Для тых, хто працуе з праблематыкай палітыкі ў сферы культуры
Для тых, каму хочацца болей чым толькі захоўваць беларускую культурную своеасаблівасць
Для тых, хто імкнецца да грамадскіх перамен у сферы і сродкамі культуры
Для тых, хто шукае магчымасці пашырыць рамкі свайго разумення і дзейнасці
Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” запрашае актывістаў і лідараў беларускіх культурніцкіх арганізацый, ініцыятываў і праектаў прыняць удзел у адмысловым выяздным семінары-майстэрні:
“Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці ”
14-16 жніўня 2015 г., база пад Менскам
Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах семінара-майстэрні:
-
Запатрабаваныя і сензітыўныя зоны беларускага соцыюма для працы з культурнымі тэматызмамі (культурная разнастайнасць, доступ да аўдыторыі, ахова і ревіталізація культурнай спадчыны i iншыя)
-
Роля і месца культуры ў агульных працэсах трансфармацыі грамадства і грамадзянскай супольнасці
-
Выкарыстанне Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» i iншых мiжнародных механiзмаў як сродка грамадскага кантролю і адвакатыўнага ўплыву на палітыку ў сферы культуры
-
Актуальныя інавацыйныя сродкі дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія могуць быць запатрабаваныя і эфектыўныя ў беларускай сацыяльна-культурна-палітычнай прасторы
-
Магчымасці распаўсюду інфармацыі і выхаду на шырокія мэтавыя групы
-
Праектнае планаванне і праектны мэнэджмент для суб’ектаў сферы культуры
У межах семінара-майстэрні будуць арганізаваныя майстар класы, экспертныя сустрэчы і дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі грамадскага сектару і культурніцкай сферы ў Беларусі.
У выніку ўдзельнікі семінара-майстэрні:
-
Прадставяць свае ідэі і бачанне патрэбаў і магчымасцей рэформ і дзеянняў у сферы і сродкамі культуры на карысць беларускага грамадства
-
Распрацуюць папярэднія ідэі праектаў і абмяркуюць іх з адпаведнымі экспертамі.
-
Больш глыбока азнаёмяцца і засвояць магчымасці канвенцыі ЮНЕСКА і яе рэгулярнага маніторынгу.
-
Разбудуюць сваю сетку прафесійных кантактаў з арганізацыямі і экспертамі, што працуюць у разнастацных полісі зонах беларускай культурніцкай прасторы.
Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзелу ў семінары-майстэрні неабходна да 3 жніўня 2015 г. даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас: eurobelkultura@gmail.com
Інфармацыя пра семінар-майстэрню таксама даступная на сайце http://eurobelarus.info
Чакаем вашых заявак!
Анкета-заяўка на ўдзел у семінары-майстэрні:
“Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці ”
14-16 жніўня 2015 г., база пад Менскам
Прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата на ўдзел:
Арганізацыя\ініцыятыва, якую Вы прадстаўляеце:
Нумар мабільнага тэлефона:
Адрас электроннай пошты:
Асаблівыя патрэбы (па харчаванні, лагістыцы):
Чаму Вы зацікавіліся магчымасцю прыняць удзел у нашым семінары-майстэрні?
Якія праблемы, датычныя палітыкі ў сферы культуры прадстаўляюць для Вас цікавасць \ з’яўляюцца аб’ектам Вашай працы?
Якога кшталту ведаў, навыкаў, магчымасцей Вам не хапае для паспяховай дзейнасці па развіціі\уплыву на палітыку ў сферы культуры ў Беларусі?
Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзелу ў семінары-майстэрні неабходна да 3 жніўня 2015 г. даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас: eurobelkultura@gmail.com
Інфармацыя пра семінар-майстэрню таксама даступная на сайце http://eurobelarus.info
Поделитесь с Вашими друзьями: |