Гісторыя беларускай літаратуры Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці



Дата канвертавання06.01.2017
Памер281.53 Kb.
Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________________С. А. Каспяровіч

«___» __________________ 2014 г.

Рэгістрацыйны № УД - /р.

гісторыя беларускай літаратуры
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1–47 01 01 – Выдавецкая справа

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі

Кафедра беларускай філалогіі
курс – IІ

семестр – 3
лекцыі — 34 гадзін

практычныя заняткі – 16 гадзін экзамен – 3 семестр
Аўдыторных гадзін Форма атрымання

па вучэбнай дысцыпліне – 50 вышэйшай адукацыі − вочная (дзённая)

Усяго гадзін па

вучэбнай дысцыпліне – 136

Склаў М.В. Трус, загадчык кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

2014.


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы , зацверджанай першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйны № )

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай беларускай філалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” (пратакол № 9 ад 16.05.2014 г.)

Загадчык кафедры

_______________ М.В. Трус

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта ВСіП установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” (пратакол № ад 2014 г.)

Старшыня

________________М.С. Шмакаў



1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Гісторыя беларускай літаратуры”

Сучасная канцэпцыя літаратурнай адукацыі скіравана на ажыццяўленне гуманізацыі працэсу навучання, фарміраванне духоўна багатай асобы, зарыентаванай на нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці.

Сярод дысцыплін гуманітарнага цыклу “Гісторыя беларускай літаратуры” займае асобнае месца: нацыянальнае пісьменства – гэта адна з форм грамадзянскай свядомасці, від мастацтва, які фарміруе грамадскія ідэалы, маральныя погляды і прынцыпы, эстэтычныя густы. Літаратура здольна цэласна, сістэмна ўплываць на пачуцці навучэнца, яго светабачанне, агульную культуру асобы.

Мастацкая літаратура ўласцівымі ёй сродкамі адлюстроўвае духоўную гісторыю народа, адметныя шляхі развіцця нацыянальнай культуры, дэманструе яе неад’емнасць ад культуры еўрапейскай і сусветнай.

Важным і надзённым з’яўляецца выхаванне ў студэнцкай моладзі пачуцця павагі і адказнасці за інтэлектуальную спадчыну свайго народа, разумення прафесійнай далучанасці будучых рэдактараў-тэхнолагаў да гісторыка-літаратурнага працэсу.


Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай вывучэння курса “Гісторыя беларускай літаратуры” з’яўляецца засваенне студэнтамі сістэмы агульных ведаў па гісторыі нацыянальнага пісьменства ад старажытнасці да пачатку ХХІ стагоддзя, прадстаўленых у аглядавых і манаграфічных тэмах; фарміраванне цэласных уяўленняў пра гісторыка-літаратурны працэс, зменлівасць мастацкіх і светапоглядных сістэм; выпрацоўка ўмення самастойнай працы з літаратурнымі творамі.

Змест дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры» прадугледжвае вырашэнне наступных задач:



  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па творчасці асобных пісьменнікаў, гісторыка-літаратурным працэсе, асновах тэорыі літаратуры;

  • фарміраванне ўменняў і навыкаў працы з літаратуразнаўчым матэрыялам;

  • асэнсаванне студэнтамі ролі мастацкай літаратуры ў працэсе культурнай ідэнтыфікацыі асобы;

  • фарміраванне кантэкстуальнага бачання нацыянальнага пісьменства ў еўрапейскай і сусветнай культурнай прасторы;

  • стымуляванне ўласнай творчай дзейнасці студэнтаў, кампетэнцый дыскурсійнага бачання найноўшага літаратурна-мастацкага жыцця.

Вывучэнне гісторыі беларускай літаратуры цесна звязана з вывучэннем гісторыі сусветнай літаратуры, рэдактарскай падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў і іншых спецыяльных дысцыплін.

Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”, які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. Выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен:



ведаць:

- класіфікацыю мастацкіх твораў з пункту гледжання літаратурных родаў, відаў і жанраў;

- перыядызацыю літаратуры;

- біяграфіі буйнейшых прадстаўнікоў нацыянальнай літаратуры;

- жанрава-стылёвыя асаблівасці твора;

- канцэпцыі духоўна-эстэтычных, грамадскіх каштоўнасцей і прыярытэтаў мінулых эпох і сучаснасці;



умець:

- характарызаваць канцэпцыю мастацкіх каштоўнасцей, маральных прыярытэтаў і эстэтычных ідэалаў кожнай літаратурнай эпохі;

- вызначаць жанрава-стылёвыя асаблівасці твора;

- аналізаваць твор з улікам аўтарскай пазіцыі, кантэкстуальнага (сінхроннага і дыяхроннага) бачання літаратурнага працэсу;

- самастойна вызначаць мастацкія вартасці твора;

- прымяняць тэарэтычныя асновы курса для рашэння канкрэтных практычных задач у прафесійнай дзейнасці;



валодаць:

- методыкай аналізу твора з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці, канцэптуальнай пазіцыі аўтара, кантэкстаў;

- навыкамі комплекснага бачання гісторыка-літаратурнага працэсу ў яго сувязі з дынамікай мастацкіх пошукаў і грамадска-культурных прыярытэтаў кожнай эпохі.

Згодна з адукацыйным стандартам засваенне студэнтамі дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры” забяспечвае фарміраванне наступных кампетэнцый:



Акадэмічныя кампетэнцыі: умець прымяняць базавыя літаратуразнаўчыя веды для рашэння тэарэтычных і практычных задач; валодаць сістэмным і параўнальным літаратуразнаўчым аналізам; умець працаваць самастойна; быць здольным спараджаць новыя творчыя ідэі.

Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: валадаць якасцямі грамадзянскасці; быць здольным да крытыкі і самакрытыкі; умець працаваць у камандзе.

Прафесійныя кампетэнцыі: сістэмна прымяняць тэарэтычныя веды па дысцыпліне ў прафесійнай дзейнасці; ацэньваць асноўныя характарыстыкі мастацкіх тэкстаў.
Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца ўсяго 136 гадзіны, у тым ліку 50 аўдыторных гадзін, з іх лекцыі – 34 гадзіны, практычныя заняткі – 16 гадзін. Выніковая форма кантролю ведаў – экзамен.



Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адпавядаюць зместу вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры”, з’яўляюцца:



  • праблемнае навучанне;

  • тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

  • актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

  • тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо;

  • камп’ютарныя тэхналогіі.



2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ


  1. Уводзіны ў курс “Гісторыя беларускай літаратуры”

Мастацкая літаратура як асноўны фактар нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа.

Ідэйна-мастацкія асновы фарміравання беларускай літаратуры: фальклорныя, светапоглядныя (рэлігійныя), грамадзянска-патрыятычныя.

Умовы і этапы развіцця беларускай літаратуры, літаратуразнаўчай думкі.

Асноўныя навуковыя цэнтры вывучэння беларускай літаратуры. Вядомыя беларускія літаратуразнаўцы, іх навуковая спадчына.

Асноўныя беларускія выдавецтвы і літаратурна-мастацкія выданні.
2. Старажытная літаратура

Літаратура на старабеларускіх землях у эпоху Кіеўскай Русі (Х-ХІІ стст.). Пераемнасць візантыйскай культурнай спадчыны і фарміраванне мясцовых хрысціянскіх традыцый.

Перакладная літаратура і яе жанры.

Зараджэнне нацыянальнай адметнасці старажытнабеларускай літаратуры. Сінтэз паганскага і хрысціянскага светапоглядаў.

Культурныя дзеячы і пісьменнікі сярэднявечнай Беларусі: Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч.

“Жыціе Ефрасінні Полацкай” як арыгінальны помнік агіяграфічнай (жыційнай) літаратуры. Сцвярджэнне ў творы ідэалаў хрысціянскага гуманізму. Вобраз асветніцы і падзвіжніцы ў жыціі і сучаснай літаратуры: раманы “Спакуса” Т. Бондар, “Прадыслава” В. Іпатавай, “Святыя грэшнікі” А. Асіпенкі; драма “Крыж” А. Дударава.

“Слова аб палку Ігаравым) як выдатны помнік гераічнага эпасу ўсходніх славян. Праблема аўтарства твора. Беларускія рэаліі ў “Слове” і яго пераклады на сучасную беларускую мову.


  1. Старабеларуская літаратура. Адраджэнне (другая палова XІІI – першая палова XVІ ст.)

Беларускія летапісы як помнікі гісторыі і культуры, станаўлення дзяржаўнай свядомасці беларускага народа. Класіфікацыя і кампазіцыя твораў. Мастацкія асаблівасці беларуска-літоўскіх летапісаў.

Біблія як фундаментальны помнік сусветнай літаратуры і культуры. Асноўныя этапы жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны, важнейшыя рысы рэнесанснага гуманізму ў яго творчасці (прадмовы кніг Бібліі “Руф”, “Эсфір”, “Юдзіф”). Наватарства і гістарычнае значэнне кнігавыдавецкай працы.

Эстэтычныя ідэалы ў мастацкай творчасці і асветніцкая праграма першадрукара. Вобраз Ф. Скарыны ў беларускай літаратуры.

Нацыянальная адаптацыя еўрапейскіх рэнесансных традыцый. Рэфармацыя. Полікультурнасць. Зараджэнне і развіццё паэзіі.

Рэлігійна-маральная, царкоўна-дыдактычная, вучэбная і перакладная літаратура.

Лацінамоўная літаратура (М. Гусоўскі і Я. Вісліцкі).

Хрысціянскі дыскурс творчасці і выдавецкай дзейнасці С. Буднага, В. Цяпінскага.

Контррэфармацыя. Праваслаўныя царкоўныя брацтвы. Парадыйна-сатырычныя творы: «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Царкоўна-палемічная публіцыстыка. Творчасць М. Сматрыцкага і А. Філіповіча. Гісторыка-мемуарная літаратура.


4. Літаратура эпохі Барока і Асветніцтва (ХVIІ – XVIII стст.)

Пашырэнне еўрапейскай традыцыі сістэмы родаў і жанраў у беларускай літаратуры.

Барока як мастацкая сістэма. Асаблівасці беларускага барока.

Духоўная (сілабічная) і свецкая (сілаба-танічная) паэзія. Асноўныя жанры лірыкі.

Парадыйная проза.

Школьная драматургія.

Творчасць С. Полацкага і А. Белабоцкага, Ф. Утчынскага, І. Іеўневіча, Д. Рудніцкага.

Асветніцтва і яго бачанне сродкаў удасканалення грамадства і чалавека.

Класіцызм і сентыменталізм як асноўныя літаратурныя кірункі эпохі Асветніцтва: еўрапейскія традыцыі і беларускі вопыт.

Паэзія: бурлескна-сатырычныя і героіка-патрыятычныя творы.

Драматургія. Прыдворныя тэатры і іх рэпертуар. Школьны тэатр. Батлейка. Творчасць К. Марашэўскага і М. Цяцерскага.
5. Беларуская літаратура ХІХ ст.

Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця новай беларускай літаратуры.

Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм: еўрапескія традыцыі і дамінантныя рысы ў беларускай літаратуры.

Віленскі ўніверсітэт, дзейнасць філаматаў і філарэтаў.

Беларуска-польскае культурнае памежжа і яго адлюстраванне ў мастацкай літаратуры. А. Міцкевіч і Беларусь. Творчасць Я. Чачота і Я. Баршчэўскага.

Паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, мастацка-вобразная сістэма твораў.

Паўлюк Багрым і праблемнае поле літаратурных містыфікацый.

Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча: асноўныя жанры, ідэйны змест твораў, іх стылёвыя адметнасці.

Месца і роля Ф. Багушэвіча ў беларускай літаратуры.

Літаратурная кагорта пісьменнікаў-дэмакратаў: А. Абуховіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, Ядвігін Ш.


6. Літаратура першай паловы XХ ст.

Грамадскія ўмовы і агульная характарыстыка беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Нашаніўскі перыяд. Станаўленне беларускай паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі.

Адлюстраванне нацыянальнай ідэі ў паэтычнай і драматургічнай творчасці Янкі Купалы.

Паэзія і проза Якуба Коласа як этапы зацвярджэння класічнасці новай беларускай літаратуры.

Традыцыі і наватарства, жанрава-стылёвыя асаблівасці творчасці Максіма Багдановіча.

Літаратурныя партрэты вядомых нашаніўцаў: Цёткі, В. Ластоўскага, Зм. Бядулі, А. Гаруна, М. Гарэцкага і інш.

Беларуская літаратура перыяду нацыянальнага будаўніцтва (1920 – 1930 гг.) Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, БелАПП і інш. Развіццё паэзіі, прозы, крытыкі і літаратуразнаўства.

Сацыялістычны рэалізм: станаўленне канону і сучасная дэкананізацыя.

Адметнасці літаратурнага працэсу ў БССР і Заходняй Беларусі. Літаратура беларускай дыяспары.

Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першых пасляваенных дзесяцігоддзяў.



7. Літаратура другой паловы ХХ ст.

Паэзія: агульныя тэндэнцыі і творчыя індывідуальнасці, жанрава-тэматычны дыяпазон (А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін). Традыцыі і наватарства, творчыя эксперыменты. Творчыя засваенні сусветнага вопыту і ўласныя набыткі ў галіне паэтычных жанраў: санеты, актавы, рубаі, танка, хоку, вершаказы, пункціры. Інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення. Філасофская і рэлігійна-хрысціянаская паглыбленасць

Проза: жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць беларускага рамана, малыя празаічныя жанры (І. Мележ, В. Быкаў, Я. Брыль, І. Шамякін, У. Караткевіч, В. Адамчык, І. Пташнікаў, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, В. Карамазаў). Паказ сацыяльных і маральных канфліктаў, выклікаў часу; асэнсаванне гістарычнага мінулага. Псіхалагічная завостранасць і філасофская паглыбленасць твораў.

Драматургія: традыцыі і наватарства, зместавая сутнасць канфліктаў часу (асабістых і грамадскіх). Шляхі абнаўлення традыцыйнай паэтыкі: псіхалагізм, сімвалізм, парадаксальнасць, эксперымент, ірацыянальны пачатак постмадэрнісцкая гульня. Творчасць А. Макаёнка (“Трыбунал”, “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”), М. Матукоўскага (“Мудрамер”, “Амністыя”). Гістарычная тэма і яе ўвасабленне ў творчасці А. Дударава (“Князь Вітаўт”, “Палачанка”). Драматургічныя творы А. Петрашкевіча (“Меч Рыгвалода”, “Воля на крыжы”, “Напісанае застаецца”). Пісьменніцкі вопыт маладзейшай генерацыі: У. Бутрамеева. Ю. Станкевіча, С. Кавалёва, А. Курэйчыка і інш. Беларускія тэатры і іх рэпертуар сёння.



3. Вучэбна-метадычная карта

Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, темы, заняткаў; пералік вывучаемых пытанняў

Колькасць аўдыторных гадзін

Формы кантролю

лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


кіруемая

самастойная праца студэнта



1

2

3

4

5

6

1.

Уводзіны Ў курс “ГІСТОРЫЯ беларускаЙ ЛІТАРАТУРЫ”

2




4

Экзамен




1.1 Мастацкая літаратура як асноўны фактар нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа.

1.2 Ідэйна-мастацкія асновы фарміравання беларускай літаратуры: фальклорныя, светапоглядныя (рэлігійныя), грамадзянска-патрыятычныя.

1.3 Умовы і этапы развіцця беларускай літаратуры, літаратуразнаўчай думкі.

1.4 Асноўныя навуковыя цэнтры вывучэння беларускай літаратуры. Вядомыя беларускія літаратуразнаўцы, іх навуковая спадчына.

1.5 Асноўныя беларускія выдавецтвы і літаратурна-мастацкія выданні.


2



2
2





2.

СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТАРАТУРА

4

2

6

Экзамен




2.1 Літаратура на старабеларускіх землях у эпоху Кіеўскай Русі (Х-ХІІ стст.). Пераемнасць візантыйскай культурнай спадчыны і фарміраванне мясцовых хрысціянскіх традыцый.

2.2 Перакладная літаратура і яе жанры.

2.3 Зараджэнне нацыянальнай адметнасці старажытнабеларускай літаратуры. Сінтэз паганскага і хрысціянскага светапоглядаў.

2.4 Культурныя дзеячы і пісьменнікі сярэднявечнай Беларусі: Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч.

2.5 “Жыціе Ефрасінні Полацкай” як арыгінальны помнік агіяграфічнай (жыційнай) літаратуры. Сцвярджэнне ў творы ідэалаў хрысціянскага гуманізму. Вобраз асветніцы і падзвіжніцы ў жыціі і сучаснай літаратуры: раманы “Спакуса” Т. Бондар, “Прадыслава” В. Іпатавай, “Святыя грэшнікі” А. Асіпенкі; драма “Крыж” А. Дударава.

2.6 “Слова аб палку Ігаравым) як выдатны помнік гераічнага эпасу ўсходніх славян. Праблема аўтарства твора. Беларускія рэаліі ў “Слове” і яго пераклады на сучасную беларускую мову.



2

2


2

4

2





3.

СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА. АДРАДЖЭННЕ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІІІ – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVІ СТ.)

4




6

Экзамен




3.1 Беларускія летапісы як помнікі гісторыі і культуры, станаўлення дзяржаўнай свядомасці беларускага народа. Класіфікацыя і кампазіцыя твораў. Мастацкія асаблівасці беларуска-літоўскіх летапісаў.

3.2 Біблія як фундаментальны помнік сусветнай літаратуры і культуры. Асноўныя этапы жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны, важнейшыя рысы рэнесанснага гуманізму ў яго творчасці (прадмовы кніг Бібліі “Руф”, “Эсфір”, “Юдзіф”). Наватарства і гістарычнае значэнне кнігавыдавецкай працы.

3.3 Эстэтычныя ідэалы ў мастацкай творчасці і асветніцкая праграма першадрукара. Вобраз Ф. Скарыны ў беларускай літаратуры.

3.4 Нацыянальная адаптацыя еўрапейскіх рэнесансных традыцый. Рэфармацыя. Полікультурнасць. Зараджэнне і развіццё паэзіі.

3.5 Рэлігійна-маральная, царкоўна-дыдактычная, вучэбная і перакладная літаратура.

3.6 Лацінамоўная літаратура (М. Гусоўскі і Я. Вісліцкі).

3.7 Хрысціянскі дыскурс творчасці і выдавецкай дзейнасці С. Буднага, В. Цяпінскага.

3.8 Контррэфармацыя. Праваслаўныя царкоўныя брацтвы. Парадыйна-сатырычныя творы: «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Царкоўна-палемічная публіцыстыка. Творчасць М. Сматрыцкага і А. Філіповіча. Гісторыка-мемуарная літаратура.








2
2


2




4.

ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ БАРОКА І АСВЕТНІЦТВА (ХVIІ – XVIII СТСТ.)

4

2

8

Экзамен




4.1 Пашырэнне еўрапейскай традыцыі сістэмы родаў і жанраў у беларускай літаратуры.

4.2 Барока як мастацкая сістэма. Асаблівасці беларускага барока.

4.3 Духоўная (сілабічная) і свецкая (сілаба-танічная) паэзія. Асноўныя жанры лірыкі.

4.4 Парадыйная проза.

4.5 Школьная драматургія.

4.6 Творчасць С. Полацкага і А. Белабоцкага, Ф. Утчынскага, І. Іеўневіча, Д. Рудніцкага, С. Пільштыновай-Русецкай.

4.7 Асветніцтва і яго бачанне сродкаў удасканалення грамадства і чалавека.

4.8 Класіцызм і сентыменталізм як асноўныя літаратурныя кірункі эпохі Асветніцтва: еўрапейскія традыцыі і беларускі вопыт.

4.9 Паэзія: бурлескна-сатырычныя і героіка-патрыятычныя творы.

4.10 Драматургія. Прыдворныя тэатры і іх рэпертуар. Школьны тэатр. Батлейка. Творчасць К. Марашэўскага і М. Цяцерскага.






2


2

2



4




5.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТ.

4

2

14

Экзамен




5.1 Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця новай беларускай літаратуры.

5.2 Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм: еўрапескія традыцыі і дамінантныя рысы ў беларускай літаратуры.

5.3 Віленскі ўніверсітэт, дзейнасць філаматаў і філарэтаў.

5.4 Беларуска-польскае культурнае памежжа і яго адлюстраванне ў мастацкай літаратуры. А. Міцкевіч і Беларусь. Творчасць Я. Чачота і Я. Баршчэўскага.

5.5 Паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, мастацка-вобразная сістэма твораў.

5.6 Паўлюк Багрым і праблемнае поле літаратурных містыфікацый.

5.7 Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча: асноўныя жанры, ідэйны змест твораў, іх стылёвыя адметнасці.

5.8 Месца і роля Ф. Багушэвіча ў беларускай літаратуры.

5.9 Літаратурная кагорта пісьменнікаў-дэмакратаў: А. Абуховіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, Ядвігін Ш.


2

2


2

2
2

2
4
2

2





6.

ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХХ СТ.

8

4

20

Экзамен




6.1 Грамадскія ўмовы і агульная характарыстыка беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Нашаніўскі перыяд. Станаўленне беларускай паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі.

6.2 Адлюстраванне нацыянальнай ідэі ў паэтычнай і драматургічнай творчасці Янкі Купалы.

6.3 Паэзія і проза Якуба Коласа як этапы зацвярджэння класічнасці новай беларускай літаратуры.

6.4 Традыцыі і наватарства, жанрава-стылёвыя асаблівасці творчасці Максіма Багдановіча.

6.5 Літаратурныя партрэты вядомых нашаніўцаў: Цёткі, В. Ластоўскага, Зм. Бядулі, А. Гаруна, М. Гарэцкага і інш.

6.6 Беларуская літаратура перыяду нацыянальнага будаўніцтва (1920 – 1930 гг.) Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, БелАПП і інш. Развіццё паэзіі, прозы, крытыкі і літаратуразнаўства.

6.7 Сацыялістычны рэалізм: станаўленне канону і сучасная дэкананізацыя.

6.8 Адметнасці літаратурнага працэсу ў БССР і Заходняй Беларусі. Літаратура беларускай дыяспары.

6.9 Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першых пасляваенных дзесяцігоддзяў.


1

2
2

1
2

2


2

4
4
4


2
2




7.

ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХХ СТ.

8

6

28

Экзамен




7.1 Паэзія: агульныя тэндэнцыі і творчыя індывідуальнасці, жанрава-тэматычны дыяпазон (А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, Н. Гілевіч, Р.Барадулін). Традыцыі і наватарства, творчыя эксперыменты. Творчыя засваенні сусветнага вопыту і ўласныя набыткі ў галіне паэтычных жанраў: санеты, актавы, рубаі, танка, хоку, вершаказы, пункціры. Інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення. Філасофская і рэлігійна-хрысціянаская паглыбленасць

7.2 Проза: жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць беларускага рамана, малыя празаічныя жанры (І. Мележ, В. Быкаў, Я. Брыль, І. Шамякін, У. Караткевіч, В. Адамчык, І. Пташнікаў, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, В. Карамазаў). Паказ сацыяльных і маральных канфліктаў, выклікаў часу; асэнсаванне гістарычнага мінулага. Псіхалагічная завостранасць і філасофская паглыбленасць твораў.

7.3 Драматургія: традыцыі і наватарства, зместавая сутнасць канфліктаў часу (асабістых і грамадскіх). Шляхі абнаўлення традыцыйнай паэтыкі: псіхалагізм, сімвалізм, парадаксальнасць, эксперымент, ірацыянальны пачатак постмадэрнісцкая гульня. Творчасць А. Макаёнка (“Трыбунал”, “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”), М. Матукоўскага (“Мудрамер”, “Амністыя”). Гістарычная тэма і яе ўвасабленне ў творчасці А. Дударава (“Князь Вітаўт”, “Палачанка”). Драматургічныя творы А. Петрашкевіча (“Меч Рыгвалода”, “Воля на крыжы”, “Напісанае застаецца”). Пісьменніцкі вопыт маладзейшай генерацыі: У. Бутрамеева. Ю. Станкевіча, С. Кавалёва, А. Курэйчыка і інш. Беларускія тэатры і іх рэпертуар сёння.


2
4

2


2
2

2


8
10

10








УСЯГО

34

16

86




4. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойнай працы студэнтаў
Самастойная праца па гісторыі беларускай літаратуры забяспечвае трывалую прафесійную матывацыю навучэнцаў, навыкі выкарыстання студэнтамі даведачна-інфармацыйнага матэрыялу для вырашэння прафесійных, сацыяльна і асобасна значных задач.

Для арганізацыі эфектыўнай самастойнай працы навучэнцаў рэкамендуецца выкарыстоўваць навучальныя, трэніровачныя, пошукавыя і творчыя заданні ў адпаведнасці з паэтапна вызначанымі мэтамі, сродкамі кантролю і самакантролю.


Дыягностыка кампетенцый студэнтаў

Для дыягностыкі сфарміраванасці вызначаных кампетэнцый рэкамендуецца выкарыстоўваць кантрольныя работы з заданнямі рознага ўзроўню, тэсты і іншыя віды кантролю.



Выніковы кантроль засваення ведаў, уменняў і навыкаў па дысцыпліне рэкамендуецца праводзіць у выглядзе вуснага экзамена і пісьмовага задання (выніковага тэсціравання). Важным патрабаваннем да спецыфікацыі тэстаў з’яўляецца іх рознаўзроўневая пабудова, што дазваляе вызначыць ступень засваення студэнтамі навукова-тэарэтычнага зместу розных раздзелаў, а таксама ўменні і навыкі, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю.

Спіс рэкамендаванай літаратуры
Асноўная літаратура



  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў: у 2-х т. / Т. 1: Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя /  НАН Беларусі, І-нт літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. В.А. Чамярыцкі. – Мінск, 2006; Т. 2: Новая літаратура:  другая палова ХVІІІ– ХІХ стагоддзя / НАН Беларусі, І-нт літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. – Мінск, 2007.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4-х т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск, 1999-2003. – Т. 1 – 4.

  3.  Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд / пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. - Мінск, 1998.

  4.  Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: у 2-х т. / пад рэд. А. Лойкі. – Мінск, 1989.

  5.  Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст.: падручнік для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э. Багдановіч [і інш.]; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. - 2-е выд., дапрац. - Мінск, 1998.

  6.  Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20 - 50-я гады ХХ стагоддзя): падручнік / У.В. Гніламёдаў [і інш.]; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. - 2-е выд., дапрац. і дап. - Мінск, 2000.

  7.  Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941–1985 / пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. - Мінск, 1982.

  8. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію / У. Гніламёдаў. – Мінск, 2001.

  9. Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі / У. Гніламёдаў. – Мінск, 1987.

  10. Лойка, А.А. Старабеларуская літаратура / А.А. Лойка - Мінск, 2001.

  11. Мішчанчук М.І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск, 2001.

  12.  Мішчанчук, М.І. Літаратура беларускага замежжа: вуч. дапам. / М.І. Мішчанчук. – Мінск, 1999.

  13.   Саверчанка, І. Старажытная паэзія Беларусі ХVІ - першай паловы ХVІІ стагоддзя / І. Саверчанка. – Мінск, 1992.

  14. Семяновіч, А.А. Гісторыя беларускай драматургіі / А.А. Семяновіч. – Мінск, 1985.

  15. Тарасюк, Л. Апалогія красы: Кніга пра беларускую паэзію / Л. Тарасюк. – Мінск, 2003.

  16.  Федарцова, Т.М. Асаблівасці літаратуры ХІХ стагоддзя: дапам. для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” і “Філалогія” / Т.М. Федарцова. - Мінск, 1999.

  17. Чамярыцкі, В. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры / В. Чамярыцкі. – Мінск, 1969.


Дадатковая літаратура


  1. Афанасьеў, І. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры / І. Афанасьеў. – Мінск, 2001.

  2. Багдановіч, І.Э. Янка Купала і рамантызм / І.Э. Багдановіч. – Мінск, 1989.

  3. Багдановіч, І.Э. Авангард і традыцыя / І.Э. Багдановіч. – Мінск, 2001.

  4. Бельскі, А.І. Краса і смутак: Дапам. для настаўнікаў / А.І. Бельскі. – Мінск, 2000.

  5. Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура (80 - 90-я гг.) / А.І.Бельскі. – Мінск, 1997.

  6. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: Жыццё і творчасць / А. Верабей. – 2-е выд. – Мінск, 2005.

  7. Гарадніцкі, Я.А. Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы / Я.А. Гарадніцкі. – Мінск, 1986.

  8. Гаранін, Л.Я. Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя / Л.Я. Гаранін. – Мінск, 1996.

  9. Гніламёдаў, У.В. Янка Купала: Жыццё і творчасць / У.В. Гніламёдаў. – Мінск, 2002.

  10.  Драздова, З.У. Творчасць А. Мрыя і Л. Калюгі / З.У. Драздова. – Мінск, 1997.

  11. Жук, І. Сустрэчны рух: Літаратуразнаўчыя эцюды / І. Жук. – Гродна, 1998.

  12. Жураўлёў, В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стст. / В.П. Жураўлёў. – Мінск, 2002.

  13.  Жураўлёў, В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В.П. Жураўлёў. – Мінск, 1991.

  14. Каваленка, В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць / В.А. Каваленка. – Мінск, 1975.

  15. Каваленка, В.А. Іван Шамякін: Нарыс жыцця т творчасці / В.А. Каваленка. – Мінск, 1980.

  16.  Каваленка, В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск, 1981.

  17. Казбярук, У.М. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун / У.М. Казбярук. – Мінск, 1991.

  18. Калеснік, У. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі / У. Калеснік. – Мінск, 1977.

  19. Калеснік, У. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мінск, 1981.

  20. Калеснік, У. Тварэнне легенды / У. Калеснік. – Мінск, 1987.

  21. Калеснік, У. Усё чалавечае / У. Калеснік. – Мінск, 1993.

  22. Калеснік, У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мінск, 1990.

  23.  Кісліцына, Г.М. Алесь Разанаў. Праблемы мастацкай свядомасці / Г.М. Кісліцына. – Мінск, 1997.

  24. Кісялёў, Г. Загадка беларускай «Энеіды» / Г. Кісялёў. – Мінск, 1971.

  25. Кісялёў, Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча / Г. Кісялёў. – Мінск, 1988.

  26. Конан, У. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка М. Багдановіча / У. Конан. – Мінск, 1991.

  27. Короткий, В.Г. Творческий путь Мелетия Смотрицкого / В.Г. Короткий. – Минск, 1987.

  28. Коршунов, А.В. Афанасий Филипович. Жизнь и творчество / А.В. Коршунов. – Минск, 1965.

  29. Коўтун, В. Стала песняй у народзе: Нарыс жыцця і творчасці Цёткі / В.Коўтун. – Мінск, 1998.

  30. Лаўшук, С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. Лаўшук. – 2-е выд. – Мінск, 2002.

  31. Лецка, Я. Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка / Я. Лецка. – Мінск, 1985.

  32. Локун, В.І. Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы (1950-1960-я гг.) / В.І. Локун. – Мінск, 1995.

  33. Лявонава, Е.А. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ ст. у кантэксце сусветнай літаратуры / Е.А. Лявонава. – Мінск, 2003.

  34. Макарэвіч, А.М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе ХІХ – пачатку ХХ ст. / А.М. Макарэвіч. – Магілёў, 1999.

  35.  Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Партрэт пісьменніка і чалавека / А. Мальдзіс. – Мінск, 1990.

  36. Мельнікава, З.П. “На горне душы…”: Творчасць Змітрака Бядулі і беларуская літаратура першай трэці ХХ ст. / З.П. Мельнікава. – Брэст, 2001.

  37.  Мельнікаў, А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Светапогляд. Спадчына / А.А. Мельнікаў - Мінск, 1997.

  38. Мікуліч, М.У. Максім Танк і сучасная беларуская лірыка / М.У. Мікуліч. – Мінск, 1994.

  39.  Мушынскі, М.І. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага  /  М.І. Мушынскі. – 2-е выд. – Мінск, 1991.

  40. Мушынскі, М.І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці / М.І. Мушынскі. – Мінск, 1982.

  41.  Навуменка, І.Я. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. – 2-е выд., дап. і перапрац. / І.Я. Навуменка. – Мінск, 1981.

  42.  Парэцкі, Я.І. Сымон Будны / Я.І. Парэцкі. - Мінск, 1975.

  43. Саверчанка, І.В. Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар / І.В. Саверчанка. – Мінск, 1992.

  44.  Чыгрын, І. Проза “Маладняка” /  І. Чыгрын. – Мінск, 1988.

  45. Чыгрын, І. Проза “Узвышша” /  І. Чыгрын. – Мінск, 1988.

  46. Шамякіна, Т.І. Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія / Т.І. Шамякіна. – Мінск, 2001.

  47. Шамякіна, Т.І. На лініі перасячэння / Т.І. Шамякіна. – Мінск, 1981.

  48. Шынкарэнка, В.К. Нястомных пошукаў дарога: Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы / В.К. Шынкарэнка. – Мінск, 2002.

  49.  Яскевіч, А. Падзвіжнікі і іх святыні / А. Яскевіч. - Мінск, 2001.


Даведкавая літаратура





  1. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. - Мінск, 1983.

  2. Макарэвіч, А.А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік / А.А. Макарэвіч. - 2-е выд. - Мінск, 1969.

  3. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск, 1987. [і перавыданні].

  4. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. Рагойша. - Мінск, 2001.

  5. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. Рагойша. - Мінск, 2001.

Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці



Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)





Кафедра

рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)



Заўваг няма

Узгоднена

Загадчык кафедры РВТ М.А. Зільберглейт
Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал