Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны



Дата канвертавання29.07.2016
Памер293.57 Kb.
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”








ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ ім. Ф. Скарыны”,

________________ І.В. Семчанка

____14.09_____ 2012

Рэгістрацыйны № УД-2-0912-15/р.





ГІСТОРЫЯ

вучэбная праграма інтэграванага модуля

для ўсіх спецыяльнасцей універсітэта
Факультэт гістарычны
Кафедра гісторыі Беларусі
Курс (курсы) 1
Семестр (семестры) 1


Лекцыі 18 / 8 гадз.


Залік няма

Семінарскія заняткі 16 / 2гадз.


Экзамен 1 семестр


Разам аудыторных гадзін

па дысцыпліне 34 / 10 гадз.




Курсавы праект,

работа нет




Разам гадзін

па дысцыпліне 72 гадз.





Форма атрымання

вышэйшай адукацыі

дзённая / завочная


Склаў Яшчанка А.Р., к.г.н., дацэнт;





Гомель 2012


Вучэбная праграма складзена на падставе эксперыментальнай вучэбнай праграмы интэграванага модулю «Гісторыя» для устаноў вышэйшай адукацыі, зацвержанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12.06.2012, рэгістрацыйны нумар ТД-СГ.04/эксп.

Разгледжана і рэкамендавана да зацверджання ў якасці рабочага варыянту

на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі
29.06. 2012 , пратакол № 13
Загадчык кафедры

к.г.н., дацэнт __________А.Р. Яшчанка


Адобрана и рэкамендавана да зацверджання

метадычным саветам гістарычнага факультэта


17.09.2012 , пратакол № 1

Старшыня


к.г.н., дацэнт________ С.Б. Жыхараў

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма дысцыпліны “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках модуляў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў.

Месца вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам яе вывучэння, якім з’яўляюцца агульнасістэмныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў, і перш за ўсё ўсходнеславянскага, расійскага. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.

Асноўнай мэтай сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампетэнцый, прафесійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне прафесійных і сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту выпускнік павінен ведаць:



  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый;

  • асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

  • гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

  • асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;

  • асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

умець:

  • выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

  • характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

  • ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;

  • аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.

Для рэалізацыі мэтаў, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;

- засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцяў, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.

На вывучэнне дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый» вылучаецца 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны: лекцыі 18 гадзін, семінарскія заняткі 16 гадзін .

Прыкладны тэматычны план дысцыпліны

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”



п/п



Назва раздзелаў

(модуляў) і тэм


Колькасць гадзін


Усяго аўдыторных

З іх

Лекцыі


Семінары

1.

Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”

2

2




2.

Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь

4

2

2

3.

Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь










3.1

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

2

2




3.2.

Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы

4

2

2

4.

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі

4

2

2

5.

Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст.

2

2




6.

Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

6

2

4

7.

Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)

6

2

4

8.

Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі

4

2

2




Усяго

34

18

16

Змест ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ



1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНЫХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ”

Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.



2. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЯ СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ, СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ
Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.

Сярэднявечча як асобны перыяд сусветнай гісторыі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VІІІ-ІХ стст. Развіццё адносін традыцыйнага аграрна-рамеснага грамадства ў Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Гаспадарка, княжацкае і абшчыннае землеўладанне. Формы залежнасці сялянства.

Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.

Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыя ў ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).


3. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ НОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ
3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў у Паўночнай вайне і Беларусь.

Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст. Узмацненне феадальнай анархii. Барацьба магнацкіх груповак. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. Тэатр. Барока. Мастацтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.


3.2. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы

Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830–1831 гг. і ўзмацненне вялікадзяржаўнага накірунку палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.

Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Расійскай імперыі ў беларускіх губернях.

Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратьгчны рухі ў Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе ў пачатку XX ст. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і Беларусь.

Барацьба палітычных партый за выбар шляхоў да грамадскага прагрэсу. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі.

Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у ХІХ ст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Беларускі нацыянальна-культурны рух.

Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Навука. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм. Пераход да рэалізму. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Мастацтва. Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры і гісторыка-этнаграфічных даследаваннях. Газета “Наша Ніва” і беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.



4. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. УСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў БЕЛАРУСІ
Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд. Барацьба з германскімі інтэрвентамі.

Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэма-кратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму».

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Стаўленне савецкай улады да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.

5. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.
Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларуская эміграцыя.

Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.


6. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Рабаванне гiтлераўцамi гаспадарчых i культурных каштоўнасцяў Беларусі. Масавае знiшчэнне ваеннапалонных i насельнiцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германiю. Карныя экспедыцыi. Калабаранцкiя арганiзацыi i iх дзейнасць.

Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (бітва пад Масквой, Сталінградская і Курская бітвы), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусi. Аперацыя «Баграціён».

Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Захаванне памяці аб вайне ў гарадах і вёсках Беларусі.
7. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ: ДАСЯГНЕННІ І ПРАБЛЕМЫ СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ НАРОДА (1945 – 1991 гг.)
Пачатак “халоднай вайны”. Стварэнне блока НАТА і яго планы. Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Гонка ўзбраенняў. Нарастанне пагрозы ядзернай вайны. Ваенна-палітычныя канфлікты 1950-1970 гг. Барацьба за мір і раззбраенне. Даговоры паміж ЗША і СССР у галіне бяспекі і раззбраення. Стварэнне АБСЕ. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы. “Бархатныя” рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы. Заканчэнне “халоднай вайны”.

Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Курс на апераджальнае будаўніцтва цяжкай прамысловасці. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Накірункі інтэнсіфікацыі эканомікі ў 1970-я – першай палове 1980-х гг., яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР. Зніжэнне тэмпаў і нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы. Харчавая праграма. Пачатак перабудовы. Курс на паскарэнне тэмпаў эканамічнага развіцця. Спробы рэфармавання эканомікі БССР на аснове гаспадарчага разліку. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Эканамічны крызіс у СССР і БССР і яго праявы.

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі ваенна-тэрарыстычнымі арганізацыямі і групамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х – 1953 гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – 1964 гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я – першай палове 1980-х гг. Бюракратызацыя партыйна-дзяржаўнага апарату. Узмацненне фармалізацыі ў жыцці і дзейнасці грамадскіх арганізацый. Спробы рэфармавання палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Нефармальныя грамадскія арганізацыі, пачатак пераходу да шматпартыйнасці. Змены выбарчай сістэмы. Выбары З’езда народных дэпутатаў СССР, выбары Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання. Грамадска-палітычныя канфлікты ў саюзных рэспубліках, крызіс савецкага федэралізма, “парад суверэнітэтаў” і барацьба за суверэнітэт Беларусі.

Адукацыя, навука і культура ў БССР. Рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійна-тэхнічнай школы. Змены ў сістэме вышэйшай адукацыі. Фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследавання ва ўмовах НТР. Асноўныя тэмы і жанры беларускай мастацкай літаратуры. Уздым у развіцці тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.


8. СУВЕРЭННАЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ

Жнівеньскіе падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання БССР на прынцыпах незалежнасці і суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Беларускі парламентарызм ва ўмовах шматпартыйнасці. Савет Міністраў у сістэме дзяржаўнай улады. Фарміраванне незалежнай судовай улады. Канстытуцыйны працэс і прыняцце Канстытуцыі 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Палітычная барацьба і рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. Канстытуцыйны крызіс і рэферэндум 1996 г., яго вынікі. Пераход да прэзідэнцкай рэспублікі. Эвалюцыя сістэмы дзяржаўнай улады і кіравання.

Крызіснае становішча ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Стварэнне перадумоў пераходу да рыначнай эканомікі, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Праграма прыватызацыі і яе ажыццяўленне. Прыярытэты эканамічнага развіцця, вызначаныя першым Усебеларускім народным сходам. Пераход да праграмна-мэтавага рэгулявання эканомікі. Асаблівасці рэфармавання аграрнага сектара. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Станаўленне нацыянальнай дыпламатыі. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі. Эканамічны прагматызм як фактар знешняй палітыкі. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь у СНД, стварэнне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы. Беларусь у АБСЕ і еўрапейскіх рэгіянальных структурах. Шматвектарнасць знешняй палітыкі, адносіны з Кітаем, ЗША, Беларусь і ААН.

Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі, Балонскі працэс і спроба рэфармавання адукацыйнай сістэмы. Складанасці навуковага жыцця, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛІК ТЭМ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ


      1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.

      2. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.

      3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі.

      4. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

      5. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.).

      6. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі.


ПЕРАЛІК ЛІТАРАТУРЫ
Асноўная

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

  1. Исторический выбор Беларуси: лекция Президента Республики Беларусь в Белорусском государственном университете, Минск, 14 марта 2003 г. – Минск, 2003.

  2. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. – Минск, 2007.

  3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / Под ред. А. А. Ковалени, Н. С. Сташкевича. – Минск, 2004.

  4. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапам.: у 2 ч. / Пад рэд. А. А. Кавалені, В. Ф. Касовіча. – Мінск, 2005.

  5. Гісторыя Беларусі и сусветная цывілізацыя: дапам. для студэнтаў прыродазн. фак. / А. Г. Каханоўскі [і інш.]. – Мінск, 2008.

  6. Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: курс лекцый. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск, 2000; 2002.

  7. Дзмітрачкоў, П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII – першая палова XVII ст.). – Магілёў, 2003.

  8. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Под ред. Я. И. Трещенка. – Могилёв, 2005.

  9. История Беларуси: учеб.-информац. пособие / Под ред. А. Г. Кохановского, О. А. Яновского. – Минск, 2001.

  10. Ковкель, И. И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик. – Минск, 2006.


Дадатковая


  1. Белоруссия в эпоху феодализма: сб. документов и материалов: в 4 т. — Минск, 1959–1979.

  2. Белоруссия в эпоху капитализма: сб. документов и материалов: в 4 т. -Минск, 1983; 1990.

  3. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. – Мінск, 2003.

  4. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г: Тэкст. Даведнік. Каментарыі. – Мінск, 1989.

  5. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. – Минск, 1977.

  6. Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 т. – Мінск, 2005; 2006.

  7. Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. – Мінск, 2001.

  8. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2000–2006. – Т. 1: Старажытная Беларусь: ад перша-пачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст.; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХУІІ–ХУШ стст.); Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.); Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.].

  9. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пач.XXI ст.: у 2 кн. – Кн. 1 / А.А. Каваленя [і інш.]. Рэд.кал. А.А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск, 2011.

  10. Довнар-Запольский, М.В. История Белоруссии. – Минск, 2003.

  11. Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск, 1991.

  12. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск, 1998.

  13. История Европы / Под науч. редакт. В.С. Кошелева. – Минск; М., 1996.

  14. Канфесіі на Беларусі (канец ХУПІ – ХХ ст.). – Мінск, 1998.

  15. Круталевич, В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922 гг.). – Минск, 2003.

  16. Ластоўскі, В. Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мінск, 1992.

  17. Мельник, В.А. Основы идеологии белорусского государства: учеб. пособие / В.А. Мельник. – Минск: Выш. шк., 2011.

  18. Основы идеологии белорусского государства: учеб. пособие / под общ. ред. Г. А. Василевича, Я. С. Яскевич. – Минск, 2004.

  19. Очерки истории науки и культуры Беларуси. IX—XX вв. – Минск. 1996.

  20. Падокшын, С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мінск, 2003.

  21. Пилипенко, М. Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция. – Минск, 1991.

  22. Пічета, В. И. История белорусского народа. – Минск, 2003.

  23. Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапед. даведнік. – Мінск, 2001.

  24. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1988.

  25. Ходзін, С. М. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920–1930-я гг. – Мінск, 2001.

  26. Чарняўскі, М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: першабытны перыяд. – Мінск, 2003.

  27. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993 – 2003.

  28. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск, 1989.

  29. Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: у 2 ч. – Мінск, 2000;2003.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА



Нумар раздзела, тэмы, заняткаў


Назва раздзела, тэмы, заняткаў;

Пералік вывучаемых пытанняў

Разам гадзін

Колькасць аудыторных

гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнние заняткаў


літаратура


Формы кантроля

ведаў

лекцыі

Семінарскія заняткі


СКРС

1

Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”

1. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі.

2. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі.

3. Айчынныя гістарыяграфічныя школы і крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.





2

2

-







[2]

[4]


[5]

[6]


[18]





2

Тэма 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь

1. Першабытнае грамадства.

2. Беларускія землі ў перыяд раннягя сярэднявечча.

3. Фарміраванне ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

4. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства. Духоўная культура насельніцтва ВКЛ.

5. Этнокультурнае развіцё беларускіх зямель ў перыяд ВКЛ




4

2

2




Гістарычныя карты

(электр. выгл.)



[7]

[11]


13[]

[15]


[34]

[36]





3

3.1.


3.2.

Тэма 3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь

Занятак 1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

1. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

2. Дзяржаўны і сацыяльна-палітычны лад.

3. Канфессійныя адносіны. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія.

4. Знешня палітыка і ваенная гісторыя.

5. Падзелы Рэчы Паспалітай.

6. Культура Беларусі: гістарычныя ўмовы развіцця, стан асветы і адукацыі. Мастацтва.

Занятак 2. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы

1. Беларусь у вайне 1812 г.

2. Паўстанне 1830-1831 гг.

3. Адмена прыгонніцтва. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.

4. Паўстанне 1863-64 гг.

5. Развіццё прамсысловасці і гандлю. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

6. Палітычныя працэсы на Беларусі. Першая сусветная вайна.

7. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі, беларусазнаўства. Развіццё культуры.



2

4


2

2


-

2




Гістарычныя карты

(электр. выгл.)



[12]

[13]


[15]

[30]


[38]





4

Тэма 4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы

1. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа.

2. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

3. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы у БССР і яе асноўныя характарыстыкі.

4. Індустрыялізацыя, калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

5. Развіцце культуры



4

2

2




Гістарычныя карты

(электр. выгл.)



[17]

[18]


[25]

[35]


[39]





5

Тэма 5. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гады 20 ст.

1. Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

2. Нацыянальна-культурнае развіццё Заходняй Беларусі.

3. Беларуская эміграцыя.



2

2










[2]

[4]


[5]

[6]


[18]

[39]






6

Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветная вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі.

3. Усталяванне акупацыйнага рэжыму

4. Партызанскі рух і падпольная барацьба. . Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць.

5. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.



6

2

4




Гістарычныя карты

(электр. выгл.)



[3]

[4]


[5]

[6]


[18]





7

Тэма 7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945-1991 гг.)

1. БССР на міжнароднай арэне.

2. Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі пасля ВАВ.

3. Эканамічнае развіццё БССР.

4. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССОР.

5. Адукацыя, навука і культура ў БССР.



6

2

4







[2]

[4]


[5]

[6]


18[]

[39]





8

Тэма 8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі

1. Абвяшчэнне Республікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту РБ.

2. Грамадскае жыццё ў РБ.

3. Развіццё прамысловасці і селька гаспадаркі. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця.

4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Стратэгія і прынцыпы знешняй палітыкі.

5. Адукацыя, навука і культура РБ.



4

2

2







[1]

[10]


[18]

[19]


[27]

[28]








УСЯГО

34

18

16










экзамен

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНОЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ




Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва

кафедры


Прапановы

аб зменах у змесце вучэбнай праграмы




Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)























































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

на _____/_____ вучэбны год


№№

пп


Дапаўненні і змянені

На якой падставе








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


_____________________________ (пратакол № ____ ад ________ 20 )

(назва кафедры)


Загадчык кафедры

_____________________ _______________ __________________

(ступень, званне) (подпіс) (І..Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта

_____________________ _______________ __________________



(ступень, званне) (подпіс) (І.Прозвішча)
Каталог: DocLib8 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> 1-31%2004%2003%20(%D0%A4%D0%B8%D0%B7%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D1%8D%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B0) -> 1%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Зацвярджаю рэктар установы адукацыi «Гомельскiй дзяржауны унiверсiтэт iмя Ф. Скарыны» А. В. Рагачоў 2006 г. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Рэктар установы адукацыi «Гомельскiй дзяржауны унiверсiтэт iмя Ф. Скарыны»
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Установа адукацыі
1%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал