Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны універсітэт»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар
УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт»
_____________ Д.М. Лазоўскі
«___» __________ 20 г.
Рэгістрацыйны № УД - ______/р.
ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:
124 01 02 «Правазнаўства»
Факультэт: юрыдычны
Кафедра: тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Курс: 1 / 1*/ 3**
Семестр: 1 / 1*/5**
Лекцыі: 70 / 16*/10**
Практычныя (семінарскія) заняткі: 46 / 12*/6**
Кантрольная работа: 1*/5**
Экзамен: 1 / 1*/5**
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне: 116 г. /28 г.*/16 г.**
Усяго гадзін па дысцыпліне (дзенная форма): 242 г.
Форма навучання дзенная
* Форма навучання завочная поўная
** Форма навучання завочная скарочаная
Склаў: Шчэрбік Дзмітрый Васілевіч.
20
Вучэбная праграма складзена на падмурку адукацыйнага стандарту Рэспублікі Беларусь ОСРБ 1-24 01 02-2008, а таксама Тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» па спецыяльнасці «Правазнаўства», зацв. Вучэбна-метад. Аб’яднаннем ВНУ РБ па гуманітар. Адукацыі 17.07.07 г., Рэг. Нумар № ТД-ЕГ.047/тып.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці працоўнага варыянта на паседжанні кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права УА «ПДУ»
« » 20 года
Пратакол №___
Загадчык кафедры ___________ А.Н. Пугачоў
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта вучэбнай праграмы метадычнай камісіяй юрыдычнага факультэта УА «ПДУ»
«___» ________ 20 года
Пратакол №____
Старшыня ___________.І.М. Троцкая
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам УА «ПДУ»
«___» ________ 20 года
Пратакол № ____
Старшыня Навукова-метадычнага савета УА «ПДУ»
__________________ Булах В.В.
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1.1. Мэты і задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны
Беларуская дзяржаўнасць, якая прайшла шматвяковы шлях гістарычнага развіцця, у сувязі з заканамернасцямі гістарычнага працэсу і прынцыпам пераемнасці развiваецца ў напрамку пабудовы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Гэтаму працэсу спрыяе вывучэнне гiсторыі дзяржавы i права Беларусі – адной з фундаментальных прававых дысцыплін, прадугледжаных вучэбнымі планамі па спецыяльнастях, якія адносяцца да накірунку адукацыі «Права», прадметам вывучэння якой з’яўляецца сістэма ведаў аб прычынах узнікнення і станаўлення беларускай дзяржаўнасці, характэрных рысах, асаблівасцях і тэндэнцыях на шляху яе паэтапнага развіцця.
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў якасці гістарычнай навукі ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а ў якасці юрыдычнай – адну з важнейшых галін ведаў, на якіх грунтуюцца дасягненні юрыспрудэнцыі ў цэлым. Гістарычныя трансфармацыі дзяржаўна-прававой сферы патрабуюць, з мэтай прагназіравання перспектыў далейшага развіцця навуковага аналізу папярэдняга хода гістарычнага працэсу і пераасэнсоўвання папярэдніх навуковых падыходаў адносна такіх важнейшых палітычных інстытутаў як права і дзяржава. Як гісторыка-прававая дысцыпліна, гісторыя дзяржавы і права Беларусі мае не толькі пазнавальнае, але метадалагічнае і практычнае значэнне, бо дапамагае выпрацаваць у студэнтаў погляд на дзяржаўнасць як на дынамічны арганізм, які пастаянна развіваецца ва ўзаемасувязі з рэальным грамадска-палітычным становішчам. Без грунтоўнага ведання і яснага разумення сутнасці папярэдніх гiстарычных падзей, характэрных рысаў сацыяльна-эканамічнага, палітыка-культурнага і прававога жыцця народа і тых змяненняў, якія адбываліся ў сувязі з развіццём і ўскладненнем гістарычнага працэсу, немагчыма мець цвёрды светапогляд i бачыць перспектывы будучынi.
Узнікненне, станаўленне, развіццё дзяржавы і правы Беларусі, пачынаючы ад ранніх, простых формаў грамадскіх адносінаў да больш арганізаваных і складаных формаў дзяржаўнасці, адбывалася ў рэчышчы агульнай гісторыі чалавецтва і цесным культурным, эканамічным і палітычным узаемадзеянні з суседнімі народамі. Пройдзены гістарычны шлях беларускага народа сведчыць аб тым, што эвалюцыя дзяржаўнасці Беларусі, змяненне айчыннай дзяржаўна-прававой сферы адбываліся ў кантэксце агульных гістарычных тэндэнцый еўрапейскай гісторыі па складанаму шляху паступальнага і больш прагрэсіўнага развіцця. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што на працягу стагоддзяў змянялася назва беларускага народа, у сувязi з чым яго гiсторыя часам прыпiсвалася iншым народам і адвольна трактавалася, а некаторыя гiстарычныя пытаннi застаюцца яшчэ мала даследаванымі.
У паэтапным развіцці беларускай дзяржаўнасці і эвалюцыі прававой сферы найбольш характэрнымі з’яўляюцца наступныя перыяды: існаванне старажытных дзяржаў-княстваў на Беларусі; перыяд Вялікага княства Літоўскага – дзяржавы, палітыка-эканамічным цэнтрам якой былі беларускія землі; перыяд Рэчы Паспалітай – канфедэратыўнай дзяржавы ў складзе Польшчы і Вялікага княства Літоўскага; знаходжанне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, а затым – у складзе РСФСР; перыяд узнаўлення беларускай дзяржаўнасці (абвяшчэнне БНР і БССР); савецкі перыяд (Беларуская ССР у складзе СССР); найноўшы перыяд, які пачаўся з абвяшчэння ў 1990 г. Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР і заканадаўчага замацавання у 1991 г. новай назвы беларускай дзяржаўнасці – Рэспубліка Беларусь. Зразумела, што гэта перыядызацыя некалькі ўмоўная. Маючы на ўвазе неаднастайнасць i сваеасаблiвасць гiстарычных перыядаў эвалюцыі дзяржавы і права Беларусі, з мэтай арыентацыі студэнтаў на галоўныя этапы і падзеi грамадска-палітычнага развiцця ў іх храналагiчнай паслядоўнасцi ў праграму ўводзiцца характэрная перыядызацыя гiсторыi дзяржавы i права Беларусi, якая найбольш значна адлюстроўвае асаблiвасцi генезiсу беларускай дзяржаўнасцi. У адпаведнасці з важнейшымі эвалюцыямі прававой сферы ў праграме вылучаецца шэраг спецыяльных тэмаў.
Галоўнай задачай вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца забеспячэнне сістэмнага засваення курса і фарміраванне дакладных ўяўленняў аб храналагiчнай паслядоўнасцi і этапах развіцця беларускай дзяржаўнасці, сутнасці самых важных гiстарычных падзей; асаблівасцях у развіцці права і функцыянаванні дзяржаўных органаў улады, судовых устаноў і заканадаўства на аноўных этапах гістарычнага развіцця. Абавязковым для студэнтаў-правазнаўцаў з’яўляецца вывучэнне прававой спадчыны беларускага народа і засваенне катэгарыяльных паняццяў і канцэпцый, распрацаваных гісторыка-прававой навукай, што служыць метадалагічнай базай для паспяховага засваення галіновых і спецыяльных юрыдычных дысцыплін.
На падставе засваення вучэбнага матэрыялу студэнты павінны ведаць:
-
канцэптуальные асновы гісторыі дзяржавы і права Беларусі;
-
асноўныя этапы і храналагічную паслядоўнасць развіцця беларускай дзяржаўнасці;
-
асноўныя катэгорыі, паняцці і дасягненні, якія характэрызуюць узровень гістарычнага развіцця прававой культуры Беларусі;
-
прававыя крыніцы, асаблівасці функцыянавання і гістарычнага развіцця дзяржаўных органаў і заканадаўства;
-
эвалюцыю прававога становішча насельніцтва;
-
характэрныя рысы і асаблівасці гістарычнага развіцця важнейшых прававых інстытутаў і галін права.
У лік задач ўваходзіць таксама развіццё юрыдычнага мыслення студэнтаў, у тым ліку – прывіццё навыкаў умелай арыентацыі ў прычынах, гістарычных ўмовах і асаблівасцях эвалюцыі беларускай дзяржаўнасці; умення характарызаваць важнейшыя дасягненні прававой культуры беларускага народа, выяўляць аб’ектыўныя заканамернасці эвалюцыі прававых інстытутаў і заканадаўства; тлумачыць праблемныя пытанні гісторыі дзяржавы і права Беларусі і аргументаваць уласныя пазіцыі, а таксама выкарыстоўваць атрыманыя веды для паспяховага засваення галіновых юрыдычных дысцыплін і фарміравання навуковага светапогляду.
Выпрацоўка разумення сутнасці гістарычных працэсаў, навыкаў усведамлення галоўных грамадскіх падзеяў, якія на іх ўплывалі, стане падставай для выяўлення важнейшых тэндэнцый і заканамернасцяў гістарычнага развіцця, асэнсавання адметнасці эвалюцыі нацыянальнай дзяржаўнасці і бачання перспектыў яе будучыні. На падставе сістэмнага вывучэння помнікаў права студэнты змогуць набыць навыкі аналізу гістарычнага нарматыўна-прававога матэрыялу, што дапаможа ім пры засваенні курсаў галіновых юрыдычных дысцыплін вылучаць станоўчыя рысы і добрую вартасць сучаснага заканадаўства, а таксама выяўляць яго недахопы. Такім чынам, усведамленне гісторыі айчыннай прававой сферы мае і практычныя мэты – развіццё ў перспектыве яшчэ больш дасканалага нацыянальнага заканадаўства, найболей адэкватнага сучаснай прававой свядомасці грамадства.
Гісторыя дзяржавы і правы Беларусі, як адна з фундаментальных юрыдычных дысцыплін, дапамагае будучаму юрысту не толькі стаць сапраўдным прафесіяналам у прававой сферы, але і сфарміраваць уласную грамадзянскую пазіцыю па актуальных пытаннях дзяржаўна-прававога развіцця і ўвогуле – стаць інтэлектуальнай асобай і патрыётам сваёй Айчыны.
1.2. Пералік дысцыплін, засваенне якіх студэнтамі неабходна для вывучэння дадзенай дысцыпліны
Вывучэнне «Гісторыі дзяржавы і права Беларусі » засноўваецца на ведах агульнай тэорыі права, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, гісторыі дзяржавы і права замежных краін.
1.3. Структура ўтрымання навучальнай дысцыпліны
У аснове структуравання ўтрымання навучальнай дысцыпліны пакладзены прынцып, які мяркуе разбіўку тэарэтычнага матэрыялу на самастойныя тэмы. Па кожнай тэме, у адпаведнасці з яе мэтамі і задачамі па фармаванні і развіццю ў студэнтаў пэўных кампетэнцый, выкладчыкам праектуюцца і рэалізуюцца вызначаныя педагагічныя тэхналогіі. У дадзеным выпадку, гэты выклад тэарэтычнага матэрыялу, выступы студэнтаў на семінарах па распрацаваных імі тэмам, дыскусія і абмеркаванне праблемаў гісторыі дзяржавы і права.
1.4. Метады (тэхналогіі) навучанні
Пры вывучэнні дысцыпліны «Гісторыі дзяржавы і права Беларусі» ужываюцца наступныя эфектыўныя методыкі і тэхналогіі:
" тэхналогія навучальна-даследчай дзейнасці;
" камунікатыўныя тэхналогіі (апытанне, дыскусія і іншыя метады актыўнага навучання);
" рэйтынгавыя тэхналогіі;
" ВМК;
" напісанне навуковых працаў.
Матэрыял па курсу «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» падзелены на шаснаццаць тэмаў, што дазваляе найбольш поўна прадставіць студэнтам інфармацыю аб развіцці гісторыі дзяржаўных і прававых інстытутаў на тэрыторыі Беларусі, і забяспечыць кантроль за атрыманымі ведамі.
Па кожнай тэме дысцыпліны прадугледжваецца выкладанне лекцыі, правядзенне семінарскага занятку, адпаведна ў вучэбна-метадычным комплексе да кожнай тэмы прапанаваны абавязковы блок элементаў: кароткі канспект лекцыі, заданні да семінарскіх заняткаў, а таксама кантрольны блок, які прадугледжвае напісанне 3 рэфератаў і выніковага эсэ.
Заданні да семінарскіх заняткаў уяўляюць сабой пытанні, якія студэнты павінны падрыхтаваць, абапіраючыся на лекцыйны матэрыял, а таксама на матэрыялы, атрыманыя самастойна з указаных вучэбных крыніцаў і дадатковай літаратуры.
Рэфераты прадугледжваюць паглыбленае пісьмовае даследаванне па тэме семінарскага занятку.
Курс «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» прадугледжвае правядзенне іспыту ў першым семестры навучання. Мэта іспыту - вызначыць ступень засваення матэрыялу курсу і здольнасць студэнта да выражэння ў лагічнай паслядоўнасці атрыманых падчас навучання ведаў. Студэнт павінен паказаць на іспыце здольнасць да аналітычнага мыслення і паказаць веды аб развіцці дзяржаўнасці і права Беларусі.
6. Дыягностыка кампетэнцый студэнтаў
Якасныя паказчыкі падрыхтоўкі студэнтаў вызначаюцца стандартам ОСРБ 1-24 01 02-2008. Агульныя патрабаванні да кантролю якасці адукацыі і сродкам дыягностыкі вынікаў адукацыі ўсталяваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі.
Дыягнастычны інструментар. Для маніторынгу якасці вывучэння дысцыпліны і дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваецца наступны дыягнастычны інструментар: вусновае апытанне і дыскусіі падчас заняткаў, дзелавыя гульні, рэфераты і даклады па асобных частках дысцыпліны, эсэ, экзамен.
2. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Поделитесь с Вашими друзьями: |