Гульнёвая праграма “Багач” Тэма



Дата канвертавання26.06.2016
Памер135.54 Kb.


Багач
Галоўнае ў абрадзе святкавання Багача – лубка-кошык, напоўнены жытам, з устаноўленай свечкай. Лубка прыладкоўвалася на самым пачэсным месцы-покуці і называлася Багач. Багач, згодна павер’я, забяспечваў ніву жытам. На свята лубку з зернем і запаленай свечкай па чарзе пераносілі ад гаспадара да гаспадара, тым самым жадаючы кожнаму багацця. Лічылася, што Багач прыносіць у хату дастатак і шчасце. Таму кожная сям’я была яму рада.

На Багача да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсё мылася, чысцілася, варылі і пяклі шмат смачнага.

Адпраўляючыся на засеўкі, селянін апранаў белую кашулю, вярнуўшыся з сяўбы, вечарам спраўлялі ўрачыстую вячэру. Чысціня ў хаце, у адзенні сейбіта, дастатак на стале былі абрадавымі захадамі дзеля поспеху ў працы, урадлівасці засеянай нівы. Разам з тым было гэта ўсё святасцю, выказваннем пачуцця вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.
Гульнёвая праграма “Багач”

Тэма: Багач — свята заканчэння ўборкі зерневых і пачатак азімай сяўбы.

Святкаванне Багача выказвае пашану да зямлі і да хлеба.


Мэта: Вывучэнне і прапаганда духоўнай спадчыны народа.
Задачы: пашыраць веды вучняў пра беларускія нацыянальныя традыцыі;

развіваць творчыя здольнасці, ініцыятыву дзяцей;

выхоўваць паважлівыя адносіны да сваёй спадчыны;

развіваць навыкі самастойнага вывучэння беларускіх

нацыянальных традыцый і іх прапаганды сярод малодшых

школьнікаў.


План падрыхтоўкі:


  1. Стварыць творчую групу па вывучэнні нацыянальных традыцый беларускага народа з ліку вучняў 10 “Б” класа.

  2. Падрыхтаваць рэкамендацыйны каталог матэрыялаў для даследавання.

  3. Правесці “круглы стол” па абмеркаванні вынікаў даследавання і распрацоўцы сцэнарыя свята для падшэфнага класа.

  4. Падрыхтаваць і афарміць памяшканне для правядзення свята.

  5. Арганізаваць правядзенне рэпетыцый творчай часткі свята.

  6. Запрасіць на свята падшэфны 6 “А” клас.


Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага ходу: гаспадыня

(настаўніца беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 10“Б” класа).


Мастацкі вобраз: кошык з зернем і свечкай.
У музычным вырашэнні: песні Жыта “, “Агарод”,

Жніво”, “Бывайце здаровы”).


У дэкаратыўным вырашэнні: сноп, стол, засланы абрусам, з

беларускімі нацыянальнымі стравамі.


У пластычным: гульні, танцы.
Удзельнікі: вучні 10“Б” класа і падшэфнага 6 “А” класа.


План-канспект мерапрыемства


Гаспадыня з дзяўчатамі – жнейкамі спяваюць песню “Агарод” і выносяць дары восені.




Гаспадыня: Хлеб. Праца. Радзіма...

Гэтыя паняцці непадзельныя. Чалавек стаў сапраўдным працаўніком і набыў упэўненасць у заўтрашнім дні, калі стаў араць, сеяць, жаць. Белая Русь пачыналася з зерня, кінутага ў зямлю. Мацнела, станавілася магутнай дзяржавай наша Радзіма рукамі сейбіта. Нашы карані – ад зямлі. І мы павінны пра гэта памятаць.

Шанаваць, захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне традыцыі і звычаі, якімі жылі калісьці нашыя продкі.

Паважаныя сябры! Вучні майго 10“Б” класа доўгі час збіралі, вывучалі народныя традыцыі нашага краю, і сёння падышоў час для іх падзяліцца з вамі, малодшымі сябрамі, сваімі творчымі здабыткамі.

8-га кастрычніка мы адзначаем старажытнае свята заканчэння ўборкі ўраджаю. Называецца яно Багач. Але можна сустрэць і іншыя яго назвы – Багатуха, Багатнік, Гаспожка Багатая. І я думаю, кожны з вас разумее, што само слова з найбольшай яскравасцю сведчыла пра канчатковы набытак селяніна з яго нівы. Святочны дзень быў не толькі для гульняў, але і настройваў на далейшыя работы:

“Багач – бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць”, альбо “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”.

На Віцебшчыне ў гэты дзень жанчыны хадзілі па ільнішчах і прыгаварвалі: “Няхай будзе лён такі доўгі, колькі мы прайшлі”.

На гэтае свята пяклі вялікі каравай з новага ўраджаю. Насілі ў кожную хату і адрыну – кошык з жытам і свечкаю, бо, згодна павер’ям, гэта забяспечвала сям’і дабрабыт і шчасце.

Прайшло шмат часу, але не забыўся Багач, а таму нашае свята працягваецца.

Гучыць музыка. У памяшканне заходзіць дзяўчына –

Дажыначка-восень.

Дажыначка: Гаварыла поле шырокае,

жыта ядраное:

Жнейкі, жнейкі мае маладыя,

сярпы залатыя,

Прыходзьце да мяне

заўтра рана,

Каб недажатым не стаяла.

Не хачу я ў полі стаяці,

Апошнімі каласамі махаці,

А толькі хачу ў полі – стагамі,

А ў гумне – капамі.
Пасля звяртаецца да невядомых сіл прыроды:


  • Нясі, Божа, аблачынку! На тры дні адпачынку: адзін дзень – малоць, талоч, а другі дзень – ваду насіць, а трэці дзень – дзяжу мясіць!

Перагані, Божа, хмаркі, на чужую староначку, дзе пажалі, пакасілі ды снапочкі павазілі.
Пад ціхую музыку Дажыначка выходзіць.

Сялянская хата. У хаце гаспадар з гаспадыняй.
Гаспадыня: Гэй, Рыгор! Каб цябе качкі патапталі! І дзе ж гэта ён падзеўся?

Гаспадар: Я тут, мая ясачка!

Гаспадыня: Дзе ж цябе носіць? Ты падрыхтаваўся?

Гаспадар: А што?

Гаспадыня: Як што? Жнейкі ўжо вяртаюцца з работы. Чуеш, спяваюць?

Уваходзяць дзяўчаты з песняй “Жніво”.
Кажуць па чарзе.

  • Адчыняй, пан, вароты, ідуць жнейкі з работы.

  • Адчыняй і другія - ідуць маладыя, сярпы залатыя!

  • Добры дзень, наша гаспадыня!

  • Добры дзень, жнейкі маладыя.

  • Добры дзень, гаспадару маладому!

  • Добры дзень, жыту яравому, зярну залатому.


Жнейкі з паклонам перадаюць Багач гаспадару.
Гаспадар: Добрае жыта, багатае.
Жняя:

Гаспадыня дамовая, ці вячэра гатовая?


Мы жанчынкі маладыя,

у нас серпікі залатыя.

Мы густое жыта жалі і

серпікі паламалі.



Гучыць павольная музыка, гаспадар бярэ Багач.
Запальвае свечку і абыходзіць хату, ставіць Багач на покуці каля снапа.


Гаспадар: Да падзякуйма Богу ды за яго выгоду, ды за яго выгоду, ды за ціхае лета, ды за буйнае жыта.


Судзіў нам Бог пажынаць,


судзі нам Бог і спажываць з панамі,
каралямі ды простымі людзямі.

Гаспадыня частуе жнеек духмяным караваем.
Гаспадыня:

Добра вы папрацавалі.

Дзякуй вялікі!

А зараз паглядзім, як вы спяваеце.



Жнейкі спяваюць жніўную песню “Жыта”.


Урывак з тэатралізаванай мініяцюры “Ад даўніны да сёння”.
Гаспадыня: Давайце мы зараз пагуляем у “Млын”. Падзяліцеся, калі ласка, на дзве каманды. Уявіце сабе, што кожная каманда будзе няспынным канвеерам, які будзе малоць зерне. Першы з каманды павінен узяць каласок з падлогі і перадаць яго над галавой ці павінен зноў перадаць каласок наперад – першаму іграку, але ўжо пад нагамі. Першы павінен пакласці гэты каласок у мяшэчак. Але ўвага: браць наступны каласок першы ігрок можа толькі тады, калі ў мяшэчак будзе пакладзены папярэдні каласок, перададзены ўнізе.

Гаспадар запрашае хлопцаў прыняць удзел у гульні.

Гучыць хуткая мелодыя з песні “Як на нашай ніўцы”.

Пасля гульні “Млын” усіх удзельнікаў частуюць гаспадар і гаспадыня.




(прапануюцца беларускія народныя стравы, якія звычайна гатавалі нашы продкі да свята Багача)
Танец “Вясёлыя суседачкі”.





Гаспадар: Жыта ў трубу павілося, а авёс, як тын парос, а ячмень палёг на пляцень, а пшаніца – як брушніца, а грэчка, як кветачка!





Гаспадыня:

У стагнача хопіць хлеба да Багача.

Багач заткнуў за страху рагач.

Ой, якая багатая восень,

Усё ў яе ўдалося!

Жыта ў трубу павілося.

Усё святкаванне Багача было святасцю, выказваннем вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.

А ці ведаеце вы прымаўкі пра хлеб?

(адказ)


Я буду пачынаць прымаўку, а вы

працягваць.



  • Шмат снегу ..... шмат хлеба.

  • Не той хлеб, што на полі ..... а той, што ў гумне.

  • Едзеш на дзень – бяры хлеба ...... на тыдзень.

  • Без хлеба няма ..... абеда.

  • Хлеб не зяць – паглядзець ..... ды з’ядзяць.

  • Жывём ..... хлеб жуём.

  • Калі ёсць хлеб і вада ..... то не бяда.

  • Хлеб усяму ..... галава.



Гаспадыня:

Малайцы, дзеці. Бачна адразу, што добра ведаеце прымаўкі і вершы пра хлеб. Я ўпэўнена, што і адносіны да хлеба ў вас такія паважлівыя, як і ў нашых продкаў.


Конкурс знаўцаў народнай паэзіі.


Гаспадыня:

Дарагія жнейкі, давайце запросім нашых гасцей на танец, каб мы маглі ўбачыць, як мы ўсе разам умеем весяліцца.



Танец “Полька”.

Цяпер я запрашаю да мяне нашых будучых гаспадынек. Калі ласка, выходзьце да мяне на пляцоўку. Зараз вы паспрабуеце замясіць цеста на каравай. Падзяліцеся на дзве каманды. Умовы гульні наступныя:



Каля кожнай каманды стаяць неабходныя рэчы, а насупраць каманды – сталы, на якіх вы будзеце замешваць цеста.

Першы ігрок бярэ посуд і бяжыць ставіць на стол, другі – муку, трэці – ваду, чацверты павінен усё добра перамяшаць.

Хто хутчэй усё зробіць, той і пераможа.

Але гэта гульня не толькі на хуткасць, а таксама на якасць.

У гэты час гаспадыня сочыць за ходам

гульні, вызначае каманду пераможцаў.



Прыпеўкі “З хлебам жыць і спяваць весялей”.



Раздаецца стук у дзверы. З’яўляецца Дзед-Усёвед з торбай. Разглядае ўсё навокал.

Гаспадыня: Да нас завітаў Дзед-Усёвед. Ён шмат чаго ведае, многа дзе быў. Шмат у сваім жыцці пабачыў. Аб чым яго не запытаеш, ён ўсё ведае. Вось за гэта і празвалі яго Дзедам-Усёведам.
Дзед-Усёвед: Добры дзень, мае дарагія дзеткі!

Добры дзень, сябры, госцейкі!

Я – Дзед-Усёвед, абышоў цэлы свет вяртаўся дадому, нёс гасцінец малому.

На парозе сянец свой паставіў карабец. Калі ласка, усе, хто хоча,

адмыкайце замочак!
Гаспадыня: Дзед-Усёвед, калі ласка, можна я першая зазірну ў тваю торбачку? Ужо вельмі ж мне карціць даведацца, што ты там прынёс?
Дзед-Усёвед: Калі ласка!
Гаспадыня: Дзеці! Тут сабрана столькі цікавага, а што - вы даведаецеся з загадак, якія прапануе вам Дзед-Усёвед.
Дзед-Усёвед: Хто загадкі адгадае, той са мной і пагуляе. Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу.

Ну, слухайце.


Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. (серп)

Ляжыць мужычок у залатым каптане, сам устаць не можа,а людзі яго падымаюць.



(сноп)

Яго б’юць каламі, рэжуць нажамі, за тое

яго так ядуць, што любяць.



(хлеб)

Ляціць конь заморскі, іржэ па-польску, хто

яго заб’е, той сваю кроў пралье.

(камар

Славен край наш ёй здаўна.

Трыста розных страў яна.

І зімой, і летнім часам

На яе ты вельмі ласы.

(бульба)

Сядзiць дзед, у многiх плаццях адзет, хто яго распранае, ад жаласцi слёзы пралiвае.

70 адзёжак, ды ўсе без засцёжак.

На градцы – доўгi i зялёны, а ў бочцы – жоўты i салёны.

Нi вакна, нi дзвярэй – поўна хата курэй.

Сама ў клецi, косы на дварэ.

Пяць братоў у адну ноч нарадзiлiся, а ростам не роўныя.

У каго вусы даўжэй, чым у пана?



Дзед-Усёвед: Павесяліліся мы, дзеці, з вамі, час развітвацца.

Дзякуй вам за ўсё. Жадаю вам вучыцца на “выдатна”,

слухаць бацькоў і настаўнікаў. Бывайце здаровы!
Гаспадар і гаспадарыня праводзяць Дзеда-Усёведа.
Гаспадыня: Якая ж багатая восень – усё ў яе ўдалося! Удаўся і гэты цудоўны, духмяны каравай ( трымае каравай на падносе).


Хай кожны з вас паспрабуе кавалачак першага хлеба з новага ўраджаю і падзеліцца сваімі ўражаннямі, чым пахне гэты цуд.



(рэфлексія)


Гаспадыня: Беларусы славяцца сваёй гасціннасцю. Вось і зараз да нас на свята завіталі госці – вашы аднакласнікі. Гэтыя дзяўчаткі – сапраўдныя майстрыцы. Яны сваімі рукамі шыюць адзенне, упрыгожваюць яго, адлюстроўваючы ў сваіх узорах беларускія матывы.




Выступленне гуртка фларыстычнай моды

вучняў 6 класа.



Гаспадыня: Дарагія госцейкі! Вось і падышло да заканчэння наша свята - свята Багача, новага ўраджаю, цёплага і духмянага хлеба. Вы сёння ўбачылі, як яго адзначалі нашыя продкі ў старажытнасці, як плённа працавалі, як шанавалі хлеб, як умелі спяваць і танцаваць. Старажытнае свята Багача сёння ў нашай краіне адзначаюць, як свята ўборкі ўраджаю.

Можа, мне хтосьці падскажа, як яно зараз называецца?

Правільна, гэта Дажынкі. Кожны год адзін з гарадоў Беларусі прымае людзей, якія вырасцілі такі дарагі нам Хлеб.

Жнейка: Паважаная гаспадынька! Наш славуты Полацк таксама быў удастоены вялікага гонару стаць сталіцай Дажынак- 2002.

Гаспадыня: Так, мае даражэнькія. Як мы ўсе радаваліся, ад вялікага да малога, правядзенню гэтага свята! Як расквітнеў наш горад!

З вялікай радасцю і ўдзячнасцю мы пачулі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

А. Г. Лукашэнкі аб тым, што “ Полацк – гэта жамчужына Беларусі”.

Мы ўбачылі, як высока ацэньваецца высакародная праца хлебаробаў, механізатараў, камбайнёраў, трактарыстаў, усіх тых, хто кожны год сваімі рукамі вырошчвае Хлеб, які кожную раніцу, кожны дзень падаецца да стала простага чалавека.

Хвала працавітым чалавечым рукам! Хвала Хлебу!



Развітальная песня жнеек “Бывайце здаровы !”

Гаспадыня:

Вялікі дзякуй, што вы ўсе сюды прыйшлі. Дай Бог вам долі, мае каласочкі, каб вы ўсё жыццё ў шчасці правялі!’




Гучыць музыка. Усе развітваюцца.

Для падрыхтоўкі мерапрыемства выкарыстана лiтаратура:


  1. Арлова Г.П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы.- Мн.1995

  2. Беларускі народны каляндар.- Мн. 1992

  3. Беларускія народныя абрады. // Касцюкавец Л.П. – Мн.1994

  4. Беларускія народныя гульні.- Мн.1993

  5. Беларускія загадкі.// Саламевіч Я. – Мн. 1989

  6. Беларускі дзіцячы фальклор. –Мн. 1994


Дадатак
Беларуская песня “Агарод”

Словы А. Савёнак Музыка М. Мацісона


Восень залатая,

Ты нам прынясла

Поўны агароды

Ўсякага дабра.


Моркаўкі, цыбулькі,

Бручкі, бурачкоў,

Бульбы і капусты,

Рэдзькі, гарбузоў.


Ўсё гэта заложым –

Будзе на зіму;

Хто працуе, зімка

Не страшна таму.



Беларуская народная песня “Жыта”

Ой, у садочкуцвіла лілея.

Ды жала жытка панна Марыя.

Збор жытка, збор! Нашаму пану ў двор.



(Пасля кожных двух радкоў)

Па нашым полі беглі лябёдкі,

Дажалі жыта красны малодкі.

Па нашым полі беглі авечкі,

Дажалі жытка красны дзявочкі.

Па нашым полі скакалі жабы,

Дажалі жытка старыя бабы.

Засцілай, пане, сталы і лавы,

Бо ўжо ідзе госць небывалы…

Беларуская народная песня “Жніво”

Расло жыта, расло ў полі,

Прыйшлі жнейкі жыта жаць.

Усе разам, усе разам

Прыйшлі жнейкі жыта жаць.

Узялі з сабой сярпочкі,

Сталі жыта падразаць.

Усе разам, усе разам

Сталі жыта падразаць.
У снапочкі пазвязалі,

Трэба ў бабкі пастаўляць.

Усе разам, усе разам

Трэба ў бабкі пастаўляць.


Сонца свеціць, добра ў полі,

Будзем песенькі спяваць.

Усе разам, усе разам

Будзем песенькі спяваць.


Прыпеўкі

Шанаванне добрым людзям,

Хай вам радасці прыбудзе.

Хлопцы, дзеўкі, мама з татай,

Запрашаем вас на свята!
А мы польку танцавалі,

А нам полька шанцавала.

Перастанем танцаваць,

Перастане шанцаваць.


Гарманіст, весялей,

Юных ножак не жалей.

Нашы ножкі не баляць,

Яны хочуць танцаваць.


Ой, бабулі, ой, дзядулі

Не глядзіце на гады.

Шпарце польку-спадмануху

На здзіўленне маладым.


Зайграй музыку, музыка,

Каб я паскакала,

Купіў бацька чаравікі,

Каб я патаптала.


Карагод, карагод,

Мы танцуем разам.

І ў перад, і назад

Ды падскочам зразу.


Весяліся, народ,

Полечка дажалі.

Госцейкі, віншуем вас

З новым ураджаем!



Вершы

Ад салёных кропелькаў поту

Відаць нівы, зернем багатыя.

Хлеб – адвечная наша турбота,

Хлеб і соль на стале –

Гэта свята!


Хлебам дзень пачынаецца новы,

Калі сонейка ў небе ўсходзіць.

Ад яго нашы сілы, высновы,

І зямля наша, матухна, плодзіць.


Бывайце здаровы”

Бывайце здаровы,

Жывіце багата,

Ужо мы паедзем

дадому, дахаты.
Ў зялёнай дуброве

Мы начаваць будзем,

А вашае ласкі

Павек не забудзем.



Адам Русак


: images -> docs
docs -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
docs -> Новае ў атэстацыі педагагічных работнікаў: Гарантыі пашыраны, нормы ўдакладнены
docs -> Шэраг пытанняў атэстацыі педагагічных работнікаў урэгуляваны
docs -> Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
docs -> Шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях
docs -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну
docs -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна
docs -> №163 Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. №101
docs -> Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў адукацыі і навукі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка