Поле цудаў.
Вядучы: Добры дзень, дзеці! Сёння мы з вамі пагуляем у гульню, а як яна
называецца, вы ўжо напэўна, здагадаліся. Так, гэта ўсімі намі
любімае - Поле цудаў”. Сённяшняя гульня будзе прысвечана казкам
і галоўным казачным героям. Зараз для першага тура з кожнага рада
я выберу па аднаму ўдзельніку гульні, а ў гэтым мне дапоможа
лічылка:
До,рэ,мі,фа, соль, ля, сі!
Едзе кошка на таксі,
Кацяняты прычапіліся.
І бясплатна пракаціліся!
- А зарас ігракоў першага тура, я прашу заняць свае месцы каля барабана. І яшчэ раз вам нагадваю, наша гульня прысвечана казкам і казачным героям (круціцца кола цудаў).
I тур. З якой казкі выраз:
-
Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры; нават птушкі –
драпежнікі –каршуны, совы, пугачы і тыя нас ушчуваюць
(Зайчыкі)
Дзеці называюць літары і адгадваюць словы.
Ігракі першага тура атрымліваюць прызы, а ігрок № ___ выходзіць
у фінал. А зарас гульня з гледачамі. Гульня “ Адгадай загадкі”. Я загадваю вам загадку, а вы адгадвайце. Будзьце ўважлівыя, пачынаем:
1. Не кароль,а ў кароне,
Не гусар, а пры шпорах,
Гадзінніка не мае, а час знае.
(Певень)
2. Улетку шэранькі,
Узімку беленькі,
Доўгія вушы мае,
Хутка ў лес уцякае.
(Заяц)
3. Хто мяне заб’е
Той сваю кроў пралье.
(Камар)
4. Стаіць у лазе
На адной назе.
(Грыб)
5. Брат з братам цераз адну дарогу жывуць,
А адзін другога не бачаць.
(Вочы)
6. Ног няма, я хаджу,
Роту няма, я скажу,
Калі спаць, калі ўставаць,
Калі працу пачынаць.
(Гадзіннік)
Вядучая раздае карткі з нумарамі.Каб выбраць ігракоў II тура.
-
Ну вось ігракі II тура на сваіх месцах. Запускаем чароўнае кола і называем
літары.
II тур. З якой казкі выраз:
“ А галоўныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся,
хто з іх важнейшы ды разумнейшы”.( Пшанічны каласок)
Дзеці называюць літары, і адгадваюць словы пшанічны каласок
-
Гэта прызы ігракам, а пераможцу II тура мы чакаем у фінале. Ну, а зарас мы
будзем выбіраць ігракоў III тура. Выбіраем таксама як і ігракоў II тура.
-
Ну вось, ігракі III тура на сваіх месцах. Запускаем чароўнае кола, называем літары.
III тур. З якой казкі выраз:
“ Хто ў зямлю ўвайшоў глыбока,
Перамог ліхога Цмока?”
(Беларуская народная казка “Удовін сын”)
Дзеці называюць літары і адгадваюць словы: удовін сын
Гульня з гледачамі.
Загадкі: 1) Па хаце ходзіць, хвастом водзіць.
(кот)
2) Пасярод двара стаіць капна,
Спераду вілы, а ззаду мятла.
(каза)
3) Рыжая дзяўчына залезла ноччу ў двор –
Курэй пералічыла, усіх панесла ў бор.
(лісіца)
4) Дзяцел уначы быў сярдзіты-
Тэлеграму пераблытаў.
І пайшла па лесе байка
З’еў лісіцу шэры ... (зайка)
-
Фіналістаў прашу заняць свае месцы
(круціцца кола цудаў)
Фінал з якой казкі выраз:
“ Кінуў леў ваўка, а сам далей пабег”
(леў і воўк)
Дзеці называюць літары і адгадваюць словы: леў і воўк
-
Ну вось і вызначыўся пераможца нашай сённяшняй гульні.
Ігракі фіналу атрымліваюць прызы.
Супер ігра
Круціцца кола цудаў і вызначаецца супер прыз.
-
Пытанне. Дзе знаходзіцца смерць Кашчэя Бесмяротнага. ( у яйку)
-
Ну, вось і вызначыўся у нас пераможца сённяшняй гульні.
-
Наша гульня падышла да канца. Ці спадабалася вам “ Поле цудаў”. Мне прыемна, што вы добра ведаеце казкі. Я рада за вас. Казкі вельмі цікавыя і маюць павучальны сэнс, яны паказваюць адносіны паміж людзьмі, высмейваюць гультайства, хітрасць, услаўляюць працавітасць, народную мудрасць. Было вельмі цікава гуляць разам з вамі. Да пабачэння, дзеці!
Поделитесь с Вашими друзьями: |