Дуа “станькаўская сярэдняя школа імя марата казея” тут зямля такая



Дата канвертавання15.05.2016
Памер66.25 Kb.
ДУА “СТАНЬКАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІМЯ МАРАТА КАЗЕЯ”

ТУТ

ЗЯМЛЯ

ТАКАЯ

(Экскурсійны маршрут

па сваёй малой радзіме

з выкарыстаннем мясцовых аб’ектаў гістарычнай значымасці)
МАРШРУТ ЭКСКУРСІІ

  • У краі тым, дзе я жыву (з гісторыі пасялення)



  • Станькава- рэзідэнцыя графаў фон Гутэн Чапскіх



  • Свята-Мікалаеўская царква



  • Мемарыяльны комплекс Героя Савецкага Саюза Марата Казея



  • Сучаснае аблічча вёскі



  • Цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”



  • Алея Памяці “Героі Дзяржыншчыны”, школьны гісторыка-краязнаўчы музей

У КРАІ ТЫМ, ДЗЕ Я ЖЫВУ

(З ГІСТОРЫІ ПАСЯЛЕННЯ)

Няма ў свеце Станькава мілей.

Я тут жыву і ганаруся гэтым.

Зачаравала прыгажосць яго мяне...

Другой такой мясціны няма ў свеце!

Першыя ўспаміны пра Станькава адносяцца да 1588 года, аднак некаторыя археалагічныя раскопкі ў яго ваколіцах, праведзеныя ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, паказваюць на больш ранні час пасялення, прыблізна 904 год. У 16 стагоддзі гаспадарамі Станькава былі магнаты Дарагастойскія, у 17- князі Радзівілы.

Пачынаючы з 1766 года Станькава належыць графам фон Гутэн-Чапскім.

Чапскія – вядомы ў свой час графскі род, прадстаўнікі якога мелі значны ўплыў у дзяржаўным, грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Германіі і Аўстрыі. Яны займалі пасады ваяводаў, кашталянаў, гетманаў і ваеннаначальнікаў. У іх уласнасці знаходзіліся маёнткі ў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, на Украіне і ў Беларусі.





СТАНЬКАВА- РЭЗІДЭНЦЫЯ

ГРАФАЎ ФОН ГУТЭН- ЧАПСКІХ

Станькаўская лінія Чапскіх бярэ пачатак з 17 стагоддзя.

Станькаўская сядзіба была сфармірована па праекту Эмерыка-Захар’яша Мікалая Севярына графа фон Гутэн-Чапскага. З выхадам Эмерыка Чапскага ў адстаўку Станькава становіцца вядомым музейным цэнтрам Беларусі. Для музейных мэтаў, каля палаца будуецца павільён “Скарбчык”. Яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя ў сваім маёнтку Станькава Эмерык Чапскі пабудаваў сядзібна-паркавы ансамбль: жылыя і гаспадарчыя памяшканні, палац, павільёны і флігелі, капліцу і царкву, заводы, шпіталь, школы і многае іншае.

У 70-я гг. 19 стагоддзя быў закладзены парк- помнік садова- паркавага мастацтва, які з’яўляецца адным з прыгажэйшых рамантычных пейзажных паркавых комплексаў на тэрыторыі Беларусі.



Акутаны сівою даўніной

На беразе рачулкі ціхаплыннай

Як вартаўнік аберагае ён спакой,

Захоўвае легенды і быліны.


Нямала зведаў на сваём вяку,

Было шмат страт і засталіся раны…

А ён зачаравана ўглядаецца ў раку

Як пазірае на дзяўчыну закаханы.



Другое нараджэнне сядзібы звязана з іменем Караля –Яна-Аляксандра фон Гутэн -Чапскага, сына Эмерыка-Захар’яша Мікалая Севярына графа фон Гутэн-Чапскага. Дарэчы, з 1890 года Караль Чапскі абіраецца на пасаду гарадскога галавы Мінска. Гэты пост ён займае на працягу 11 гадоў.



СВЯТА- МІКАЛАЎСКАЯ ЦАРКВА

Невядома, калі ў Станькаве была пабудавана першая царква. Візітны запіс за 1714 год сведчыць, што драўляная царква, якая існавала ў той час у сяле Станькаў, была пабудавана князем Радзівілам яшчэ да ўвядзення уніі. Пазней на месцы гэтай жа царквы пабудавана была уніяцкая Пятра-Паўлаўская, дадзеная ж Мікалаеўская царква пабудавана графам Чапскім ў 1858 годзе пры дапамозе прыхаджан. На будаўніцтва гэтай царквы Эмерык Чапскі ахвяраваў 2 тысячы рублёў срэбрам, за што загадам Гасудара імператара яму была аб’яўлена “...найвысачэйшая падзяка”.

Царква пабудавана па праекце вядомага расійскага архітэктара Канстанціна Тона, які пабудаваў храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Царква запраектавана і пабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У 60-я гады 20 стагоддзя яна была разбурана.

Прайшлі гады. Змяніліся пакаленні. Зноў паліліся над зямлёй гукі званоў Святых манастыроў, гарадскіх і вясковых храмаў. Пачалося і працягваецца аднаўленне станькаўскай святыні.







МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС

ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА

МАРАТА КАЗЕЯ

Марат Казей нарадзіўся і жыў у Станькаве, ў час Вялікай Айчыннай вайны юны партызан загінуў. Захаваўся дом Марата Казея, які стаіць на вуліцы, названай у яго гонар. У нашай школе ёсць музей, у якім захоўваюцца асабістыя рэчы Марата. У 1956 годзе Марату Казею было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У Станькаве, роднай вёсачцы юнага героя, у 1987 годзе адкрыты мемарыял.

Між дзён вайны Марат Казей,

І між начэй ты перамог!

Ты быў душой, Ты чуеш песні

Марат Казей. ўсіх дарог.

Марат Казей, А ім плысці

народны сын. бясконца год...

Нямнога ты Марат!

пражыў часін. Ты вечны, як народ!



СУЧАСНАЕ АБЛІЧЧА ВЁСКІ

Станькава сёння- гэта перспектыўная вёска, дзе пражывае каля 1700 чалавек. Тут ёсць уся неабходная інфраструктура:некалькі магазінаў, аддзяленне сувязі, сельскі савет, аддзяленне “Беларусбанка”, урачэбная амбулаторыя, два дзіцячыя садкі, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, прыватныя прадпрыемствы, вайсковая часць. Але, галоўнае багацце Станькава- людзі. Так было, так ёсць, так будзе…









ЦЭНТР ЭКАЛАГІЧНАГА ТУРЫЗМУ “СТАНЬКАВА”

Цэнтр экалагічнага турызму “Станькава” уяўляе сабой комплекс тэматычных пляцовак, сярод якіх:

-конеферма, фермы па развядзенню, утрыманню і паказу свойскіх і дзікіх птушак і жывёл;

-ваенна- гістарычны комплекс “Мінскі ўмацаваны раён”;

-ваенна- гістарычны комплекс “Партызанскі лагер”.

Тут знаходзіцца рэзідэнцыя Дзеда Мароза Мінская вобласці.

На ўзлеску расце дуб, які названы “Лясны страж”. Яго ўзрост складае прыкладна каля 500 гадоў.

Станькава- гэта не проста цэнтр экатурызму, гэта ўніверсальны комплекс, дзе будзе цікава і дарослым, і дзецям.









АЛЕЯ ПАМЯЦІ

ГЕРОІ ДЗЕРЖЫНШЧЫНЫ”,

ШКОЛЬНЫ ГІСТОРЫКА- КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Алея Памяці была закладзены 30 кастрычніка 2009 года ў час правядзення акцыі “Салют табе, Вялікая Перамога”. Алея прысвечана Героям Савецкага Саюза- ураджэнцам Дзяржынскага раёна.

Музей ўстановы адукацыі аднавіў сваю работу 31 студзеня 2004 года.

Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:

-палацава- паркавы комплекс і яго ўладальнікі графы фон Гутэн- Чапскія;

-наш зямляк Марат Казей;



-этнаграфія і быт.





Родны край, любая старонка! Ты ў маіх думках і марах, у маім сэрцы і душы. Пуцяводнай зоркай асвятляеш ты жыццёвы шлях. Як не любіць неабдымную шыр тваіх палёў, бяскрайняе мора зялёных лугоў, блакіт азёр і рэк.        Такога краю больш не знойдзеш. Ён адзіны... Гэта і радасць, і шчасце, і вера, і надзея.        

Цудоўная, непаўторная ты – мая Радзіма! Люблю!.. Я люблю цябе, мая Радзіма! Я ўдзячна лёсу, што нарадзілася на гэтай зямлі, і веру, што яна калі-небудзь падаруе мне шчасце.



Якой бы далёкай не будзе дарога,

Якім бы шырокім не здаўся прасцяг;

Вяртаемся мы да святога парога,-

Бо тут наш пачатак і тут наш працяг.

Каталог: attachments -> article -> 275
275 -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
article -> У першай чвэрці 2014/2015 навучальнага года ў 3-11 класах навучалася 124 вучні
article -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметам «Беларуская мова. Літаратурнае чытанне» 10 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з рускай мовай навучання
article -> Праграма V абласнога фестывлю народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” 13 ліпеня 13. 00-14. 00
article -> Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах у дуа «Яечкавіцкая сярэдняя школа» Іванаўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал