежнасці ад іх настрою.
Паясняюць: “У мяне сёння ... настрой, таму я хачу на ўроку навучыцца ... (варыянты адказаў дзяцей: рашаць задачы, рашаць прыклады і г.д.)”
- Дзеці, да нас сёння прыйшлі госці, паглядзіце на іх зараз, каб потым не адхіляцца ад урока і не паварочвацца.
3.Знаёмства з тэмай урока. (слайд 1)
Пастаноўка мэт урока.
4.Карэкцыйная хвілінка.
Заданне:
а) Расставіць лікі ў парадку ўзрастання (работа па картках).
Давайце зараз праверым. (слайд 2).
б) Вусны лік:
-
Палічыце, калі ласка, ад 10 да 0.
-
Скажыце, які лік стаіць пасля ліка 2. А пасля 5? Пасля 7?
-
Які лік стаіць перад лікам 8? Перад 5? Перад 1?
-
Скажыце, калі ласка, якая лічба стаіць перад 9. (слайд 3)
-
А зараз скажыце, што стаіць пасля 9? (слайд 4)
5.Гульнявы момант.
Гульня “Лішняя ягадка”. (слайд 5)
Заданне: Закрый лішнюю ягаду. Сума лікаў, якія засталіся, павінна быць роўная 10.
Умова: кожнай з парт даецца 1 блюда, 1 парта з найбольш моцнымі вучнямі – на кантролі і выпраўленні памылак. Апладысменты за кожны верны адказ.
6.Фізкультмінутка.
7.Рашэнне задачы (слайд 6):
Давайце дапаможам нашай птушачцы раскласці кветкі ў два кошыкі. Колькі ў яе рамонкаў? (10) Правільна, а цяпер давайце вачыма перакладаць па адной з кветак у другі кошык.
8.Падрыхтоўка да пісьма.
Гімнастыка для пальцаў рук (звязана з птушкамі).
Хвілінка чыстапісання: напісаць лік 10 (слайд 7); ч.2, с.3, №4.
9.Выкананне задання ў сшытках. (ч.2, с.4, №1, слупок 1)
10.Гімнастыка для вачэй: сачыце вачыма за рамонкам. (слайд 8)
11.Працяг работы ў сшытках. (ч.2, с.4, №1, слупок 2)
12.Гульня “Размесцім лічбы ў акенцы”. (слайд 9)
Запіс састава ліку 10 пры дапамозе прыкладаў на складанне (любыя 4 прыклады з таго ж слайда).
13.Фізкультмінутка (пры неабходнасці).
14.Самастойнае састаўленне задачы (слайд 10):
- стандартная задача;
- адваротныя задачы.
15.Падвядзенне вынікаў урока.
Каб падвесці вынік працы на ўроку, прапануецца гульня “Адкрыты мікрафон”. Кожны вучань пачне сваё выказванне са слоў:
“ Я хачу сказаць, што сёння ў мяне лепш за ўсё атрымлівалася... Але мне трэба папрацаваць над ... “
- Хто стаў больш упэўнены ў рашэнні прыкладаў і задач?
16.Рэфлексія.
Значкі з настроем вучні прымацоўваюць на патрэбную вышыню дошкі, дзе намалявана лесвіца.
(слайд 11)
Поделитесь с Вашими друзьями: |