Гісторыя сусветнай літаратуры вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці



Дата канвертавання27.11.2016
Памер489.01 Kb.

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________________С.А. Каспяровіч

«___» __________________ 2014 г.

Рэгістрацыйны № УД - /р.

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1–47 01 01 Выдавецкая справа

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі

Кафедра беларускай філалогіі


Курс II

Семестр 3

Лекцыі – 34 гадзіны

Практычныя заняткі - 16 гадзін Экзамен 3 семестр


Усяго аўдыторных гадзін Форма атрымання вышэйшай

па дысцыпліне – 50 адукацыі − вочная (дзённая)

Усяго гадзін

па дысцыпліне – 136

Склала Т.М. Федарцова, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, к. філ. н.



2014


Праграма складзена на аснове тыпавой праграмы, зацверджанай першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ………(рэгістрацыйны №

ТД / тып.)


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай філалогіі установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № 9 ад  16.05. 2014 г.)


Загадчык кафедры

М.В. Трус

_______________________

Адобрана і рэкамендавана для зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта выдавецкай справы і паліграфіі (пратакол № 9 ад 26.05.2014 г.)


Старшыня метадычнай камісіі

факультэта ВСіП,

дац. М.С. Шмакаў
________________________


  1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Гісторыя сусветнай літаратуры”


У рэалізацыі задач, што сёння стаяць перад вышэйшай адукацыяй, важнае месца належыць дысцыпліне “Гісторыя сусветнай літаратуры”, якая з’яўляецца не толькі вучэбным прадметам, але і сродкам фарміравання культуры асобы, яе светапогляду, інтэлекту, эстэтычнага густу.

Паняцце “Сусветная літаратура” ўключае ў сябе сукупнасць усіх літаратур свету са старажытных часоў і да нашых дзён. Гэта каштоўнасці сусветнага значэння, якія даюць неабмежаваныя магчымасці для духоўнага развіцця чалавека, далучэння яго да багаццяў агульначалавечай культуры.

Асэнсаванне студэнтамі сусветнага літаратурнага працэсу, пераемнасці розных эпох і перыядаў дапамагае вызначыць месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай.

Культуралагічнае развіццё асобы – асноўная мэта навучання і выхавання на сучасным этапе. Названая дысцыпліна не толькі адпавядае запатрабаванням часу, але і спрыяе фарміраванню прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў у галіне выдавецкай справы, а таксама выхаванню нашай моладзі на сістэме каштоўнасцяў, якія адпавядаюць агульначалавечым прынцыпам і менталітэту беларускага народа.

Інтэграцыйныя працэсы, удзельнікам якіх з’яўляецца Беларусь, спрыяюць пашырэнню агульнага культурнага ўзроўню сучаснага грамадства, таму спасціжэнне набыткаў сусветнага значэння надзвычайна актуальна для выхавання высокамаральнай і адукаванай асобы.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай вывучэння гісторыі сусветнай літаратуры з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў каштоўнасцяў нацыянальнай і сусветнай культуры, светапоглядных пазіцый, грамадзянскай адказнасці і прававой самасвядомасці. Усё гэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:


  • асэнсаванне студэнтамі ролі сусветнага літаратурнага працэсу ў фарміраванні інтэлектуальна развітай асобы;

  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па гісторыі літаратуры і выпрацоўка на іх аснове аналітычных уменняў, звязаных з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных літаратуразнаўчых метадаў і мастацкіх прыёмаў;

  • узнаўленне асноўных этапаў станаўлення і развіцця нацыянальных літаратур на працягу стагоддзяў;

  • развіццё здольнасцяў студэнтаў, неабходных для ўспрыняцця, разумення, трансфармацыі мастацкіх твораў багатага духоўнага зместу, разнастайных па жанрава-стылістычнай накіраванасці;

  • захаванне і памнажэнне інтэлектуальнай спадчыны народаў свету і прывіццё павагі да культурна-гістарычных каштоўнасцяў;

  • прывіццё ўмення самастойна арыентавацца ў жывым літаратурным працэсе;

  • садзейнічанне развіццю творчых здольнасцяў студэнтаў;

  • стымуляванне актыўнай камунікатыўнай дзейнасці студэнтаў як умовы паспяховай ідэнтыфікацыі, акультурацыі і самарэалізацыі індывіда ў грамадстве;

  • выхаванне сродкамі мовы каштоўнасных арыентацый, нормаў і правіл фарміравання паводзін на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, ідэй гуманізму, дабра і справядлівасці.

Вывучэнне гісторыі сусветнай літаратуры цесна звязана з вывучэннем такіх дысцыплін як інтэграваны модуль “Філасофія” і іншых дысцыплін спецыялізацыі.
Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”, які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. Студэнт павінен:



ведаць:

  1. біяграфіі буйнейшых мастакоў сусветнай літаратуры;

  2. змест вывучаемых твораў;

  3. спецыфічныя рысы літаратуры як мастацтва слова;

  4. літаратурныя роды, жанры, мастацкія напрамкі і мастацкія прыёмы;

  5. змест прац найбольш вядомых літаратуразнаўцаў.

умець:

  1. аналізаваць твор з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці і канцэптуальнай пазіцыі аўтара;

  2. даваць асабістую эстэтычна абгрунтаваную ацэнку мастацкаму твору, супастаўляючы яго з ацэнкамі сучаснікаў пісьменніка і даследчыкаў найноўшага часу;

  3. выяўляць і аналізаваць сутнасць кожнай літаратурнай эпохі, супастаўляючы традыцыйнае і новае;

  4. выяўляць асаблівасці творчай манеры піcьменніка;

  5. праводзіць паралелі паміж літаратурнымі працэсамі ў розных краінах;

  6. карыстацца шматлікім даведачным матэрыялам.

Акрамя таго, студэнты павінны набыць якасці духоўна сталай, маральна выхаванай асобы, здольнай адказваць за лёс краіны і лёс цывілізацыі, абараняць і адстойваць нацыянальныя каштоўнасці і гуманістычныя традыцыі, захоўваць гармонію ў грамадстве і прыродзе;

валодаць:

 методыкай аналізу твора з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці і канцэптуальнай пазіцыі аўтара;

 навыкамі літаратуразнаўчага аналізу перакладнога тэксту, культуралагічнага аналізу литературного твора, аналітычнага чытання перакладнога тэксту.

 тэхнікай вызначэння жанравых асаблівасцяў твораў.

Мэты і задачы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе трэба бачыць у выхаванні чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, патрыёта, адданага інтэрнацыянальным агульначалавечым ідэалам.

Згодна з адукацыйным стандартам засваенне студэнтамі дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры” забяспечвае фарміраванне наступных кампетэнцый:



Акадэмічныя кампетэнцыі: умець працаваць самастойна; валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння; валодаць здольнасцю да міжасобаснай камунікацыі.

Прафесійныя кампетэнцыі: сістэмна прымяняць тэарэтычныя веды па дысцыпліне ў прафесійнай дзейнасці; ацэньваць і рэалізоўваць інфармацыйную палітыку выдавецкай структуры па забеспячэнні дзяржаўнай палітыкі.

Тыпавы вучэбны план прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны 136 гадзіны, з іх 50 – аўдыторныя, у тым ліку 34 – лекцый і 16 – практычных заняткаў. Пасля вывучэння дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры” рэкамендуецца экзамен.


2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
1. Антычная літаратура

Уводзіны. Значэнне антычнай літаратуры для сусветнага літаратурнага працэсу. Паняцце вандроўнага вобраза і сюжэта. Гамераўскі эпас. Паэмы “Іліяда” і “Адысея”. Тэма вайны ў гераічным эпасе. Канцэпцыя эпічнага героя. Постаці багоў у “Іліядзе”, іх стаўленне да людзей. Сюжэтныя і кампазіцыйныя адрозненні “Іліяды” і “Адысеі”. Разнастайнасць герояў у паэме “Адысея”. Вобраз Адысея, яго сімвалічнае разуменне ў літаратуры ХХ ст.

Грэчаская лірыка. Асноўныя віды грэчаскай лірыкі:

а) элегія і ямб (Архілох, Салон, Тыртэй, Фіагнід);

б) мелічная паэзія (Алкей, Сапфо, Анакрэонт). Паняцце “сапфічнай страфы” і выкарыстанне яе сучаснымі аўтарамі.

Класічны перыяд. Асаблівасці грэчаскай трагедыі. Жыццё і творчасць Эсхіла. Патрыятычныя матывы ў гістарычнай трагедыі “Персы”. Ідэя барацьбы за лепшыя ідэалы чалавецтва ў трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Кампазіцыйная пабудова твора. Значэнне дыялогаў і маналогаў.

Трагедыі Сафокла (“Антыгона”, “Цар Эдып”). Структура трагедыі і яе роля ў развіцці дзеяння. Сутнасць трагічнага канфлікту. Гераічная асоба ў трагедыях Сафокла. Драматургічнае майстэрства аўтара. Арыстоцель пра Сафокла.

Драматургія Эўрыпіда (трагедыя “Іпаліт”). Характар трагічнага канфлікту ў трагедыі “Іпаліт”. Наватарства Эўрыпіда ў трактоўцы асобы. Псіхалагічная распрацоўка вобраза Федры. Аўтарская канцэпцыя багоў. Мастацкія навацыі Эўрыпіда-драматурга. Роля другасных вобразаў у трагедыі. Літаратурны лёс твора.

Старажытная атычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Арыстафана (камедыі “Вершнікі”, “Аблокі”).

Мастацкія асаблівасці пабудовы арыстафанаўскай камедыі. Фантастычныя сюжэтныя калізіі і іх сувязь з сучаснасцю. Канцэпцыя вобразаў селяніна і філосафа-“мудраца”. Новаатычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Менандра.



Літаратура антычнага Рыма залатога веку. “Энеіда” Вяргілія – нацыянальны эпас рымлян. Асаблівасці сюжэта і кампазіцыі. Міфалагічны матэрыял і рымская рэчаіснасць у паэме. Параўнальны аналіз вобразаў багоў і герояў у Вяргілія і Гамера. Выкарыстанне аўтарам дасягненняў культуры Грэцыі эпохі элінізму. Інтэрпрэтацыя сюжэтных матываў паэмы ў беларускай “Энеідзе навыварат”.

Гарацый — тэарэтык рымскага класіцызму. Асаблівасці пабудовы одаў Гарацыя. Прыём аўтарскага звароту ў іх. Жанрава-тэматычная разнастайнасць одаў. Любоўныя оды. Тэма паэзіі ў одах Гарацыя. Верш “Помнік” і яго літаратурны лёс. Эстэтычныя прынцыпы Гарацыя. Вобраз сапраўднага паэта ў творах Гарацыя.

Элегіі Авідзія. “Любоўныя Элегіі”. Творчая гісторыя першай кнігі “Сумных элегій”. Матывы самотнасці ў Авідзія-выгнанніка. Тэма сяброўства ў творах Авідзія. Канцэпцыя паэта і творчасці. Мастацкія асаблівасці элегіі Авідзія.

Антычны раман. (“Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою” Лонга, “Метамарфозы, ці Залаты асёл” Апулея). Наватарства Лонга ў рамане “Дафніс і Хлоя”. Спецыфіка гістарычнага і геаграфічнага фону. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы сюжэта рамана Апулея “Залаты асёл”. Значэнне ўстаўных навел. Казка пра Амура і Псіхею. Наватарства Апулея ў паказе чалавека. Значэнне творчасці Лонга і Апулея для літаратуры наступных эпох.
2. Літаратура сэрэднявечча і Адраджэння

Паэзія і гераічны эпас эпохі Сярэднявечча. Лірыка. Лірыка вагантаў. Вытокі паэзіі вагантаў, постаці яе стваральнікаў. Мастацкае майстэрства вагантаў. “Carmina Burana” як адзін з самых значных зборнікаў паэзіі вагантаў. Уплыў паэзіі вагантаў на лірыку эпохі Адраджэння, сусветную (беларускую ў тым ліку) літаратуру. Паэзія трубадураў, трувераў, мінезінгераў.

Гераічны эпас. Ірландскія сагі пра Кухуліна. Міфалагічна-казачная аснова эпасу. Рыцарская культура эпохі сярэднявечча. Кельцкі нацыянальны эпас (“Кароль Артур і рыцары Круглага стала”, “Трыстан і Ізольда”). Нацыянальная спецыфіка гераічнага эпасу. “Песня пра Раланда”: ідэалізацыя французскай рэчаіснасці і караля Карла Вялікага.

Літаратура эпохі Адраджэння. Асноўныя прыкметы эпохі Адраджэння ў літаратуры. Тры асноўныя этапы развіцця рэнесанснай культуры. Новая сістэма літаратурных жанраў. Канцэпцыя чалавека і яе ўвасабленне ў літаратуры на розных этапах Рэнесансу.

Італьянская літаратура эпохі Адраджэння. Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. “Боская камедыя” як сінтэз дзвюх культур – сярэдневяковай і рэнесанснай. Архітэктоніка паэмы. Алегорыі і сімвалы ў арсенале мастацкіх сродкаў “Камедыі”. Функцыя лірычнага героя ў паэме. Гуманізм Дантэ: яго разуменне чалавека і чалавечага шчасця.

Франчэска Петрарка. “Кніга песень”. Джавані Бакача – стваральнік навелы Адраджэння. “Дэкамерон” – асноўная кніга аўтара. Аповесць “Ф’ямэта” – першы псіхалагічны твор новага часу.

Іспанская літаратура эпохі Адраджэння. “Залаты век” Адраджэння ў Іспаніі. Месца і роля махлярскага рамана ў іспанскай літаратуры. Мігель дэ Сервантэс. “Дон Кіхот” як спалучэнне махлярскага, рыцарскага, пастаральнага жанраў. Шматаблічнасць мастацкага вобраза. Прырода камічнага ў рамане. Эвалюцыя галоўных герояў. Нацыянальная своеасаблівасць і гістарычная неўміручасць твора. Паняцце “донкіхоцтва”. Сервантэс і сусветная літаратура. Росквіт іспанскага тэатра.

Лопэ дэ Вэга. Тэма кахання і яе ўвасабленне ў п’есе “Сабака на сене”. Тырса дэ Маліна. П’еса “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” – пачатак бясконцай галерэі дон жуанаў у сусветнай культуры. Параўнальны аналіз развіцця тэмы кахання ў Лопэ дэ Вегі і Тырса дэ Маліны.

Англійская літаратура эпохі Адраджэння. Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця літаратуры ў Англіі часоў Рэнесансу. Роля і месца тэатра ў англійскай культуры. В. Шэкспір. “Гамлет”. Асноўныя фабульныя элементы знакамітай трагедыі. Сюжэтастваральная роля маналога “Быць ці не быць?”, “Гамлет” – паэтычная драма (антычныя вобразы, гістарычныя паданні, алегорыі, песенны фальклор). “Гамлет” – філасофская драма

3. Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў

Французскі класіцызм: творчасць П. Карнеля і Ж. Расіна. П’есы “Сід” П. Карнеля і “Андрамаха” Ж. Расіна — узор увасаблення эстэтычнай сістэмы класіцызму.

Мальер і французскі класіцызм. Творчы лёс. Эпоха класіцызму і гістарычныя шляхі фарміравання жанра “высокай камедыі”. Гісторыя стварэння “Тарцюфа” і сцэнічны лёс камедыі. Вострыя супярэчнасці эпохі і асноўны канфлікт камедыі. Асаблівасці кампазіцыі. Галоўны герой Тарцюф, яго жыццёвае крэда. Шматзначнасць фіналу камедыі. Грамадзянскі пафас і сатырычная сіла камедыі. Тарцюф як вечны вобраз. “Мешчанін у дваранстве”: гісторыя стварэння п’есы, журдэнаўскі ідэал адукаванага і выхаванага чалавека.

Нямецкае і агульнаеўрапейскае асветніцтва. Асветніцкі “рэалізм”. Праблема творчага метаду. “Фаўст” — духоўны і паэтычны запавет Гётэ. Творчая гісторыя напісання “Фаўста”. Мастацкі універсалізм “Фаўста”. Філасофская насычанасць вобразаў. Шлях Фаўста як парадыгма лёсу чалавека і ўсяго чалавецтва. Уплыў “Фаўста” на развіццё далейшай літаратурнай традыцыі.

Асветніцкі класіцызм у Францыі. П’ер дэ Бамаршэ і яго камедыя “Жаніцьба Фігаро”. Камедыйны тэатр Бамаршэ. Крытыка судовай сістэмы Францыі. Выдавецкая дзейнасць Бамаршэ.
4. Літаратура ХІХ стагоддзя

Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры. Жыццё і творчасць Э. Т. А. Гофмана. Рамантычныя творы аўтара: апавяданне “Кавалер Глюк”, казачныя аповесці “Залаты гаршок”, “Шчаўкунчык”, раман “Жыццёвыя погляды ката Мура”. Гофманаўская канцэпцыя рамантычнага героя. Шматпланавасць сатыры ў рамане. Эстэтычная сутнасць рамантычнай іроніі. Жанравая своеасаблівасць рамана. Лёс мастака і мастацтва ў творах Гофмана. Роля фантастыкі і авантурнасці.

Паэтычнае наватарства Г. Гейнэ. Жанравая асаблівасць “Кнігі песень”. Тэма кахання і яе спалучанасць з тэмай прыроды. Эвалюцыя рамантычнага светаадчування лірычнага героя. Пачуццёвая палітра радасці і смутку.

Дж. Г. Байран. Своеасаблівасць лірыкі Байрана. Паэмы “Прароцтва Дантэ”, “Дон Жуан”, “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Галоўныя матывы любоўнай, філасофскай, грамадзянскай лірыкі Байрана. Жанравае наватарства паэмы “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Лірычны і эпічны планы апавядання. Канцэпцыя рамантычнага героя ў паэме. Гофманаўскі рамантычны герой ва ўсходніх паэмах “Карсар” і “Гяур”.

Ж. Санд і рамантызм. Лірыка-рамантычны характар жаночых вобразаў пісьменніцы. Раманы “Кансуэла”, “Графіня Рудольштадт”. Тэма мастацтва ў творах. Роля містычных элементаў у раскрыцці вобраза Кансуэлы. Утапічны характар светабудовы ў творчасці Ж. Санд.

В. Гюго-раманіст. Раман “Сабор Парыжскай Багамацеры”. Эстэтычная і філасофская ідэя рамана. Дэманічны характар кахання ў творы. Вобразы Квазімоды і Эсмеральды. Роля і месца Сабора ў структуры рамана.

Э. По. Жыццёвыя пакуты Э. По. Жанр дэтэктыўнага апавядання. Псіхалагічныя творы мастака. Тэма жыцця і смерці ў “малым” жанры пісьменніка. Канфлікт паміж рацыянальным і ірацыянальным.

Станаўленне рэалізму ў сусветнай літаратуры. Галоўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва ў творчасці А. дэ Бальзака. “Габсек” і “Шчыгрынавая скура” ў кантэксце “Чалавечай камедыі” Бальзака. Вобраз Габсека і тэма ўлады грошай. Філасофія Габсека. “Шчыгрынавая скура” — філасофскі “эцюд” пра норавы і маральнасць. Роля фантастычнага ў рамане. Шматзначнасць сімволікі.

Майстэрства Стэндаля і рэалістычна-псіхалагічны раман ХІХ ст. “Чырвонае і чорнае”: творчая гісторыя рамана. Уплыў рэвалюцыйнай эпохі Напалеона на фарміраванне характару Жюльена Сарэля. Эвалюцыя духоўнага жыцця героя. Вобразы мадам дэ Рэналь і Матыльды дэ ля Моль. Значэнне сімволікі ў рамане.

Сімвалізм і імпрэсіянізм у заходнееўрапейскай паэзіі на мяжы  ХІХ ХХ стст. Сімвалізм і яго эстэтычная сутнасць. Праблема літаратурнага імпрэсіянізму. Нерэалістычныя напрамкі ў літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і рамантызм. П. Верлен і рэформа верша.

А. Рэмбо. Асоба мастака і яе роля ў французскай паэзіі. Паэзія “яснабачання” Рэмбо. Паэтычныя творы ў вершах і ў прозе.

Р. М. Рыльке. Праблема сінтэзу мастацкіх метадаў у паэзіі Рыльке: імпрэсіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм і інш. Эстэтычная эвалюцыя паэта. Філасафічнасць яго твораў. Рыльке і славянскія літаратуры.

М. Метэрлінк – філосаф і пісьменнік. Ідэйна-эстэтычныя погляды мастака. Вера ў існаванне двух сусветаў. Асноўныя матывы ранніх п’ес. Тэорыя мастацтва, заснаваная на дваістасці ў падыходзе да свету і чалавека. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка. Галоўны герой “тэатра смерці”. Аналіз “маленькіх драм” (“Няпрошаная госця”, “Сляпыя”, “Там, унутры”. адметнасці светаўспрымання Метэрлінка ў “Сіняй птушцы”: дваістасць герояў і свету, пошукі дабра, ісціны, прыгажосці, дыялектыка іх разумення. Сімволіка вобразаў.

Псіхалагічны раман на мяжы ХІХХХ стагоддзяў. Эвалюцыя рэалістычнага метада на мяжы ХІХ–ХХ стст. і мастацкае наватарства К. Гамсуна. Раманы “Голад”, “Пан”, “Вікторыя”. Тэма кахання ў творах. Эстэтыка і філасофія пачуцця. Гамсун як адзін з папярэднікаў школы “плыні свядомасці”.

Г. Ібсен (“Лялечны дом”) Аналітычная драма Г. Ібсена. “Лялечны дом” — сацыяльна-псіхалагічная драма ХІХ ст. Праблема асобы і грамадства ў п’есе. “Жаночае” пытанне ў творы. Сутнасць рэтраспектыўнай кампазіцыі ў “Лялечным доме”. Асноўны канфлікт і пабочныя сюжэтныя лініі.

Эстэтычная тэорыя О. Уайльда і яе мастацкая рэалізацыя. Эстэтычныя прынцыпы О. Уайльда. Уайльд і эстэтызм. Аўтарская прадмова да рамана “Партрэт Дарыяна Грэя” як маніфест эстэтызму. Тэма прыгажосці і сістэма сімвалаў у рамане. Эстэтызм і рамантычная традыцыя. Вобраз Дарыяна Грэя. Канцэпцыя мастацтва ў рамане: вобразы мастака Холуарда і актрысы Сібілы Вэйн. Лорд Генры Уотэн: жыццё па законах прыгажосці? Эстэтызм у рамане, парадокс, сістэма сімвалаў.


5. Літаратура ХХ ст.

Літаратурныя напрамкі, плыні, школы канца ХІХ-пач. ХХ ст. Агульная характарыстыка працэсаў грамадска-палітычнага, культурнага жыцця Заходней Еўропы. Экспресіянізм. Кубізм. Дараізм. Сюррэалізм. Рэалізм. Экзістэнцыялізм. Філасофскія асновы новых напрамкаў у літаратуры. Метад. Асноўная форма. Праблема ідэалу.

Праблема ўзаемадзеяння літаратурных напрамкаў і мастацкіх метадаў у творчасці А. Апалінэра.

Асаблівасці светапогляду паэта. Месца Г. Апалінэра ва французскай паэзіі пач. ХХ ст. Сінтэз напрамкаў і метадаў у творчасці Г. Апалінэра (рамантызм, рэалізм, сімвалізм, сюррэалізм) Зборнік паэзіі “Апкагалі”, “Каліграмы”.



Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі. Творчы лёс Кафкі. Духоўна-этычныя пошукі мастака. Праблематыка навел і прытчаў. Паэтыка: падтэкст, фантасмагорыя, сімвалы, іронія, гратэск, фрагментарнасць. Праблема мастацкага метаду Кафкі. Кафка і экспрэсіянізм.

Філасофская казка А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Філасофска-эстэтычныя пошукі пісьменніка і жанравая спецыфіка твора. Роля прысвячэння. асноўныя праблемы ў казцы. Паэтыка казкі. Кампазіцыйныя асаблівасці. Роля аўтарскіх малюнкаў. Сімвалы. Афарыстычнасць мовы. “Планета людзей” — праблема жанравага вызначэння твора, філасафічнасць. Функцыі біблейскіх міфаў. “Планета людзей” як мастацкае прароцтва.



Маральна-філасофская і сацыяльна-палітычная праблематыка ў творчасці У. Фолкнера і Э. Хемінгуэя. Фолкнер і паўднёваамерыканская літаратурная школа. Фолкнераўскае разуменне ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”. Паэтыка аповесці. Кампазіцыйныя асаблівасці. Часавая двухпланавасць. Сімволіка твора.Раман “Асабняк”. Сістэма характараў у творы. Партрэт як сродак маральна-сацыяльнай характарыстыкі. Аўтарская пазіцыя ў творы. Асаблівасці апавядання Э. Хеменгуэя “Стары і мора”.

Паняцце экзістэнцыялізму ў сусветнай літаратуры. Жан-Поль Сартр, Альбер Камю і экзістэнцыялізм.

Сартр — філосаф і Сартр — мастак. Час стварэння рамана “Млоснасць”. Свабода і неабходнасць у разуменні Сартра. Праблема адчужэння ў творы. Гісторыя духоўнага развіцця Антуана Ракантэна. Сэнс выкарыстання дзённікавай формы. “Млоснасць” як прытча.



Камю і французскі экзістэнцыялізм. Трагічнае ў жыцці мастака. Гісторыя стварэння аповесці “Чужаніца”. Своеасаблівасць кампазіцыі і канфлікту твора. Сэнс назвы рамана. Сацыяльна-філасофская матывацыя развязкі твора. грамадства, закон і мараль ва ўспрыманні А. Камю. Прытчавы характар аповесці.Дж. Оруэл і жанр антыутопіі (“1984”, “Ферма”). Антыутопія і фантастыка. Гістарычныя асацыяцыі ў творах, выкрыццё таталітарызму. спалучэнне трагічнага і камічнага. Праблема жанравага вызначэння (байка, прытча, казка).

Тэатр абсурду”. Сауэль Бекет “У чаканні Гадо”. Э. Іанеска “Лысая спявачка”. Сэнс назвы твораў. Ідэя абсурду чалавечага існавання на ўзроўні сюжэта, кампазіцыі, слова. Праблема адчужэння і абязлічанасці асобы. сімволіка п’есаў.

Магічны рэалізм” новага лацінаамерыканскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”). “Магічны рэалізм”: сутнасць і этымалогія паняцця. канцэпцыя “фантастычнай рэчаіснасці” Маркеса. Гісторыя стварэння рамана. “Сто гадоў адзіноты”: суадносіны трагічнага і смехавога ў творы. Паэтыка рамана: міф, фантастыка, фальклор, карнавальнасць, сімволіка, гратэск.

У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”). У. Эка — вучоны, філосаф, пісьменнік. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы”. Спосаб спалучэння вышуковага рамана з філасофскім. Вобразы Адсана і Вільгельма ў творы. Асаблівасці кампазіцыйнай будовы. сімволіка рамана.

3. Вучэбна-метадычная карта


Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, темы, заняткаў; пералік вывучаемых пытанняў



Колькасць аўдыторных гадзін

Формы кантролю




лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


кіруемая

самастойная праца студэнта






1

2

3

4

5

6

1.

Антычная літаратура

4

2

16

Экзамен




1. Уводзіны.

Значэнне антычнай літаратуры для сусветнага літаратурнага працэсу. Паняцце вандроўнага вобраза і сюжэта. Гамераўскі эпас. Паэмы “Іліяда” і “Адысея”. Тэма вайны ў гераічным эпасе. Канцэпцыя эпічнага героя. Постаці багоў у “Іліядзе”, іх стаўленне да людзей. Сюжэтныя і кампазіцыйныя адрозненні “Іліяды” і “Адысеі”. Разнастайнасць герояў у паэме “Адысея”. Вобраз Адысея, яго сімвалічнае разуменне ў літаратуры ХХ ст.



2. Грэчаская лірыка. Асноўныя віды грэчаскай лірыкі:

а) элегія і ямб (Архілох, Салон, Тыртэй, Фіагнід);

б) мелічная паэзія (Алкей, Сапфо, Анакрэонт). Паняцце “сапфічнай страфы” и выкарыстанне яе сучаснымі аўтарамі.

3. Класічны перыяд. Асаблівасці грэчаскай трагедыі.

Жыццё і творчасць Эсхіла. Патрыятычныя матывы ў гістарычнай трагедыі “Персы”. Ідэя барацьбы за лепшыя ідэалы чалавецтва ў трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Кампазіцыйная пабудова твора. Значэнне дыялогаў і маналогаў.



4.Трагедыі Сафокла (“Антыгона”, “Цар Эдып”).

 Структура трагедыі і яе роля ў развіцці дзеяння. Сутнасць трагічнага канфлікту. Гераічная асоба ў трагедыях Сафокла. Драматургічнае майстэрства аўтара. Арыстоцель пра Сафокла.



5. Драматургія Эўрыпіда (трагедыя “Іпаліт”).

Характар трагічнага канфлікту ў трагедыі “Іпаліт”. Наватарства Эўрыпіда ў трактоўцы асобы. Псіхалагічная распрацоўка вобраза Федры. Аўтарская канцэпцыя багоў. Мастацкія навацыі Эўрыпіда-драматурга. Роля другасных вобразаў у трагедыі. Літаратурны лёс твора.



6.Старажытная атычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Арыстафана (камедыі “Вершнікі”, “Аблокі”).

Мастацкія асаблівасці пабудовы арыстафанаўскай камедыі. Фантастычныя сюжэтныя калізіі і іх сувязь з сучаснасцю. Новаатычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Менандра.



7. Літаратура антычнага Рыма залатога веку.

“Энеіда” Вяргілія — нацыянальны эпас рымлян. Асаблівасці сюжэта і кампазіцыі. Міфалагічны матэрыял і рымская рэчаіснасць у паэме. Параўнальны аналіз вобразаў багоў і герояў у Вяргілія і Гамера. Выкарыстанне аўтарам дасягненняў культуры Грэцыі эпохі элінізму. Інтэрпрэтацыя сюжэтных матываў паэмы ў беларускай “Энеідзе навыварат”.



8. Гарацый – тэарэтык рымскага класіцызму.

Асаблівасці пабудовы одаў Гарацыя. Прыём аўтарскага звароту ў іх. Жанрава-тэматычная разнастайнасць одаў. Любоўныя оды. Тэма паэзіі ў одах Гарацыя. Верш “Помнік” і яго літаратурны лёс. Эстэтычныя прынцыпы Гарацыя. Вобраз сапраўднага паэта ў творах Гарацыя.



9. Элегіі Авідзія.

“Любоўныя Элегіі”. Творчая гісторыя першай кнігі “Сумных элегій”. Матывы самотнасці ў Авідзія-выгнанніка. Тэма сяброўства ў творах Авідзія. Канцэпцыя паэта і творчасці. Мастацкія асаблівасці элегіі Авідзія.



10. Антычны раман.

“Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою” Лонга, “Метамарфозы, ці Залаты асёл” Апулея. Наватарства Лонга ў рамане “Дафніс і Хлоя”. Спецыфіка гістарычнага і геаграфічнага фону. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы сюжэта рамана Апулея “Залаты асёл”. Значэнне ўстаўных навел. Казка пра Амура і Псіхею. Наватарства Апулея ў паказе чалавека. Значэнне творчасці Лонга і Апулея для літаратуры наступных эпох.



2

2

2


2

2

2


2
2

2
2

2





2.

Літаратура сярэднявечча і Адраджэння

4

4

10

Экзамен

Тэст № 1





1. Паэзія і гераічны эпас эпохі Сярэднявечча.

Лірыка.

Лірыка вагантаў. Вытокі паэзіі вагантаў, постаці яе стваральнікаў. Мастацкае майстэрства вагантаў. “Carmina Burana” як адзін з самых значных зборнікаў паэзіі вагантаў.

Уплыў паэзіі вагантаў на лірыку эпохі Адраджэння, сусветную (беларускую ў тым ліку) літаратуру. Паэзія трубадураў, трувераў, мінезінгераў.

2. Гераічны эпас.

Ірландскія сагі пра Кухуліна. Міфалагічна-казачная аснова эпасу. Рыцарская культура эпохі сярэднявечча.

Кельцкі нацыянальны эпас (“Кароль Артур і рыцары Круглага стала”, “Трыстан і Ізольда”). Нацыянальная спецыфіка гераічнага эпасу. “Песнь пра Раланда”: ідэалізацыя французскай рэчаіснасці і караля Карла Вялікага.

3. Літаратура эпохі Адраджэння.

Асноўныя прыкметы эпохі Адраджэння ў літаратуры. Тры асноўныя этапы развіцця рэнесанснай культуры. Новая сістэма літаратурных жанраў. Канцэпцыя чалавека і яе ўвасабленне ў літаратуры на розных этапах Рэнесансу.



4. Італьянская літаратура эпохі Адраджэння.

Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. “Боская камедыя” як сінтэз дзвюх культур — сярэдневяковай і рэнесанснай. Архітэктоніка паэмы. Алегорыі і сімвалы ў арсенале мастацкіх сродкаў “Камедыі”. Функцыя лірычнага героя ў паэме. Гуманізм Дантэ: яго разуменне чалавека і чалавечага шчасця. Франчэска Петрарка. “Кніга песень”. Джавані Бакача як стваральнік навелы Адраджэння. “Дэкамерон” – асноўная кніга аўтара. Аповесць “Ф’ямэта” – першы псіхалагічны твор новага часу.



5. Французская літаратура эпохі Адраджэння. Месца Францыі ў рэнесанснай культуры. Франсуа Рабле. “Гарганцюа і Пантагруэль”: стылёвая шматпланавасць і сатыра ў творы. Антыклерыкальная лінія ў рамане. Смехавая стыхія ў рамане.

Банаванцюр Дэпэр’е і зборнік навел “Новыя забавы”. Маргарыта Наварская. “Гептамерон”. Аўтабіяграфічная аснова зборніка. Маралістычная літаратура як жанр. “Вопыты” М. Мантэня – найбольш значны твор заключнага этапу французскага Адраджэння.



6. Іспанская літаратура эпохі Адраджэння.

“Залаты век” Адраджэння ў Іспаніі. Месца і роля махлярскага рамана ў іспанскай літаратуры. Мігель дэ Сервантэс. “Дон Кіхот” як спалучэнне махлярскага, рыцарскага, пастаральнага жанраў. Шматаблічнасць мастацкага вобраза. Прырода камічнага ў рамане. Эвалюцыя галоўных герояў. Нацыянальная своеасаблівасць і гістарычная неўміручасць твора. Паняцце “донкіхоцтва”. Сервантэс і сусветная літаратура. Росквіт іспанскага тэатра.

Лопэ дэ Вэга. Тэма кахання і яе ўвасабленне ў п’есе “Сабака на сене”. Тырса дэ Маліна. П’еса “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” — пачатак бясконцай галерэі дон жуанаў у сусветнай культуры. Параўнальны аналіз развіцця тэмы кахання ў Лопэ дэ Вегі і Тырса дэ Маліны.

7. Англійская літаратура эпохі Адраджэння.

Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця літаратуры ў Англіі часоў Рэнесансу. Роля і месца тэатра ў англійскай культуры.

В. Шэкспір. “Гамлет”. Асноўныя фабульныя элементы знакамітай трагедыі. Сюжэта- стваральная роля маналога “Быць ці не быць?” “Гамлет” – драма паэтычная (антычныя вобразы, гістарычныя паданні, алегорыі, песенны фальклор). “Гамлет” – драма філасофская.


2

2

1

1

1



1

2

2


2

2

1



1




3.

Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў

4

2

10

Экзамен

Тэст № 2





1. асаблівасці літаратуры ХVII-XVIII стст.

стагоддзя. П’есы “Сід” П. Карнеля і “Андрамаха” Ж. Расіна – узор увасаблення эстэтычнай сістэмы класіцызму.

2. Мальер і французскі класіцызм.

Творчы лёс. Эпоха класіцызму і гістарычныя шляхі фарміравання жанра “высокай камедыі”.

Гісторыя стварэння “Тарцюфа” і сцэнічны лёс камедыі. Вострыя супярэчнасці эпохі і асноўны канфлікт камедыі. Асаблівасці кампазіцыі. Галоўны герой Тарцюф, яго жыццёвае крэда. Шматзначнасць фіналу камедыі. Грамадзянскі пафас і сатырычная сіла камедыі. Тарцюф як вечны вобраз.

“Мешчанін у дваранах”: гісторыя стварэння п’есы, журдэнаўскі ідэал адукаванага і выхаванага чалавека.



3. Нямецкае і агульнаеўрапейскае асветніцтва.

Асветніцкі “рэалізм”. Праблема творчага метаду.

“Фаўст” — духоўны і паэтычны запавет Гётэ. Творчая гісторыя напісання “Фаўста”. Мастацкі універсалізм “Фаўста”. Філасофская насычанасць вобразаў.

Шлях Фаўста як парадыгма лёсу чалавека і ўсяго чалавецтва. Уплыў “Фаўста” на развіццё далейшай літаратурнай традыцыі.



4. Асветніцкі класіцызм у Францыі.

П’ер дэ Бамаршэ і яго камедыя “Жаніцьба Фігаро”.

Камедыйны тэатр. Крытыка судовай сістэмы Францыі. Выдавецкая дзейнасць Бамаршэ.


2

2


1

1


2

2


4
2





4.
Літаратура ХІХ стАГОДДЗЯ

12

4

28

Экзамен

Тэст № 3.






1. Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры.

Жыццё і творчасць Э. Т. А. Гофмана. Рамантычныя творы аўтара: апавяданне “Кавалер Глюк”, казачныя аповесці “Залаты гаршок”, “Шчаўкунчык”, раман “Жыццёвыя погляды ката Мура”. Гофманаўская канцэпцыя рамантычнага героя. Шматпланавасць сатыры ў рамане. Эстэтычная сутнасць рамантычнай іроніі. Жанравая своеасаблівасць рамана. Лёс мастака і мастацтва ў творах Гофмана. Роля фантастыкі і авантурнасці. Паэтычнае наватарства Г. Гейнэ. Жанравая асаблівасць “Кнігі песень”. Тэма кахання і яе спалучанасць з тэмай прыроды. Эвалюцыя рамантычнага светаадчування лірычнага героя. Пачуццёвая палітра радасці і смутку.



2. Асаблівасці творчасці англійскіх і французскіх рамантыкаў.

Своеасаблівасць лірыкі Байрана. Паэмы “Прароцтва Дантэ”, “Дон Жуан”, “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Галоўныя матывы любоўнай, філасофскай, грамадзянскай лірыкі Байрана. Жанравае наватарства паэмы “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Лірычны і эпічны планы апавядання. Канцэпцыя рамантычнага героя ў паэме. Байранаўскіі рамантычны герой ва ўсходніх паэмах “Карсар” і “Гяур”. Ж. Санд і рамантызм. Лірыка-рамантычны характар жаночых вобразаў пісьменніцы. Раманы “Кансуэла”, “Графіня Рудольштадт”. Тэма мастацтва ў творах. Роля містычных элементаў у раскрыцці вобраза Кансуэлы. Утапічны характар светабудовы ў творчасці Ж. Санд. В. Гюго-раманіст. Раман “Сабор Парыжскай Багамацеры”. Эстэтычная і філасофская ідэя рамана. Дэманічны характар кахання ў творы. Вобразы Квазімоды і Эсмеральды. Роля і месца Сабора ў структуры рамана.



3. Асаблівасці амерыканскага рамантызму.

Творчасць Э. По. Жанр дэтэктыўнага апавядання. Псіхалагічныя творы мастака. Тэма жыцця і смерці ў “малым” жанры пісьменніка. Канфлікт паміж рацыянальным і ірацыянальным.



4. Станаўленне рэалізму ў сусветнай літаратуры.

Галоўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва ў творчасці А. дэ Бальзака. “Габсек” і “Шчыгрынавая скура” ў кантэксце “Чалавечай камедыі” Бальзака. Вобраз Габсека і тэма ўлады грошай. Філасофія Габсека. “Шчыгрынавая скура” — філасофскі “эцюд” пра норавы і маральнасць. Роля фантастычнага ў рамане. Шматзначнасць сімволікі.



5. Майстэрства Стэндаля і рэалістычна-псіхалагічны раман ХІХ ст.

“Чырвонае і чорнае”: творчая гісторыя рамана. Уплыў рэвалюцыйнай эпохі Напалеона на фарміраванне характару Жюльена Сарэля. Эвалюцыя духоўнага жыцця героя. Вобразы мадам дэ Рэналь і Матыльды дэ ля Моль. Значэнне сімволікі ў рамане.



6. Сімвалізм і імпрэсіянізм у заходнееўрапейскай паэзіі на мяжы  ХІХ – ХХ стст.

Сімвалізм і яго эстэтычная сутнасць. Праблема літаратурнага імпрэсіянізму. Нерэалістычныя напрамкі ў літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і рамантызм. П. Верлен і рэформа верша.

А. Рэмбо. Асоба мастака і яе роля ў французскай паэзіі. Паэзія “яснабачання” Рэмбо. Паэтычныя творы ў вершах і ў прозе.

Р. М. Рыльке. Праблема сінтэзу мастацкіх метадаў у паэзіі Рыльке: імпрэсіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм і інш. Эстэтычная эвалюцыя паэта. Філасафічнасць яго твораў. Рыльке і славянскія літаратуры.



7. М. Метэрлінк – філосаф і пісьменнік.

Ідэйна-эстэтычныя погляды мастака. Вера ў існаванне двух сусветаў. Асноўныя матывы ранніх п’ес. Тэорыя мастацтва, заснаваная на дваістасці ў падыходзе да свету і чалавека. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка. Галоўны герой “тэатра смерці”. Аналіз “маленькіх драм” (“Няпрошаная госця”, “Сляпыя”, “Там, унутры”. адметнасці светаўспрымання Метэрлінка ў “Сіняй птушцы”: дваістасць герояў і свету, пошукі дабра, ісціны, прыгажосці, дыялектыка іх разумення. Сімволіка вобразаў.



8. Псіхалагічны раман на мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў.

Эвалюцыя рэалістычнага метаду на мяжы ХІХ–ХХ стст. і мастацкае наватарства К. Гамсуна. Раманы “Голад”, “Пан”, “Вікторыя”. Тэма кахання ў творах.

Эстэтыка і філасофія пачуцця. Гамсун як адзін з папярэднікаў школы “плыні свядомасці”.

9. Г. Ібсен (“Лялечны дом”).



Аналітычная драма Г. Ібсена.

“Лялечны дом” — сацыяльна-псіхалагічная драма ХІХ ст. Праблема асобы і грамадства ў п’есе. “Жаночае” пытанне ў творы. Сутнасць рэтраспектыўнай кампазіцыі ў “Лялечным доме”. Асноўны канфлікт і пабочныя сюжэтныя лініі.



