Фальсыфікацыі ў Сухараве



Дата канвертавання15.05.2016
Памер17.15 Kb.
Фальсыфікацыі ў Сухараве

***


Я, Міронаў Канстанцін, быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па 102-й выбарчай акрузе Анатоля Лябедзькі.

Праводзіў назіраньне ў дзень «выбараў» на 328 выбарчым участку, што ўваходзіць у 102-ю акругу. Ён разьмешчаны па адрасе: вул.Адзінцова, 32, Менск. Кандыдатамі былі Лябедзька (АГП), Аляксашына (работніца Менгарвыканкаму, ад улады, яна і «перамагла») і Лагвінец (беларускамоўны выкладчык ЭГУ). Усяго колькасьць выбарцаў — 2022 чалавекі.

Датэрмінова прагаласавалі, згодна зь зьвесткамі камісіі, 206 чалавек. Дома прагаласавала 35 чалавек.

Да назіральнікаў падчас выбараў было самае прыязнае стаўленьне. Выбарчую камісію ўзначальвала жанчына, якая першы раз брала ўдзел у выбарах. Без пашпартоў галасаваць не дазвалялі. Падчас галасаваньня выбарчае заканадаўства ў цэлым выконвалася.

Агулам прагаласавалі 1656 чалавек. Чыстых блянкаў галасаваньня на рэфэрэндуме было (паводле слоў старшыні) атрымана ўсяго 2000, а галасаваньня на выбарах — 1900. Тым ня менш, пагашана пасьля заканчэньня галасаваньня было аж 395 блянкаў рэфэрэндуму і 245 блянкаў выбараў дэпутатаў.

Пасьля заканчэньня выбараў былі ссунуты сталы і на іх выгружаліся сьпярша блянкі датэрміновага галасаваньня, а потым блянкі з асноўных скрыняў. Назіральнікі былі на адлегласьці каля 6 мэтраў. Пачалося ўсё з таго, што старшыня дастала аднекуль блянкі галасаваньня на рэфэрэндуме (на выгляд 200—300 штук) і паклала іх разам з блянкамі, якія падлічваліся. Думала, што я не заўважу. Але я заўважыў. На пытаньні яна адказваць адмовілася.

У выніку (паводле падлікаў камісіі) «за» было пададзена 1215 галасоў, а «супраць» — 456 галасоў. Але ў старшыні камісіі было кепска з матэматыкай. Калі скласьці лічбы «за» + «супраць» + пагашаныя блянкі, то атрымліваецца лічба, большая за 2000, а менавіта столькі, паводле слоў старшыні камісіі, было атрымана чыстых блянкаў рэфэрэндуму перад выбарамі.

Пры падліку галасоў на выбарах дэпутатаў камісія адразу абвясьціла, што за Аляксашыну было пададзена 990 галасоў, за Лябедзьку — 346 і за Лагвінца — 245. Пачак блянкаў за Аляксашыну павінен быў быць у тры разы таўсьцейшы за астатніх. Але было ня так. І мы з назіральнікам ад Лагвінца папрасілі пералічыць блянкі. Старшыня камісіі нечакана пагадзілася, але некуды пабегла званіць. Хутка мы пачулі іншыя лічбы. За Аляксашыну — 593, за Лябедзьку — 563 і за Лагвінца —450.

Пратакол вынікаў галасаваньня паказаны ня быў. Нават паводле зьвестак камісіі ў галасаваньні на рэфэрэндуме ўзяло ўдзел болей блянкаў, чым атрымала камісія.

Усё гэта было паведамлена мной у перадвыбарны штаб Лябедзькі. І я гатовы падаць скаргу ў пракурату, хаця мяркую, што гэта дасьць мала плёну.



Канстанцін Міронаў
: 2008
2008 -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
2008 -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
2008 -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
2008 -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
2008 -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
2008 -> Cтатыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
2008 -> Удзельнікі завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008, дапушчаныя да удзелу ў вочным адборачным туры
2008 -> Удзельнікі завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008, рэкамендаваныя да удзелу у вочным адборачным туры
2008 -> Торстэн Гэрбст (Германія). У сваёй прэзентацыі ён закране аспекты ўжывання лінгвістычных сродкаў у міжнародных перамовах, міжкультурнай камунікацыі, грамадскіх кампаніях І pr-тэхналогіях, а таксама адкажа на ўсе Вашы пытанні
2008 -> Людзі не пайшлі на фальшывыя выбары




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка