У залежнасці ад ступені цяжкасці здзейсненага неправамернага ўчынку наступае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. Калі твае ўчынкі не нясуць небяспеку грамадству ў цэлым, а таксама маюць лёгкую ступень цяжкасці, у адносінах да цябе наступае адміністрацыйная адказнасць, у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
У 14 гадоў надыходзіць адміністрацыйная адказнасць за пэўныя віды права-парушэнняў (арт.4.3 КаАП):
-
наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання, якое не выклікала часо-вую недзеяздольнасць чалавека (гузак, драпіна і інш.);
-
дробны крадзеж, здзейснены ў дачыненні прыватнай асобы;
-
наўмыснае вынішчэнне ці пашкоджанне маёмасці ў дробных памерах, здзейснены ў дачыненні прыватнай асобы;
-
парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках;
-
распальванне вогнішчаў у забароненых месцах;
-
парушэнне правілаў карыстання і правілаў бяспекі руху на чыгуначным ці грамадскім транспарце;
-
пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў;
-
парушэнне вайсковых могілак і правядзення пошукавых работ;
-
незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, пры ўмове адсутнасці нанясен- ня шкоды маёмасці або здароўю чалавека.
Пры здзяйсненні правапарушэнняў на цябе могуць накласці наступныя віды спагнання:
-
папярэджанне;
-
папраўчыя работы, якія для цябе з’яўляюцца пасільнымі, на працягу 1-2 месяцаў у вольны ад вучобы час. Працягласць дадзенага віду пакарання не можа перавышаць трох гадзін на дзень і трох дзён на тыдзень.
На цябе не могуць накласці наступныя віды пакарання:
-
адміністрацыйны арышт (да дасягнення табой 18 гадоў);
-
штраф (за выключэннем выпадкаў, калі ты маеш асабісты заробак, сты-пендыю ці іншы прыбытак, арт. 4.6 КаАП).
У 16 гадоў за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства на цябе могуць накласці наступныя віды пакарання (у дадатак да вышэйназваных):
-
штраф;
-
пазбаўленне спецыяльнага права (напрыклад, права вадзіць матацыкл).
Поделитесь с Вашими друзьями: |