Газета зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне №1798 ад 17. 03. 2007 г



Дата канвертавання15.05.2016
Памер26.06 Kb.


Выданне Прыватнага выдавецкага унітарнага прадпрыемства “Час навінаў”. Заснавальнік Мінская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Газета зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне № 1798 ад 17.03.2007 г.

220012, Мінск, завулак Інструментальны, д.6. п 214, тэл. 280-17-91.

E-mail: chasnavinau@gmail.com
27 лістапада 2007 года

Прэс-рэліз



23 кастрычніка 2007 года ў рэдакцыю газеты “Новы час” прыйшоў ліст з Першамайскага суду г. Мінска з іскавой заявай Чаргінца Мікалая Іванавіча, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Ісцец абвінаваціў газету ў публікацыі звестак, якія абражаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Гэтыя звесткі, на яго погляд, утрымліваюцца ў артыкуле Аляксандра Тамковіча “Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец”, надрукаваным у газеце “Новы час” (№25 ад 24 верасня 2007 года).

М.І. Чаргінец просіць суд прымусіць адказчыкаў — Прыватнае унітарнае прадпрыемства “Час навінаў” (выдаўца газеты) і аўтара артыкула А. Тамковіча — абвергнуць гэтыя звесткі і спагнаць з іх за нанесеную маральную шкоду: з прадпрыемства — 500 000 000 рублёў, з аўтара артыкула — 100 000 000. Акрамя таго, ісцец просіць суд “накласці арышт на абаротныя сродкі і маёмасць” прадпрыемства “Час навінаў” і аўтара артыкула. Паседжанне суда прызначана на 5 снежня 2007 года.

Гэта судовая справа з’яўляецца палітычна матываванай, таму што накіравана на закрыццё незалежнай газеты. Іск М. Чаргінца не ўтрымлівае аргументавана абвяржэння фактаў і меркаванняў, прыведзеных у газеце, а ўяўляе сабой набор цытат з артыкула. Адзінае, што прыняў М. Чаргінец, хоць практычна больш ні ў чым не пагадзіўся з меркаваннем аўтарам артыкула, дык гэта прыдуманае ім званне “генерал-сенатар”, якое аб’яднала службовае мінулае і сучаснае героя гэтага нарыса.

Палітычную падкладку іску падкрэслівае і той факт, што менавіта М. Чаргінец не здзейсніў ніякай спробы даць аргументаванае абвяржэнне на старонках “Новага часу”, а адразу ж звярнуўся ў суд. Магчымасць выкласці сваю пазіцыя “Новы час” гатовы прадставіць М. Чаргінцу па першаму ж запатрабаванню.

Іскавыя заявы высокіх чыноўнікаў да незалежных выданняў і журналістаў сталі ў Беларусі адным з метадаў уладаў, каб абмежаваць свабоду слова і ліквідаваць незалежныя СМІ. Так, газета “Народная воля” апошнім часам тройчы падвяргалася іскам. Аднак сума грашовай кампенсацыі, запатрабаваная Чаргінцом, — беспрэцэдэнтны рэкорд, які ў 20 разоў перавышае агульную суму ўсіх іскаў да “Народнай волі”. Сапраўдныя мэты іску робяцца тым больш відавочнымі, калі ўлічыць і той факт, што газета “Новы час” аднавіла свой выхад у сакавіку 2007 года на базе газеты “Згода”, зачыненай уладамі 17 сакавіка мінулага года напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Акрамя таго, іск да “Новага часу” адлюстроўвае і агульную палітыку ўладаў на абмежаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Нядаўна быў ліквідаваны незалежны Саюз пісьменнікаў Беларусі, замест якога пры падтрымцы ўладаў быў утвораны новы на чале М. І. Чаргінцом. Незалежны Саюз пісьменнікаў вымушаны працаваць ва ўмовах андэграўнду. Штомесячны дадатак “Літаратурная Беларусь” у адным з нумароў “Новага часу” яўляецца для дэмакратычных пісьменнікаў ці не адзінай магчымасцю друкаваць свае творы.

Усё гэта адбываецца на фоне 12 патрабаванняў Еўрапейскага Саюза да ўраду Беларусі і нейкай дэманстрацыі з боку афіцыйнага Мінску сігналаў пра гатоўнасць да дыялогу з Захадам. Відавочна, заявы і практыка беларускай палітыкі выразна не супадаюць. Знамянальна, што іск з суду быў дасланы ў дзень адкрыцця міжнароднага Х Мінскага форуму — “Беларусь — еўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў”.

Прачытаць гэты і іншыя нумары “Новага часу” можна на сайце: http://kamunikat.org/novy_chas.html



Шэф-рэдактар газеты «Новы час»
Аляксей Кароль

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал