Тэма. Сродкі сувязі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Мэты: вызначыць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў з рознымі відамі сувязі; узбагачаць лексічны запас мовы вучняў на аснове аповесці У. Караткевіча; развіваць культуру маўлення.
Ход урока.
-
Праверка дамашняга задання.
Прачытаць сказ з пабочным словам і назваць значэнне, якое яно выражае.
Растлумачыць знакі прыпнку пры дзеепрыметным звароце ў другім сказе, якім членам сказа ён з’яўляецца.
-
Франтальнае апытванне.
Назавіце сродкі сувязі частак у сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Якімі сродкамі сувязі звязаны сказы, якія вы выпісалі дома?
Якую сэнсава - стылістычную ролю ў тэкстах выконваюць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі?
-
Работа над тэмай
Той, хто імчыць наперадзе, мае гарачы нораў: дзярэ каню рот цуглямі.
Я трымаў яе, бо ведаў: пакінь – і яна ўпадзе.
Гэта занадта важліва, а я не пляткар, я не магу так проста ўзваліць такое абвінавачванне на плечы чалавека, які, можа, яшчэ і бязвінны.
Якія сродкі сувязі прысутнічаюць у дадзеных сказах?
-
Дыялектычны дыктант.
Пердчасна, суглоб, сак, чэзнуць, асвойтаўся, гамон, лямантаваў, кілім, разрумзаешся, зліва.
-
Самастойная работа.
Я пайду назаўжды адсюль, шляхі радзімы бясконцай істужкай лягуць перада мной, сонца паўстане ў вясёлкавых колах ад слёз, якія просяцца на веі.
Я глянуў на Яноўскую, якая стаяла, уражаная маім выглядам, глянуў у люстру і жахнуўся: увесь падзёрты, пашарпаны, з крывёю на руках, са скалмачанымі валасамі стаяў і дзіка глядзеў на мяне мой двайнік.
-
Падагульненне.
Разгледзець парадак сінтаксічнага разбору складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак. С. 200
-
Дамашняе заданне.
Знайсці і запісаць 3 сказаў з незразумелымі ці дыялектычнымі словамі з аповесці. Паўтарыць дзеепрыслоўны зварот.
Тэкст “Дзікае паляванне караля Стаха”
Поделитесь с Вашими друзьями: |