Пытанні брэйн-рынга “Еўрааб’яднанні: учора, сёння, заўтра”.
Апісанне гульні: гуляюць некалькі каманд. Вядучы задае пытанні розных узроўняў складанасці, каб абвастрыць ці, наадварот, крыху сцішыць спаборніцтва-канкурэнцыю. Задаецца 20 пытанняў. Час паразважаць – хвіліна (калі ніхто не адказвае правільна - пытанне здымаецца).Першая каманда, якая дае правільны адказ, зарабляе сабе бал. Каб адказаць на пытанне вядучага, капітан каманды падымае сцяжок і дае слова адказваючаму гульцу. Калі адказ няправільны, адказвае другая каманда, а тыя, хто памыліўся больш не адказваюць на гэтае пытанне.Журы ўважліва сочыць за камандамі і вырашае спрэчныя пытанні першынства адказаў каманд. Каб зрабіць гульню цікавей, вядучы некалькі разоў прапануе камандам адгадаць, што схавана ў чорнай скрынцы. Вядучы сам вырашае ў якой паслядоўнасці задаваць пытанні (арыентуецца на ўзровень складанасці).Колькасць пытанняў 25 (каб быў нейкі запас).
Сцяжкі і рэквізіт для чорнай скрынкі забяспечваюць арганізатары.
Узроўні складанасці:
Просты – на хуткасць, рэакцыю Сярэдні- агульная эрудыцыя Высокі- грунтоўныя веды, логіка
|
№ узровень
|
Пытанне
|
Адказ
|
Каментарый вядучага
|
1.
Сярэдні
|
У гэтым горадзе турысты імкнуцца наведаць знакамітую галерэю Уфіцы ды Палацца Піці, каб жахнуцца вераломству Медычы ды захапіцца талентам Бацічэллі. Але ж Вы нам скажыце, улічваючы ўсе падказкі, як называецца рэлігійная ўнія, якую заключылі ў гэтым горадзе? Яна павінна была вырашыць вельмі складанае на той момант “каталіцка-праваслаўнае пытанне”?
|
Фларэнтыйская унія
1439 год
|
Менавіта ад яе бярэ пачатак уніяцтва як рэлігійны феномен, бо першая спроба уніі паміж католікамі і праваслаўнымі - Ліёнская унія (1274 год) зусім правалілася.
|
2.Просты
|
Назавіце два рэчывы, якімі вялікі інтэгратар Ота фон Бісмарк прапанаваў аб’яднаць Германію пад ўладай Прусіі ў ХІХ стагоддзі.
|
Жалеза і кроў.
|
«…Не прамовамі і высокімі пастановамі развязваюцца важныя пытанні сучаснасці — гэта была буйная памылка 1848 і 1849 гадоў, — а жалезам і крывёю», з прамовы перад бюджэтнай камісіяй палаты прадстаўнікоў 30.9.1862).
|
3.Сярэдні
|
Ці ведаеце вы, што невялікі нямецкі горад Аахен быў сталіцай Еўрапейскага Саюза ІХ стагоддзя? Заснавальнік гэтай вялікай імперыі так і не вывучыўся чытаць і пісаць, памёр неадукаваным і быў пахаваны ў гэтым горадзе. Як яго імя?
|
Карл Вялікі
(742-814)
|
Усе добра ведаюць, што гэта Карл Вялікі.
Імпэрыя Карла распалася ў 843 годзе ў выніку Вердэнскае дамовы.
|
4. Высокі.
|
У адной з еўрапейскіх газет у 1884 годзе з’явілася цікавая карыкатура на “Саюз трох імператараў”. На ёй былі дробна намаляваны тры манарха на тронах, а за іх спінамі стаяў вялікі майстар марыянетак, які трымаў у руках усе ніці. Назавіце імя і прозвішча гэтага “галоўнага маніпулятара” (за спінамі імператараў).
|
Ота фон Бісмарк
|
Сукупнасць дамоўленасцей 1873, 1881, 1884 гадоў паміж Расіяй, Германіяй і Аўстра-Венгрыяй атрымала назву “Саюз трох імператараў”. Але лічыцца, што “рэал палітык” праводзіў германскі канцлер Ота фон Бісмарк.
|
5.Просты
|
Што агульнае паміж Маргарэт Тэтчар і Ота фон Бісмаркам?
|
Жалеза
“жалезнае прозвішача”
“Жалезная ледзі”
“Жалезны канцлер”
|
Гэтыя дзяржаўныя дзеячы атрымалі свае прозвішчы-мянушкі за “жалезны” нораў пры вырашэнні важных пытанняў
|
6.Сярэдні
|
Чорная скрынка № 1:
Усім знаёмыя радкі: “Людзі гінуць за метал...” А вы назавіце тыя рэчывы, з якіх пачалося нараджэнне, аб’яднанне, стварэнне ЕС. У маёй скрынцы знаходзяцца два рэчывы, з якіх пачалося стварэнне ЕС. Што гэта за рэчывы?
|
Вугаль і сталь (у скрынцы знаходзяцца таблетка актывіраванага вугля і лыжка).
|
Першы крок да стварэння ЕС – гэта пагадненне аб узнікненні аб’яднання вугля і сталі (ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якога стала аб'яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вугля, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952 года.
|
7.Сярэдні
|
Да чаго такога заклікаў у сваёй прамове ў Х стагоддзі папа Урбан ІІ , за што ў ХХ стагоддзі папе Іаану Павалу ІІ давалося прасіць выбачэння?
|
Да крыжовых паходаў
|
Першы крыжовы паход быў аб'яўлены Папай Рымскім Урбанам II (1095) з мэтаю адваявання свяшчэннага горада Іерусаліма і Свяшчэнай Зямлі ў мусульман. Пачынаўся як заклік аб дапамозе, і хутка ператварыўся ў план заваёўвання тэрыторый Блізкага Усходу.
|
8.Высокі
|
Чорная скрынка №2:
На манеце наміналам 2 еўра з манетнага двара Германіі на аверсе (нацыянальным баку манеты) есць надпіс:«EINIGKEIT UND RECHT
UND FREIHEIT» (“Еднасць, права і свабода” А што я прачытаю, калі пагляджу на аверс манеты 2 еўра, выдадзенай у Францыі?
|
Liberté Egalité Fraternité
|
Свабода. Роўнасць. Братэрства.
Манета ў падарунак
|
9.Высокі
|
У гэтым вечным Горадзе, напачатку 16 стагоддзя маглі сустрэцца два Міколы. Адзін з іх назваў свой знакаміты твор “Уладар”, а другі так апісваў свой ідэал дзяржаўцы: высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, але жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў. Што гэта за два Міколы?
|
Мікола Макіавелі
Мікола Гусоўскі
|
Знакаміты твор Макіавелі “Уладар” быў выдадзены ў 1534 (пасля смерці аўтара).
Мікола Гусоўскі знаходзіўся ў складзе пасольства ВкЛ у Рыме, свой твор “Песня пра зубра” ён напісаў ў 1522 годдзе.
|
10. Сярэдні
|
Напалеон лічыў, што рэвалюцыя адбылася не таму, што французы жадалі свабоды, а таму, што яны жадалі …. Чаго?
|
роўнасці..
|
Пад гэтым ён разумеў роўнасць грамадзян перад законам, а не роўнасць ўмоў жыцця.
“Мая сапраўдная слава, - казаў Напалеон на востраве Святой Алены, гэта не перамога ў сарака бітвах. Я даў людзям тое, што будзе жыць вечна, што не можа быць забыта…” Сучасныя гісторыкі Грамадзянскі кодэкс Напалеона 1804 лічаць праваасновай тагачаснага Еўрасаюза ХІХ стагоддзя - імперыі Напалеона.
|
11.Просты
|
На сцягу Еўропы змешчана … колькі зорак?
|
12
|
12 сакральная лічба…
12 лічба Багародзіцы
12 апосталаў
12 сімвал дасканаласці
12 гадзін
|
12.Просты
|
У якім з сімвалаў Еўрасаюза лепш за усё ўвасобіліся наступныя ідэі: адначасова Еўропа – і адзіная і – разнастайная?
|
Манета еўра
|
У манетах еўра, якія маюць супольны аверс (еўрапейскі бок), і свой асобны, нацыянальны рэверс – з народнымі сімваламі, сілуэтамі народных герояў, каранаванымі асобамі, прыкладамі мастацтва, флоры і фауны.
|
13.Сярэдні
|
У гэтым вісакосным годзе адбылося шмат важных падзей не толькі для Еўропы, але і для ўсяго свету: скончылася Рэканкіста і адкрылася Амерыка.Што гэта за год?
|
1492
|
Рэканкіста (ісп. і парт. ісп.: Reconquista, адваёўванне) — працэс заваявання маўрытанскіх каралеўстваў на Пірэнейскім паўвостраве хрысціянамі.
|
14. Сярэдні
|
Вялікі ўраджэнец Польшчы, ён не з’яўляўся палітыкам, але да яго прыслухоўваліся ва ўсім свеце, ён не падпісваў трактатаў аб аб’яднанні Еўропы ў ХХ стагоддзі, але садзейнічаў працэсу роста пачуцця еўрапейскай тоеснасці, нават ягоная смерць у 2005 годзе аб’яднала мільёны еўрапейцаў, якія прыехалі развітацца з ім.
|
Ян Павел ІІ
|
Ян Павел ІІ, папа рымскі 1978-2005 гг., свецкае імя Караль Вайтыла.
|
15.Сярэдні
|
На банкнотах еўра можна прасачыць развіццё архітэктурных стыляў. На банкноце 10 – раманскі, на 20 – гатычны, 50- ренесанс, 100 – барока і ракако, 200 – мадэрн, 500- сучаснасць. А які стыль на банконеце 5 еўра?
|
Антычны
|
5 еўра -антычны
|
16. Сярэдні
|
Кальмарская, Крэўская, Люблінская
Берасцейская, … Якая лішняя і чаму?
|
Берасцейская, таму што ўсе астатнія ўніі дзяржаўныя, а гэта – рэлігійная.
|
Акт пра арганізацыйнае аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 на царкоўным саборы ў г. Брэсце, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам.
|
17. Сярэдні
|
Што аб’ядноўвае гэтыя уніі: Ліёнская, Фларэнтыйская, Берасцейская, Ужгарадская…
|
Уніяцтва як рэлігійная плынь
|
Царкоўная унія — аб'яднанне дзвюх або некалькіх цэркваў на ўмовах вяршэнства прыняцця дагматыкі адной з іх пры захаванні іншымі своеасаблівасцей у абраднасці.
Уніі заключаліся пераважна рымска-каталіцкай царквой з праваслаўнай, а таксама са старажытнымі ўсходнімі.
|
18. Сярэдні
|
Яна праіснавала амаль 30 гадоў як увасабленне жалезнай завесы. Яе рэшткі можна цяпер убачыць і ў офісе карпарацыі Microsoft і ў штаб-кватэры ЦРУ ў ЗША, у партугальскім горадзе Фаціма і сталіцы Іспаніі Мадрыдзе, Буэнос-Айрэсе і Кіеве.
А дзе раней яе можна было пабачыць цалкам? Назавіце горад.
|
Берлін
Берлінскі мур..
|
Умацаваная дзяржаўная мяжа Дэмакратычнай Рэспублікі Германія з Заходнім Берлінам. Існавала з 13 жніўня 1961 года па лістапад 1989 года. У Берліне цяпер існуе самы вялікі мемарыял.
|
19.Высокі
|
Трэці Рэйх і Трэці Рым! Чулі пра гэткія інтэграцыйныя праекты? А якія краіны называлі Другім Рэйхам і Другім Рымам?
|
Другі Рэйх – Германія, аб’яднаная Прусіяй (1871)
Другі Рым – Візантыя з цэнтрам ў Канстантынопалі.
|
Тры Рэйха (імперыіі): Першы: Свяшчэнная Рымская імперыя Германскай нацыі, заснаваная імператарам Атонам І і праіснаваўшая да заваёў Напалеона. (962 г.- 1806 г)
Другі: Германская імперыя, аб’яднаная Прусіяй (1871 – 1918 гг)
Трэці: нацыстская Германія (1934-1945 гг).
Першы Рым існаваў да 5 стагоддзя, калі яго заваявалі варвары.
Другі Рым: Візантыя, як аплот праваслаўя да заваёвы ў 1453 годзе туркамі.
Трэці Рым: Масква .
|
20. Сярэдні
|
Гэта краіна з’яўляецца адной з заснавальніц НАТА ў 1949 годзе. У 1966 годзе яна “напалову” выйшла, а ў 2009 годзе вярнулася ў НАТА. Што за краіна?
|
Францыя.
|
У 1966 годзе прэзідэнт Шарль де Голь заявіў аб выхадзе Францыі з ваеннай арганізацыі, але краіна засталася ў палітычнай структуры НАТА.
|
21.Высокі
|
Вялікае княства Літоўскае ў часы Вітаўта было ўплывовай еўрапейскай краінай, дзяржавай “ад мора да мора”. На саміт ў Луцку ў 1430 годзе сабраліся запрошаныя кароль польскі Ягайла, вялікі “імператар рымскі” Жыгімонт, вялікі князь маскоўскі Васіль, кароль венгерскі з каралеваю, паслы імператара канстанцінопальскага, ханы ардынскія...А дзеля якой падзеі з’ехаліся такія высокія госці?
|
Каранацыя Вітаўта
|
Меркавалася каранацыя Вітаўта, але яна не адбылася, бо з Рыма не даставілі карону ад папы рымскага. Па загаду Ягайлы яе затрымалі.
|
22.Просты
|
Першая ў Еўропе Канстытуцыя была прынята (краіна і год)
|
Рэч Паспалітая
3 мая 1791 года
|
А першая ў свеце Канстытуцыя ў ЗША (1787)
|
23.Высокі
|
Назавіце добра вам вядомы еўрапейскі горад, які быў усесветнай езуіцкай сталіцай з 1773 па 1814 гг?
|
Полацк
|
У 1773 годзе папа Клімент ХІY выдаў булу пра забарону Ордэна езуітаў, але расейская імператрыца Кацярына надавала гэтай арганізацыі прывілей за прывілеем.У Полацк з’язджаліся гнаныя прыхільнікі ордэну з усяго свету. Так адбывалася да 1814 года, калі папа Пій YІІ не аднавіў ордэн і яго кіраўніцтва ў Рыме.
|
24.Сярэдні
|
Гэта суполка часоў сярэднявечча рэгулярна збіралася на сходы ў Любеку, мела свае прадстаўніцтвы і філіі ў Брюге, Ноўгарадзе і Лондане. Галоўная мэта гэтага саюза: абарона гандлю і барацьба з пірацтвам.
|
Ганза.
|
Ганзейскі саюз праіснаваў з ХІІІ стагоддзя да ХYІІ.
|
25.Сярэдні
|
Пасля Другой сусветнай вайны гэты палітычны дзеяч не толькі абвясціў пачатак халоднай вайны, але і заклікаў да стварэння Злучаных штатаў Еўропы. Гэты быў…
|
Уінстан Чэрчыль
|
Прэм’ер-міністр заклікаў да аб’яднання былых ворагаў, бо бачыў небяспеку распаўсюджання камунізма.
|