Хадайніцтва (у парадку, прадугледжаным арт. 121 Кпк) Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар пашпарту …, выдадзены … дата выдачы, які (якая)



Дата канвертавання15.05.2016
Памер15.21 Kb.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі

Рэспублікі Беларусь

220050, г.Мінск, пр.Незалежнасці, 17
Прозьвішча, імя, імя па бацьку,

Адрэса з індэксам

ХАДАЙНІЦТВА

(у парадку, прадугледжаным арт. 121 КПК)

Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар пашпарту …, выдадзены дата выдачы, які (якая) пражывае па адрасе …, на падставе арт. 121 КПК Рэспублікі Беларусь хадайнічаю пра змяненне меры стрымання, прымененай да Башарымава Сяргея Аляксандравіча, якога абвінавачваюць у спрыянні незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 371 КК), і вызваленне яго з-пад варты пад маё асабістае паручальніцтва.

Даю абавязальніцтва, што Башарымаў С.А., знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будзе ствараць перашкоды расследаванню справы альбо разгляду яе судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.

Прашу азнаёміць з дадзеным хадайніцтвам Башарымава С.А. і ў выпадку атрымання ад яго згоды на прымяненне меры стрымання асабістага паручальніцтва, гатовая даць падпіску аб асабістым паручальніцтве ў адпаведнасці з законам.

Пра адказнасць паручальніка, прадугледжаную ч. 4 арт. 121 КПК, ведаю.

Пры разглядзе дадзенага пытання прашу ўлічыць характар і ступень абгрунтаванасці абвінавачанняў, вылучаных супраць Башарымава С.А., асобу абвінавачанага, яго ўзрост, а таксама тое, што ў справе адсутнічаюць дадзеныя пра тое, што ён можа схавацца ад органаў крымінальнага пераследу альбо суда, супрацьдзейнічаць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы альбо разгляду яе ў судзе.

Пра прынятае рашэнне прашу паведаміць у вызначаным парадку.


Звесткі пра паручальніка:

(Імя, прозвішча, месца працы і інш. інфармацыя, якая можа засведчыць, што Вы – варты даверу паручальнік).

14.08.2012 _________________ ініцыялы, прозвішча
: files -> misc
misc -> Праваабарончы Цэнтр "Вясна"
misc -> Сьпіс адлічаных з вну студэнтаў за першую палову 2008 года
misc -> Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання
misc -> Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь Заяўнікі
misc -> У пракуратуру горада Мінска
misc -> Пракурору горада Мінска
misc -> Ці будуць апытаныя ўсе 15 пацярпелых міліцыянтаў у судах над расейцамі Бр
misc -> Аб сытуацыі вакол памяшканьня Сядзібы бнф
misc -> Конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі
misc -> Адобрана на пасяджэнні Рады рпга "бхк" (Пратакол №5 ад 09. 08. 2011 г.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка