Докшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу



Дата канвертавання15.05.2016
Памер149.04 Kb.


Докшыцкая ЦБС

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу



(Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Докшыцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны)

2009 г.
Край беларускі

край мой зялёны,

Мой партызанскі

Віцебскі край.

Сэрца аддаў табе

мужны Заслонаў,

Груддзю прыкрыў цябе

Бацька Мінай
І. Васілеўскі

У цяжкія дні акупацыі Бягомльскага і Докшыцкага раёнаў арганізацыю партызанскага руху ўзялі на сябе савецкія ваеннаслужачыя, якія ў выніку розных абставін апынуліся тут пасля адступлення Чырвонай Арміі, і мясцовыя партыйныя і камсамольскія арганізацыі.

У ліку пачынальнікаў партызанскай барацьбы на Бягомльшчыне былі групы воінаў-акружэнцаў, якія дзейнічалі тут са жніўня 1941 г. Іх узначальвалі І.В.Жаваранкаў і С.П.Каралькоў. У гэты ж час аформілася і група Р.Я. Лазабеева.

У снежні 1941 г. з груп М.Г.Мармулёва і М.Х.Балана быў арганізаваны атрад, у склад якога таксама ўваходзілі ваеннаслужачыя-акружэнцы. Ён дзейнічаў у Бягомльскім раёне да ліпеня 1942 г.

Зімой 1941 — 42 гг. у Бягомльскім раёне дзейнічаў групамі арганізаваны ў 1941 г. ў Лагойскім раёне па ініцыятыве камуністаў і ваеннаслужачых, што трапілі ў акружэнне, атрад «Рамана» (камандзір Р.А.Дзякаў, камісар С.С.Манковіч). 17.4.1942 г. атрад быў афіцыйна зацверджаны і на яго аснове восенню 1942 г. створана буйная партызанская брыгада «Жалязняк».

Вясной 1942 г. развіццё партызанскага руху актывізавалася. Ішлі ў лес і пачыналі ўзброеную барацьбу падпольныя групы. Невялікія і разрозненыя, яны аб'ядноўваліся, раслі колькасна. У выніку ў Бягомльскім раёне ўзнікаюць новыя атрады. У красавіку 1942 г. з жыхароў вёсак Замошша (група Я.Я.Жукоўскага) і Ліпкі (група К.К.Бадзюлі) быў створаны атрад імя В.І.Чапаева. Камандзірам яго стаў Жукоўскі, камісарам — Бадзюля, начальнікам пітаба — П.І.Будзько. У маі 1942 г. патрыёты в. Саўскі Бор на чале з К.А.Аўтушкам арганізавалі атрад імя Ф.П.Юрчанкі, да якога далучылася група ваеннаслужачых. Камандзірам атрада быў прызначаны А.І.Дрантусаў, камісарам — Юрчанка, начальнікам штаба — У.Я.Яроцкі. Ініцыятар стварэння гэтага атрада К.А.Аўтушка загінуў у баі з карнікамі. Атрад «Камсамол» арганізаваўся ў красавіку 1942 г. з ваеннаслужачых і былых ваеннапалонных, што ўцяклі з канцлагераў (камандзір М.М.Джагараў, камісар М.Р.Кузняцоў, начальнік штаба П.С.Вараб'ёў). У гэты ж час узнік атрад пад камандаваннем А.С.Бычкова. А з-за лініі фронту ў Домжарыцкія лясы прыйшла разведвальна-дыверсійная група ў складзе 67 чалавек на чале з І.М.Кузіным. Свае дзеянні яна пачала ў красавіку 1942 г.

Да сярэдзіны лета атрады набылі баявы вопыт, папоўніліся людзьмі і пачалі актыўна дзейнічаць супраць акупантаў. У чэрвені 1942 г. гэтыя партызанскія атрады агульнай колькасцю 294 чалавекі накіраваліся за лінію фронту. 16 жніўня яны выйшлі ў раён «Суражскіх варот”, дзе атрымалі загад вярнуцца на месца сваіх ранейшых баявых дзеянняў. Але ні адзін з іх назад не пайшоў. Атрады былі аб'яднаны ў 1-ю Мінскую партызанскую брыгаду і накіраваны ў Чэрвеньскі раён, а атрад «Буравеснік» — у Барысаўскі раён.

У канцы ліпеня — пачатку жніўня 1942 г. ў Докшыцкі раён ЦК КП(б)Б прыслаў «арганізатарскія групы» М.З.Умінскага (14 чалавек) і П.Ф.Рудава (13 чалавек) з мэтай актывізацыі баявых дзеянняў мясцовых партызан. Адразу пасля прыбыцця абедзве групы прыступілі да наладжвання засад і дыверсій на дарогах. У сярэдзіне 1942 г. з брыгады «За Савецкую Беларусь» Віцебскай вобласці ў Докшыцкі раён быў накіраваны атрад імя А.Я.Пархоменкі на чале з А.Д.Мядзведзевым. 9.10.1942 г. ён аб'яднаўся з групамі Рудава і Умінскага ў 1-ы батальён, камандзірам якога застаўся Мядзведзеў. Камісарам спачатку прызначаны Ф.Я.Воранаў, а пазней — Ц.М.Бондараў, начальнікам штаба — І.А.Цяста.

Яшчэ адна група колькасцю 18 чалавек (камандзір Д.Л.Місуноў) была прыслана з-за лініі фронту ЦК КП(б)Б у Докшыцкі раён летам 1942 г. Тут яна вырасла ў атрад (каля 85 чалавек), камандзірам якога застаўся Місуноў. Камісарам быў прызначаны Ф.К.Лайкоў, начальнікам штаба — В.І.Бурачэўскі.

Са жніўня 1942 г. пачалі дзейнічаць Бягомльскія падпольныя райкомы КП(б)Б (сакратары С.С.Манковіч, Ф.І.Дзернушкоў) і ЛКСМБ (сакратары Дзернушкоў, А.Ф.Фрол). Першая ж падпольная камсамольская арганізацыя ў складзе 10 чалавек узнікла ў в. Домжарыцы (сакратар Т.Х.Вашкевіч). Падпольшчыкі падрыхтавалі для пераходу ў партызаны 17 чалавек моладзі (з іх 6 са зброяй). На пачатак красавіка 1943 г. ў раёне было створана 28 падпольных арганізацый і груп, якія налічвалі 117 членаў. Да студзеня 1943 г. патрыёты Бягомльшчыны падрыхтавалі да ўступлення ў рады народных мсціўцаў 950 чалавек.

3 кастрычніка 1942 г. прыступіў да работы Докшыцкі падпольны райком ЛКСМБ (сакратары В.Т.Бацечка, М.У.Васілевіч, У.С.Свірыд, І.М.Лабецкі). Докшыцкі падпольны райком КП(б)Б пачаў дзейнічаць са жніўня 1943 г. Яго ўзначальваў спачатку М.З.Умінскі, потым — М.Т.Гарбаценкаў. У раёне барацьбу з ворагам вялі 17 падпольных арганізацый і груп.

3 першых дзён акупацыі на тэрыторыі Бягомльскага і Докшыцкага раёнаў разгарнулася супраціўленне захопнікам. Актыўным удзельнікам яго была моладзь і камсамольцы. На тэрыторыі Докшыцкай зоны барацьбу супраць акупацыйнага рэжыму распачалі камсамольскія арганізацыі ў вёсках Шантары (кіраўнік А.А.Кухта), Вецяры (А.І.Навіцкая), Слабада (Ю.З.Таляронак), Свіное (М.І.Гушчык), Таргуны (І.І.Вайцяховіч), Казлы (В.Лаўцэвіч), Несцераўшчына (М.У.Васілевіч), Тумілавічы (І.С.Шэка), на ст. Крулеўшчына (А.А.Юнцэвіч). Спачатку яны дзейнічалі самастойна, а з кастрычніка 1942 г. — пад кіраўніцтвам Докшыцкага падпольнага РК ЛКСМБ. Прыступіўшы да непасрэднай работы, райком стварыў у раёне 18 камсамольскіх і 13 камсамольска-маладзёжных арганізацый і груп у 19 вёсках з агульнай колькасцю 58 членаў у іх.

На тэрыторыі ўсходняй часткі Докшыччыны ў самім г.п. Бягомль падпольную камсамольскую арганізацыю стварыў і ўзначаліў настаўнік Бягомльскай СШ У.В.Таракан. Дзейнічаў ён пад непасрэдным кіраўніцтвам аднаго са стваральнікаў падпольнай партыйнай арганізацыі Я.А.Шаўцова. У былой Асаўской воласці згуртаваў вакол сябе моладзь камуніст, старшыня Мсціжскага сельсавета У.В.Скакун.

Падпольная група ў Глінскім сельсавеце складалася з дзяўчат камсамолак А.А.Ніканавай, Г.Л.Навіцкай, М.В.Дземідовіч і М.А.Гаўрыловіч. Яны праводзілі работу па распрапагандаванні варожых салдат і афіцэраў.

У в. Нябышына групу камсамольцаў-падпольшчыкаў узначальваў былы сакратар Вітуніцкага сельсавета А.Ф.Фрол, членамі яе былі старшы лейтэнант, акружэнец М.А.Кузьміч, вясковыя камсамольцы Г.Ф.Фрол (Макорта) і М.М.Кукуля.

Ключавой аперацыяй 1942 г. стала вызваленне 19 снежня брыгадай «Жалязняк» Бягомля і Бягомльскага раёна. 3 гэтага часу народныя мсціўцы ўстанавілі кантроль над усёй тэрыторыяй Бягомльскага і паўночнай часткай Барысаўскага раёнаў (агульная плошча 2250 км2), а да канца 1943 г. вызвалілі яшчэ каля 6 тыс. км2 тэрыторыі шэрагу сумежных раёнаў. У выніку партызаны сталі кантраляваць на поўначы Мінскай вобласці вялікую зону, дзе была адноўлена савецкая ўлада. Дзякуючы партызанскаму аэрадрому ў Бягомлі (дзейнічаў з сакавіка 1943) з Вялікай зямлёй была наладжана рэгулярная і трывалая сувязь.

Летам 1943 г. камандаванне брыгады «Жалязняк» і Бягомльскі падпольны РК КП(б)Б, дзякуючы мэтанакіраванай агітацыі, ажыццявілі смелую аперацыю па распрапагандаванні і пераходзе на бок партызан буйнога непрыяцельскага фарміравання — 1-й Рускай нацыянальнай брыгады пад камандаваннем У.У.Гіль-Радзіёнава. Яна была перайменавана ў 1-ю Антыфашысцкую партызанскую брыгаду, першай аперацыяй якой стаў разгром варожага гарнізона ў Крулеўшчыне.

Акрамя брыгады «Жалязняк» у Бягомльскім раёне часткова дзейнічалі таксама партызанскія брыгады М.М.Нікіціна і «Дзядзькі Колі», створаныя летам 1942 г.

На тэрыторыі Докшыцкага раёна дыслацыраваліся і разгортвалі баявыя дзеянні брыгады імя К.К.Ракасоўскага, імя У.І.Леніна, імя Л.М.Даватара (створаны ў 1942) і імя ЦК КП(б)Б (створана ў 1943). Тут таксама пачынаў барацьбу супраць ворага асобны партызанскі атрад «Баявы». Ён быў сфарміраваны ў кастрычніку 1941 г. са спартсменаў-добраахвотнікаў для дыверсійна-разведвальнай работы.

Вясной 1944 года пры падыходзе часцей Чырвонай Арміі большасць народных мсціўцаў уліліся ў яе рады і пайшлі далей на захад дабіваць ворага.


Бягомльскі падпольны райком КП(б)Б

3.8.1942-28.6.1944

На падпольную работу ў 1941 г. застаўся сакратар райкома КП(б)Б С.С.Манковіч. У сакавіку 1942 г. ён з групай камуністаў выйшаў у лес і арганізаваў партызанскі атрад, які пазней вырас і ператварыўся ў брыгаду “Жалязняк”.

3.8.1942 г. Мінскі абком КП(б)Б (у Маскве) і 11.8.1942 ЦК КП(б)Б зацвердзілі склад райкома партыі на чале з сакратаром С.С. Манковічам.

Падпольны райком КП(б)Б базіраваўся ў партызанскай брыгадзе «Жалязняк» (камбрыг Р.А.Дзякаў, з кастрычніка 1943 г. І.П.Ціткоў; камісар С.С.Манковіч, са снежня Ф.І.Дзернушкоў).

Друкаваны орган падпольнага райкома КП(б)Б – газета «Советский патриот». Рэдактары – Касцяневіч Андрэй Мікалаевіч, Загароўскі Міхаіл Антонавіч.


Докшыцкі падпольны райком КП(б)Б

29.8.1943-1.7.1944

Зацверджаны Вілейскім падпольным абкомам КП(б)Б 29.8.1943 г. сакратаром райкома партыі стаў накіраваны ЦК КП(б) у Вілейскую вобласць М.З. Умінскі. 23.3.1944 г. сакратаром быў зацверджаны камандзір Беларускай партызанскай дыверсійнай брыгады асобага назначэння імя У.І.Леніна М.Т.Гарбаценкаў.

Райком КП(б)Б базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя У.І.Леніна (камісар У.С.Свірыд, а пасля яго гібелі, з красавіка 1944 г., М.Р.Пучкароў). У склад райкома партыі ўваходзілі таксама камуністы партызанскай брыгады імя ЦК КП(б)Б, у тым ліку камандзір брыгады А.Д.Мядзведзеў.

Друкаваны орган падпольнага райкома КП(б)Б – газета «Партизанская правда». Рэдактар – Мікіценка Іван Абрамавіч.

Бягомльскі падпольны райком ЛКСМБ

8.1942 – 28.6.1944

Падпольны райком камсамола прыступіў да работы ў жніўні 1942 г. Яго асноўная база знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Рамана» (камандзір Р.А.Дзякаў) і ў брыгадзе «Жалязняк» (камандзіры Р.А.Дзякаў, І.П.Ціткоў, камісары С.С.Манковіч.Ф.І.Дзернушкоў) у Бягомльскім раёне.
Докшыцкі падпольны райком ЛКСМБ

1.10.1942-1.7.1944

Падпольны райком камсамола прыступіў да работы 1.10.1942 г. на чале з В.Т.Бацечкам.

Асноўная база райкома знаходзілася ў партызанскай брыгадзе імя У.І.Леніна (камандзіры А.А.Баскакаў, М.Т.Гарбаценкаў, камісары У.С.Свірыд, М.Р.Пучкароў) у Докшыцкім раёне.


Партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на тэрыторыі

Бягомльскага і Докшыцкага раёнаў
Партызанская брыгада «Жалязняк»

Створана ў верасні 1942г.

У снежні 1941 г. ў Лагойскім раёне па ініцыятыве камуністаў і ваеннаслужачых, якія трапілі ў акружэнне, арганізаваны атрад «Рамана». Зімой 1941/42 г. дзейнічаў групамі ў Бягомльскім раёне, 17.4.1942 г. быў адноўлены.

Камандзір атрада — Дзякаў Раман Апалонавіч.

Камісар — Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч 3.9.1942 г. загадам ваенна-аператыўнага цэнтра Барысаўскай зоны атрад «Рамана» разгорнуты ў брыгаду пад той жа назвай у складзе 2 атрадаў. Пазней арганізаваны атрады 3-і, 4-ы (у верасні 1943 на аснове загада БШПР ад 4.8.1943 вылучаны з яе і перадыслацыраваны ў Свірскі раён Вілейскай вобласці, дзе праводзіў баявыя аперацыі самастойна), 5, 6, 7, 8, 9 і 10-ы вучэбна-рэзервовы. У кастрычніку 1942 г. брыгада названа імем героя грамадзянскай вайны Анатоля Жалязнякова («Жалязняк»).

Камандзіру брыгады І.П.Ціткову і камісару С.С.Манковічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Брыгада дзейнічала ў Лагойскім і Бягомльскім раёнах.

Партызаны ў снежні 1942 г. разграмілі варожы гарнізон у Бягомлі, Бягомльскі раён стаў партызанскай зонай. Нападалі на варожы гарнізон у Докшыцах, разграмілі чыгуначную станцыю Параф'янава. У сакавіку 1943 г. напалі на гарнізоны ў в. Даўгінава Крывіцкага і в. Юхнаўка Бягомльскага раё-наў. У маі — чэрвені 1943 г. вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». 12.12.1942 г. знішчылі 2 масты цераз Бярэзіну. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 5,5 тыс. рэек, 5 чыгуначных мастоў. У жніўні 1943 г. ўдзельнічалі ў Докшыцка-Крулеўшчынскай аперацыі па разгроме гітлераўцаў у г. Докшыцы і на чыгуначнай станцыі Крулеўшчына. У чэрвені 1944 г. ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз Бярэзіну, пабудавалі 2 масты.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 28.6.1944 г. у складзе 8 атрадаў і роты аўтаматчыкаў агульнай колькасцю 2137 партызан.
Партызанская брыгада імя У.І.Леніна

Створана ў ліпені 1942 г. Паўночна-Заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б у савецкім тыле як Беларуская дыверсійная брыгада асобага назначэння з партызан, вылучаных брыгадамі 1-й Беларускай і 2-й Беларускай імя П.К.Панамарэнкі. У лістападзе 1942 г. брыгадзе прысвоена імя У.І.Леніна. Асноўная база да снежня 1942 г. знаходзілася ў савецкім тыле, куды атрады перыядычна выходзілі на экіпіроўку. Згодна з распараджэннем БШПР у верасні 1943 г. з Віцебскай вобласці брыгада перадыслацыравана ў Вілейскую. Са снежня 1943 г. да красавіка 1944 г. знаходзілася ў складзе Полацка-Лепельскай аператыўнай групы БШПР.

Брыгада дзейнічала ў Суражскім, Талачынскім, Ушацкім раёнах Віцебскай, Дунілавіцкім, Докшыцкім, Пліскім, Глыбоцкім Вілейскай абласцей.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 1.7.1944г. у складзе 3 атрадаў агульнай колькасцю 315 партызан.


Партызанская брыгада імя К.К.Ракасоўскага

Створана ў ліпені 1942г.

Паводле ўказання БШПР у ліпені 1943 г. брыгада імя К.К.Ракасоўскага перадыслацыравалася ў Вілейскую вобласць.

Камісару брыгады П.М.Машэраву і намесніку камандзіра атрада імя М.А.Шчорса па разведцы У.А.Хамчаноўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Брыгада дзейнічала ў Расонскім, Асвейскім, Дрысенскім, Полацкім раёнах Віцебскай, Себежскім, Ідрыцкім, Невельскім Калінінскай, Пастаўскім, Дунілавіцкім, Докшыцкім, Міёрскім, Глыбоцкім, Мядзельскім Вілейскай абласцей.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 3.7.1944 г. ў складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 915 партызан.


Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі»

Створана ў жніўні 1942 г. паводле рашэння сходу камандзіраў партызанскіх атрадаў і прадстаўнікоў Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б на базе асобных атрадаў .

Камандзіру брыгады П.Р.Лапаціну, разведчыцы Н.В.Траян прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Брыгада дзейнічала ў Барысаўскім, Смалявіцкім, Бягомльскім, Лагойскім і Плешчаніцкім раёнах.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 28,6.1944 г. ў складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 1042 партызан.
Партызанская брыгада імя Л.М.Даватара

Створана ў снежні 1942 на базе атрада Ф.С.Шляхтунова (пазней імя Я.М.Свярдлова).

22.10.1943 г. загадам ваенна-аператыўнага аддзела пры Вілейскім падпольным абкоме КП(б)Б брыгадзе прысвоена імя Л.М.Даватара. Брыгада дзейнічала ў Докшыцкім, Куранецкім і Мядзельскім раёнах.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 2.7.1944 г. у складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 568 партызан.


Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б

Створана ў сакавіку 1943 г.

Брыгада дзейнічала ў Пліскім, Докшыцкім, Глыбоцкім, Астравецкім раёнах Вілейскай і Ушацкім Віцебскай вобласці.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 6.7.1944 г. ў складзе 5 атрадаў агульнай колькасцю 338 партызан.


Асобна дзейны атрад «Баявы»

Створаны ў кастрычніку 1941 г. ў савецкім тыле са спартсменаў-добраахвотнікаў як дыверсійна-разведвальны атрад. 7.3.1942 г. накіраваны ў тыл ворага.

Дзейнічаў у Расонскім, Полацкім, Дрысенскім раёнах Віцебскай, Докшыцкім, Мядзельскім, Ашмянскім Вілейскай абласцей і на поўдні Літоўскай ССР. Атрад не ўваходзіў у склад злучэння Вілейскай вобласці. Камандзіру атрада В.Л.Няклюдаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 20.6.1944 г ў складзе 317 байцоў.


Асобна дзейны атрад І.М.Кузіна.

Створаны ў студзені 1942 г. ў савецкім тыле як дыверсійны атрад (67 чал.). У красавіку прыбыў у Бягомльскі раён. 16.8.1942 г. выйшаў у савецкі тыл.


1-я Антыфашысцкая брыгада.

16.8.1943 г. на бок партызан перайшла так званая Руская нацыянальная народная армія, арганізаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі з ваеннапалонных. Яна атрымала найменне 1-й Антыфашысцкай партызанскай брыгады. 25 жніўня закончылася яе фарміраванне.

У красавіку —маі 1944 г. ў цяжкіх баях з карнікамі брыгада панесла вялікія страты (1026 чал.), перасталі існаваць 5 атрадаў (5, 6, 7, 8, 10-ы) і рота сувязі. У выніку перафарміравання ў брыгадзе створана 4 атрады.

Камісару брыгады І.М.Цімчуку ў студзені 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Брыгада дзейнічала ў Барысаўскім, Лагойскім, Плешчаніцкім раёнах Мінскай, Куранецкім, Пліскім, Пастаўскім Вілейскай, Лепельскім, Ушацкім Віцебскай абласцей.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 4.7. 1944 г. ў складзе 4 атрадаў агульнай колькасцю 422 партызаны.


Барысаўска-Бягомльская партызанская зона.

У снежні 1942 г. партызанская брыгада «Жалязняк» вызваліла г.п. Бягомль. Да пачатку 1943 г. ўвесь Бягомльскі раён быў ачышчаны ад акупантаў. Партызаны ўстанавілі кантроль на тэрыторыі Бягомльскага і паўночнай частцы Барысаўскага раёнаў (плошча 2250 км2), да канца 1943 г. вызвалілі каля 6 тыс. км2 тэрыторыі Барысаўскага, Бягомльскага, Крупскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Смалявіцкага, Халопеніцкага і інш. раёнаў (каля 1100 населеных пунктаў). У выніку на поўначы Мінскай вобласці ўтварылася зона, якую кантралявалі народныя мсціўцы. Тут была адноўлена савецкая ўлада, выдаваліся газеты, у населеных пунктах дзейнічалі камендатуры.

Падтрымлівалася рэгулярная радыёсувязь з Вялікай зямлёй, з сакавіка 1943 г. ў Бягомлі дзейнічаў партызанскі аэрадром, на які з савецкага тылу дастаўлялі зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызан зоны і суседніх раёнаў Віцебскай, Вілейскай абласцей, Літвы.

Кіраўніцтва ў зоне ажыццяўлялі падпольныя Мінскі абком КП(б)Б, Барысаўскі міжрайпартцэнтр, райкомы партыі, штаб партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. Пасля зліцця зоны з Полацка-Лепельскай і Сенненска-Аршанскай партызанскімі зонамі вызваленая тэрыторыя склала каля 11 тыс. км2. Зону абаранялі партызанскія брыгады «Жалязняк», «Народныя мсціўцы» імя В.Т.Варанянскага, «Дзядзькі Колі», «Штурмавая», «Смерць фашызму», імя Кірава, 1-я Антыфашысцкая і інш., што ўваходзілі ў партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны (усяго каля 10,5 тыс. партызан). Усе дарогі, што праходзілі праз зону, пастаянна кантралява-ліся партызанамі, на танканебяспечных напрамках с акупантаў непасрэдна да гарнізонаў ворага былі высунуты дыверсійныя, разве твараліся фартыфікацыйныя ўмацаванні і перашкоды (равы, засекі, мінныя палі і інш.). У мэтах стрымлівання карна-грабежніцкіх вылазак нямецка-фашысцкіх двальныя падраздзяленні, засадныя групы. Гэта вымушала праціўніка адцягваць значныя сілы для абароны камунікацый і апорных пунктаў гарнізонаў, перашкаджала прасоўванню карнікаў у глыб зоны і ў населеныя пункты, што кантраляваліся партызанамі. Дапамогу партызанам аказвалі падпольшчыкі Мінска, Барысава, Докшыц і інш., якія перадавалі інфармацыю аб намерах і сілах праціўніка. У час буйных карных аперацый нямецка-фашысцкіх захопнікаў вялікую дапамогу партызанам у абароне зоны аказвалі ЦК КП(б)Б і БШПР. Савецкія лётчыкі ў складаных умо-вах начных вылетаў дастаўлялі з Вялікай зямлі медыкаменты, боепрыпасы, эвакуіравалі параненых.

Гітлераўцы няраз спрабавалі ліквідаваць зону. У ходзе карнай аперацыі «Котбус” (май —чэрвень 1943) у баях пад в. Пышна, на рубяжах рэк Проня і Бярэзіна, каля партызанскага аэрадрома партызаны нанеслі праціўніку значныя страты: знішчылі больш за 2 тыс. салдат і афіцэраў, 24 танкі і бронемашыны, 73 аўтамашыны, 2 самалёты, адначасова з канца красавіка да сярэдзіны чэрвеня пусцілі пад адхон 43 варожыя эшалоны. Байцы брыгады «Жалязняк» 12.2.1944 г. каля в. Улессе адбілі наступленне карнага батальёна, узмоцненага 3 танкамі і мінамётна-артылерыйскімі батарэямі, 24.2.1944 г. каля в. Юхнаўка нанеслі страты праціўніку ў жывой сіле.

Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю партызан і цывільнага насельніцтва зоны ў час карных аперацый «Веснавое свята» і «Баклан» (красавік —чэрвень 1944). Займаючы кругавую абарону на балоцістых пляцоўках, партызаны толькі ў майска-чэрвеньскіх баях знішчылі 3735, паранілі 2400 і ўзялі ў палон каля 1 тыс. варожых салдат і афіцэраў, выратавалі жыццё тысячам людзей. Выніковае значэнне ў разгроме карнікаў адыграла імклівае наступленне Чырвонай Арміі і ўзаемадзеянне з ёю партызанскага злучэння зоны, якое не страціла сваёй баяздольнасці.

На месцы партызанскага аэрадрома пастаўлены абеліск, у в. Іканы Барысаўскага раёна ў гонар партызан Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны — помнік.
Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны

Пачало складвацца ў 2-й палавіне 1942 г., канчаткова аформілася ў жніўні 1943 г. Камандзір — сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б Р.Н.Мачульскі (жнівень 1943 — чэрвень 1944), начальнік штаба М.К.Садоўскі (жнівень 1943 — чэрвень 1944). Злучэнне дзейнічала на тэрыторыі паўночных раёнаў Мінскай вобласці: Барысаўскага, Бягомльскага, Крупскага, Лагойскага, Плешчаніцкага, Смалявіцкага, Халопеніцкага.

На час аб’яднання з часцямі Чырвонай Арміі (27.6 – 3.7.1944) у партызанскае злучэнне ўваходзіла 10 брыгад, 2 асобна дзейныя атрады, агульная колькасць партызан – 10436.

Камандзіру злучэння Р.Н.Мачульскаму, камандзірам брыгад П.Р.Лапаціну, І.П.Ціткову, Г.Ф.Пакроўскаму, камісарам брыгад С.С.Манковічу, І.М.Цімчуку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.



Літаратура:


Ішла вайна народная // Памяць: гіст.-дакум.хроніка Докшыцкага раёна / Рэд.кал.: Г.П.Пашкоў[і інш.] ; Маст.Э.Э.Жакевіч. – Мн.:БелЭН,2004. – С. 260 – 374.
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны: июнь 1941 – июль 1944г. : в 3-х т. Т.1. – Мн., 1967. – С. 443-444.

Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны: июнь 1941 – июль 1944г. : в 3-х т. Т.2, Кн. 1. – Мн., 1973. – С. 106.



Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны: июнь 1941 – июль 1944г. : В 3-х т. Т.3. – Мн., 1982. – С. 115-118.



: blocks -> biblpos
biblpos -> Докшыцкая раённая цэнтральная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Творы I. Сяркова
biblpos -> Максім Іванавіч Гарэцкі
biblpos -> Такі адзіны ў свеце. Калі ёсць рай
biblpos -> Докшыцкая цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая раённая цэнтральная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Докшыцкая раённая цэнтральная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
biblpos -> Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка