ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар Гурнаўшчынскага
дзіцячага сада-базавай школы
Клецкага раёна
______________А.М.Балцянкоў
“___”______________ 2016г.
Перспектыўны план
работы педагога-арганізатара
Гурнаўшчынскага
дзіцячага сада-базавай школы
Клецкага раёна
на 2016/2017 навучальны год
УЗГОДНЕНА
Намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце
___________А.М.Наумовіч
“___”______________ 2016г.
Аналіз работы
адказнай за кіраўніцтва дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі
за 2015/2016 нав.год
Удасканаленне зместу форм і метадаў вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе, а таксама пазакласнай, пазашкольнай дзейнасці з вучнямі ў многім залежыць ад прафесійнага майстэрства адказнай за кіраўніцтва дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі.
Вялікае значэнне займае каардынацыя дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.
Пад кіраўніцтвам адказнай за кіраўніцтва дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі ў мiнулым навучальным годзе была арганізавана і працавала “Школа піянерскага актыву”, праводзіліся зборы савета дружыны, зборы дружыны. Ужо традыцыйнымі сталі наступныя калектыўныя творчыя справы: лінейка памяці “Аб подзвігах юных”, прысвечаная Дню юнага героя- антыфашыста, свята “Прысвячэнне ў акцябраты”, раённы конкурс “Пароль акцябронак”, конкурс “Піянер – лідар”. Праца садзейнічала цеснаму ўзаемадзеянню 2 дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ”.
Работа адказнай за кіраўніцтва дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі сумесна з другімі спецыялістамі ў 2015-2016 н.г. была накіравана на прадухіленне супрацьпраўных паводзін вучняў, на замацаванне пазітыўнага вопыту па зніжэнню ўзроўню правапарушэнняў непаўналетніх. З гэтай мэтай прайшла сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх, быў арганізаваны круглы стол “Няма нічога даражэй за жыццё”, гутарка “Мае паводзіны ў грамадскіх месцах”, праведзена анкетаванне “Курэнне і здароўе”, кансультаванне “Мае правы і абавязкі”.
Узаемадзеянне з педагагічным калектывам мае вялікае значэнне ў выхаванні падрастаючага пакалення. Педагог-арганізатар аказвае метадычную дапамогу класным кіраўнікам у падрыхтоўцы і правядзенні адкрытых калектыўных творчых спраў. У 2015-2016 н.г. праведзены кансультацыі для класных кіраўнікоў і настаўнікаў пачатковых класаў “Планаванне работы піянерскага атрада і акцябрацкай групы”, “Размеркаванне даручэнняў”, “Атрадны вугалок”, аформлена паліца “Класнаму кіраўніку”.
Для ўдасканалення прафесійнага і метадычнага ўзроўню адказная за кіраўніцтва дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі вывучае нарматыўныя прававыя дакументы, знаёміцца з навінкамі педагагічнай, метадычнай, дзіцячай літаратуры, удзельнічае ў метадычных аб’яднаннях педагогаў-арганізатараў, афармляе папкі-накапляльнікі “У дапамогу лідарам піянерскага руху” і па накірунках дзейнасці.
У абавязкі педагога-арганізатара ўваходзіць і работа з сям’ёй. У кастрычніку быў праведзены Тыдзень Маці. У рамках якога, вучні школы прынялі ўдзел у конкурсе міні-сачыненняў “Мая матуля лепшая ў свеце”, конкурсе малюнкаў “Мая матуля”, акцыі “Першае слова - мама”. Да 23 лютага, 8 Сакавіка пад кіраўніцтвам былі падрыхтаваны віншавальныя паштоўкі.
Выхаваўчая сутнасць дзейнасці і прафесійная місія адказнай за кіраўніцтва дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі заключаецца ў рэгуляванні выхаваўчага працэсу праз стварэнне ўмоў для максімальнага самавыражэння выхаванцаў, задавальненне іх сацыяльных патрабаванняў, самарэалізацыі ўнутранных рэсурсаў, падтрымання ініцыятывы, пабуджэння да самавыхавання, арганізацыі дасуга, пазаўрочнай жыццядзейнасці, а таксама для прадухілення і прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Адказная за кіраўніцтва
дзіцячымі грамадскімі
аб’яднаннямі С.І.Вашкевіч
Характарыстыка калектыву вучняў школы
Усяго вучняў – 35, выхаванцаў дашкольнай групы – 8, класаў-камплектаў- 7
Гурткоў – 2:
дэкаратыўна-прыкладны “Дзівосы сваімі рукамі”,
літаратурна-драматычны “На крылах надзеі”
Колькасць удзельнікаў у кожным гуртку-15 вучняў.
Занятак па агульнай фізічнай падрыхтоўцы – 1
“Гадзіна рухомых гульняў”.
У школе дзейнічаюць грамадскія аб’яднанні:
ГА “БРСМ” - 7:
ГА “БРПА” – 10 піянераў, 14 акцябрат.
Знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы 2 сям’і:
Лобан, Пстыга.
Мэта: ствараць умовы для развіцця ініцыятывы кожнай асобы, фарміравання і праяўлення лідарскіх якасцей навучэнцаў
Задачы:
1. Актывізаваць работу школы піянерскага актыву.
2. Наладжваць вучнёўскае самакіраванне.
3. Накіраваць дзейнасць піянерскай дружыны на фарміраванне
міжасобасных адносін сярод вучняў.
-
Папярэджваць правапарушэнні, наркаманію, таксікаманію і
алкагалізм сярод вучняў, фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця.
-
Наладжваць актыўнае супрацоўніцтва з дашкольнай групай, сельскай
бібліятэкай, клубам і іншымі грамадскімі арганізацыямі і
ўстановамі.
Савет дружыны
Старшыня савета дружыны Лобан Ангеліна
Намеснік старшыні Масько Вікторыя
Сцяганосец Горбач Уладзімір
Галоўны рэдактар Роўба Арыядна
Арганізатар работы з акцябратамі Галавач Аляксандра
Арганізатар работы атрада "Цімур" Казакевіч Раман
Старэйшая важатая Вашкевіч С.І.
Каардынацыя дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў
№ п/п
|
Змест
|
Дата
|
1
2
3
4
|
Аказваць метадычную дапамогу савету дружыны ў падрыхтоўцы і правядзенні калектыўных творчых спраў:
-
зборы дружыны “Мая арганізацыя – мой дом і я гаспадар у ім”, “Піянер ва ўсім прыклад”, справаздачна-выбарчы збор дружыны;
-
зборы савета дружыны;
-
конкурсы “Піянерская азбука”, “Важаты – 2017”;
-
лінейка памяці “Аб подзвігах юных”, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста .
Праводзіць заняткі ў “Школе піянерскага актыву”.
Арганізаваць удзел дзяцей і падлеткаў у школьных, раённых, абласных, рэспубліканскіх акцыях : “Я – грамадзянін Беларусі”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не знаем вайны”, “Дом без адзіноты”, “Чырвоная рукавічка”, “Добрае сэрца”, “Цуды на Каляды”, “Птушыная стало-вая”, “Піянерскі мост садружнасці”, “Здаровы я – здаровая краіна”, “Ветэра-ны жывуць побач”, “Абеліск”, “Дзякуй за жыццё”, “Лета – пара добрых спраў”.
Арганізаваць сумесную дзейнасць піянерскай дружыны і пярвічнай арганізацыі “БРСМ”:
-
размеркаваць шэфства членаў ГА “БРСМ” над піянерскімі атрадамі;
-
аформіць інфармацыйны стэнд аб дзейнасці ГА “БРПА”;
-
правесці сумесны збор савета дружыны з членамі “БРСМ” аб правядзенні навагодніх свят.
|
Згодна перспектыўнага плана піянерскай дружыны
На працягу года
На працягу года
Згодна перспектыўнага плана піянерскай дружыны
|
Работа з вучнямі, схільнымі да дэвіянтных паводзін
№ п\п
|
Змест
|
Дата
|
1
2
3
4
|
Скласці банк дадзеных “Дзеці, якія схільныя да дэвіянтных паводзін”.
Прыцягваць вучняў, схільных да дэвіянтных паводзін, да правядзення калектыўных творчых спраў:
-
Брэйн-рынг “Увага, дарога”
-
збор дружыны “Піянер ва ўсім прыклад”;
-
лекцыя “Алкаголь і падлетак”
-
віктарына “Я і мае правы”;
-
Гадзіна здароўя “Новы дзень без СНІДу”
-
лінейка памяці “Аб подзвігах юных”, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста.
-
інфармацыйны марафон “Сімвалы маёй дзяржавы”.
-
аперацыя “Абеліск”.
Удзел у Тыдні прафілактыкі шкодных звычак у дзіцячым і падлеткавым асяроддзі “Тваё здароўе ў тваіх руках”; Тыдні прававых ведаў “У свеце правоў і абавязкаў”.
Удзел у тэматычных Днях здароўя.
|
Верасень
Верасень
Лістапад
Лістапад
Снежань
Снежань
Люты
Май
На працягу года
Лістапад, снежань
2-ая субота месяца
|
Узаемадзеянне з шэфамі, грамадскасцю, установамі культуры
№ п/п
|
Змест
|
Дата
|
1
|
Арганізаваць супрацоўніцтва піянерскай дружыны з дашкольнай групай.
|
На працягу года
|
2
|
Арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы з домам культуры в.Галавачы.
|
На працягу года
|
3
|
Супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі, органамі аховы здароўя, прадстаўнікамі РАНС.
|
На працягу года
|
4
|
Узаемадзейнічаць з ЦПР, ДзШМ, музеем гісторыі г.Клецка.
|
На працягу года
|
Работа з бацькамі
№ п/п
|
Змест
|
Дата
|
1
|
Конкурс малюнкаў “Я малюю маму”.
|
Кастрычнік, сакавік
|
2
|
Акцыя “Першае слова – мама!”
|
Кастрычнік
|
3
|
Выстава мастацкай літаратуры
“З пяшчотай пра маці”.
|
Кастрычнік, сакавік
|
4
|
Выраб віншавальных паштовак да свят 8 Сакавіка, 23 лютага, Тыдня Маці.
|
Кастрычнік, снежань, люты, сакавік
|
5
|
Конкурсна праграма для хлапчукоў “Самыя смелыя и дужыя”.
|
Люты
|
6
|
Святочная праграма “Дазвольце славіць прыгажосць”.
|
Сакавік
|
7
|
Падрыхтоўка і правядзенне святочных і конкурсных праграм на месцах работы бацькоў.
|
На працягу года
|
Арганізацыя работы з вучнямі ў перыяд канікул
№ п\п
|
Змест работы
|
Дата
|
1
|
Садзейнічаць фарміраванню станоўчых якасцей асобы дзіцяці на аснове выкарыстання шырокага спектра форм актыўнай дзейнасці ў канікулярны час (Дадатак 1,2,3,4).
|
У перыяд канікул
|
2
|
Забяспечваць правядзенне культурна-масавых акцый, конкурсаў, аглядаў, віктарын па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў.
|
У перыяд канікул
|
3
|
Садзейнічаць максімальнаму ўключэнню вучняў у рэспубліканскую акцыю “Здаровы я – здаровая краіна”.
|
У перыяд канікул
|
4
|
Арганізаваць турыстычныя паходы, гульні, спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў.
|
У перыяд канікул
|
Узаемадзеянне з педкалектывам
№ п/п
|
Змест
|
Дата
|
1
|
Прыняць удзел у рабоце метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў.
|
Згодна плана работы МА
|
2
|
Аказаць метадычную дапамогу класным кіраўнікам і настаўнікам пачатковых класаў у падрыхтоўцы і правядзенні адкрытых калектыўных творчых спраў.
|
На працягу года
|
3
|
Аформіць метадычны вугалок
“У дапамогу класнаму кіраўніку”.
|
Верасень-кастрычнік
|
4
|
Правесці кансультацыі для класных кіраўнікоў і настаўнікаў пачатковых класаў на тэмы: “Планаванне работы піянерскага атрада, акцябрацкай групы”, “Размеркаванне даручэнняў”, “Атрадны вугалок”, “Вугалок групы “акцябрат”.
|
Верасень
|
5
|
Прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні бацькоўскіх сходаў.
|
На працягу года
|
6
|
Сумеснае правядзенне КТС, свят, паходаў, экскурсій.
|
На працягу года
|
Удасканаленне прафесійнага і метадычнага ўзроўню
№ п/п
|
Змест
|
Дата
|
1
|
Вывучаць нарматыўна-прававыя дакументы і знаёміцца з навінкамі метадычнай літаратуры.
|
На працягу года
|
2
|
Вывучыць інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 н.г.”
|
Жнівень
|
3
|
Прыняць удзел у метадычных аб’яднаннях педагогаў-арганізатараў.
|
На працягу года
|
4
|
Распрацаваць палажэнні аб конкурсах “Піянерская азбука”, “Важаты - 2017”, акцыях “Абеліск”, “Ваша перамога – наша свабода”, “Падарунак ветэрану”.
|
На працягу года
|
5
|
Аформіць папку-накапляльнік
“У дапамогу лідэрам піянерскага руху”.
|
На працягу года
|
6
|
Прыняць удзел у метадычных выездах у школы раёна з мэтай вывучэння вопыту работы педагогаў-арганізатараў.
|
На працягу года
|
7
|
Прыняць удзел у пасяджэннях педагагічнага савета, метадычных аб’яднаннях класных кіраўнікоў, нарадах пры дырэктару.
|
На працягу года
|
Арганізацыя работы з вучнямі
ў 6-ты школьны дзень
№ п/п
|
Змест работы
|
Дата
|
Адказныя
|
1
|
Брэйн-рынг “Увага, дарога”
|
03.09.
|
Старэйшая важатая
|
2
|
Конкурсная праграма
“Самая абаяльная і прывабная”
|
10.09.
|
Класны кіраўнік 8 класа
|
3
|
Гульня-падарожжа “Краіна Беражлівасці”
|
17.09.
|
Важатыя акцябрат
|
4
|
Свята “Пасвячэнне ў вучні”
|
24.09.
|
Класны кіраўнік 1 кл.
|
5
|
Акцыя “Дом без адзіноты” (прысвечана Дню састарэлых людзей).
|
01.10.
|
Старэйшая важатая
|
6
|
Дыспут “Брыдкаслоўе – прыкмета самастойнасці?”
|
08.10.
|
Адказная за арганіза-цыю прафілактычнай работы
|
7
|
Інфармацыйны марафон “Формула здароўя”
|
15.10.
|
Старэйшая важатая
|
8
|
Пазнавальная гадзіна “Школа Светлафорных навук”
|
22.10.
|
Адказная за арганіза-цыю прафілактычнай работы
|
9
|
Конкурсна-гульнявая праграма “Тэлефон – 101”
|
29.10.
|
Класны кіраўнік 1 кл.
|
10
|
Лекцыя “Алкаголь і падлетак”
|
05.11.
|
Адказная за арганіза-цыю прафілактычнай работы
|
11
|
Пазнавальная гульня
“Дарога да здароўя”
|
12.11.
|
Савет дружыны
|
12
|
Дыспут “Маё здароўе – у маіх руках”
|
19.11.
|
Медыцынская сястра
|
13
|
Урачыстая лінейка “Пасвячэнне ў акцябраты”
|
26.11.
|
Савет дружыны
|
14
|
Гадзіна здароўя “Новы дзень без СНІДу”
|
03.12.
|
Бібліятэкар
|
16
|
Віктарына “Я і мае правы”
|
10.12.
|
Старэйшая важатая
|
17
|
Практычны занятак “Чайныя традыцыі”
|
17.12.
|
Класны кіраўнік 3 кл
|
18
|
Поле цудаў “Хачу ўсё ведаць”
|
24.12.
|
Класны кіраўнік 2 кл
|
19
|
Гульня-вандроўка “Сад дабрыні”
|
31.12.
|
Старэйшая важатая
|
Поделитесь с Вашими друзьями: |