Дзецям вайны прысвячаецца …



Дата канвертавання04.07.2016
Памер45.42 Kb.

Дзецям вайны прысвячаецца…”


(сцэнарый вечара-апавядання для чытачоў

сярэдняга школьнага ўзросту)

Вечар –апавяданне прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў – 11 красавіка.

Удзельнікі: 1 вядучы,2 вядучы,чытальнікі.

Прысутнічае былы непаўналетні вязень

Аформлена кніжная выстава па гэтай тэме “Прайшла праз дзяцінства вайна”

1 вядучы: Дзеці вайны… Мы іх называем бязвіннымі пакутнікамі вайны.Яны гінулі разам з дарослымі.Стогнам вырываюцца пытанні: “За што? Дзеля чаго?”

2 вядучы: Дзеці вайны… Напэўна, няма ва ўсёй моўнай спадчыне такіх слоў,каб суцешыць іх. Няма ў свеце такіх лекаў,каб загаіць усе іхнія раны. Бо яны не толькі на целе.Іх раны на сэрцы і ў душы,глыбокія і пякучыя.Як ні залечвай – заўсёды крывавяць.

Сённяшняя наша сустрэча будзе своеасаблівым рэквіемам памяці, болі і смутку…



(гучыць музыка, на фоне музыкі словы)
Замрыце, вершы!

Я на руках трымаю земляка,

Народжанага ў годзе сорак першым

Ён нарадзіўся ў рабстве

Ён глядзеў галоднымі вачамі

Як вораг еў, як вораг піў, як вораг рагатаў,

Як нашы кнігі вылюдак таптаў.

Не я яму, а ён раскажа мне

Пра голад, пра бяссоніцу і гнеў.

П.Панчанка


1 вядучы: 22 чэрвеня 1941 года закончылася іх дзяцінства. Скалечана, стаптана яно было адным жудасным словам—вайна. Ці засталося дзіцём тое дзіця, якое прайшло праз жахі вайны? Што яны памятаюць? Што могуць расказаць? Што гераічнага ў тым,каб у пяць—дзесяць, альбо дванаццаць гадоў прайсці праз вайну? Што яны маглі зразумець? Многае…

2 вядучы Што яны помняць пра маці? Пра бацьку? Толькі іх смерць…
(Гучыць рэквіем,выходзяць чытальнікі з запаленымі свечкам і зачытваюць урыўкі з кнігі С.Алексіевіч “Апошнія сведкі”)



1 чыт. “Я памятаю, ад мамы….застаўся толькі на вуголлі толькі адзін гузік ад мамінай кофты. А ў печы два боханы свежага хлеба…”

2 чыт. “А я памятаю ,як бацьку рвалі нямецкія аўчаркі ,а ён крычаў: “Сына адвядзіце,каб не бачыў…”

3 чыт. “Забралі ў нас усё ,мы галадалі.на кухню нас не пускалі,гатавалі яны там толькі для сябе. Брат маленькі,ён адчувае пахі і –папоўз па падлозе да кухні. Праз хвілін пяць прагучаў крык майго браціка,страшны енк. Яго аблілі варам на кухні, апарылі за тое, што ён папрасіў есці. А ён быў такі згаладалы, што падыдзе да мамы: “Давай зварым маё качанятка… ”Качаня было ў яго самай любімай цацкай,ён нікому яго ў рукі не даваў, а тут кажа: “Зварым качанятка і ўсе наямося…”

4 чыт. “У памяці…Аднекуль маму прыносяць і кладуць на зямлю.Падпаўзаем да яе.Клічам: “Мама! Не спі!А мама ўся ў крыві…”

1 вядучы: Мінула 65 год.Час многае сцірае з памяці чалавека.Ды нельга забыцца пра пакуты,пра здзекі і жах канцлагера.

2 вядучы: Мястэчка Азарычы… Каля дарогі стаіць абеліск.Ён напамінае пра дзесяткі тысяч людзей,сагнаных у сакавіку 1944 года ў адкрытае балота.Гэты лагер-адзіны ў сваім родзе.Па безчалавечнасці яго нельга нават параўнаць з Асвенцімам, дзе людзі асуджаныя на смерць мелі крышу над галавой,хоць раз у некалькі дзён,але ж нейкую яду.Тут жа страхой было неба,ложкам - мокрае балота,ежай- толькі паветра. Лагер смерці праіснаваў крыху больш за тыдзень, але за гэты час у ім загінула 9 тыс.чалавек.

1 вядучы: Людзей сагналі ў балота. Яны не мелі ні кусочка хлеба,ўсе прадукты адразу былі адабраныя.Людзі не мелі магчымасці раскласці вогнішча, каб абагрэцца.З самалёта над лагерам распылілі ўзбуджальнік сыпнога тыфу.Не маючы магчымасці стрымаць наступальны парыў нашых войск,фашысты вырашылі стварыць на шляху руху наперад нашых войск сістэму канцлагераў-жывы расаднік сыпнога тыфу,каб пасля іх вызвалення распаўсюдзіць эпідэмію гэтай страшнай хваробы сярод мясцовага насельніцтва.

2 вядучы: У дзень вызвалення канцлагера Азарычы ваенныя фотакарэспандэнты сфатаграфавалі сляды фашысцкіх злачынстваў.
(паказ фотаздымкаў праз DVD- плэер або камп’ютар )
1 вядучы: Боль, смутак, памяць.У час другой сусветнай вайны загінула 13 міліёнаў дзяцей.
(музыка,на фоне музыкі дзеці чытаюць верш)
Дзеці вайны

У кожнай крывінцы трапеча страхоцце.

Іх сэрцы не сэрцы – пажараў званы

Ссівелі яшчэ да свайго паўстагоддзя

Дзеці вайны.
Ім хочацца сёння паболей спагады,

Ім хочацца сёння паменей маны.

Хто з нас аржаному акраечку рады?

Дзеці вайны.


Пякучая памяць вайны не чарсцвее

Мацнее прызыў міласэрднай струны.

Трымаюць слязінку- планету на веях

Дзеці вайны.


З балючага сэрца сыходзяць ільдзіны

Вяртаецца праўда ў жытло баразны

Вы- дзеці жыцця,вы- іскрынкі Радзімы,

Дзеці вайны.


2 вядучы: У Германіі і на акупіраванай тэрыторыі было створана больш 2 тысяч канцлагераў.Асвенцім…Майданэк… Бухенвальд… Чорным рэхам гучаць гэтыя словы. І сярод нас жывуць людзі,якія ў гады вайны дзецьмі былі вывезены ў Германію.

( зачытаць урывак з кнігі “Говорят погибшие герои”стр.263).


1 вядучы: Дзеці вайны апошнія сведкі тых трагічных дзён.За імі не застанецца нікога,хто б яшчэ мог расказаць пра Вялікую Айчынную. На сустрэчу з вамі мы запрасілі чалавека, які прайшоў праз усе жахі нямецкай няволі, якому яшчэ і зараз сняцца жудасныя сны.
(прадстаўленне непаўналетняга вязня ,удзельніка сустрэчы,далей яго расказ пра апаленае вайной дзяцінства,адказы на пытанні чытачоў)
2 вядучы: Вайна стала агульнай біяграфіяй цэлага пакалення. Па ўзросту дзеці вайны – вашы дзядулі і бабулі. Паспрабуйце выклікаць іх на размову,не бойцеся паварушыць іх памяць,папрасіце іх расказаць пра сваё дзяцінства.Што яны памятаюць- запішыце.
У заканчэнне агляд літаратуры па тэме.Можна выкарыстоўваць наступныя кнігі:

1.Малыя героі Вялікай Айчыннай.Мн., 1986.

2.Дзеці- героі.-Мн.,1991 .

3.Рядом с отцами.-Мн.,1991. .

4.Ніколі не забудзем.-Мн.,1989.- с.

5.Алексіевіч С.Апошнія сведкі.-Мн.,1985.
: blocks -> scenarii
scenarii -> Школьнікам аб праваслаўнай веры” (прэзентацыя кнігі Ф. А. Палачаніна) Бібл
scenarii -> Франтавікі, надзеньце ордэны
scenarii -> Бульбяны банкет. 1-ы вядучы
scenarii -> Дзе памяць сэрца ходзіць басанож”…
scenarii -> Героямі не нараджаюцца, імі становяцца
scenarii -> Памяці” гартаючы старонкі
scenarii -> Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыві, роднае слова”
scenarii -> У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы: Добры дзень, паважаныя госцІ! 2-і вядучы
scenarii -> Над Белай Руссю белы бусел
scenarii -> Падрыхтоўка да ўрока памяці: падрыхтоўка слайд шоу з фотаздымкамі мемарыяла “Хатынь”, “Шунеўка”, помнікамі на месцы спаленых вёсак


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал