Дуа вавлмянскі впк дс-бш” Каляндар знамянальных І памятных дат



старонка4/11
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.01 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

10

85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА) ЯРОША (1929, Клецкі р-н – 1987), літаратуразнаўца, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

10

60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КАНДРАСЮКА (1954, Брэст – 2013), кампазітара, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2005)

12

95 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ХОМЧАНКІ (1919, Касцюковіцкі р-н – 1992), пісьменніка

12

85 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ЯКАЎЛЕВІЧА БУГАЁВА (1929, Крычаўскі р-н), крытыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1984)

13

115 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЗАХАРАВІЧА КАРЖА (1899, Салігорскі р-н – 1967), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Сюза (1944)

15

105 гадоў з дня нараджэння ЯЎХІМА МАЙСЕЕВІЧА ФАМІНА (1909, Лёзненскі р-н – 1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну

15

65 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АНДРЭЕВІЧА СУМАРА (1949, Лунінецкі р-н), старшыні Брэсцкага аблвыканкама

17

110 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА) ЯКІМОВІЧА (1904, Уздзенскі р-н – 1979), пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

17

50 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІХАЙЛАВІЧА ФЕДАРЭНКІ (1964, Мазырскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1995)

20

130 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНТОНАВІЧА СЯНКЕВІЧА (1884, Стаўбцоўскі р-н – 1938 ці 1939), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, вучонага, пісьменніка, публіцыста

20

25 гадоў з часу заснавання ААТ “ПРЫОРБАНК”, буйнейшага прыватнага ўніверсальнага банка Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1989)

21

80 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АЛЯКСАНДРАВІЧА СТАХОВІЧА (1934, Мінскі р-н), архітэктара, сярод асноўных работ якога (у аўтарскім калектыве) – Курган Славы Савецкай Арміі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)

21

55 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ФАЛЕЯ (1959, Баранавіцкі р-н), мастака, лаўрэата Міжнароднага біенале графікі (С-Пецярбург; 2004), члена Міжнароднай акадэміі графікі

22

65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА КЕБЕЦА (1949, Петрыкаў – 2005), мастака


24

110 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ІОСІФАВІЧА) ШУТОВІЧА (1904, Смаргонскі р-н – 1973), публіцыста, выдаўца, літаратуразнаўца, грамадскага і культурнага дзеяча

24

75 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, буйнейшага ў краіне збору выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога беларускага і замежнага мастацтваў (Мінск; 1939)

25

210 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ЭДВАРДА АДЫНЦА (1804, Ашмянскі р-н – 1885), польскага паэта, перакладчыка, мемуарыста, выдаўца, удзельніка паўстання 1830–1831 гг.

25

90 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА МАРТЫНАВА (1924–2013), мовазнаўца, даследчыка ў галіне славістыкі, семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту, стваральніка Універсальнага семантычнага кода (УСК), заслужанага дзеяча навукі Беларусі

25

145 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГІЛЯРЫ КАЛІКСТАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1869, Мядзельскі р-н – 1894), паэта, фалькларыста, рэвалюцыянера

26

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

28

185 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДАНІЛАВІЧА СПАСОВІЧА (1829, Рэчыца – 1906), юрыста, публіцыста, літаратуразнаўца, гісторыка, грамадскага дзеяча, аўтара аднаго з лепшых у свой час падручнікаў па рускім крымінальным праве

28

100 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА ЧАМАДУРАВА (1914–2006), мастака тэатра, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Таджыкістана, Літвы і Расіі, акадэміка Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1949)

28

75 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА БАРАВІКА (1939), рэжысёра, педагога, тэатразнаўца, аўтара і суаўтара п’ес, тэатральных сцэнарыяў, інсцэніровак, тэатразнаўчых прац, вучэбна-метадычных выданняў

28

70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КЛІМЕНЦЬЕВІЧА ВІНАГРАДАВА (1944, Чашнікаўскі р-н), архітэктара, асноўнымі работамі якога з’яўляюцца археалагічны музей “Бярэсце” (Брэст), будынкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (Мінск), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008)

29

130 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ІВАНАВІЧА ЛУЦКЕВІЧА (1884 –1942), палітычнага і грамадскага дзеяча, гісторыка, літаратурнага крытыка, публіцыста

29

100 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ ЯКАЎЛЕЎНЫ БАЦВІННІК (1914, Мінск – 1980), дыктара беларускага радыё, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

31

100 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА АЙЗІКАВІЧА (АЛЯКСАНДРАВІЧА) ХЕЛЕМСКАГА (1914–2003), расійскага паэта, празаіка, перакладчыка твораў беларускіх пісьменнікаў, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)





ЛЮТЫ


2

520 гадоў з дня нараджэння БОНЫ СФОРЦА (1494–1557), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай

2

100 гадоў з дня нараджэння СІМЫ ГЕРАСІМАЎНЫ НІСНЕВІЧ (1914, Чэрвень – 1985), музыказнаўца, педагога, даследчыка гісторыі беларускай прафесійнай музыкі

2

70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КАПЫЛОВІЧА (1944, Мазырскі р-н), пісьменніка

4

115 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА МАЦВЕЕВІЧА ЛІНЬКОВА (1899–1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)

4

80 гадоў з дня нараджэння АРСЕНЯ СЯРГЕЕВІЧА ЛІСА (1934, Смаргонскі р-н), фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

4

25 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ “ВЫРАТАВАНЫЯ МАСТАЦКІЯ КАШТОЎНАСЦІ” (1989), філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

6

100 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КУЛЯШОВА (1914, Касцюковіцкі р-н – 1978), паэта, перакладчыка, сцэнарыста, народнага паэта Беларусі, заслужанага работніка культуры Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), кавалера ордэна Леніна (двойчы)

8

100 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПАЎЛАВІЧА ТАЎЛАЯ (1914, Баранавічы – 1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

8

65 гадоў з часу заснавання КАЛГАСА “ПАМЯТЬ ИЛЬИЧА” (СВК “АСТРАМЕЧАВА”; 1949; Брэсцкі р-н, в. Астрамечава)

11

60 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА НЯВЫГЛАСА (1954, Пінскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-лейтэнанта

11

55 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЦЫРКА (Мінск; 1959), дзяржаўнай відовішчнай установы

12

100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА БАКЛАНАВА (1914–1990), заслужанага архітэктара Беларусі

14

100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВАСІЛЬЕВІЧА МАСЛЕНІКАВА (1914, Магілёўскі р-н – 1995), тэатральнага мастака, жывапісца, мастацтвазнаўца, педагога, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалера ордэна “Знак Пашаны”

15

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15

70 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ ПАЎЛАЎНЫ ШУТАВАЙ (1944, Камянецкі р-н – 1999), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

15

55 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА ВАСЮЧЭНКІ (1959, Полацк), празаіка, драматурга, крытыка, літаратуразнаўца

18

100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА ЛАСКОВІЧА (1914, Брэсцкі р-н – 2012), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, юрыста, гісторыка, публіцыста, аўтара шматлікіх мастацка-публіцыстычных кніг, кавалера ордэна Францыска Скарыны (2004)

18

70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ДАМІНІКАВІЧА БУДЗІНАСА (1944–2007), пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста, выдаўца, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1985)

19

90 гадоў з дня нараджэння АНТОНІ (АНТОНІЯ; свец. АНАТОЛЬ СЯРГЕЕВІЧ МЕЛЬНІКАЎ; 1924–1986), царкоўнага дзеяча, гісторыка праваслаўнай царквы ў Беларусі, які пэўны час з’яўляўся архімандрытам Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі, у 1975–1978 гг. быў мітрапалітам Мінскім і Беларускім

21

45 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце МЫТНЕВАГА ПАСТУ “ВАРШАВСКИЙ МОСТ” (1969)

22

200 гадоў з дня нараджэння ОСКАРА КОЛЬБЕРГА (1814–1890), польскага фалькларыста, этнографа, кампазітара, збіральніка беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве

22

125 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЯКАЎЛЕВІЧА БАЙКОВА (1889–1941 ці пасля 1945), мовазнаўца, літаратуразнаўца, педагога, аўтара артыкулаў па педагогіцы, беларускай мове і літаратуры

23

ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23

260 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПАНЯТОЎСКАГА (1754–1833), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта польскага войска

24

175 гадоў ПОЛАЦКАМУ ЦАРКОЎНАМУ САБОРУ (1839), сходу іерархаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Расійскай Імперыі, які скасаваў Брэсцкую царкоўную ўнію 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні грэка-католікаў (уніятаў) да Рускай Праваслаўнай Царквы

24

150 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА КАРПОВІЧА (1864, Баранавіцкі р-н 1921), педагога, грамадскага дзеяча, асветніка

25

105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ДАРОЖНАГА (СЕРАДЫ; 1909, Слонім–1943), паэта

26

85 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ДАНІЛАВІЧА КОЛАСА (1929, Чэрвеньскі р-н – 1994), літаратурнага і тэатральнага крытыка, публіцыста, кінадраматурга

27

280 гадоў з дня нараджэння КАРАЛЯ СТАНІСЛАВА РАДЗІВІЛА (мян. ПАНЕ КАХАНКУ; 1734, Нясвіж – 1790), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, генерал-лейтэнанта войска ВКЛ

27-28

60 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПІСЬМЕННІКАЎ БССР (1954)

28

55 гадоў з часу стварэння САЎГАСА “ДАМАЧАЎСКІ” (Брэсцкі  р-н; 1959)

28

20 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага ландшафтнага заказніка ПРАСТЫР (Пінскі р-н; 1994)

29

150 гадоў з дня нараджэння ЭМЫ ЯЛЕНСКАЙ (па мужу ДМАХОЎСКАЙ; 1864, Петрыкаўскі р-н – 1919), фалькларысткі і этнографа, польскай пісьменніцы, даследчыцы побыту і духоўнай культуры беларускага народа





САКАВІК





55 гадоў з часу стварэння САЎГАСА “БЕЛАВЕЖСКІ” (Камянецкі р-н; 1959)




45 гадоў з пачатку выдання навукова-тэарэтычнага часопіса “ВЕСНІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА” (Мінск; 1969)

1

85 гадоў з дня нараджэння ЕЎДАКІІ ЯКАЎЛЕЎНЫ ЛОСЬ (1929, Ушацкі р-н – 1977), паэтэсы

2

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІВАНАВІЧА БІРЫЧЭЎСКАГА (1914–1987), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

4

ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4

380 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ЛЫШЧЫНСКАГА (1634, Брэсцкі пав. – 1689), мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча, педагога

4

95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ РАДЗІВОНАВІЧА) ЛУПСЯКОВА (1919–1972), пісьменніка

4

90 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ФАМІЧА КОРШУНАВА (1924, Горацкі р-н – 1991), літаратуразнаўца, гісторыка старажытнай беларускай літаратуры, тэкстолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

4

80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АНДРЭЕВІЧА ДЗЯЛЕНДЗІКА (1934, Салігорскі р-н), драматурга, празаіка, сцэнарыста

5

55 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІНАВІЧА МАЗГО (1959, г.п. Зэльва), паэта

7

95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЛЕСАРЭНКІ (1919–2005), пісьменніка, акцёра эстрады, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

7

55 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА ЯЗЭПАВІЧА ЯНУШКЕВІЧА (1959, Валожынскі р-н), літаратуразнаўца, даследчыка-архівіста, археографа, пісьменніка, перакладчыка

8

ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

10

125 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ПІГУЛЕЎСКАГА (1889, Гродна – 1958), беларускага і латышскага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча

12

220 гадоў з пачатку нацыянальна-вызваленчага ПАЎСТАННЯ 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сойма 1788–1792 гг.

12

90 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ЛЯВОНЦЬЕВІЧА ВЯРЭНІЧА (1924, Столінскі р-н – 1999), мовазнаўца, замежнага члена-карэспандэнта Польскай акадэміі навук у Кракаве

12

85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГАЎРЫЛАВІЧА КОЛБА (1929, Пінскі р-н), вучонага ў галіне клінічнай біяхіміі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

14

515 гадоў з часу атрымання г. МІНСК граматы на магдэбургскае права (1499)

14

80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІВАНАВІЧА) КЛЕБАНОВІЧА (1934, Слуцкі р-н), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

14

40 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю БАРАНАВІЦКАГА ЗАВОДА АЎТАМАТЫЧНЫХ ЛІНІЙ, рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства Беларускай чыгункі (Баранавічы; 1974)

15

125 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ЯКАЎЛЕВІЧА АБАКУМЕНКІ (1889–1920), рускага ваеннага лётчыка, героя Першай сусветнай вайны, удзельніка фарміравання Брэст-Літоўскага крэпаснога авіяцыйнага атрада

15

20 гадоў з часу прыняцця КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, асноўнага закона дзяржавы (1994), юрыдычнай базы ўсяго заканадаўства

15

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17

225 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭНЦІЯ БУЧЫНСКАГА (1789, Беларусь – 1853), філосафа, тэолага, крытыка, заснавальніка і рэдактара першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса “Полацкі штомесячнік” (1818–1820)

17

75 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ІОСІФАВІЧА ДРОБЫША (1939, Слуцкі р-н), харавога дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі, арганізатара і мастацкага кіраўніка фальклорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Валачобнікі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

17

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА ЗАБЕЛЫ (1939), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

18

100 гадоў з дня нараджэння ЮДЗІФ САМОЙЛАЎНЫ ГАЛЬПЕРЫНАЙ (1914, Мазыр – 1985), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

19

75 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА УЛАДЗІМІРАВІЧА СВЕНТАХОЎСКАГА (1939, Камянецкі р-н – 2006), жывапісца, педагога, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)

19

55 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА СЯНКЕВІЧА (1959, Драгічынскі р-н), мовазнаўца


20

75 гадоў з дня нараджэння ЭМАНУІЛА РЫГОРАВІЧА ІОФЕ (1939, Беразіно), вучонага-гісторыка, палітолага, сацыёлага, культуролага, педагога, даследчыка беларускай гістарыяграфіі, гісторыі навукі і культуры, гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, аўтара кніг і шматлікіх публікацый

20

60 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА) МЯТЛІЦКАГА (1954, Хойніцкі р-н), паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка