Этноrраф, фалькларыст, бiблiёграф
Аляксандр Ануфрыевiч Шлюбскi (псеўданiмы А. Ш., Звястун, Казальнiк, Этнограф, Гаротная Алеся) – беларускi этнограф, фалькларыст, бiблiёграф. Нарадзiўся ў в. Межава Расонскага р-на 17(30) чэрвеня 1897 г. У 1922 г. скончыў Вiцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагiчнага iнстытута. Малады вучоны браўся за розныя галiны беларусазнаўства. I перш за ўсё яго цiкавiлi пытаннi культурнага жыцця i грамадскай думкi Беларусi, яе гiсторыя. У 1918-23 гг. А. А. Шлюбскi ўдзельнiчаў у арганiзацыi архiваў у Велiжы, Вiцебску, Оршы, Полацку. З 1323 г. працаваў у беларускай культуры (Iнбелкульт), у 1929-30 гг. у Iнстытуце гiсторыi АН БССР. Друкаваўся ў часопiсах “Наш край”, «Полымя”, “Маладняк”, у газеце «Савецкая БелаРусь”. Склаў разгорнутую iнструкцыю «Звесткi па збiраннi вуснай народнай творчасцi ў Беларусi» (1919). Выступаў з артыкуламi пра культурна-асветнае жыццё Вiцебшчыны, Мiнска, пра падзеi грамадзянскай вайны на Беларусi, пра гiсторыю беларускай лiтаратуры, перыядычнага друку: « Канфiскацыя твораў Дунiна-Марцiнкевiча» (1923), «Да гicторыi канфiскацыi «Нашай нiвы” (1925), “Мужыцкая праўда» К. Калiноўскага» (1926). Даследаваў старажытныя вераваннi, матэрыяльную культуру беларусаў. Аўтар нарысаў-партрэтаў Е. Р. Раманава, М. Я. Hiкiфapoўcкaгa, З. Бядулi, У. М. Дабравольскага.
У творчай дзейнасцi вучонага ёсць дзве фундаментальныя працы, якiя не страцiлi свайго значэння i сёння. Першая - грунтоўны бiблiяграфiчны даведнiк “Матэрыялы да беларускае бiблiягpaфii» (т. 4. Этнаграфiя. 1927). У ёй сабраны, пазначаны, сiстаматызаваны велiзарны матэрыял - усё, што пiсалася, публiкавалася пра духоўную i матэрыяльную культуру беларусаў у рускай i польскай навуковай i навукова-папулярнай лiтаратуры, перыядычных выданнях, назапашвалася ў архiўных сховiшчах. Прадоўжыць гэту працу Шлюбскага, нягледзячы на неаднаразовыя спробы вучоных, не ўдалося.
I другая грунтоўная праца А. Шлюбскага (яна найбольш ацэньваецца фалькларыстамi) - яго “Матэрыялы да вывучэння фальклору i мовы Вiцебшчыны» (ч. 1-2, 1927-28). Першапачатковая аўтарская назва збору “Крывiчы». Збор змяшчае каляндарную i сямейна-абрадавую творчасць Вiцебшчыны як этнаграфiчнага рэгiёна. Кожнаму апублiкаванаму цыклу Шлюбскi перадпаслаў бiблiягpaфiю ўжо сабраных на Вiцебшчыне народна-паэтычных твораў, прадмову, у якой улiчаны абрадавыя аспекты рэгiянальнага фальклору. Запiсы зроблены i пададзены з улiкам дыялектных асаблiвасцей мовы ўсяго Падзвiння.
Засталася толькi распачатай шырока задуманая Шлюбскiм гiсторыя беларускай этнаграфii, якая бачылася вучонаму ў 15 тамах.
А. Шлюбскi, якi так хораша пачынаў i столькi паспеў зрабiць у беларускай навуцы за 7-10 гадоў, не здзейснiў i дзесятай долi сваiх задум, акрэсленых творчых планаў. Яго навуковы патэнцыял застаўся незапатрабаваным грамадствам яшчэ ў пачатку 1930-х гадоў. Вучоныя былi аднымi з першых ахвяр сталiнскага аўтарытарызму. А. А. Шлюбскi ў 33 гады трапiў пад pэпpэcii, стаў iзгоем на зямлi, якую шчыра любiў i дзеля духоўнага ўзвышэння якой жыў. Ёсць падставы меркаваць, што А. А. Шлюбскi загiнуў у пачатку вайны.
Поделитесь с Вашими друзьями: |