Дыскурс– паслядоўны пераход ад аднаго дыскрэтнага кроку да іншага і разгортванне мыслення, якое выказана ў панятках і развагах
Топас– ад старажытнагрэцкага “месца”, “тэма”, “аргумент”
Рэфлексія – 1. роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану; 2. форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў.
Этнас– народ, нацыянальная супольнасць; від устойлівай групоўкі людзей, які ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).
Логас– панятак філасофіі, які азначае адначасова “слова” (выказванне, маўленне) і “панятак” (меркаванне, сэнс).
Сінтэтызм – у шырокім значэнні “спалучэнне рэальнага і ўяўнага”
Эйдас– “тое, што бачна”
Субстанцыя – аб'ектыўная рэальнасць, матэрыя і адзінства ўсіх формаў яе руху.
Схаластыка– сістэматычная сярэдневяковая філасофія, прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэтычнага абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння.
Апрыёры – 1. “незалежна ад досведу”; 2. “загадзя вядомае”
Архетып– універсальны правобраз, ці першавобраз (маці-зямлі, героя, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі паўсюдна, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей.
Віталізм – ідэалістычная плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у арганізмах асаблівай нематэрыяльнай жыццёвай сілы. Віталізм бярэ пачатак ад першабытнага анімізму — уяўленняў пра адушаўлёнасць усіх цел прыроды.
Дэканструкцыя– “разуменне шляхам разбурэння стэрэатыпу ці ўлучэння ў новы кантэкст”
Іманентнасць– “неадымнасць, унутраная сувязь у супрацьлегласць вонкавай”
Ірацыяналізм – канцэпцыя, якая адмаўляе ролю розуму ў спасціжэнні свету
Ісціна
Анталагічнасць– раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы быцця, яго найбольш агульныя сутнасці і катэгорыі
Быццё – філасофская катэгорыя, якая абазначае рэчаіснасць, што існуе аб'ектыўна, па-за свядомасцю чалавека і незалежна ад яе.
Постмадэрн– канцэпцыя ўспрыняцця свету ў эпоху постындустрыялізму, якая абапіраецца на недавер да традыцыйных рэалістычных канцэпцый
Універсалія – тэрмін сярэднявечнай філасофіі, які абазначае агульныя паняткі
Парменід(каля 540 да н.э.) — старажытнагрэцкі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб'ектыўнае меркаванне.
Фрыдрых Ніцшэ (1844 — 1900) — нямецкі філосаф, філолаг і паэт, адзін з заснавальнікаў філасофіі жыцця.
Марцін Гайдэгер (Хайдэгер)(1889 — 1976) — нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзістэнцыялізму.