ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
Установа адукацыі
“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускага літаратуразнаўства
праводзяць
Рэспубліканскую навуковую канферэнцыю
“ДЗЯВЯТЫЯ КАЛЕСНІКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ”
Шаноўныя калегі!
Паведамляем, што канферэнцыя адбудзецца 15 кастрычніка 2015 года. На абмеркаванне выносяцца наступныя тэмы:
-
шматграннасць асобы У. Калесніка і яго літаратурная спадчына;
-
беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучасны стан, праблемы стыляў і жанраў;
-
праблемы фальклору, этнаграфіі, краязнаўства, этналінгвістыкі і сучасныя культуралагічныя парадыгмы;
-
беларуска-рускае літаратурнае ўзаемадзеянне;
-
мова і стыль мастацкай літаратуры;
-
актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ.
Плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.
Рабочыя мовы – беларуская, руская і інш. славянскія мовы.
Пленарны даклад – 15 хв.
Секцыйны даклад – 10 хв.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (форма дадаецца) просім даслаць да 28 верасня 2015 года на адрас: 224016, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28, пакой 312, кафедра беларускага літаратуразнаўства. Заяўкі можна накіроўваць па электроннай пошце: bellit@brsu.brest.by з паметкай “Дзевятыя Калеснікаўскія чытанні”.
Праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт арганізацыі, якая камандзіруе, або за кошт удзельнікаў чытанняў. Арганізацыйны ўзнос – 100 тысяч беларускіх рублёў (падаецца пры рэгістрацыі).
Матэрыялы прадстаўляюцца ў час канферэнцыі ў электронным варыянце і ў раздрукаваным выглядзе.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Да 5 старонак камп’ютэрнага набору, набраных у рэдактары Word for Windows шрыфтам Times New Roman 14, захаваных у фармаце праз 1 інтэрвал. Усе палі: верхняе, правае, левае, ніжняе – 25 мм. Абзац – 1,27 см. Першы радок – злева ініцыялы і прозвішча аўтара(аў), набраныя тлустым курсівам, у круглых дужках указваецца горад пражывання. Наступны радок – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступная – старонкі. Да прыкладу: [8, с. 21]. Пасля асноўнага тэкста падаецца спіс літаратуры ў парадку цытавання, набраны шрыфтам Times New Roman 12.
Кантактныя тэлефоны:
(Код г. Брэста: 8–0162) 21-64-22, +37529 225-55-67 – кафедра беларускага літаратуразнаўства;
Аргкамітэт
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі
“ДЗЕВЯТЫЯ КАЛЕСНІКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ”
-
Прозвішча, імя, імя па бацьку ___________________________________
-
Вучоная ступень і званне _______________________________________
-
Месца працы _________________________________________________
-
Пасада ______________________________________________________
-
Назва даклада _______________________________________________
-
Паштовы адрас (+ індэкс) ______________________________________
-
Кантактны тэлефон (+ код) _____________________________________
7. Браніраванне гатэлю (адзначыць) _________________________________
Поделитесь с Вашими друзьями: |