Гісторыя дзяржавы І права беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці


Тэма 9.  Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд рэвалюцыйных перамен і адраджэння беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.)



старонка4/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.02 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Тэма 9.  Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд рэвалюцыйных перамен і адраджэння беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.)

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расii. Актывізацыя нацыянальна-вызваленчага руху. Троеўладдзе на Беларусi. З’езд беларускiх нацыянальных арганiзацый 25–27 сакавiка 1917 г. у Мiнску.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расii. Усталяванне Савецкай улады на неакупiраванай тэрыторыi Беларусi. Абласны выканаўчы камiтэт Заходняй вобласцi i фронта, яго Прэзiдыум i Савет Народных Камiсараў.

Усебеларускi з’езд (кангрэс) у Мiнску ў снежнi 1917 г. Рада Усебела­рускага з’езда i яе выканаўчы камiтэт. Народны Сакратарыят Беларусi.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi. Устаўныя граматы. Першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублiкi, яго дзейнасць.

Брэсцкi (Брэст-Літоўскі) мiрны дагавор і яго гісторыка-прававая характарыстыка.

Першы з’езд Кампартыi Беларусi ў снежні 1918 г. у Смаленску i яго рашэннi. Працэдура фармiравання і склад першага Часовага рабоча-сялянскага урада Беларускай ССР. Яго кампетэнцыя і дзейнасць.

Манiфест Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусi аб утварэннi Беларускай ССР ад 1 студзеня 1919 г.

Тэрыторыя Беларускай ССР, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

Першы з’езд Саветаў Беларусi 2–3 лютага 1919 г. i яго рашэннi. Змяншэнне тэрыторыі БССР. Дэкларацыі з’езда Саветаў.

Першая Канстытуцыя Беларускай ССР 1919 г.

Утварэнне Лiтоўска-Беларускай савецкай рэспублiкi і яе дзейнасць.

Аднаўленне Беларускай ССР. Дэкларацыя аб абвяшчэннi незалежнасці ад 31 ліпеня 1920 г., яе важнейшыя палажэнні і значэнне.

Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт БССР і яго дзейнасць.

Другi з’езд Саветаў Беларускай ССР (снежань 1920 г.). Прыняцце Дапаўненняў да Канстытуцыi БССР 1919 г. Утварэнне СНК БССР.

Рыжскi мiрны дагавор 1921 г. паміж Расiяй і Польшчай. Падзел тэрыторыі Беларусi.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці на Беларусі ў перыяд рэвалюцыйных перамен і адраджэння беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.), развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.

Тэма 10.  Асаблівасці дзяржаўна-прававога развіцця Беларускай ССР у 20–30-я гг. ХХ ст.

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларускай ССР пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

Станаўленне сістэмы савецкіх органаў улады ў Беларускай ССР. З’езды Саветаў БССР. Заканадаўчая дзейнасць ЦВК і СНК БССР. Мясцовыя Саветы і іх выканкамы.

Пераход да новай эканамiчнай палiтыкi і яго нарматыўнае рэгуляванне. Дзейнасць вышэйшых i мясцовых органаў савецкай улады БССР у 20-я гг.

Узаемаадносiны БССР з РСФСР да 1923 г. Саюзны рабоча-сялянскi дагавор 1921 г.

Уваходжанне БССР у склад Саюза ССР. Саюзны дагавор 1922 г. Канстытуцыя СССР 1924 г.

Вяртанне ў склад БССР усходнiх раёнаў Беларусi ў 1924, 1926 гг. Увядзенне новага (акруговага) адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.

Палітыка нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, яе асноўныя накiрункi і вынікі.

Судовы лад БССР. Пракуратура. Народны камісарыят унутраных спраў БССР.

Тэндэцыі і асаблівасці ў развiцці заканадаўства Беларускай ССР. Увядзенне ў дзеянне кодэксаў і іншых нарматыўных актаў РСФСР. Уласная кадыфікацыя заканадаўства.

Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г.

Станаўленне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання. Вышэйшыя i мясцовыя органы савецкай улады ў БССР у 30-я гг. Падпарадкаванне дзейнасці дзяржаўнага апарата партыйным камiтэтам Камуністычнай партыі.

Калектывiзацыя сельскай гаспадаркі і яе вынікі. Дырэктывы ХV з’езда УКП(б). Машынна-трактарныя станцыi i iх палiтаддзелы як органы кiравання калгасамi.

Рэарганiзацыя кiраўніцтва прамысловасцю. Пяцiгадовыя планы развiцця эканомiкi.

Фарміраванне рэпрэсіўнага дзяржаўнага апарата ў СССР. Парушэнне законнасцi і палітычныя рэпрэсii на Беларусi.

Канстытуцыя СССР 1936 г. i Канстытуцыя БССР 1937 г. Змены ў сістэме савецкіх органаў улады і кіравання. Утварэнне Вярхоўнага Савета БССР і яго Прэзідыума.

Увядзенне абласнога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.

Судовая сiстэма БССР і змены ў ёй. Народныя суды. Акруговыя суды. Вярхоўны суд. Iншыя судовыя ўстановы. Пазасудовыя рэпрэсiўныя органы.

Палажэнне аб судовым ладзе СССР, саюзных i аўтаномных рэспублiк ад 16 жнiўня 1938 г.

Негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці савецкага права. Змены ў крымінальным і крымінальна-працэсуальным заканадаўстве.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці Беларускай ССР у 20–30-я гг. ХХ ст.., развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.

Тэма 11.  Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР у пачатку другой сусветнай вайны

Заходняя Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы (II-й Рэчы Паспалітай). Польскі дзяржаўны палiцэйска-бюракратычны рэжым на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1920–1939 гг.). Дзейнасць вышэйшых i мясцовых орга­наў дзяржаўнай улады Польшчы адносна Заходняй Беларусi. Права II-й Рэчы Паспалітай. Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1921, 1935 гг. Тэндэнцыі ў развіцці заканадаўства (крымінальнага, грамадзянскага і інш.).

Прававое становiшча насельніцтва Заходняй Беларусi. Нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа ў Заходняй Беларусi ў 20–30-я гг.

Савецка-германскія пагадненні ў канцы 30-х гг. Дагавор памiж СССР i Германiяй 1939 года.

Гiтлераўская агрэсiя супраць Польшчы i пачатак другой сусветнай вайны ў верасні 1939 г. Уступленне Чырвонай Армii на тэрыторыю Заходняй Беларусi.

Адарванне ад Беларусi Вiленскага краю i перадача яго Лiтоўскай рэспублiцы ў 1939 г.

Утварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусi. Iх склад i дзейнасць. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусi i яго рашэнні. Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу.

Прыняцце Заходняй Беларусi ў 1939 г. у склад СССР i БССР.

Утварэнне абласцей, раёнаў i сельсаветаў на тэрыторыі Заходняй Беларусi. Фарміраванне органаў савецкай улады ў заходнiх абласцях Беларускай ССР.

Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці на Беларусі ў перыяд уз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, развіце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.



: images -> stories
stories -> Беларуская мова (прафесійная лексіка)
stories -> Вучэбная праграма для спецыяльнасці
stories -> “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова
stories -> Пан езус прыгавораны да смерці
stories -> Biss бліц bb #28/2009BY, 02 November 2009
stories -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
stories -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
stories -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка