УДК 338.45:621
А. У. Яфімаў, ст. выкладчык (БНТУ)
ХАРАКТЭРНЫЯ РЫСЫ ЎПЛЫВУ СУСВЕТНАГА ЭКАНАМІЧНАГА КРЫЗІСУ
НА СТАН РАЗВІЦЦЯ ЗАМЕЖНАГА І НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАШЫНАБУДАВАННЯ
Артыкул тычыцца некаторых асаблівасцяў развіцця сусветнага эканамічнага крызіса і яго ўплыву на цяперашні стан функцыянавання машынабудаўнічага комплекса ў Беларусі і замежных краінах у 200809 гг. Гаспадарчы крызіс істотна паўплываў на развіццё айчыннага машынабудавання ў другой палове 2008 г. – 2009 г.
The article concerns some particularities of world economic crisis and its influence to present-day development of machine building complex in foreign countries and Belarus in 2008-09. World economic crisis has raised a query about progress of mechanical engineering in Belarus during second half of 2008 and 2009. In conclusion, we have some recommendations on progressive measures.
Уводзіны. Перыяд з 2003 па 2007 г. увайшоў у аналы найноўшай эканамічнай гісторыі як час інтэнсіўнага развіцця сусветнай гаспадаркі. Гэтаму спрыяла ўзрастанне ролі Кітая і Індыі на міжнародным рынку, а таксама некаторых іншых краін Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Рост эканамічнай актыўнасці паспрыяў анамальнаму падвышэнню коштаў на розныя даброты, вартасць якіх вызначаецца на пэўных відах біржаў. Тыя актывы, якія былі пераацэнены, г. зн. кошт на іх быў усталяваны на ўзроўні, вышэйшым за раўнаважны, у сваёй супольнасці паступова сталі ўтвараць г. зв. «спекуляцыйную бурбалку» [1], якая расла ў памерах цягам некалькіх гадоў.
Так, дзякуючы крэдытнаму буму ў ЗША, аб’ём пазыкаў у сферы набыцця жылля за чатыры папярэднія гады дасягнуў астранамічных памераў у 2006 г. Ён быў роўны 11,5 трлн. амер. долараў, альбо 85,8% ВГП краіны. У 2007 г. праблемы развіцця фінансавага рынку ЗША пачалі выходзіць на паверхню. Гэта стала фактычна заўважна простаму назіральніку1.
18 жніўня 2008 г. каціроўкі акцый буйных іпатэкавых амерыканскіх банкаў Fannie Mae і Freddie Mac страцілі каля ¼ наяўнай вартасці. Крызіс у ЗША ахапіў банкаўскі сектар.
Актуальнасць дадзенага артыкула абумоўлена наяўнасцю падзеі міжнароднага маштабу – сусветнага эканамічнага крызісу, а таксама той істотнай роляй, якую адыгрывае машынабудаўнічы комплекс (далей – МБК) у функцыянаванні як гаспадарак развітых краін [3, с. 279], так і нашай дзяржавы [4, с. 21].
Мэтай артыкула выступае паданне некаторых асаблівасцяў развіцця адзначанага крызісу і яго ўплыву на становішча МБК замежных краін і Беларусі ў 200809 гг.
Некаторыя рысы развіцця сусветнага эканамічнага крызісу ў 2008 г. 15 верасня 2008 г. адбылася падзея, якая фактычна пераўтварыла амерыканскі фінансавы крызіс у сусветны. Тады на Нью-Йоркскай фондавай біржы было адзначана найбуйнейшае падзенне адпаведных індэксаў з моманту атакі 11 верасня 2001 г. Прычынай стаў факт аб’яўлення банкрутам чацвёртага па велічыні інвестыцыйнага банка ЗША Lehman Brothers [5, с. 7].
3 кастрычніка 2008 г. кангрэс ЗША прыняў «Акт 2008 г. аб надзвычайнай эканамічнай стабілізацыі», які прадугледжваў вылучэнне міністэрству фінансаў 700 млрд. дол. на падтрымку нацыянальных фінансавых інстытутаў [5, с. 9].
20 кастрычніка 2008 г. урад Ісландыі звярнуўся з просьбай да МВФ аб вылучэнні 6 млрд. дол. (каля паловы ВГП) дапамогі для стабілізацыі стану ўласнай гаспадаркі.
Цэнтральныя банкі развітых краін сталі паступова нарошчваць узровень прапановы грошай шляхам паніжэння стаўкі рэфінансавання. 29 кастрычніка 2008 г. ФРС ЗША знізіла адпаведную стаўку да мінімальнага 1%, а праз месяц, 4 снежня ЕЦБ панізіў яе да 2,5%.
12 снежня Еўракамісія павялічыла аб’ём фонду для падтрымкі гаспадарак краін ЕС да 200 млрд. еўра.
Абвастрэнне сітуацыі ў грашовым сектары эканомік развітых краін не магло не адбіцца на становішчы рэальнага сектара. Такім чынам, ланцуг «сектар іпатэкі (частка фінансавага) → інвестыцыйны (частка фінансавага) → фінансавы (ужо цалкам) → рэальны → эканамічны (грашовы і рэальны)» замкнуўся.
На думку былога міністра фінансаў Нямеччыны П. Штайнбрука, менавіта імкненне амерыканскіх і брытанскіх банкіраў да высокіх даходаў у фінансавай сістэме з малой ступенню дзяржаўнага кантролю, стала прычынай сучаснага фінансавага крызісу (па дадзеных Р. Прэша, супрацоўнікі пяці буйнейшых інвестыцыйных банкаў ЗША атрымалі ў выглядзе прэміяльных 39 млрд. дол. па выніках 2007 г. [6, с. 184]).
Асаблівасці ўплыву сусветнага эканамічнага крызісу на сучасны стан развіцця МБК у замежных краінах. За адзін дзень працы Нью-Йоркскай фондавай біржы 9 кастрычніка 2008 г. каціроўкі акцый машынабудаўнічых гігантаў General Motors і Ford знізіліся на 31% і 22% адпаведна. Для першага гэта быў мінімальны ўзровень з 1951 г2. 18 лістапада 2008 г. разам з імі па падтрымку да ўрада звярнулася трэцяя кампанія Chrysler, просячы 25 млрд. дол. 19 снежня ўрад быў гатовы прадставіць ім 17,4 млрд. дол. крэдытаў [5, с. 14] (па афіцыйных ацэнках, у выніку банкруцтва гэтых фірм – г. зв. «Вялікай тройкі» маглі страціць працу каля 1,1 млн. чал., а рэальны ВГП ЗША – 1% росту). Але, на жаль, гэта мала дапамагло: 30 красавіка 2009 г. прызнаў сябе банкрутам Chrysler, а 1 чэрвеня 2009 г. – General Motors3.
1 чэрвеня 2009 г. завяршыўся першы этап фінансавай рэструктурызацыі Chrysler – ён быў пераўтвораны ў New Chrysler, найбольшую частку акцый якога набылі амерыканскія грамадзяне, канцэрн Fiat, урад. Праз месяц, 10 ліпеня, тое самае адбылося з General Motors – пасля ўкладання 57,6 млрд. дол. у новае прадпрыемства, яно (часова) на 61% стала належыць ураду ЗША, на 17,5% – грамадзянам, 7,9% – канадскай інвестыцыйнай карпарацыі, 3,8% – ураду правінцыі Антарыо. Толькі ў кампаніі Ford у 2009 г. быў атрыманы чысты прыбытак памерам 2,7 млрд. дол.
Варта адзначыць, што стагнацыя развіцця МБК і адпаведныя захады па яе пераадоленню з’яўляюцца сусветнай практыкай4.
Асаблівасці ўплыву сусветнага эканамічнага крызісу на стан развіцця айчыннага МБК у 200809 гг. Як вядома, машынабудаванне нашай краіны належыць да галінаў з высокай ступенню экспартнай арыентацыі (каля 70% яго прадукцыі ў канцы 2008 г. ішло на замежныя рынкі, у т. л. каля 40% – у Расію). Згодна з дадзенымі Белстата, у ліпені 2008 г. адбылося зніжэнне аб’ёмаў экспарту трактароў, грузавікоў на 12% і сядзельных цягачоў на 28%, якія ідуць на расійскі рынак (адпаведна каля 45%, 70% і 77% усяго памеру замежных паставак на той момант). Прычым па першых двух таварах зніжэнне было адзначана на працягу двух месяцаў запар (ліпень - жнівень), што можа сведчыць пра пачатак тэндэнцыі. Нягледзячы на звужэнне рынкаў збыту, флагманы МБК адразу не знізілі аб’ёмы вытворчасці, паколькі галіновым міністэрствам кожнаму з іх былі даведзены лічбы адпаведных прагнозных паказчыкаў, зацведжаныя урадам (прадпрыемствам часта прыходзіцца забяспечвасць рост экспарту без уліку яго эфектыўнасці [7, с. 41]).
Дадзеныя табл. 1 [8, с. 13] сведчаць пра глыбейшы ўзровень спаду аб’ёмаў вытворчасці ў 2009 г. у МБК і яго падгалінах у параўнанні з усёй прамысловасцю.
Табліца 1
Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці
ў нацыянальнай прамысловасці, МБК,
яго падгалінах у 200809 гг.
Сектар /
Галіна / Падгаліна
|
2008 да
2007, %
|
2009 да
2008, %
|
Уся прамысловасць
|
111,5
|
97,2
|
МБК, у т.л.
|
110,2
|
74,3
|
аўтамабілебудаванне
|
109,4
|
56,4
|
прыборабудаванне
|
134,5
|
110,1
|
станкабудаўнічая і інструментальная прамысловасць
|
108,9
|
73,5
|
трактарнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне
|
112,7
|
83,5
|
Так, прадукцыйны патэнцыял МБК у 2009 г. зменшыўся на ¼, а аўтамабілебудавання – ледзве не напалову. Толькі ў прыборабудаванні захавалася станоўчая дынаміка.
Калі падаць сітуацыю ў сферы вытворчасці асобных тавараў, яна выглядае адмоўна (табл. 2 [8, с. 2425]). Аб’ёмы выпуску грузавых аўтамабіляў, металарэзных станкоў, збожжаўборачных камбайнаў зменшыліся фактычна напалову, аўтобусаў і трактароў – амаль на 30%. А годам раней, у 2008 г., выпуск трох відаў тавараў знаходзіўся на ўзроўні простага ўзнаўлення.
Табліца 2
Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці некаторых відаў прадукцыі нацыянальнага МБК у 200809 гг.
Від прадукцыі МБК
|
2008 да
2007, %
|
2009 да
2008, %
|
Аўтобусы
|
101,7
|
68,9
|
Грузавыя аўтамабілі
|
103
|
43,6
|
Збожжаўборачныя
камбайны
|
121,9
|
56,2
|
Металарэзныя станкі
|
98,5
|
54,2
|
Трактары
|
109,3
|
69,6
|
Мал. [9, с. 70, 73] адлюстроўвае развіццё вытворчых працэсаў у машынабудаванні ў 2009 г. Можна бачыць неадназначную тэндэнцыю ў розныя месяцы. Аднак агульныя трэнды паказваюць спад.
Малюнак. Памесяцовая дынаміка індэкса фізічнага аб’ёму вытворчасці МБК Беларусі, а таксама некаторых відаў тавараў МБК у 2009 г.,
у працэнтах да адпаведнага перыяду 2008 г.
На 1 студзеня 2009 г. запасы гатовай прадукцыі на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці склалі 94% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці пры закладзеных раней ва ўрадавым прагнозе 78%. Табл. 3 [8, с. 26] паказвае значнае перавышэнне нормаў запасаў грузавікоў, металарэзных станкоў і аўтобусаў, вырабленых у 2009 г. Сітуацыя склалася больш спрыяльна ў сферы вытворчасці збожжаўборачных камбайнаў і трактараў.
Табліца 3
Дынаміка зменаў запасаў некаторых відаў прадукцыі нацыянальнага МБК, у працэнтах да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці
Від прадукцыі МБК
|
па стане
на
1.01.2010
|
у % да стану на
1.01.2009
|
Аўтобусы
|
210
|
187,9
|
Грузавыя аўтамабілі
|
390
|
180,2
|
Збожжаўборачныя
камбайны
|
87,1
|
22,6
|
Металарэзныя станкі
|
300
|
122,8
|
Трактары
|
81,6
|
77,5
|
Экспарт трактароў у 2009 г. склаў 72,2% да паказчыка 2008 г., металарэзных станкоў – 40,1%, грузавікоў – 25,9%, сядзельных цягачоў – 17% [10, с. 90].
Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, працаў і паслуг зменшыўся ў 2009 г. у МБК неістотна (табл. 4). Прадпрыемствы па вытворчасці трактароў і камбайнаў мелі найменшую рэнтабельнасць, а ў паловы суб’ектаў гаспадарання ў МБК быў нізкі яе ўзровень.
Табліца 4
Фінансавыя паказчыкі развіцця нацыянальнай прамысловасці, МБК, падгалінаў у 200809 гг.
Сектар /
Галіна /
Падгаліна
|
Рэнтабельнасць
рэалізаванай прадукцыі, працаў, паслуг, %
|
З усіх прыбытковых прадпрыемстваў,
з пэўным узроўнем рэнтабельнасці ў 2009, %
|
2008
|
2009
|
05%
|
510%
|
усіх
010%
|
1020%
|
усіх
020%
|
Уся прамысловасць
|
15,9
|
9,9
|
29,5
|
27
|
56,5
|
28,8
|
85,3
|
МБК, у т.л.
|
12,3
|
11,4
|
22,3
|
28,5
|
50,8
|
32
|
82,8
|
аўтамабілебудаванне
|
10,8
|
9,6
|
22,2
|
37,8
|
60
|
33,3
|
93,3
|
станкабудаўнічая і інструментальная прамысловасць
|
10,6
|
8,8
|
27,3
|
27,3
|
54,6
|
40,9
|
95,5
|
трактарнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне
|
13,1
|
9,2
|
14,6
|
37,8
|
52,4
|
34,1
|
86,5
|
электратэхнічная
прамысловасць
|
13,7
|
8,7
|
28,9
|
39,5
|
68,4
|
21,1
|
89,5
|
Заключэнне. Сучасны сусветны эканамічны крызіс, які пачаўся у ЗША, праз пэўны перыяд вельмі балюча адбіўся на стане як машынабудавання замежных краін, так і Беларусі. Дастаткова прыгадаць факты банкруцтва буйнейшых аўтамабільных карпарацый свету Chrysler і General Motors, спыненне галоўных канвеераў заводаў у розных краінах, перавод працоўных на частковую занятасць, масавае падзенне аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі МБК у другой палове 2008 г. – 2009 г.
Пададзеныя вышэй і іншыя тэндэнцыі развіцця нацыянальнага МБК паказваюць, што ён выконвае ў гаспадарцы нашай краіны найперш г. зв. сацыяльную функцыю, падтрымліваючы пэўны ўзровень занятасці і даходаў працоўных (гэтую ролю фактычна ён адыгрывае на працягу ўсіх гадоў незалежнасці Беларусі [11, с. 83]).
У перыяд 2008-09 гг. працягваўся раней зададзены накірунак на дзяржаўную падтрымку найбольшай колькасці буйных прадпрыемстваў (што было адлюстравана ў прынятых шматлікіх праграмах, стварэнні розных холдынгавых структур). Аднак гэтага яўна недастаткова для эфектыўнага развіцця галіны5.
Для паспяховага пераадолення наступстваў глабальнага крызіса неабходна правесці рэальную прыватызацыю і рэструктурызацыю галіны (а не проста мадэрнізацыю, якая дазваляе працяглы час пастаўляць тавары на вонкавыя рынкі з нізкімі патрабаваннямі да якасці і нізкай плацёжаздольнасцю [7, с. 4]), скіраваўшы вытворцаў на стварэнне прадукцыі, якая рэальна карыстаецца попытам, сканцэнтравацца на падтрымцы канкрэтных перспектыўных падгалінаў МБК (напрыклад, аўтамабілебудавання, як прапануецца ў [12, с. 287], вытворчасці трактараў і прыналежнасцяў да аўтамабіляў і трактараў [7, с. 15]).
Літаратура
-
Iraola, M. A. Speculative Bubbles / M. A. Iraola, M. S. Santos // The New Palgrave Dictionary of Economics. Second Edition. Eds. Steven N. Durlauf and Lawrence E. Blume [Electronic resource]. – Palgrave Macmillan, 2008. – Mode of access: http://www.dictionaryofeconomics.com/article?id=pde2008_s000205. – Date of access: 15.10.2008.
-
Main Economic Indicators. – Vol. 2010, Issue 2. – Paris: OECD, 2010. – vii + 258 p.
-
Мировая экономика: глобальные тенденции за 100 лет / Под ред. И. С. Королёва. – М.: Экономист, 2003. – 604 с.
-
Козловская, Л. В. Социально-экономическая география Беларуси: курс лекций. В 3 ч. Ч. 2: Экономико-географическая характеристика межотраслевых комплексов / Л. В. Козловская. – Минск: БГУ, 2004. – 99 с.
-
The Financial Crisis: A Timeline of Events and Policy Actions [Electronic resource]. – Federal Reserve Bank of St. Louis, 2010. – Mode of access: http://timeline.stlouisfed.org/pdf/crisistimeline.pdf. – Date of access: 25.06.2010.
-
Macroeconomic Theory and its Failings. Alternative Perspectives on the Global Financial Crisis / Ed. by S. Kates. – Cheltenham and Northampton: Edward Elgar, 2010. – xiv + 290 p.
-
Концептуальные положения Национальной программы развития экспорта Республики Беларусь на 20062010 гг. / Под науч. ред. В. Ф. Медведева и П. Г. Никитенко. – Минск: Право и экономика, 2006. – 67 с.
-
Социально-экономическое положение Республики Беларусь в январе декабре 2009 г.: стат. сб. / Нац. стат. комитет Респ. Беларусь. – Минск, 2010. – 238 с.
-
Статистика Беларуси / Нац. стат. комитет Респ. Беларусь. – 2010. – № 1. – Минск, 2010. – 124 с.
-
Внешняя торговля товарами Респ. Беларусь за 2009 г. (предварительные данные): стат. сб. / Нац. стат. комитет Респ. Беларусь. – Минск, 2010. – 190 с.
-
Аксёнова, О. Промышленная политика Белоруссии: целевой подход / О. Аксёнова // Экономист. – 2007. – № 7. – С. 83–89.
-
Михайлова-Станюта, И. А. Определяющая роль инновационного развития в решении главных экономических задач страны / И. А. Михайлова-Станюта // Проблемы прогнозирования и государственного регулирования социально-экономического развития в регионе ЦЕИ: материалы VI Межд. науч. конф., Минск, 20–21 окт. 2005 г.: В 4 т. Т. 1. / Редкол.: С. С. Полоник [и др.]. – Минск: НИЭИ Министерства экономики Респ. Беларусь, 2006. – С. 283–290.
Паступіў 19.07.2010
Поделитесь с Вашими друзьями: |