12
180 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА АВЕНАРЫУСА (1834–1903), дзеяча народнай асветы, археолага, краязнаўца, педагога, аднаго з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
|
12
|
85 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЯГОРАВІЧА МАТУКОЎСКАГА (1929, Расонскі р-н – 2001), драматурга, журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)
|
13
|
100 гадоў з дня нараджэння РУВІМА ЯНКЕЛЕВІЧА ЯЎРАЕВА (1914–1987), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі
|
14
|
ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)
|
14
|
130 гадоў з дня нараджэння ФАБІЯНА АБРАНТОВІЧА (1884, Навагрудскі р-н – 1946), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху
|
15
|
ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)
|
15
|
115 гадоў з дня нараджэння ПРАСКОЎІ ФЁДАРАЎНЫ ДЗМІТРУК (1899, Камянецкі р-н – 1978), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
|
15
|
75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА МЕЛЬНІЧУКА (1939, Польшча), паэта
|
16
|
60 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ЯЗЫКОВІЧ (1954, Ганцавічы), вучонага-гісторыка, аўтара прац па пытаннях міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары ў краінах блізкага і далёкага замежжа
|
17
|
230 гадоў з дня прэм’еры камічнай оперы Я.Д. Голанда “АГАТКА, ЦІ ПРЫЕЗД ПАНА”, першага вядомага арыгінальнага музычна-сцэнічнага твора, створанага і пастаўленага ў Беларусі (Нясвіж; 1784)
|
17
|
100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ РЫГОРАВІЧА РАМАНАВА (1914–2001), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
|
17
|
75 гадоў з часу ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР (1939), акта ліквідацыі падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.
|
20
|
ДЗЕНЬ МЫТНІКА
|
20
|
95 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА МАКСІМЦАВА (МАКСІМЦОВА; 1919, Гомель – 2004), жывапісца
|
21
|
75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1939 ці 1940, Камянецкі р-н), пісьменніка
|
22
|
70 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ЧЫГУНАЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА (1944)
|
23
|
125 гадоў з дня нараджэння ЯНА (ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА) ТАРАСЕВІЧА (1889–1961), беларускага і польскага кампазітара, музыканта, педагога, аўтара першых музычных твораў на вершы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, М. Багдановіча, збіральніка беларускага фальклору
|
23
|
100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЯМЁНАВІЧА ДМУХАЙЛЫ (1914–2007), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
|
23
|
90 гадоў з дня нараджэння АРТУРА ВІТАЛЬЕВІЧА ВОЛЬСКАГА (сапр. ВОЛЬСКІ-ЗЭЙДЭЛЬ; 1924, Дзяржынск – 2002), паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка
|
24
|
110 гадоў з дня нараджэння МАР’ЯНА ЯЗЭПАВІЧА ПЕЦЮКЕВІЧА (1904, Браслаўскі р-н – 1983), беларускага і польскага этнографа, публіцыста, грамадскага дзеяча
|
26
|
20 гадоў з часу заснавання рэспубліканскага біялагічнага заказніка ТЫРВОВІЧЫ (Пінскі р-н; 1994)
|
27
|
105 гадоў з дня нараджэння ЛУКАША КАЛЮГІ (сапр. КАНСТАНЦІН ПЯТРОВІЧ ВАШЫНА; 1909, Дзяржынскі р-н – 1937), пісьменніка, перакладчыка
|
27
|
90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ДАНІЛАВА (1924, Драгічынскі р-н), вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай народнай рэспублікі
|
28
|
105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЦІМАФЕЕВІЧА ШАПАЧКІ (1909–1994), удзельніка вызвалення Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
|
28
|
60 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ГРЫШКО (1954, Пінскі р-н), спартсменкі (інваспорт, стральба з лука), чэмпіёнкі ІХ Паралімпійскіх гульняў (1992, Барселона), бронзавага прызёра чэмпіянату свету (1990), чэмпіёнкі (1991) і бронзавага прызёра (1991, 2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнкі СССР (1989–1991) і СНД (1992), мнагакратнай чэмпіёнкі Беларусі (1993–2004)
|
29
|
485 гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1529 г., першага Статута ВКЛ, звода законаў феадальнага права (1529–1566)
|
29
|
110 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГОЛУБА (1904, Украіна – 1994), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)
|
30
|
100 гадоў з дня нараджэння ДАНІЛЫ КАНСТАНЦІНАВІЧА МІЦКЕВІЧА (1914, Пінск – 1996), вучонага-хіміка, сына Я. Коласа, збіральніка і папулярызатара спадчыны песняра, арганізатара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
|
|
КАСТРЫЧНІК
|
|
85 гадоў з пачатку выдання газеты для дзяцей і падлеткаў “РАНІЦА” (Мінск; 1929)
|
|
75 гадоў з часу стварэння ААТ “БАРАНАВІЦКАЯ АБУТКОВАЯ ФАБРЫКА” (Баранавічы; 1939)
|
|
75 гадоў з часу стварэння ПАДЛЕСКАГА НАРОДНАГА ХОРА (Ляхавіцкі р-н; 1939)
|
|
70 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце МЕДЫЦЫНСКАГА КАЛЕДЖА (1944), з пачатку заснавання – Брэсцкая фельчарска-акушэрская школа, з 1954 г. – Брэсцкае медыцынскае вучылішча, з 2003 г. – Брэсцкі медыцынскі каледж
|
|
60 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АГРАРНАГА ТЭХНІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА (Мінск; 1954), адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012)
|
|
55 гадоў з пачатку выпуску першай прадукцыі ААТ “ПІНСКІ ЗАВОД ШТУЧНЫХ СКУР” (Пінск; 1959)
|
|
50 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА “МАЯК” (1964)
|
|
35 гадоў з пачатку выдання навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі “ВЕДЫ” (Мінск; 1979)
|
1
|
ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
|
1
|
70 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ДРАМЫ ІМЯ ЛЕНІНСКАГА КАМСАМОЛА БЕЛАРУСІ, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (Брэст; 1944)
|
1
|
55 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АНСАМБЛЯ ТАНЦА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1959)
|
2 ці 15
|
195 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПРЭЦЛАВА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (1818, Нясвіж ці Навагрудскі р-н – 1849), польскага і беларускага пісьменніка, філосафа, гісторыка
|
2
|
140 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ЯЎСТАФІЯ БРЭНШТЭЙНА (1874–1938), бібліятэкара, бібліёграфа, гісторыка культуры, краязнаўца, аўтара прац па гісторыі культуры, пісьменнасці, бібліятэк Літвы, Польшчы і Беларусі
|
2
|
50 гадоў з дня нараджэння ЭНВЕРА РЫЗАЕВІЧА БАРЫЕВА (1964), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-маёра ўнутранай службы, міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005–2011)
|
2
|
50 гадоў з дня нараджэння АЛЫ МІКАЛАЕЎНЫ КАВАЛЕНКА (1964, Драгічынскі р-н), спартсменкі (хакей на траве, індархакей), бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы (2004), чэмпіёнкі Беларусі (1997–2004)
|
3
|
55 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА “МІР” (1959)
|
4
|
270 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ФРАНЦІШКА КАРПОВІЧА (1744, Камянец – 1803), палітычнага і царкоўнага дзеяча, багаслова-асветніка, удзельніка паўстання 1794 г.
|
4
|
150 гадоў з дня нараджэння АНТОНА МІКІТАВІЧА ЯСІНСКАГА (1864–1933), вучонага-гісторыка, акадэміка НАН Беларусі, члена Чэшскай АН
|
5
|
ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)
|
6
|
ДЗЕНЬ АРХІВІСТА
|
7
|
65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ПАВЯДАЙЛЫ (1949, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)
|
8
|
75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АСОСКАВА (1939, Расія), мастака (станковы жывапіс і акварэль, палехская мініяцюра і габелен)
|
10
|
85 гадоў з дня нараджэння МАРАТА ІВАНАВІЧА КАЗЕЯ (1929, Дзяржынскі р-н – 1944), піянера-партызана ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1965)
|
10
|
80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ВАРВАШЭВІЧА (1934, Ганцавіцкі р-н – 2001), рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі
|
11
|
105 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ БАНДАРЫНАЙ (1909, Гродна – 1959), пісьменніцы
|
12
|
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)
|
14
|
ДЗЕНЬ МАЦІ
|
14
|
115 гадоў з дня нараджэння АДАМА АНТОНАВІЧА БАБАРЭКІ (1899, Капыльскі р-н – 1938), пісьменніка, крытыка, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”
|
15
|
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ
|
15
|
105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ РАКІТЫ (сапр. СЯРГЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ ЗАКОННІКАЎ; 1909, Дубровенскі р-н – 1942), паэта
|
15
|
70 гадоў з дня нараджэння ЗІНОВІЯ КІРЫЛАВІЧА ПРЫГОДЗІЧА (1944, Пінскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013)
|
15
|
65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЯКІМОВІЧА (1949, Слонімскі р-н), празаіка, драматурга
|
18
|
105 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЯРГЕЕВІЧА БЛАГАВЕШЧАНСКАГА (1909, Брэст – 1994), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельніка нацыянальна-вызваленчай барацьбы Кітая супраць японскіх захопнікаў у 1937 г., удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1938)
|
19
|
30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АНСАМБЛЯ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ “СВЯТА” (Мінск, 1984), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988)
|
20
|
90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛІЯ ДАНІЛАВІЧА МАХНОВІЧА (1924–2007), Героя Сацыялістычнай Працы, Пачэснага грамадзяніна г. Брэста
|
21
|
100 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СВЁНТАКА (1914–2011), рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча Беларусі, арцыбіскупа-мітрапаліта, кардынала
|
22
|
70 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (Мінск; 1944), заснаванага 30 верасня 1943 г.
|
24
|
100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АНДРЭЕВІЧА) ЖУКА (1914, Слуцкі р-н – 1995), паэта, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі
|
25
|
130 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА ДУБІНСКАГА (1884, Гродзенская губ. – 1937), вучонага-археолага, складальніка і выдаўца “Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін” (1933)
|
25
|
85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА) ГРОДНЕВА (1929, Рагачоўскі р-н – 2011), пісьменніка
|
26
|
ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА (чацвёртая нядзеля кастрычніка)
|
26
|
75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА МІШЧАНЧУКА (1939–2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта, аўтара і суаўтара падручнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы
|
27
|
25 гадоў з пачатку выдання рэспубліканскай грамадска-палітычнай штотыднёвай газеты Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “БЕЛАРУСКІ ЧАС” (Мінск; 1989)
|
28
|
130 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА ПАЎЛАВІЧА ЖДАНОВІЧА (1884, Мінск – 1937), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра
|
29
|
85 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ІНСТЫТУТА АДУКАЦЫІ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, навукова-метадычнай установы (Мінск; 1929)
|
|
ЛІСТАПАД
|
|
90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага масава-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса “АЛЕСЯ” (Мінск; 1924)
|
1
|
80 гадоў з часу стварэння ВІЦЕБСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ОРДЭНА ДРУЖБЫ НАРОДАЎ МЕДЫЦЫНСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА (Віцебск; 1934), установы адукацыі
|
1
|
75 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІЧНАЙ ХАРАВОЙ КАПЭЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ІМЯ Р.Р. ШЫРМЫ (Мінск; 1939), заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь
|
1
|
60 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА ШЭЛЕХАВА (1954, Столінскі р-н), паэта, кінасцэнарыста, драматурга, публіцыста, заслужанага журналіста Беларусі
|
2
|
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ
|
2
|
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)
|
2
|
105 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ЛУЖАНІНА (сапр. АЛЯКСАНДР АМВРОСЬЕВІЧ КАРАТАЙ; 1909, Салігорскі р-н – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя. Я. Коласа (1965)
|
2
|
85 гадоў з часу стварэння ІНСТЫТУТА МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ Я. КОЛАСА І Я. КУПАЛЫ НАН БЕЛАРУСІ (Мінск; 1929)
|
5
|
150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНДРЭЕВІЧА БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (1864, Аршанскі р-н – 1937), вучонага ў галіне заалогіі і заагеаграфіі, падарожніка, члена-карэспандэнта АН СССР, імя якога носяць заліў і гара на Таймыры
|
5
|
95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА КІРМАНОВІЧА (1919, Кобрын – 2001), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
|
5
|
75 гадоў з часу прэм’еры на беларускай сцэне “САЛАЎЯ” М.Я. КРОШНЕРА, першага нацыянальнага балета (1939)
|
5
|
65 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІОСІФАВІЧА СТОМЫ (1949, Навагрудскі р-н), пісьменніка
|
6
|
95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) ГАРУЛЁВА (1919, Дубровенскі р-н – 1980), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
|
7
|
ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
|
7
|
200 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПАЎЛАВІЧА МІКУЦКАГА (1814, Гродзенская губ. – 1890), мовазнаўца-славіста, фалькларыста, педагога
|
8
|
230 гадоў з дня нараджэння ТЭАДОРА (ФЁДАРА ЯЎХІМАВІЧА) НАРБУТА (1784, Воранаўскі р-н – 1894), гісторыка, археолага, інжынера
|
8
|
90 гадоў з часу адкрыцця ВІЦЕБСКАЙ ОРДЭНА “ЗНАК ПАШАНЫ” ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ (Віцебск; 1924), вядучай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь у галіне ветэрынарнай адукацыі
|
9
|
225 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА АНТОНІ ПАЎЛОВІЧА (1789, Пінскі р-н – 1830), вучонага-геолага, асветніка
|
10
|
265 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ РАДЗІВІЛА (1749, Нясвіж – 1800), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, драматурга, кампазітара
|
10
|
80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА КУРБЕКІ (1934, Баранавіцкі р-н – 2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца
|
11
|
85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА СУШЧЭНІ (1929, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне заалогіі, гідрабіялогіі, акадэміка НАН Беларусі і Расійскай АН, замежнага члена Польскай і Літоўскай АН, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
|
11
|
300 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА МАТУШЭВІЧА (1714, Камянецкі р-н – 1773), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка
|
15
|
90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІЛЬІЧА ЗОСІКА (1924, Драгічынскі р-н – 2003), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы
|
16
|
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)
|
|