10. Эстэтычная тэорыя О. Уайльда і яе мастацкая рэалізацыя. Эстэтычныя прынцыпы О. Уайльда. Уайльд і эстэтызм. Аўтарская прадмова да рамана “Партрэт Дарыяна Грэя” як маніфест эстэтызму. Тэма прыгажосці і сістэма сімвалаў у рамане. Эстэтызм і рамантычная традыцыя. Вобраз Дарыяна Грэя. Канцэпцыя мастацтва ў рамане: вобразы мастака Холуарда і актрысы Сібілы Вэйн. Лорд Генры Уотэн: жыццё па законах прыгажосці? Эстэтызм у рамане, парадокс, сістэма сімвалаў.

2

2


2

2

2


2

1

1


1
1

2

4


4

2

4


4

2



2

2

2






5.

ЛІТАРАТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ

10

4

22

Экзамен

Тэст №4.





1. Літаратурныя напрамкі, плыні, школы канца ХІХ – пач. ХХ ст.

Агульная характарыстыка працэсаў грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Заходней Еўропы. Экспресіянізм. Кубізм. Сюррэалізм. Рэалізм. Экзістэнцыялізм. Філасофскія асновы новых напрамкаў у літаратуры. Метад. Асноўная форма. Праблема ідэалу.



2. Праблема ўзаемадзеяння літаратурных напрамкаў і мастацкіх метадаў у творчасці А. Апалінэра.

Асаблівасці светапогляду паэта. Месца Г. Апалінэра ў французскай паэзіі пач. ХХ ст. Сінтэз напрамкаў і метадаў у творчасці Г. Апалінэра (рамантызм, рэалізм, сімвалізм, сюррэалізм) Зборнік паэзіі “Алкагалі”, “Каліграмы”.



3. Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі.

Творчы лёс Кафкі. Духоўна-этычныя пошукі мастака. Праблематыка навел і прытчаў. Паэтыка: падтэкст, фантасмагорыя, сімвалы, іронія, гратэск, фрагментарнасць. Праблема мастацкага метаду Кафкі. Кафка і экспрэсіянізм. Асаблівасці твораў “Замак”, “Прысуд” і апавяданняў аўтара.



4. Філасофская казка А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Філасофска-эстэтычныя пошукі пісьменніка і жанравая спецыфіка твора. Роля прысвячэння. асноўныя праблемы ў казцы. Паэтыка казкі. Кампазіцыйныя асаблівасці. Роля аўтарскіх малюнкаў. Сімвалы. Афарыстычнасць мовы. “Планета людзей” — праблема жанравага вызначэння твора, філасафічнасць. Функцыі біблейскіх міфаў. “Планета людзей” як мастацкае прароцтва.



5. Маральна-філасофская і сацыяльна-палітычная праблематыка ў творчасці У. Фолкнера і Э. Хемінгуэя.

Фолкнер і паўднёваамерыканская літаратурная школа. Фолкнераўскае разуменне ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”. Паэтыка аповесці. Кампазіцыйныя асаблівасці. Часавая двухпланавасць. Сімволіка твора.

Раман “Асабняк”. Сістэма характараў у творы. Партрэт як сродак маральна-сацыяльнай характарыстыкі. Аўтарская пазіцыя ў творы. Асаблівасці апавядання Э. Хеменгуэя “Стары і мора”.

6. Паняцце экзістэнцыялізму ў сусветнай літаратуры. Жан-Поль Сартр, Альбер Камю і экзістэнцыялізм.

Сартр – філосаф і Сартр – мастак. Час стварэння рамана “Млоснасць”. Свабода і неабходнасць у разуменні Сартра. Праблема адчужэння ў творы. Гісторыя духоўнага развіцця Антуана Ракантэна. Сэнс выкарыстання дзённікавай формы. “Млоснасць” як прытча.



7. Камю і французскі экзістэнцыялізм.

Гісторыя стварэння аповесці “Чужаніца”. Своеасаблівасць кампазіцыі і канфлікту твора. Сэнс назвы рамана. Сацыяльна-філасофская матывацыя развязкі твора. грамадства, закон і мараль ва ўспрыманні А. Камю. Прытчавы характар аповесці.



8. Дж. Оруэл і жанр антыутопіі (“1984”, “Ферма”). Антыутопія і фантастыка. Гістарычныя асацыяцыі ў творах, выкрыццё таталітарызму. спалучэнне трагічнага і камічнага.

9. “Тэатр абсурду”.

Сауэль Бекет “У чаканні Гадо”. Э. Іанеска “Лысая спявачка”. Сэнс назвы твораў. Ідэя абсурду чалавечага існавання на ўзроўні сюжэта, кампазіцыі, слова. Праблема адчужэння і абязлічанасці асобы. сімволіка п’есаў.



10.“Магічны рэалізм” новага лацінаамеры- канскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”).

“Магічны рэалізм”: сутнасць і этымалогія паняцця. канцэпцыя “фантастычнай рэчаіснасці” Маркеса. Гісторыя стварэння рамана. “Сто гадоў адзіноты”: суадносіны трагічнага і смехавога ў творы. Паэтыка рамана: міф, фантастыка, фальклор, карнавальнасць, сімволіка, гратэск.



11. У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”).

У. Эка — вучоны, філосаф, пісьменнік. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы”. Спосаб спалучэння вышуковага рамана з філасофскім. Вобразы Адсана і Вільгельма ў творы. Асаблівасці кампазіцыйнай будовы. сімволіка рамана.



2

2


2

2

2



1

2


1

2

2

4


2

2


4

2


2

2







Усяго

34

16

86





4. ІНФАРМАЦЫЯЙНАЯ ЧАСТКА

СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ


па \п

Асноўная літаратура

Колькасць

экз. у біблія- тэцы БДТУ



Адамовіч, Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры: дапам, для настаўнікаў / Г.Я. Адамовіч.  Мінск: БелЭн., 1998.

2



Алексеев, М.П. История заподноевропейской литературы. Средние века и Возрождение / М.П. Алексеев, В.М. Жирмунский. – М.: Эксмо-Пресс, 1999.

28



Андреев, Л.Г.Зарубежная литература второго тысячалетия / Л.Г.Андреев, Г.К. Косиков – М: Логос, 2001.

14



Античная литература / под ред. А.А. Тахо-Годи. – М: Просвещение, 1980.

19



Апеко, Е.М. История зарубежной литературы XVIII века / Е.М. Апеко. [и др.]. – М.: АспектПресс, 2001.

6



Гиленсон, Б.А. История античной литературы. Древний Рим / Б.А. Гиленсон. – М: Высшая школа, 2001.

13



Дмитриев, А.С. История зарубежной литературы ХІХ века / А.С. Дмитриев – М: Логос, 1999.

16



Дудова, Л.В. Модернизм в зарубежной литературе. Литература Англии, Ирландии, Франции, Австрии, Германии / Л.В. Дудова, Н.П. Михальская. – М: Высшая школа, 2000.

25



Ерофеева, Н.Е. Зарубежная литература. XVII век / Н.Е. Ерофеева. – М.: Дрофа, 2004.

17



Жирмунская, Н.А. История зарубежной литературы XVII века / Жирмунская Н.А. [и др.]. – М: Высшая школа, 1999.

14



История зарубежной литературы XVIII века / под ред. Л.В. Сидорченко. – М.: Высш. шк.; изд. центр «Академия», 1999.

6



Караськова, О.В. Средние века. Возрождение / О.В. Караськова. – Санткт-Петербург, 2003.

12



Ковалева, Т.В. История зарубежной литературы (вторая половина ХІХ – начало ХХ века) / Т.В. Ковалева [и др.] – Мінск: Завигар, 1997.

21



Кубарева, Н.П. Зарубежная литература последней трети ХІХ – начало ХХ века. Учебное пособие / Н.П. Кубарева. – М.: изд. Центр ВЛАДОС, 2004.

3



Кутейщикова, В. Новый латиноамериканский роман: 50-60-е годы / В. Кутейщикова. – Л.–М.: Высшая школа , 1976.

15



Лапидус, Н. И. Античная литература. Учебное пособие / Н.И. Лапидус. – Минск: изд-во «Университетское», 1986.

6



Лосев, А.Ф. Античная литература / А.Ф. Лосев. – Минск: изд. центр «Экономпресс», 2001.

9



Луков, В.А. История литературы: Зарубежная литература от истоков до наших дней / В.А Луков. – М: Флинта, 2003.

5



Позднякова, Л.Р. История английской и американской литературы / Л.Р. Позднякова. – Ростов-на-Дону, 2002.

3



Пронин, В.А. Современный литературный процесс за рубежом / В.А. Пронин, С.П Толкачев. – М: Просвещение, 2000.

1



Проскурин, Б.М. История зарубежной литературы ХІХ века / Б.М. Проскурин. – М: Просвещение, 1998.

5



Пуришев, Б.И. Литература эпохи Возраждения / Б.И. Пуришев. – М.: Высшая школа, 1996.

18



Пуришев, Б.И. Заподноевропейская литература XVII века. Хрестоматия / Б.И. Пуришев. – М: Просвещение, 2002.

18



Радциг, С.И. История древнегреческой литературы / С.И. Радциг – М.: Высшая школа, 1969.

10



Разумовская, М.В. Литература XVII – XVIіі веков / М.В. Разумовская [и др.]. – Минск: изд-во “Университетское”, 1989.

2



Федарцова, Т.М. Замежная літаратура. Антычны перыяд / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2005.

500



Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Сярэдневечча, Адраджэнне / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2006.

100



Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва / Т.М Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2008.

150



Федарцова, Т.М. Сусветная і беларуская літаратура. Рамантызм. / Т.М Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2009.

200



Шабловская, И.В. История зарубежной литературы ХХ века (первая половина) / И.В. Шабловская. – Минск: изд. центр «Экономпресс», 1998.

8



Шайтанов, И.О. История зарубежной литературы. Эпоха Возраждения: у 2-х т. / И.О. Шайтанов. – М: изд. Центр ВЛАДОС, 2001. – Т. 2.

12



па/п

Дадатковая літаратура

Колькасць

экз. у біблія- тэцы БДТУ



Аристотель. Об искусстве поэзии / Аристотель. – М.: Гослитиздат, 1957.

1



Аристотель. Поэтика: в 4 т. / Аристотель.  М., 1983.  Т. 4.

2



Андреев, Л. Г. Морис Метерлинк / Л.Г. Андреев. – М.: Высшая школа, 1967.

2



Афанасьев, А. Творчество Э. Хемингуэя / А.Афанасьев  – М: Просвещение, 1981.

1



Грибанов, Б. Эрнест Хемингуэй: герой и время / Б. Грибанов  1980. – М.: Высшая школа, 1967.

1



Затонский, Д. Австрийская литература в ХХ столетии. Франц Кафка / Д. Затонский. – М.: СПб, 1985.

1



Ковалев, Ю.В. Эдгар По. Новеллист и поэт / Ю.В. Ковалев. – Л., 1984.

2



Мамонтов, С. П. Литература Колумбии / С.П. Мамонтов. – М: Просвещение, 1983.

1



Стрельникова, И.П. «Метаморфозы» Апулея / И.П. Стрельникова. – М: Просвещение, 1969.

4



Пузиков, А.И. Бальзак и его герои // А.И. пузиков. Рыцари истины: Портреты французских писателей. — М., 1986.

13


№ па/п

Даведкавая літаратура


Колькасць

экз. у біблія-тэцы БДТУ




Квятковский, А. Поэтический словарь / А. Квятковский.  М.: Сов. энциклопедия, 1966.

11



Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу.  Мінск: Нар. асвета, 1983.

21



Макарэвіч, А.А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік / А.А.  Макарэвіч.  2-е выд.  Мінск, 1969.

17



Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Выш. шк., 1987.

10



Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн.  Мінск: Бел. Навук, 2004.

50



Современный словарь-справочник по литературе / сост. и науч. ред. С.И. Корнилов.  М.: Олимп: ООО «Фирма “Изд-во АСТ”», 1999.

10



Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.  Мінск, 19841987. – Т. 5.

4


Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойнай працы студэнтаў
Самастойная праца па гісторыі сусветнай літаратуры забяспечвае трывалую прафесійную матывацыю навучэнцаў, навыкі выкарыстання студэнтамі арыгінальных тэкстаў і даведачна-інфармацыйнага матэрыялу для вырашэння прафесійных, сацыяльна і асобасна значных задач, а таксама задач па эстэтычнаму выхаванню асобы.

Для арганізацыі эфектыўнай самастойнай працы навучэнцаў рэкамендуецца выкарыстоўваць навучальныя, трэніровачныя, пошукавыя і творчыя заданні ў адпаведнасці з паэтапна вызначанымі мэтамі, сродкамі кантролю і самакантролю. Рэкамендаваны наступныя заданні: напісанне водгука на твор; рэцэнзаванне тэкстаў, падрыхтоўка рэфератыўных прац.


Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адпавядаюць зместу вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры”, з’яўляюцца:



  • праблемнае навучанне;

  • тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

  • актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

  • тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і супастаўленне тэкстаў, якія напісаны ў розных творчых манерах, з выкарыстаннем аднолькавых ці супрацілеглых па значэнні жанрава-стылёвых сродкаў;

  • камп’ютарныя тэхналогіі.

Пры чытанні і аналізе тэкстаў разнастайных літаратурных жанраў, іх трансфармацыі ў адпаведнасці з камунікатыўнымі мэтамі, падрыхтоўцы і правядзенні публічных выступленняў па адпаведнай тэматыцы выхаваўчага характару, выкананні іншых відаў работ студэнты павінны набыць неабходныя сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі.
Дыягностыка кампетенцый студэнтаў
Для дыягностыкі сфарміраванасці вызначаных кампетэнцый рэкамендуецца выкарыстоўваць тэсты з заданнямі рознага ўзроўню і іншыя віды кантролю.

Выніковы кантроль засваення ведаў, уменняў і навыкаў па дысцыпліне рэкамендуецца праводзіць у выглядзе тэсціравання, правядзення франтальнага апытання па важным тэмам кожнага раздзела, напісання рэфератыўных прац з ахопам найважнейшых пытанняў літаратуразнаўства. Важным патрабаваннем да спецыфікацыі тэстаў з’яўляецца іх рознаўзроўневая пабудова, што дазваляе вызначыць ступень засваення студэнтамі навукова-тэарэтычнага зместу розных раздзелаў, а таксама ўменні і навыкі, звязаныя з прафесійнай моўнай і маўленчай дзейнасцю ў адпаведнай сферы зносін.


Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці




Назва дысцыпліны з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)



“Тексталогія”

Кафедра

Рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)



Заўваг нямі

Узгоднена

Загадчык кафедры РВТ М.А.Зільберглейт




Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал