Дысцыпліна: Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс (спец. “Руская філалогія”, 2 курс фф) лабараторная работа па тэме “словазлучэнне”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер88.97 Kb.
ДЫСЦЫПЛІНА: Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс

(спец. “Руская філалогія”, 2 курс ФФ)

ЛАБАРАТОРНАЯ РАБОТА ПА ТЭМЕ “СЛОВАЗЛУЧЭННЕ”
ВАРЫЯНТ 1

1. Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Чытаць апавяданне, вучань чытае, чытаць і думаць, чытаць пра нашы поспехі, буду чытаць, за лесам, настаўнік і вучань, на працягу лета, давайце праспяваем, трыста дваццаць пяты; не багата, але ў дастатку; трава, скошаная бацькам.



2. Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі. Медаль, сабака, БелТА, смелы, здзівіць, модна, двое, закаханы.

3. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Жаданне змагацца, паехаць у Старае Сяло, штосьці цікавае, нехта з настаўнікаў, дом з дрэва, расказваць унуку, высока ўзлятае, пісаць вершы.



4. Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях. 1. Палонны стрымана крыкнуў ад болю, закрыўся рукамі і адступіўся ў сценку сваіх (Я.Бр.). 2. Тую песню дзяўчаты спявалі на раённым аглядзе самадзейнасці (Саб.). 3. Высоцкі памятае гэта з пазалеташняй восені (Кул.).

5. Перакласці на беларускую мову.

Два круглых стола, благодарю родителей, послать за братом, шутить над ним, грустить о сыне, ходить по комнатам, больной гриппом, жениться на ней.



6. Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. Тоні было няёмка за свой страх, яна смяялася над сабой. 2. Узяўшы рэцэпт, Саша падзякавала Веру Ігнатаўну... 3. Устала і Агута. Нібы не сваімі нагамі ішла яна па разрытым бульбянішчу.




ВАРЫЯНТ 2

1. Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Пісаць вершы, пісаць і маляваць, каля хаты, няхай пішуць, зялёны луг, пасадзілі сад, сто сорак пяць, хлопчык піша, самы высокі, чатыры ці шэсць; кніга, напісаная сябрам; дурань дурнем.



2. Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі. Пень, стэп, таксі, журы, цвёрды, паспешліва, нехта, бурліць.

3. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Адчуваць на сёмым небе, лапы ялін, шмат дзяцей, яе кніга, празрыстая вада, дом з блокаў, жаданне падабацца, выконваць практыкаванне.



4. Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях. 1. Ад ветру ён [жолуд] увосень трапятаў паміж лістоў пакручаных і шэрых (Грах.). 2. Вясёлкаю ўспыхнулі кавалачкі чырвонай, сіняй, зялёнай матэрыі (Ар.). 3. Прамень сонца паволі падбіраўся да Ларысавай канапкі (Ар.).

5. Перакласці на беларускую мову.

Простите меня, поехать за грибами, по дорогам войны, больной тифом, дом в девять этажей, веселее других, четыре могучих дуба, идти по городу.



6. Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. Два томікі як два чырвоных святы. 2. Выбачай мяне, што так атрымалася, я не хацеў гэтага, шчыра табе кажу. 3. Дзякуем вас за ўдзел у нашай перадачы.




ВАРЫЯНТ 3

1. Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Рашаць задачу, вучань рашае, буду рашаць, рашаць і запісваць, самы цяжкі, на працягу года, вырашаць важныя праблемы, каля дошкі, амаль добра, зімой або летам, няхай пішуць; дзяўчынка, напалоханая сабакам.



2. Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі. Палын, купэ, захапляцца, чыста, прыгожы, крыўдна, рукапіс, смяяцца.

3. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Спаць трывожным сном, змагацца з ворагам, дабрацца да хаты, жаданне паспець, вельмі лёгка, нешта добрае, прыгожы чалавек, вучыць правіла.



4. Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях. 1. Усім голлем дрыжыць маладая бярозка ад жуды, ад бяды (Бял.). 2. Адлятаюць ад нас жураўлі з лістападам, з сухімі вятрамі (А.П.). 3. Сяджу ўсю ноч каля прыёмніка, за гузік шар зямны кручу (Панч.).

5. Перакласці на беларускую мову.

Три долгих года, извините меня, идти за водой, смеяться над собой, моложе его, послать по адресу, похожий на мать, ездить по полям колхоза.



6. Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. За лясамі, за гарамі зашумеў Дняпро шырокі, над крутымі берагамі тры дубы стаяць высокіх. 2. Больш дзесяці год Вера займаецца спортам мужных і бясстрашных. 3. А вы мяне выбачайце, што да гэтага часу не зайшоў да вас.



ВАРЫЯНТ 4

1. Выпісаць словазлучэнні: а) у шырокім разуменні; б) у вузкім разуменні; в) спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі, растлумачыць чаму.

Касіць траву, бліз лесу, касіць і сушыць, будзем касіць, было зроблена, гаварыць аб будучым вёскі, калгаснікі косяць, я і бацька, дзень за днём, самы высокі, сорак дзевяць; вочы, напоўненыя смуткам.



2. Пабудаваць словазлучэнні з дадзенымі словамі ў ролі галоўнага, вызначыць від сінтаксічнай сувязі. Пыл, меню, рагу, разумны, перамагчы, моцна, адзін, хтосьці.

3. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор наступных словазлучэнняў.

Чалавек сярэдніх гадоў, бераг ракі, зрабіць своечасова, шырокая рака, пахла яблыкамі, спускацца з гары, пісаць апавяданне, паехаў вучыцца.



4. Выпісаць дзеяслоўныя словазлучэнні. Вызначыць, якія адносіны выражаюцца ў гэтых словазлучэннях. 1. І тут ад жалю і журбы голас яе задрыжаў, надламаўся (Ракіт.). 2. Адгрымелі ў прасторы громы навальніц, зноў я чую песні птушак, спеў жывых крыніц (А.Русак). 3. Блакітнае неба адлюстроўваецца ў вадзе (В.Вольскі).

5. Перакласці на беларускую мову.

Три раза, пошёл за маслом, поближе к воде, раньше всех, не хуже людей, слышал своими ушами, два раза в неделю, поехать к сестре.



6. Знайсці памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запісаць сказы.

1. Аб’ём механізаваных работ павялічыўся ў два з палавінай раза. 2. За гэта яго ў свой час любілі і жартавалі над ім, але ён не заставаўся ў даўгу. 3. Як жа яна магла дазволіць, каб Анатоль ажаніўся на гэтай спешчанай дзяўчыне?



СХЕМА РАЗБОРУ СЛОВАЗЛУЧЭННЯ
1 Выдзеліць словазлучэнне са сказа.

2 Вызначыць пачатковую форму словазлучэння.

3 Устанавіць тып словазлучэння:

а)  паводле структуры (простае ці складанае);

б) паводле сінтаксічнай спаянасці кампанентаў (свабоднае і несвабоднае);

в) паводле граматычнага выражэння галоўнага слова (іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, лічэбнікавае, займеннікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае);

г) паводле разнавіднасці сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі: дапасаванне (поўнае / няпоўнае), кіраванне (моцнае / слабае, прыназоўнікавае / беспрыназоўнікавае), прымыканне;

д) паводле віда сэнсавых адносін паміж кампанентамі: (аб’ектныя, суб’ектныя, атрыбутыўныя і розныя віды акалічнасных).

4 Вызначыць сродкі сувязі кампанентаў (канчаткі, прыназоўнікі і інш.).

УЗОР РАЗБОРУ СЛОВАЗЛУЧЭННЯ
х

1) новае месца – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

2) работа ў школе – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае прыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны з дадатковым адценнем месца, канчатак і прыназоўнік;



х

3) разгорнутая кніга – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным дзеепрыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

4) лямпа пад абажурам – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае прыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак і прыназоўнік;



х

5) злёгку пахрапвала – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным прыслоўем, прымыканне, акалічнасныя адносіны спосабу дзеяння, інтанацыя;

х

6) пахрапвала на печы – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным назоўнікам, слабае прыназоўнікавае кіраванне, акалічнасныя адносіны месца, канчатак і прыназоўнік.



х

7) выступалі велічна – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным прыслоўем, прымыканне, акалічнасныя адносіны спосабу дзеяння, інтанацыя;

х

8) стрэлы маланак – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае беспрыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак.



ЛІТАРАТУРА
1  Абабурка, М.В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў / М.В. Абабурка. – Мн., 1992. – 324 с.

2  Арутюнова, Н.Д. Предложение и его смысл / Н.Д. Арутюнова. – М.: Наука, 1976. – 383 с.

3 Бабайцева, В.В. Система членов предложения в современном русском языке: учебное пособие для студентов пед. ин-тов по спец. № 2101 «Рус. яз. и лит.» / В.В. Бабайцева – М.: Просвещение, 1989. – 159 с.

4  Беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапаможнік для студэнтаў фак. педагогікі і методыкі пачатк. навучання / Я.М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. Я.М. Адамовіча. – Мн.: Выш. шк., 1989. – 303 с.

5  Беларуская мова: падручнік. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс: / Я.М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 4-е выд. – Мн.: Выш. шк., 2004. – 222 с.

6 Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: вучэб. дап. для філалаг. фак. ун-таў / Л.І. Бурак. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – 320 с.

7  Граматыка беларускай мовы: У 2 т. Т. 2. Сінтаксіс. – Мн., 1966. – 466 с.

8 Золотова, Г.А. Коммуникативные аспекты русского синтаксиса / Г.А. Золотова. – М.: Наука, 1982. – 368 с.

9  Золотова, Г.А. Синтаксический словарь. Репертуар элементарных единиц русского синтаксиса / Г.А. Золотова. – М.: Наука, 1988. – 440 с.

10 Касаткин, Л.Л. Краткий справочник по современному русскому языку / Л.Л. Касаткин [и др.]; под ред. П.А. Леканта. – М.: Высш. школа, 1991.– 383 с.

11 Кодухов, В.И. О двух основных аспектах предложения / В.И. Кодухов // Теоретические проблемы синтаксиса современных индоевропейских языков / редкол.: В.Г. Адмони (отв. ред.) [и др.] – М.: Наука, 1975. – С. 33–40.

12 Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 320 с.

13 Лингвистический энциклопедический словарь /  гл. ред. В.Н. Ярцева. – М.: Сов. энциклопедия, 1990. – 685 с.

14 Ломтев, Т.П. Структура предложения в современном русском языке / Т.П. Ломтев; под ред. Н.Д. Арутюновой. – М.: МГУ, 1979. – 198 с.

15 Малажай, Г.М. Зваротак / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994. – С. 38–41.

16  Малажай, Г.М. Устаўныя канструкцыі / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994. – 354–356.

17  Михневич, А.Е. Проблемы семантико-синтаксического исследования белорусского языка. Автореф. дис. … д-ра филолог. наук: 10. 02. 01 / А.Е. Михневич. – Мн., 1976. – 44 с.

18  Міхневіч, А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы / А.Я. Міхневіч; рэд. В.У. Мартынаў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1976. – 264 с.

19  Міхневіч, А.Я. Словазлучэнне / А.Я. Міхневіч // Беларуская мова: Энцыкл. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994. – 280–283.

20  Москальская, О.И. Проблемы системного описания синтаксиса (на материале немецкого языка): учебное пособие /  О.И. Москальская. – 2-е изд., перераб. и доп. – М.: Высш. школа, 1981. – 175 с.

21 Наркевіч, А.І. Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове: Структурна-семантычнае апісанне / А.І. Наркевіч. – Мн., 1972.

22  Норман, Б.Ю. Универсальное и специфическое в синтаксических моделях славянских языков: Х Междунар. съезд славистов. Доклады / Б.Ю. Норман. – Мн.: Университетское, 1988. – 28 с.

23  Падгайскі, Л.П. Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі / Л.П. Падгайскі. – Мн., 1971.

24 Пешковский, А.М. Русский синтаксис в научном освещении. / А.М. Пешковский. – 7-е изд.  – М.: Учпедгиз, 1956. – 512 с.

25  Рагаўцоў, В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні: дапам. / В.І. Рагаўцоў. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 199 с.

26 Сіўковіч, В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання / В.М. Сіўковіч. – 4-е выд. – Мн.: УніверсалПрэс, 2007. – 592 с.

27  Современный русский язык: учебник / под ред. В.А. Белошапковой. – М.: Высш. школа, 1981. – 560 с.

28  Сулейманова, О.А. Проблемы русского синтаксиса / О.А. Сулейманова. – М: Наука, 1999. – 148 с.

29  Сусов, И.П. Предложение как объект лингвистической семантики / И.П. Сусов // Проблемы синтаксической семантики: Материалы науч. конф.– М., 1976. – С. 244–245.

30  Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мн.: Выш. шк., 2006. – 559 с.

31  Цыбульская, С.І. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы / С.І. Цыбульская, І.У. Каліцэня. – 2-е выд. – Мн.: ТетраСистемс, 2006. – 272 с.

32 Шахматов, А.А. Синтаксис русского языка / А.А. Шахматов.– 2-е изд. – Л.: Гос. учебно-пед. изд-во наркомироса РСФСР, Ленинградское отд-ние, 1941. – 620 с.



33 Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мн.: Аверсэв, 2006. – 286 с.
Каталог: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гомельскі дзяржаўны універсітэт імя францыска скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0 -> Лексікалогія варыянт 1 а што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал