Дататак 8 Прававы статус чалавека і грамадзяніна



Дата канвертавання01.07.2016
Памер27.89 Kb.
Дататак 8

Прававы статус чалавека і грамадзяніна

  1. Свабода слова належыць да такой групы правоў і свабод грамадзян Рэсрублікі Беларусь, як:

а) грамадзянскія (асабістыя) і палітычныя,

б) сацыяльныя,

в) эканамічныя,

г) культурныя.



  1. Свабода меркаванняў і перакананняў належыць да такой групы правоў і свабод грамадзян РБ, як:

а) грамадзянскія (асабістыя),

б) палітычныя,

в) сацыяльна-эканамічныя,

г) культурныя.



  1. Права на свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы належыць да такой групы правоў і свабод грамадзян РБ, як:

а) грамадзянскія (асабістыя),

б) палітычныя,

в) сацыяльна-эканамічныя,

г) культурныя.



  1. Абарона Рэспублікі Беларусь належыць да:

а) правоў грамадзяніна,

б) абавязкаў грамадзяніна,

в) свабод грамадзяніна,

г) каштоўнасцяў чалавека і грамадзяніна.



  1. Абмежаванне правоў і свабод грамадзян РБ згодна з Канстытуцыяй дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, а таксама:

а) у выпадках канкурэнцыі ва ўмовах рынкавых эканамічных зносін,

б) у інтарэсах дзейных палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў,

в) у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны нораваў, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых грамадзян,

г) згодна з ідэалогіяй афіцыйных дзяржаўных рэлігійных канфесій.



  1. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа стаць сябрам палітычнай партыі з:

а) 14 год,

б) 16 год,

в) 18 год,

г) 21 года.



  1. Прынцып прэзумпцыі невінаватасці гаворыць:

а) абвінавачаны лічыцца невінаватым да таго часу, пакуль яго віна не будзе даказана судом і згодна з законам,

б) віна грамадзяніна РБ заўжды меншая, чым замежных грамадзян,

в) апеляцыя, якая пададзена паўторна, не можа быць адхілена судовым органам,

г) усё вышэйзгаданае.



  1. Свабода асацыяцый не азначае магчымасці стварэння:

а) палітычных партый, якія шануюць канстытуцыю,

б) арганізацый, мэтай якіх з’яўляецца негвалтоўная змена канстытуцыйнага ладу,

в) аб’яднання на аснове агульнасці нацыянальных інтарэсаў,

г) аб’яднання асобаў, якія маюць агульныя прафесійныя інтарэсы.



  1. Свабода слова не азначае:

а) права свабодна выражаць сваё меркаванне,

б) права свабодна шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю,

в) адсутнасць цэнзуры,

г) права на выступ на карысць нацыянальнай, расавай ці рэлігійнай нянавісці.



  1. Свабода сходаў не азначае магчымасці:

а) збірацца для абмеркавання агульных інтарэсаў,

б) збірацца для выяўлення пры дапамозе плакатаў і прамоваў пратэсту супраць палітыкі ўрада,

в) збірацца на мітынг са зброяй у руках,

г) правядзенне вулічных шэсцяў, мітынгаў і дэманстрацый.



  1. Не з’яўляецца законным абмежаваннем палітычных свабод забарона:

а) прапаганды вайны,

б) стварэнне арганізацый, якія дабіваюцца змен канстытуцыйнага ладу,

в) стварэнне арганізацый, якія маюць на мэце парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь,

г) выступ на карысць нацыянальнай, полавай ці рэлігійнай нянавісці.



  1. Не з’яўляецца законным абмежаванне палітычных свабод забарона:

а) збору са зброяй у руках,

б) падбухторвання да дыскрымінацыі, варожасці і гвалту,



в) крытыкі палітыкі ўраду.
Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал