Гісторыя дзяржавы І права беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці


Тэма 12.  Беларуская ССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны



старонка5/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.02 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Тэма 12.  Беларуская ССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны

Вераломны напад гiтлераўскай Германii на Савецкi Саюз. Прычыны няўдач Чырвонай Армii ў першыя месяцы вайны.

Утварэнне Дзяржаўнага Камiтэта Абароны СССР і іншых надзвычайных савецкіх органаў на перыяд вайны.

Асаблівасці ў праве ваеннага перыяду. Змены ў крымiнальным, крымiнальна-працэсуальным, працоўным, грамадзянскім, шлюбна-сямейным заканадаўстве.

Дзяржаўныя органы БССР і іх дзейнасць у перыяд вайны.

Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi.

Усенародная партызанская барацьба беларускага народа супраць нямецкiх акупантаў. Партызанскія і партыйныя органы на Беларусі: іх функцыі, паўнамоцтвы і дзейнасць.

Пачатак вызвалення Беларусi ад гiтлераўскiх акупантаў. Асаблівасці аднаўлення і дзейнасці савецкіх органаў дзяржаўнай улады, партыйных органаў ў вызваленых раёнах Беларусi.

Аднаўленне народнай гаспадаркi рэспублiкi і яго нарматыўнае рэгуляванне.

Тэрытарыяльныя страты Беларускай ССР.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці на Беларусі у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.

Тэма 13.  Асаблівасці дзяржаўна-прававога развіцця БССР у пасляваенны перыяд (40-я – першая палова 50-х гг.)

Змены ў мiжнароднай дзейнасці савецкіх рэспублік. Утварэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Удзел Беларускай ССР ў ААН.

Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады БССР у першыя пасляваенныя гады. Вярхоўны Савет БССР i Прэзідыум Вярхоўнага Савета.

Пераўтварэнне Савета Народных Камiсараў ў Савет Мiнiстраў рэспублiкi. Кампетэнцыя і накірункі дзейнасці урада БССР.

Асаблівасці ўзнаўлення і дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў пасляваенны перыяд.

Адбудова народнай гаспадаркi БССР. Першая пасляваенная пяцігодка развіцця народнай гаспадаркі.

Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублiкi.

Калектывiзацыя сялянскiх гаспадарак у заходнiх абласцях Беларускай ССР.

Партыйныя камiтэты УКП(б)–КПСС i iх роля ў дзяржаўным кiраваннi.

Дзейнасць органаў мiлiцыi, пракуратуры i суда.

Тэндэнцыі ў савецкім праве. Абмежаванне кампетэнцыi рэспублiкi ў праватворчасцi.

Змены ў заканадаўстве СССР і БССР.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці БССР у пасляваенны перыяд (40-я – першая палова 50-х гг.), развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.

Тэма 14.  Дзяржава і права Беларускай ССР у другой палове 50-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў СССР і БССР у другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. Змены ў структуры і кампетэнцыі.

Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР і змены ў ім.

ХХ з’езд КПСС 1956 г. i яго рашэнні. Спробы правядзення дзяржаўных рэформаў і пашырэння кампетэнцыі савецкіх рэспублік.

Змены ў кiраваннi сельскай гаспадаркай i прамысловасцю. Утварэнне саўнаргаса БССР у 1957 г.

Новыя тэндэнцыі ў праве. Актывiзацыя праватворчай дзейнасцi рэспублiкi.

Новая кадыфікацыя заканадаўства. Прыняцце першых новых кодэксаў: КК і КПК 1960 г., ГК і ГПК 1964 г.

Актывізацыя міжнароднай дзейнасці і пашырэнне міжнародных сувязяў Беларускай ССР.

Змены ў дзейнасці суда, пракуратуры, праваахоўчых органаў БССР.

Вышэйшыя і мясцовыя органы дзяржаўнай улады i кiравання БССР у другой палове 60-х – першай палове 80-х гг. Вярхоўны Савет БССР i яго Прэзiдыум. Савет Мiнiстраў БССР. Мiнiстэрствы i камiтэты.

Новыя палажэннi аб мясцовых Саветах i iх выканкамах.

Застойныя з’явы ў грамадска-палітычным жыцці савецкіх рэспублік.

Прыняцце Канстытуцыі СССР 1977 г. Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г.

Асаблівасці ў развiцці права. Змены ў заканадаўстве БССР.

Кадыфікацыя заканадаўства Беларускай ССР. Шлюбна-сямейны кодэкс БССР 1969 г. Зямельны кодэкс БССР 1970 г. Водны кодэкс і Кодэкс законаў аб працы БССР 1972 г. Лясны кодэкс БССР 1979 г. Жыллёвы кодэкс БССР 1983 г. Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапа­рушэннях БССР 1984 г.

Судовая сістэма БССР. Пракуратура БССР. Праваахоўчыя органы БССР.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці Беларускай ССР у другой палове 50-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст., развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.

Тэма 15.  Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80 х – пачатак 90 х гг.)

Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985–1990 гг. Вярхоўны Савет БССР. Яго камісii. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Савет Мінiстраў БССР.

Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве СССР i БССР. Змены ў Канстытуцыi БССР 1978 г.

Абвяшчэнне незалежнасцi Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай ССР 1990 г. і яе значэнне. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Беларусь. Змены ў сістэме органаў улады Беларусі і заканадаўстве.

Праект новага Саюзнага дагавору.

Актывізацыя працэсу дэмакратызацыі грамадскіх адносін і пераходу да рынкавых адносін.

Новыя тэндэнцыі ў праве.

Распад Саюза Савецкiх Сацыялiстычных рэспублiк. Утварэнне Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР., станаўленне незалежнай Рэспублкі Беларусь., развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.


: images -> stories
stories -> Беларуская мова (прафесійная лексіка)
stories -> Вучэбная праграма для спецыяльнасці
stories -> “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова
stories -> Пан езус прыгавораны да смерці
stories -> Biss бліц bb #28/2009BY, 02 November 2009
stories -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
stories -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
stories -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка