Грамадская арганiзацыя «барц» мiнiстэрства юстыцыi рэспублiкi беларусь



Дата канвертавання15.05.2016
Памер45.32 Kb.
ГРАМАДСКАЯ АРГАНIЗАЦЫЯ
«БАРЦ»

МIНIСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
г.Мiнск, вул. Калектарная, 10 Тэл. 220-97-55, 220-86-94
08.08.2000 № 06-10/9329 Рада Грамадскай арганiзацыi “БАРЦ»
г.Гродна

вул. Будзеннага, 48 «А» -74
Аб адмове у рэгiстрацыi
Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь разгледжаны матэрыялы аб рэгiстрацыi Грамадскай арганiзацыi «БАРЦ» i яе эмблемы.

У ходзе разгляду матэрыялау устаноулена, што некаторыя палажэннi статута названага аб’яднання не адпавядаюць патрабаванням арт.22 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх аб’яднаннях".

У прыватнасцi, шэраг статутных задач i метадау дзейнасцi гэтага аб’яднання прадугледжваюць умяшанне у дзейнасць iншых грамадскiх аб’яднанняу, распаусюджванне iнфармацыi пра iх статутную дзейнасць, у тым лiку i мiжнародных, а таксама аказанне iм дапамогi у ажыццяуленнi статутнай дзейнасцi.

У сувязi з вышэйвыкладзеным i кiруючыся п.1 арт.47 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i п.11 Палажэння, зацверджанага Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26.01.1999 № 2, прынята рашэнне аб адмове у рэгiстрацыi Грамадскай арганiзацыi «БАРЦ» i яе эмблемы.


Начальнiк Упраулення

грамадскiх аб’яднанняу М.М.Сухiнiн




ВЯРХОУНЫ СУД РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
РАШЭННЕ
IМЕМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 кастрычнiка 2000 г. суддзя Вярхоунага суда Рэспублuiкi Беларусь Кулiк В.Г.

пры сакратары Сярковай А.А.

з удзелам пракурора Давiдоускага I.У. i прадстаунiкоу грамадскасцi Вiдрук А.В. i Танкачовай А.Б.

разгледзеушы у зале судовых пасяджэнняу Вярхоунага Суда справу па скарзе грамадскага аб’яднання "БАРЦ" на рашэнне Мiнiстэрства Рэспублiкi Беларусь аб адмове у рэгiстрацыi,


у с т а н а в i у:
У скарзе заяунiкi зазначылi, што 11 чэрвеня 2000 г. на Устаноучым з’езде было прынята рашэнне аб стварэннi грамадскага аб’яднання «БАРЦ» i зацвярджэннi яго сiмволiкi. 8 лiпеня 2000 г. усе дакументы, неабходныя для рэгiстрацыi, былi пададзены Мiнiстэрству юстыцыi , але 8 жнiуня 2000 г. iм было адмоулена у рэгiстрацыi. У даведцы Мiнiстэрства юстыцыi зазначана, што некаторыя палажэннi статута аб’яднання не адпавядаюць патрабаванням арт.22 Закона "Аб грамадскiх аб’яднаннях", у якiм выкладзены правы грамадскiх аб’яднанняу. На думку рэгiструючага органа, шэраг статутных задач i метадау дзейнасцi аб’яднання "БАРЦ" прадугледжваюць умяшэнне у дзейнасць iншых грамадскiх аб’яднанняу. Заяунiкi зазначылi, што названая падстава для адмовы у рэгiстрацыi не абгрунтавана, таму што палажэннi статута грамадскага аб’яднання "БАРЦ" не парушаюць арт. 22 Закона "Аб грамадскiх аб’яднаннях". На думку заяунiкау, грамадскiя аб’яднаннi вызначаюць для сябе мэты, задачы i метады дзейнасцi, якiя не могуць абмяжоувацца толькi пералiкам правоу, вызначаных у дадзеным артыкуле, паколькi iснуе шэраг нарматыуна-прававых актау, якiя таксама вызначаюць правы грамадскiх аб’яднанняу. Заяунiкi мяркуюць, што пры ажыццяуленнi такiх метадау дзейнасцi, як распаусюджанне iнфармацыi пра статутную дзейнасць iншых грамадскiх аб’яднанняу i аказанне iм дапамогi у ажыццяуленнi статутная дзейнасцi, не парушаецца дзеючае заканадауства, таму што гэта не умящанне у дзейнасць iншых грамадскiх аб’яднанняу, а узаемадзеянне, якое магчыма толькi са згоды другога боку. На гэтай падставе прасiлi прызнаць адмову Мiнiстэрства юстыцыi несапрауднай i абавязаць ажыццявiць рэгiстрацыю грамадскага аб’яднання "БАРЦ".

У судовым пасяджэннi прадстаунiкi грамадскага аб’яднання "БАРЦ" Мiлiнкевiч А.У., Казак А.В. i Скараход Г.П. падтрымалi названыя патрабаваннi.

Зацiкауленая асоба - прадстаунiк Мiнiстэрства юстыцыi Фiшкiна Н.В. - патрабаваннi скаргi не прызнала i паказала, што грамадскаму аб’яднанню "БАРЦ" адмоулена у рэгiстрацыi на падставе парушэння артыкулау 1 i 22 Закона "Аб грамадскiх аб’яднаннях". У прыватнасцi, некаторыя задачы i метады дзейнасцi аб’яднання прадугледжваюць умяшэнне у дзейнасць iншых грамадскiх аб’яднанняу, распаусюджванне iнфармацыi пра iх статутную дзейнасць, а таксама аказанне iм дапамогi у ажыццяуленнi статутнай дзейнасцi.

Заслухаушы тлумачэннi прадстаунiкоу заяунiка, зацiкауленай асобы, даследаваушы пiсьмовыя доказы, заслухаушы меркаваннi прадстаунiкоу грамадскасцi i пракурора, суд лiчыць, што скарга не падлягае задавальненню.

У адпаведнасцi з арт.17 Закона "Аб грамадскiх аб’яднаннях" рашэнне аб адмове у рэгiстрацыi можа быць абскаржана у судовым парадку.

У даведцы Мiнiстэрства юстыцыi, накiраванай 8 жнiуня 2000 г. заяунiку, зазначана, што некаторыя палажэннi статута грамадскага аб’яднання "БАРЦ" не адпавядаюць патрабаванням арт. 22 Закона "Аб грамадскiх аб’яднаннях" i прадугледжваюць умяшанне у дзейнасць iншых грамадскiх аб’яднанняу, у тым лiку мiжнародных, у прыватнасцi, распаусюджанне iнфармацыi пра iх статутную дзейнасць, а таксама аказанне iм дапамогi у ажыццяуленнi статутнай дзейнасцi.

У адпаведнасцi з арт. 22 Закона "Аб грамадскiх аб’яднаннях" грамадскаiя аб’яднаннi маюць права бесперашкодна атрымлiваць i распаусюджваць iнфармацыю, маючую дачыненне да iх дзейнасцi, заснаваць уласныя i карыстацца ва устаноуленым парадку дзяржаунымi сродкамi масавай iнфармацыi, ажыццяуляць выдавецкую дзейнасць.

Пунктам 2.3 Статута грамадскага аб’яднання "БАРЦ" прадугледжана як метад дзейнасцi аб’яднання распаусюджанне ва устаноуленным законам парадку iнфармацыi пра статутную дзейнасць грамадскiх арганiзацый, асобных грамадзян, накiраванай на паляпшэнне сацыяльна-эканамiчнага становiшча у Беларусi.

Па меркаванню суда, дадзены метад дзейнасцi грамадскага аб’яднання "БАРЦ" не адпавядае дзеючаму заканадауству.

Так, законам не прадугледжаны парадак распаусюджання iнфармацыi пра статутную дзейнасць iншых грамадскiх арганiзацый, што прадугледжана п.2. Статута.

Акрамя таго, арт.22 вышэй названага Закона грамадскаму аб’яднанню дадзены правы распаусюджваць iнфармацыю, якая тычыцца да яго дзейнасцi, а арт. 25 гэтага Закона забаронена умяшэнне у дзейнасць грамадскага аб’яднання, апрача катнролю з боку тых органау, якiя пералiчаны у гэтым артыкуле.

Меркаваннi прадстаунiкоу заяунiка аб тым, што пункт 2.3 Статута прадугледжвала не умяшанне, а узаемадзенне з iншымi грамадскiмi аб’яднаннямi i iдзе гаворка пра дабрачынную дапамогу i узаемадзейнасць з iмi, нельга прызнаць абгрунтаванымi, бо такi метад дзейнасцi у Статуте аб’яднання "БАРЦ" не прадугледжаны i не указаны.

Што датычыцца асобных грамадзян, iнфармацыю аб дзейнасцi якiх прадугледжана распаусюджваць таксама п. 2.3 Статута, то гэты метад дзейнасцi без канкрэтызацыi не адпавядае Асноунаму закону дзяржавы аб свабодзе правоу грамадзян.

На дадзеных падставах i кiруючыся арт.357 ГПК Рэспублiкi Беларусь, суд


в ы р а ш ы у:
У здавальненнi скаргi грамадскага аб’яднання "БАРЦ" на рашэнне Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь аб адмове у рэгiстрацыi - адмовiць.

Рашэнне уступае у законную сiлу неадкладна пасля яго абвяшчэння i касацыйнаму абскарджэнню не падлягае.


Старшынствуючы

Суддзя Вярхоунага Суда



Рэспублiкi Беларусь В.Г.Кулiк
: wp-content -> uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
uploads -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал