Дуа вавлмянскі впк дс-бш” Каляндар знамянальных І памятных дат



старонка5/11
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.01 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

24

65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА САЛАМАХІ (1949, Кіраўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (2002)

26

35 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АДДЗЯЛЕННЯ ГРАМАДСТВА САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ ДРУЖБЫ (1979)

27

100 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ ЛЯШЭНКА (1914, Вільня – 2004), дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28

95 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ СЯМЁНАЎНЫ ПАЛТАРАН (ЛЯПЕСКАЙ; 1919, Петрыкаўскі р-н – 1989), пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П.М. Лепяшынскага (1970)

28

80 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА АЛЯКСЕЕВІЧА) ЦВІРКІ (1934, Старадарожскі р-н), паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа

28

75 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА БОГДАНА (1939, Брэсцкі р-н), спевака, заслужанага артыста Украіны

30 

275 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА КСАВЕРЫ БЖАСТОЎСКАГА (1739, Глыбоцкі р-н – 1827), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, рэфарматара, мецэната, перакладчыка, заснавальніка першай у Еўропе “сялянскай рэспублікі”





КРАСАВІК





150 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ АРХЕАГРАФІЧНАЙ КАМІСІІ (Віленскай камісіі для разбору і выдання старажытных актаў), афіцыйнай навуковай установы, чые выданні з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі беларускай мовы (Вільня; 1864–1915)




50 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПА СУВЯЗЯХ З СУАЙЧЫННІКАМІ ЗА РУБЯЖОМ “РАДЗІМА” (Мінск; 1964), грамадскага аб’яднання




30 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю музыкі “МІНСКАЯ ВЯСНА” (1984)

1

25 гадоў з часу стварэння РУП “БЕЛАРУСКІ ВІДЭАЦЭНТР”, буйнейшага вытворца відэапрадукцыі ў Беларусі (Мінск; 1989)

2

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

4

200 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА АНТОНАВІЧА ГАШКЕВІЧА (1814, Рэчыцкі пав. – 1875), дыпламата, мовазнаўца, даследчыка Японіі і Кітая, арыенталіста, натураліста

4

100 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ РЫГОРАЎНЫ МАЗАНІК (1914, Пухавіцкі р-н – 1996), удзельніцы Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943), заслужанага работніка культуры Беларусі

4

85 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА МІКАЛАЕВІЧА МАРОЗАВА (1929), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

5

75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ВАСІЛЬЕВІЧА МАКАРЭВІЧА (1939, Івацэвіцкі р-н), заслужанага архітэктара Беларусі

6

110 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ХВЕДАРОВІЧА (сапр. МІКАЛАЙ ФЁДАРАВІЧ ЧАРНУШЭВІЧ; 1904, Капыль – 1981), паэта, празаіка, перакладчыка

10

70 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ПЯТРОВІЧА РЫЧАГОВА (1944, Столінскі р-н), вучонага ў галіне хірургіі, аўтара прац па хірургічнай гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малінвазійных тэхналогіях, выдатніка аховы здароўя Беларусі

12

55 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ПРЫСТУПА (1959, Пінскі р-н – 2006), пісьменніцы

18

200 гадоў з дня нараджэння ЯЎСТАФІЯ ПІЕВІЧА ТЫШКЕВІЧА (1814, Лагойск – 1873), гісторыка, археолага, этнографа, крязнаўца, музеязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі, ганаровага члена Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута, заснавальніка і старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі

20

ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

20

ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)

20

70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА ЛЕЦКІ (1944, Навагрудскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца, журналіста, аўтара сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў

21

80 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ ФЯДОСАВІЧА РЫЛЮКА (1934, Драгічынскі р-н), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі

25

110 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА БАРЫСЕНКІ (1904, Барысаў – 1984), літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

26

ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

26

115 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ ДАНІЛАВІЧА ГУРСКАГА (1899, Уздзенскі р-н – 1972), пісьменніка, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28

175 гадоў з дня нараджэння МСЦІСЛАВА АДАМАВІЧА КАМІНСКАГА (1839, Віленская губ. – 1868), літаратара, этнографа, фалькларыста і публіцыста, які зрабіў адну з першых спроб навуковай класіфікацыі беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў

29

85 гадоў з дня нараджэння ВІТАЛІЯ ЦІМАФЕЕВІЧА ГАЛАВАЧА (1929, Украіна), пісьменніка

29

20 гадоў з часу стварэння на базе цэха па вырабніцтву марожанага Брэсцкага малочнага камбіната БРЭСЦКАЙ ВЫТВОРЧАЙ ФІРМЫ “МАРОЖАНАЕ” (1994)

29

РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)





МАЙ


1

СВЯТА ПРАЦЫ

1

125 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА МАЙСЕЕВІЧА ЛЯПЛЕЎСКАГА (1889, Брэст – 1939), рэвалюцыянера, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады ў Гомелі

1

80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПАЎЛАВІЧА) КОРЗУНА (1934, Салігорскі р-н – 1995), пісьменніка

1

75 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ ВІКТАРАЎНЫ ГАЙДА (1939), артысткі оперы і аперэты, народнай артысткі Беларусі, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1992), уладальніцы “Хрустальнай Паўлінкі” (1992), кавалера ордэнаў “Знак Пашаны” і Францыска Скарыны

1

65 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЫПУКА (1949, Іванаўскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі

2

100 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА АЛЯКСЕЕВІЧА МАЛЫШАВА (1914, Петрыкаўскі р-н – 2005), удзельніка партызанскага руху ў Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

2

80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ КУЗЬМІЧА ГАРДЗІЦКАГА (1934, г. Брэст – 1999), крытыка, літаратуразнаўца

2

60 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ЯКАЎЛЕВІЧА) ЖУКА (1954, Нясвіжскі р-н), паэта, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999)

3

75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АЛЯКСЕЕВІЧА НЯЧАЕВА (1939–2010), рэжысёра, сцэнарыста, народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993), у 1973–1990 гг. працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”

4

215 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА БОХВІЦА (1799, г.п. Мір – 1856), вучонага ў галіне філасофіі, пісьменніка

4

95 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПАЎЛАВІЧА ШАСЦЕРЫКОВА (1919–1994), пісьменніка

5

ДЗЕНЬ ДРУКУ

5

195 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ (1819, Чэрвеньскі р-н – 1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога, стваральніка нацыянальнай класічнай оперы, першых нацыянальных сімфанічных твораў

5

65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ЦЕХАНОВІЧ (1949, Навагрудак), мастачкі

6

110 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЮКА (ПАЎЛА АДАМАВІЧА) ТРУСА (1904, Уздзенскі р-н – 1929), паэта, аўтара лірыка-гераічных і фальклорна-рамантычных паэм, вершаў

7

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

7

70 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ СЯРГЕЕЎНЫ ЦЯЛЬКОВАЙ (1944, Пінск), спявачкі, народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка фальклорнай групы “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі

8

80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ГАНЧАРОВА (1934, Віцебскі р-н – 1991), графіка, мастацтвазнаўца, пісьменніка

9

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9

105 гадоў з дня нараджэння УЛАДАСА АБРАМАВІЧУСА (1909–1965), бібліёграфа, гісторыка культуры, аўтара даследаванняў і публікацый, прысвечаных Беларусі

11

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)

11

120 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ГЕРАСІМАВІЧА БУЛАТА (1894, Уздзенскі р-н – 1921), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, журналіста, першага адказнага рэдактара газеты “Белорусская деревня” (цяпер “Белорусская нива”)

13

75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ (ЛЕАНІДА) ГЕОРГІЕВІЧА ФІЛАТАВА (1939, Віцебскі р-н), пісьменніка

15

ДЗЕНЬ СЯМ’І

15

60 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ ЧОРНАГАЛОВАЙ (1954, Жыткавічы), мастачкі, дыпламанта рэспубліканскай выставы “Панарама мастацтва” (1998)

15

35 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ ІНСТЫТУТА МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ І ФАЛЬКЛОРУ НАН БЕЛАРУСІ (Мінск; 1979)

16

125 гадоў з часу першай публікацыі ў газеце “Минский листок” беларускай паэмы “ТАРАС НА ПАРНАСЕ” (1889)

18

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)

19

70 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ (Мінск; 1944), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012)

20

130 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АНДРЭЕВІЧА АЛЕКСЮТОВІЧА (1884, Пухавіцкі р-н – 1943), балетмайстра, педагога, пастаноўшчыка сцэнічных варыянтаў народных, класічных і характарных танцаў, кадрыляў, карагодаў, гульняў, аўтара беларускага танца “Бульба”


20

80 гадоў з дня нараджэння НАДЗЕІ СЯРГЕЕЎНЫ ЖАЎРЫД (1934, Пружанскі р-н), вучонага-матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

21

145 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧУРКІНА (1869–1964), кампазітара, фалькларыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, народнага артыста Беларусі

22

75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ФЕДАРОВІЧА (1939, Пінскі р-н), вучонага ў галіне алергалогіі, імуналогіі, прафпаталогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

24

110 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГЕРАСІМАВІЧА РУСАКА (1904, Капыльскі р-н – 1987), паэта, на словы якога напісана каля 300 песень, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

26

95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ Гінзбурга (1919)

27

100 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ПЯТРОВІЧА БЯЛЕВІЧА (1914, Уздзенскі р-н – 1978), паэта, празаіка, перакладчыка, кавалера ордэна “Знак Пашаны”

28

ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА





ЧЭРВЕНЬ





90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса “НАРОДНАЯ АСВЕТА” (Мінск; 1924)

4

65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ПЯТРОВІЧА САКАЛОВА (1949, Давыд-Гарадок), мастака

5

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

5

ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

5

160 гадоў з дня нараджэння ЮДАЛЯ (ІЕГУДЫ) МОЎШАВІЧА (ЮРЫЯ МАЙСЕЕВІЧА) ПЭНА (1854–1937), жывапісца, педагога, стваральніка Віцебскай мастацкай школы

5

55 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА МІХАЙЛАВІЧА ІВАНЧУКА (1959, Брэст), трэнера (стральба з лука), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі

7

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАКСІМАВІЧА СКАРЫНКІНА (1939, Віцебск), паэта, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай прэміі Італіі (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (2000)

8-14

80 гадоў з пачатку заснавання САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ, грамадскага аб’яднання (Мінск; 1934)

10

240 гадоў з дня нараджэння АНТОНІЯ САМУЭЛЯ ДАМБРОЎСКАГА (1774, Тураў – 1838), жывапісца і тэатральнага мастака, аўтара твораў у галіне манументальнага і станковага жывапісу

10

95 гадоў з дня нараджэння АВЯР’ЯНА САФОНАВІЧА ДЗЕРУЖЫНСКАГА (1919, Кармянскі р-н – 2002), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (2002)

10

75 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРА (ФЁДАРА МІКАЛАЕВІЧА) ЧЭРНІ (1939, Валожынскі р-н – 1983), паэта

12

270 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА МІЦКЕВІЧА (1744, Гродзенскі пав. – 1817), механіка, фізіка, асветніка, педагога, “бацькі фізікі на Літве”

12

80 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЯМЁНАВІЧА) ЯСКЕВІЧА (1934, Чэрыкаўскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, біблеіста

13

180 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ВЕРАНІЦЫНА (ВАСІЛЬЕВА; 1834, Гарадоцкі р-н – 1904), аднаго з удзельнікаў літаратурнага жыцця на Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст., магчымага аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”

15

60 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КРУКА (1954, Чэрвеньскі р-н), вучонага-фалькларыста, культуролага, педагога

16

180 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАРЛАВІЧА ЕЛЬСКАГА (1834, Пухавіцкі р-н – 1916), гісторыка, этнографа, краязнаўца, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, члена Акадэміі ведаў у Кракаве

16

125 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯНКЕВІЧА (1889–1970), вучонага-акіянолага, гідрабіёлага, арганізатара комплексных экспедыцыйных даследаванняў вадаёмаў Беларусі, ініцыятара стварэння Нарачанскай біялагічнай станцыі (1946), акадэміка АН СССР, лаўрэата Ленінскай (1965) і Дзяржаўнай (1951) прэмій СССР

19

90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА БЫКАВА (1924, Ушацкі р-н – 2003), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978), Ленінскай прэміі (1986), расійскай прэміі “Трыумф” (1999), Героя Сацыялістычнай Працы (1984)

21

150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАЗІМІРАВІЧА СЕРЖПУТОЎСКАГА (1864, Слуцкі пав. – 1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інбелкульта

21

100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ГОВАР-БАНДАРЭНКІ (1914, Рагачоў – 1988), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

21

80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНДРАТАВІЧА ХАЎРАТОВІЧА (1934, Магілёўскі р-н – 1991), паэта

22

ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

23

70 гадоў з пачатку правядзення БЕЛАРУСКАЙ АПЕРАЦЫІ “БАГРАЦІЁН” (1944), адной з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Савецкай арміі ў Вялікую Айчынную вайну

25

90 гадоў з часу прыняцця пастановы СНК БССР аб стварэнні НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КНІЖНАЙ ПАЛАТЫ БЕЛАРУСІ (Мінск; 1924)

26

40 гадоў з дня прысваення г. МІНСК ганаровага звання “Горад-герой” (1974)


27

230 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНА БАРОЎСКАГА (1784, Піншчына – 1846), польскага літаратуразнаўца, педагога, публіцыста, крытыка, тэарэтыка паэзіі і красамоўства

27

80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ФІЛІМОНАВІЧА КАРАМАЗАВА (1934, Чэрыкаў), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990)

27

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА НІКАЛАЕВА (1939, Україна – 1997), мастака, які працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісу, а таксама ў галіне сцэнаграфіі



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка