Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»


ЗАКЛЮЧЭННЕ Асноўныя навуковыя высновы дысертацыі



старонка2/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер471.42 Kb.
1   2   3

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя высновы дысертацыі
1. Правядзенне адукацыйнай рэформы на беларускіх землях у рамках савецкай дзяржаўнай палітыкі афіцыйна пачалося пасля абвяшчэння ССРБ і ўтварэння ў складзе ўрада рэспублікі вышэйшага органа адукацыйнай улады – Народнага камісарыята асветы. Яму падпарадкоўваліся губернскія, гарадскія і павятовыя аддзелы народнай адукацыі, якія стваралі адзіную вертыкальную структуру органаў кіравання ў галіне народнай асветы. Адукацыйная рэформа ажыццяўлялася згодна з “Палажэннем аб адзінай працоўнай школе РСФСР”, якое прадугледжвала карэнныя змены ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, што павіна было надаць дэмакратычны выгляд новай школе. Аднак “Палажэнне” ўтрымлівала шэраг педагагічных памылак, якія негатыўна ўплывалі на якасць навучання і ўзровень дысцыпліны вучняў, а таксама зніжалі аўтарытэт новай школы ў вачах бацькоў. Частка настаўніцтва, незадаволеная новай арганізацыяй школьнага жыцця, была выдалена з педагагічнай сферы ў выніку праведзення перавыбараў школьных работнікаў. На змену большасці вопытных і кваліфікаваных спецыялістаў пачалі прыходзіць выпускнікі кароткатэрміновых настаўніцкіх курсаў, якія сталі апорай далейшага правядзення савецкай адукацыйнай рэформы. Акрамя недахопу настаўнікаў і падручнікаў, якія б адпавядалі патрабаванням новай школы, пераход да ўсеагульнай адукацыі ва ўмовах ваеннага часу стрымліваўся шэрагам аб’ектыўных цяжкасцей: голадам і эпідэмічнымі захворваннямі, недахопам школьных будынкаў, адсутнасцю цёплага адзення і абутку і інш. [1; 3; 4;11; 13;14 ].

2. Фарміраванне сістэмы адукацыйных органаў польскай улады на тэрыторыі ГУУЗ мела шэраг асаблівасцей: 1) адукацыйныя органы ўлады падпарадкоўваліся непасрэдна Генеральнаму камісару Усходніх зямель і не залежалі ад Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы Польскай дзяржавы, што давала магчымасць мясцовай адміністрацыі самастойна вызначаць напрамкі адукацыйнай палітыкі і дзейнічаць згодна з уласнымі грамадска-палітычнымі поглядамі; 2) дзейнасць павятовых школьных інспектараў адукацыйных органаў амаль немагчыма было кантраляваць з боку акруговых школьных інспектараў, што было звязана з раскіданасцю населеных пунктаў на вялікія адлегласці і адсутнасцю транспартных сродкаў; 3) у кампетэнцыю органаў асветы пры Генеральным камісарыяце перадавалася каардынацыя дзейнасці грамадскіх дабрачынных арганізацый. Таму ажыццяўленне адукацыйнай палітыкі на тэрыторыі паветаў у рознай ступені разыходзілася з афіцыйнай заканадаўчай базай. Вызначаныя асаблівасці арганізацыі кіравання ў галіне школьнай адукацыі на тэрыторыі ГУУЗ абумовілі магчымасць для правядзення палітыкі, накіраванай на паступовае ўключэнне дадзенай тэрыторыі ў склад Польшчы [5; 7; 16].

3. У выніку комплекснага і сістэмнага аналізу палітыкі польскіх улад у галіне адукацыі на беларускіх землях у 1919–1921 гг. былі выяўлены тры перыяды яе ажыццяўлення.

Першы перыяд (з лютага па кастрычнік 1919 г.) звязаны са станаўленнем сістэмы адукацыйных органаў кіравання на занятых польскімі войскамі беларускіх землях. Аддзел асветы пры Генеральным камісарыяце дзейнічаў згодна з афіцыйнай палітычнай лініяй, акрэсленай Ю. Пілсудскім у Віленскай адозве, што праяўлялася ў спробах падтрымаць беларускія нацыянальныя школы і мясцовае настаўніцтва. Аднак шырокай і планамернай працы па развіцці школьнай справы ў дадзены перыяд ажыццявіць не ўдалося з-за адсутнасці фінансавання ва ўмовах актыўных ваенных дзеянняў.

Другі перыяд пачаўся з канца кастрычніка 1919 г. у выніку кадравых змен і рэарганізацыі аддзела ў Секцыю асветы і грамадскай апекі. Дзейнасць новага кіраўніцтва была апазіцыйнай да федэрацыйнай палітыкі Ю. Пілсудскага, што пацвярджаецца наступнымі фактамі: 1) з кастрычніка 1919 г. на тэрыторыі ГУУЗ пачаўся імклівы рост школ з польскай мовай навучання за кошт рэарганізацыі рускіх, яўрэйскіх і беларускіх нацыянальных школ; 2) значную фінансавую падтрымку з боку дзяржавы атрымалі пераважна польскія школы; 3) матэрыяльная дапамога польскім школам з боку дабрачынных грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх падтрымлівалася адукацыйнымі органамі ўлады, значна паўплывала на адсутнасць папулярнасці сярод мясцовага насельніцтва школ з іншымі мовамі навучання; 4) аналіз фінансавых справаздач секцыі асветы і грамадскай апекі паказаў, што для новаадкрытых польскіх школ вялася падрыхтоўка настаўнікаў у семінарыях Польшчы за кошт сродкаў ГУУЗ [9].

Трэці перыяд (ліпень 1920 г. –сакавік 1921 г.) характарызуецца наступнымі зменамі ў польскай адукацыйнай палітыцы: 1) пасля ліквідацыі ГУУЗ было створана Упраўленне прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі на чале з У. Рачкевічам. Кіраўніцтва новай адміністрацыйнай структуры ставілася ў залежнасць ад ваеннай улады. Справамі адукацыі і асветы ў гэты перыяд займаўся дэпартамент асветы, структура якога адпавядала ранейшай арганізацыі секцыі асветы і грамадскай апекі. Дэпартамент узначаліў былы кіраўнік секцыі, які цалкам змяніў кадравы састаў ва ўсіх павятовых школьных інспектаратах; 2) пасля падпісання прэлімінарных умоў міру паміж Польшчай і РСФСР 12 кастрычніка 1920 г. развіццё адукацыі на заходніх беларускіх тэрыторыях, якія апынуліся ў складзе Польшчы (Палескае і Навагрудскае ваяводствы), перадавалася ў сферу кампетэнцыі Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы. Была праведзена рэарганізацыя сістэмы адукацыйных органаў: утвараліся дзве школьныя акругі на чале з куратарамі, якім падпарадкоўваліся павятовыя школьныя інспектары. З гэтага часу была скасавана залежнасць павятовых школьных улад ад мясцовай адміністрацыі. Дадзеныя мерапрыемствы падмацоўвалі канчатковы адыход польскага ўрада ад федэрацыйнай палітыкі, у правале якой афіцыйна была абвінавачана адміністрацыя ГУУЗ [ 2; 6; 12].



  1. Параўнальны аналіз развіцця беларускай школьнай справы на савецкай тэрыторыі Беларусі і на землях, якія знаходзіліся пад ўплывам польскай улады, паказаў, што РСФСР і Польшча выкарыстоўвалі беларускую нацыянальную адукацыю як адзін з інструментаў ваенна-палітычнай канкурэнцыі ва ўмовах польска-савецкай вайны. Польскія ўлады пры дапамозе ўступак у галіне адукацыі і культуры стараліся тактычна абмінуць вырашэнне пытання аб беларускай дзяржаўнасці. Адным з першых вынікаў, які прадэманстраваў здольнасць беларускіх лідараў да хуткай арганізацыі ўласнай культурна-асветніцкай працы, стала правядзенне ў жніўні 1919 г. беларускіх настаўніцкіх курсаў, на якіх было падрыхтавана каля 150 настаўнікаў для беларускіх школ. У ходзе даследавання вызначана, што менавіта гэты факт быў выкарыстаны польскімі ўладамі ў якасці зачэпкі для абгрунтавання рэпрэсій, якія на працягу жніўня-кастрычніка 1919 г. паралізавалі дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый на Віленшчыне і Гродзеншчыне. З жніўня 1919 г. па ліпень 1920 г. цэнтр развіцця беларускага нацыянальнага руху перамясціўся ў Мінск. На патрэбы беларускай адукацыі з кастрычніка 1919 г. па сакавік 1920 г. з фонду ГУУЗ вылучаліся грашовыя сродкі, але іх было недастаткова для таго, каб пашырыць сетку беларускіх школ за межы Мінскай акругі. Польскім уладам гэта давала магчымасць паставіць пад свой кантроль дзейнасць беларускіх лідараў. Вясной 1920 г. у развіцці беларускай школьнай справы адбыліся змены, звязаныя з беларуска-польскімі перамовамі, што прайшлі ў Мінску 20–24 сакавіка 1920 г. Польскі бок адхіліў усе патрабаванні беларускай дэлегацыі, але абяцаў значныя саступкі ў галіне адукацыі і культуры. Большасць мясцовых чыноўнікаў была незадаволена вынікамі перамоў, што прывяло да прызначэння новага школьнага інспектарата Мінскай акругі. У выніку дзейнасці польскай адміністрацыі на Міншчыне ніводнае з польскіх абяцанняў адносна беларускай школьнай справы не было выканана [8; 10; 15].

Расчараванне беларускіх дзеячаў вынікамі польскай палітыкі ў ліпені 1920 г. было выкарыстана савецкай уладай для прыцягнення іх на свой бок. На тэрыторыі ССРБ абвяшчалася неабходнасць правядзення планамернай працы па арганізацыі беларускай адукацыі на дзяржаўным узроўні. Аналіз дзейнасці савецкіх адукацыйных органаў сведчыць аб тым, што ў гэты час не існавала практычнай магчымасці для хуткага развіцця беларускай адукацыі: адсутнічалі адпаведныя падручнікі, не хапала беларускамоўных настаўнікаў, арганізацыю беларускіх школ стрымлівалі асобныя савецкія чыноўнікі, а частка насельніцтва схілялася да адукацыі на рускай мове. На тэрыторыі Гомельшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны, якія заставаліся ў складзе РСФСР, беларускіх школ не існавала да сярэдзіны 1922 г. [17; 18].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў даследавання
1. У дадзеным даследаванні прадстаўлены сучасны навуковы погляд на праблему развіцця школьнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919–1921 гг.). Асноўныя вывады, зробленыя на падставе выяўленых ўпершыню і апрацаваных архіўных дакументаў і матэрыялаў, сведчаць аб неабходнасці крытычнага пераасэнсавання шэрагу пытанняў перыяду 1919–1921 гг., адлюстраваных у падручніках па гісторыі Беларусі.

2. Матэрыялы даследавання будуць карыснымі для паглыбленага вывучэння курсу Айчыннай гісторыі ў агульнаадукацыйных школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.

3. Дысертацыя можа быць выкарыстана прафесійнымі гісторыкамі як пры вывучэнні розных пытанняў польска-савецкай вайны, так і іншых праблем гісторыі Беларусі Навейшага часу.


СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА
Артыкулы ў рэцэнзаваных выданнях:
1. Трубчык, А.Г. Школьная адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны на старонках перыядычнага друку / А.Г. Трубчык // Беларускі гістарычны часопіс. – 2010. - № 1. – С. 32 – 37.

2. Трубчык, А.Г. Ажыццяўленне палітыкі польскіх улад у галіне школьнай адукацыі на занятай тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг. (па матэрыялах Занальнага архіва ў г. Маладзечна) / А.Г. Трубчык // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2010. - № 7. – С. 58 – 61.

3. Трубчык, А. Г. Арганізацыя і дзейнасць савецкіх працоўных школ на тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг. / А.Г. Трубчык // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. научных статей. В 2 ч. Ч. 1. Вып. 10 / РИВШ; под. ред. В.Ф. Беркова. – Минск, 2010. –С. 211 – 214.

4. Трубчык, А.Г. Школьная адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.): агляд гістарыяграфіі і крыніц / А.Г. Трубчык // Гісторыка-археалагічны зборнік. Да юбілею з дня заснавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі: зб. навуковых артыкулаў. Вып. 25 / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал. А.А. Каваленя (гал. рэд), В. В. Даніловіч (нам. гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2010. – С. 89 – 96.

5. Трубчык, А.Г. Сістэма польскіх органаў кіравання ў галіне народнай асветы на тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг.: адміністрацыйна-прававы аспект/ А. Г. Трубчык // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. научных статей. В 2 ч. Ч. 1. Вып. 11 / РИВШ; под. ред. В.Ф. Беркова. – Минск, 2011. – С. 264 – 270.

6. Трубчык, А. Г. Школьная адукацыя ў Мінску ў перыяд польска-савецкай вайны (1919-1920 гг.) / А. Г. Трубчык // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2012. - № 3. – С. 67 – 73.


Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках:
7. Трубчык, А.Г. Праблема геапалітычнага лёсу беларускіх зямель у польскай грамадска- палітычнай думцы ў канцы 1918-1920 гг./ А.Г. Трубчык // Религия и общество – 6: сб. научных статей / под. общей редакцией В.В. Старостенко, О.В. Дьяченко. – Могилёв: УО «МГУ им. А. Кулешова», 2011. – С. 83 – 85.

8. Трубчык, А.Г. Становішча беларускіх школ ва ўмовах савецкай адукацыйнай палітыкі ў перыяд польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.) / А.Г. Трубчык // Религия и общество – 7: сб. научных статей / под. общей редакцией В.В. Старостенко, О.В. Дьяченко. – Могилёв: УО «МГУ им. А. Кулешова», 2012. – С. 199 – 202.

9. Трубчык, А. Асноўныя накірункі адукацыйнай палітыкі на беларускай тэрыторыі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель (1919- 1920 гг.) / Алена Трубчык // Białoruskie Zeczyty Historyczne (Беларускі гістарычны зборнік). Nr. 37 / Białoruskie Towarzystwo Historyczne; red. E. Mironowicz. – Białystok, 2012. – S. 70 – 90.
Матэрыялы навуковых канферэнцый:
10. Трубчык А.Г. Беларуская школьная справа ў час польскай акупацыі (па матэрыялах газеты “Звон” 1919 г.) / А.Г.Трубчык // Сучасныя падыходы да вывучэння крыніц па гісторыі Беларусі. Да 1000-годдзя летапіснай Літвы: матэрыялы Рэсп.навук.-тэарэт. канф., Мінск,18 снежня 2009 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. М.М. Забаўскі, А.П. Жытко (навуковы рэдактар) і інш.- Мінск: БДПУ, 2009. –С. 185 – 189.

11. Трубчык, А.Г. Школа і школьніцтва на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны на старонках эмігранцкай газеты “Воля России” / А.Г. Трубчык // Романовские чтения - 6 (к 75-летию исторического факультета Могилёвского государственного университета им. А.А. Кулешова): сб. статей международной научной конференции, 24-25 ноября 2009 г.; ред. И.А. Марзалюк и др. – Могилёв: УО МГУ им. А.А. Кулешова, 2010. – С. 64 – 65.

12. Трубчык, А. Г. Асаблівасці ажыццяўлення палітыкі польскіх улад у галіне школьнай адукацыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1919-1920 гг.) / А.Г. Трубчык // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы ІІІ международной научно-теоретической конференции, Минск, 28 апреля 2010 г./ Белорусский государственный университет им. М. Танка: В.В. Тугай (отв. ред.). – Минск: БДПУ ім. М. Танка, 2011. – С. 296 – 298.

13. Трубчык, А.Г. Становішча настаўніцтва савецкіх працоўных школ на тэрыторыі Беларусі ў 1919-1920 гг. / А.Г. Трубчык // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Віцебск, 30-31 красавіка 2010 г / Віц. дзярж. ун.-т; рэдкал.: В.У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.] – Віцебск : УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2010. – С. 98 – 103.

14. Трубчык А. Г. Школьная справа на Магілёўшчыне ў 1919-1920 гг. (па матэрыялах Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці) / А.Г. Трубчык // Праблемы і перспектывы станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 20-21 мая 2010 г., Магілёў/ УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”; рэдкал.: Ю.М. Бубноў (адк. рэд.), Т.Г. Бабкова, І.А. Пушкін. У 2-х частках. Ч. 2. – Магілёў : УА “МДПУ”, 2010. – С. 99 – 103.

15. Трубчык, А.Г. Беларуская школьная справа на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919-1920 гг.) / А.Г. Трубчык // Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянні, узаемаўплывы: матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянні, узаемаўплывы”, Гомель 30 верасня – 1 кастрычніка 2010 г./ Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны; рэдкал.: Р. Р. Лазько [і інш.]. – Гомель, 2010. – С. 165 – 171.

16.Трубчык, А.Г. Адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў перыяд польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.): агляд сучаснай гістарыяграфіі / А.Г Трубчык // Геополитические трансформации в Восточной Европе между двумя мировыми войнами (к 90-летию подписания Рижского мирного договора): сборник материалов международной научно-практической конференции, Брест, 17-18 марта 2011 г./ Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина; редкол.: М.Э. Чесновский (гл. ред.) [и др.]. – Брест: БрГу, 2011. – С. 231 – 238.

17. Трубчык, А.Г. Адлюстраванне стану школьнай адукацыі ў перыяд польска-савецкай вайны на старонках беларускамоўных перыядычных выданняў 1919 – 1921 гг. / А.Г. Трубчык // Научный потенциал молодёжи – будущему Беларуси: материалы V международной молодёжной научно- практической конференции «Научный потенциал молодёжи – будущему Беларуси», Полесский государственный университет, Пинск, 31 марта 2011 г.: в 2 ч. / Национальный банк Республики Беларусь[и др.]; редкол.: К. К. Шебеко [и др.]. – Пинск, 2011. – Ч. 2. – С. 273 – 274.

18. Трубчык, А.Г. Агляд праблемы развіцця асветы на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.) на старонках мемуарнай літаратуры / А. Г. Трубчык // Содружество наук – 2011: материалы VII международной научно-практической конференции, 19-20 мая 2011 г., г.Барановичи : в 2 ч. / редкол. А.В. Никишова (гл. ред.), И. Я. Тучина [и др.]. – Барановичи: РИО БарГУ, 2011. – Ч. 2. – С. 42 – 43.
РЭЗЮМЭ

Трубчык Алена Генадзьеўна

Школьная адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны (1919-1921 гг)”.



Ключавыя словы: польска-савецкая вайна (1919-1921 гг.), Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель, адукацыйная палітыка, народная адукацыя, савецкая працоўная школа, нацыянальная школа.

Мэта і метады даследавання

Мэта даследавання: вызначыць дынаміку развіцця школьнай справы на беларускіх тэрыторыях пад уплывам адукацыйнай палітыкі як польскай, так і савецкай улады ў час польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.).

У працэсе вырашэння даследчых задач выкарыстаны агульнанавуковыя метады: аналіз, сінтэз, параўнанне. Асаблівае значэнне нададзена спецыяльна-гістарычным метадам: гісторычна-тыпалагічнаму, гісторычна-генетычнаму, рэтраспектыўнаму.

Навуковая навізна дысертацыйнага праекта заключаецца ў тым, што гэта першае даследаванне ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, у якім прадстаўлены параўнальны аналіз польскай і савецкай адукацыйнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны.Упершыню былі ўведзены ў навуковы абарот арыгінальныя крыніцы справаводства польскай грамадзянскай адміністрацыі, апрацаваны колькасныя дадзеныя ў польскіх і савецкіх статыстычных матэрыялах, якія дазволілі адлюстраваць дынаміку і вызначыць асаблівасці развіцця школьнай справы на беларускіх тэрыторыях.

Практычная значнасць вынікаў:

Палажэнні і вывады, атрыманыя ў выніку правядзення даследавання, дакументальныя матэрыялы могуць стаць каштоўнай базай для наступнага вывучэння палітычных і сацыяльна-культурных працэсаў на беларускіх землях у перыяд польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.), а таксама для распрацоўкі агульных курсаў па гісторыі Беларусі навейшага часу, падрыхтоўкі метадычных дапаможнікаў пры выкладанні курса Айчыннай гісторыі ў розных навучальных установах.



РЕЗЮМЕ

Трубчик Елена Геннадьевна

«Школьное образование на территории Беларуси во время польско-советской войны (1919-1921 гг.)»

Ключевые слова: польско-советская война (1919-1921 гг.), Гражданское управление Восточных земель, образовательная политика, народное образование, советская трудовая школа, национальная школа

Цель и методы исследования

Цель исследования: определить динамику развития школьного дела на белорусских территориях под влиянием образовательной политики как польской, так и советской власти во время польско-советской войны (1919-1921 гг.).

В процессе решения исследовательских задач использованы общенаучные методы: анализ, синтез, сравнение. Особенное значение уделено специально-историческим методам: историко-типологическому, историко-генетическому и ретроспективному.

Научная новизна диссертационного проекта заключается в том, что это первое исследование в отечественной и зарубежной историографии, в котором представлен сравнительный анализ польской и советской образовательной политики на территории Беларуси в период польско-советской войны. Впервые были введены в научный оборот оригинальные источники делопроизводства польской гражданской администрации, обработаны количественные данные польских и советских статистических материалов, которые позволили отразить динамику и выделить особенности развития школьного дела на белорусских территориях.

Практическая значимость результатов:

Положения и выводы, полученные в результате проведения исследования, документальные материалы могут стать ценной базой для дальнейшего изучения политических и социально-культурных процессов на белорусских землях в период польско-советской войны (1919-1921 гг.), а также для разработки общих курсов по истории Беларуси новейшего времени, подготовки методических пособий для преподавания курса Отечественной истории в различных учебных заведениях.


SUMMАRY

Alena G. Trubchick

The school education during the Polish-Soviet war (1919-1921)

on the territory of Belarus

Key words: Polish-Soviet war (1919-1921), The State Departament of East Districts, soviet labour school, the educational police, public education, national school.

The purpose and methods of the research:

The purpose: to determine the process of the development of the school business on the Belorussian territory under the influence of the both Polish and Soviet educational police during the Polish – Soviet war (1919-1921).



While solving the tasks of the research the author used such general scientific methods as analysis, synthesis, comparison, and also some special historic methods, the most important of which are historic and typological, historic and genetic, retrospective.

Scientific novelty of the research: this research is the first in foreign and native historic science, which contains the most important results of Polish and Soviet educational policу on Belorussian territories, during the Polish-Soviet war, submitted in comparison. The research is based on introduction to the scientific circulation many original archive documents and materials, which were never used before and were little-known in the native historiography; the new information about peculiarities of the development of the school business in different Belorussian regions was discovered; some new statistics on the number of schools, teachers and students were introduced.

Practical importance of the research: positions and results obtained by the research and document discovered during the work can complete valuable base for the following study of the political, social and cultural processes which took place on the territory of Belarus during the Polish – Soviet war (1919-1921). Also it can be used in composing new training courses in modern Belorussian History and in preparing tutorials in History of the Great Patriotic war addressed to different educational institutions.



1 Bronowski, S. Państwo polskie a kwestja białoruska / S. Bronowski. – Warszawa : Towarystwo Obrony Kresów, 1919. – 19 s.; Dmowski, R. Losy polityki zagranicznej w Rżeczypospolitej Polskiej / Roman Dmowski. – Warszawa: wyd. “Gazety Warszawskiej”. – 1921. – 29 s.; Hołówko, T. Perspektywy historyczne // Robotnik. – 1919. – 24 lutego. – S. 3.; Kozicki, S. Sprawa granic Polski na konferencji pokojowej w Paryżu / Stanislaw Kozicki. – Warszawa: “Nowy Swiat”. – 1921. – 169 s.; Niedziałkowski, M. Zadania polskiej polityki zagranicznej / Meczysław Niedziałkowski. – Warszawa: “Nowe Życie”. – 1921. – 16 s.; Olędzki, K. Kresy wschodnie a Polska / К. Olędzki. – Warszawa : Wyd-wo poludniowo-wschodniego okręgu Polskiego Czerwonego Krzyża, 1919. – 14 s.; Taraszkiewicz, B. Białoruskie postułaty polityczne // Przymierze. – 1920. – 20 stycznia (№ 5). – S. 5 – 9.; Luckiewicz, A. Polska akupacja na Białorusi / A. Luckiewicz. – Wilno : Druk. koop. stow. DRUK, 1920. – 28 s.; Swiechowski, M. O program w stosunku do ziem Litewsko-białoruskich / Marjan Swiechowski. – Wilno: “ Lux”. – 1920. – 30 s.

2 Srokowski, K. Sprawa narodowościowa na kresach wschodnich / Konstanty Srokowski. – Kraków : Gebethner i Wolff, 1924. – 56 s.; Maliszewski, E. Stosunki narodowościowe w Rżeczypospolitej Polskiej / E. Maliszewski . – Warszawa : Instytut badań spraw narodowościowych w Polsce, 1923. – 20 s.

3Wasilewski, L. Sprawa kresów i mniejszości narodowych w Polsce / Leon Wasiłewski. – Warszawa : Wydawnictwo warszawskiego oddziału Towarzystwa Uniwersitetu robotniczego, 1925. – 24 s.; Elski, S. Sprawa białoruska / Elski S. – Warszawa, 1931. – 105 s.

4 Войтенко, В. Народное образование в Белоруссии. По статистическим данным за 1921 г. / В. Войтенко // Вестник Народного Комиссариата Просвещения ССРБ. – 1922. – Вып. 7–8. – с. 38–42.; Рожков, Н. В. В дороге. На путях всеобщего обучения в Гомельской губернии (очерк) / Н. В. Рожков. – Гомель: Гомельский губернский отдел народного образования, 1926. – 46 с.; Фридман, С. М. Общественно-политическая подготовка педагогических кадров / С. М. Фридман. – М.: Наркомпрос РСФСР, 1929. – 56 с.; Платун, А. М. Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет / А. М. Платун. – М.-Л.: Гос. соц.-эк. издательство, 1931. – 54 с.

Гарбацэвіч, П. Паланізацыя Заходняй Беларусі / П. Гарбацэвіч – Мінск: Беларуская Акадэмія Навук,1932. – 56 с.; Егоров, Г. Западная Белоруссия / Г. Егоров. – Москва: ОГИЗ. Гос. издательство политической литературы, 1939. – 35 с.; Западная Белоруссия : сб. статей / Гос. издательство БССР; ред. Цвикевич А. И. – Минск, 1927. – 315 с. Лочмель, І. Ф. Вызваленне Беларусі ад белапольскіх акупантаў / І. Ф. Лочмель. – Мінск : Дзяржвыдавецтва БССР. Аддз. паліт. літ. , 1939. – 216 с.; Мархлевский, Ю. Польша и мировая революция / Ю. Мархлевский // Сочинения. Т. 6 : Очерки истории Польши / Ю. Мархлевский. – Москва–Ленинград : Гос. соц.-эк. издат., 1931. – 320 с.; Минаев, В. Западная Белоруссия и Западная Украина под гнётом панской Польши / В. Минаев. – Москва : Гос. военное издательство Наркомата обороны СССР, 1939. – 25 с.


: nfiles
nfiles -> У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў
nfiles -> Магалінскі ігар Уладзіміравіч
nfiles -> Праграма свята “Ганненскі кірмаш”
nfiles -> План мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> На базе сш №38 сабраліся ўсе зацікаўленыя ў пытаннях прафілактыкі спецыялісты, каб падзяліцца вопытам І праблемамі І спланаваць сваю далейшую дзейнасць
nfiles -> За здаровы лад жыцця падлеткі І дарослыя выдатная каманда
nfiles -> Гушчынскі Ігар Генадзьевіч
nfiles -> Зябко Андрэй Аляксандравіч


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка