Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік



старонка13/27
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   27

243. Ад урокаў


Во імя Отца і Сына і Святого Духа. Амін (2 р.). Первым разам Божым часам Господу Богу помолюся, всім святым поклонюся. Святая пяцянка дзевіца, святая мучаніца, памагала Ісусу Хрысту і Мацері Божай памажы і рабу Божаму (імя) урокі гаварыць, выгаварываць калюшчія, гарушчія, балюшчія. Я ж вас, урокі, гавару, выгавараю па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, цела не пушыць, серца не знобіць. Став благослов, благословівся, пайшов у чыста поле, в чыстом полі стоіць цэрков, в той цэркві стоіць прістол, за тым прістолом сядзяць Мацерь Бож’я, святой рызой уціраясь з раба божого (імя) урокі зганяе, з буйной головы, з красной крыві, з румяного ліца, з шчырого (2 р.) . Прынімі, Господзі, не мою молітву сэрца по всіх суставах. Амін (3 р.). Дай, Господзі, мацерь господня час добры так господнюю (2 р.). Ранняя зорка ўтухае і вячэрняя зорка ўтухае, у рабы божой (імя) болька ўтухае. Скачы здоровая, скачы здоровая, сохрані і помілуй от усякого гора, от усякіх нападзеній, от усякіх болезней.

Трэба крысціцца.
244. Ад порчы

Порча, порча, выйдзі ад корча, ад рабы Божай (імя). (Плюнуць на левую старану 3 разы, паказаць кукіш). Тут табе не бываць, красну кроў непіць, косці не тачыць, мяса не есць. Тут табе не месца, тут табе цесна. В горле не хрыпець, в горле не сапець, паясніцу не шчыкаць, не бурчаць, галовушку не сакрушаць. Ухадзі, ухадзі, вон, вон ад мяне на апушку, на круты бераг, дзе званы не звоняць, гусі не гагочуць, певень не спявает от раждзенія да крышчэння. Амін, амін.


245. Ад суроку

Па Сіянскай гарэ Маці Божая хадзіла, Ісуса Хрыста за руку вадзіла, пра памерлых гаварыла. Дасада, дасада, згінь, прападзі, у раба Божага (імя) сэрца не тамі. Я са славамі, Гасподзь у помашч.


246. Ад уроку

Калі топіш печ, то вазьмі перад печчу, перад агнём у 3 пальцы солі. Абвядзі кругом галавы сваёй, а ў пячы ў гэтае ўрэмя агонь гарыць. Абводзь і кажы:

– Пячы пячам, ліхім вачам, пячы пячам, ліхім вачам, пячы пячам, ліхім вачам.



І тую соль у печ укінь.
247. Ад уроку

Госпаду Богу памалюся, прачыстай Матцы пакланюся. Дзевяць скокаў, дзевяць урокаў, дзевяць накідных, дзевяць прымоўных, дзевяць прыгавоных. На сінім моры кажухі знімаю, злога духа набіваю і выганяю з касцей, з машчэй, з ясных вачэй, з жывата, з серца, з рук, з ног, з плячэй, з лячыння. Госпадзі, ісцалі раба божыя (імя) ад злых вачэй.



Чытаецца 3 разы.
248. Ад порчы

Не я лячу, не я загаварываю, а Божыя Матушка. Яна лечыць, умывае, загаварывае. Госпада Бога на помашч прызывае з Ангеламі, з Архангеламі, з небеснымі сіламі, з Гасподней зарёй, з вячэрней звяздой. Выйдзь, нячысты дух із раба божыя (імя) із галавы, із рук, із жывата, із печені, із зелені, із желудка, із селезёнкі, із маткі, із яечнікаў, із мачаврга пузыра, із усяго арганізма.


249. Ад суроку

Ранней зарею, доброю порою Господу Богу помолюся, Матери Божьей поклонюся. Стань на пользу, стань на помощь, болящей (имя) на радку уговариваю камяную, ветраную, наносную, насланую. Пречистая, примолитвенная, при святых учениках, при святой Дарии. Иисус Христос на муку создавался, муки принимал и кровь проливал. Да воскреснет Бог, да распячати весь, грешники да погибнут, а праведницы вознесемся. Аминь.



Повторяется три раза.
250. Ад прыстрэкаў

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры Гасподняй пакланюся, всем праснічкам, божым памошнічкам. Прыступіце, памажыце. До помоці: до рожденого, до хрышчоного раба Божага (імя) прыстрэкі шаптаць-угаворваць. Прыстрычныя, урочныя, худочныя, падуманыя, пагаданыя, мужыцкія, жаноцкія, дзявоцкія, парабоцкія. Тут вам не стаяць, жоўтых касцей-машчэй не ламаць, краснай крыві не ташніць, румянага цела не асушаць. Ідзіце вы за цёмныя лясы, за быстрыя рэкі, на жоўтыя пяскі, на чорнае балота. Там вам стаяць, гуляць і песні спяваць, а ў раба Божага (імя) ніколі не бываць.


251. Ад урокаў

Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры Гасподняй пакланюся. Стань Госпадзі на помоць, ангелы на радасць. Первым разам, добрым часам, вячэрняй парой, ранняй зарой. выпытваю, выгаворваю рабу Божаму (імя) урокі: балючыя, калючыя, гаручыя, вадзяныя, ветраныя, прымоўныя, адмоўныя, пагаданыя, пацешныя, пасмешныя. Тут табе не стаяць, рабу Божаму (імя) жоўтыя косці не ламаць, белага цела не асушаць. Амінь.


252. Ад зглазу

На працягу трох гадзін вытрымаць у вадзе тры сцяблінкі крапівы, потым гэтую ваду тры разы зліць праз рэшата і памачыўшы ў ёй рукі, тры разы абцерці імі дзіця, далонямі вонкі, у накірунку ад макушкі да ног, пасля кожнага раза абтрасаючы рукі і гаварыць:

– Адкуль прыйшло, туды і пайшло, адкуль з’явілася, туды і правалілася.


253. Ад уроку

Первым разам, гасподнім часам, Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Ішоў Бог Ісус Хрыстос чэраз залаты мост. Масціца праламілася, у рабы Божай Мае ўрокі адваліліся. Бог – з помаччу, я – з словам. Амінь.



254. Ад урокаў


Памалюся Госпаду Богу і папрашу Госпада Бога святога панядзелачка, счаслівага дзянёчка, добрага часочка. Ранняя зарніца, божая памачніца, памагаеш ты Богу, памажы і мне ўгаварыць урок. Угавараю я ўрокі з вакна да ў дзверы, з дзвярэй да ў сені з сяней дымам, а з варот пылам. Ідзіце, урокі, у чыстае поле, у чыстым полі стаяць жорна, што ўрокі пажорлі бацькоў і мачых, мужчынскій і бабскій, удовій і ўдаўца, хлапецкій, і дзявоцкій, і прыдушный, і прыгаворны, і вясёлы паспешны. Прашу я Госпада Бога ка мне прыступіць, мой дух палюбіць, урокі выгаварыць з белай косці, сініх жыл, з гарачай крыві, з крамянага цела. Зоры-зарачніцы, божыя памошніцы, памажы, Божа, младзенцу, другім разам цяпер ад тых пор і мой прыгавор і ныне, прысны, і ва векі вякоў. Амінь.
255. Супраць урокаў у дзіця

Калі нехта замеціць, што дзіця красівае або здаровае, словамі пахваліць, тады маці, каб не ўзялі дзіця ўрокі, аблівае тры разя яму твар і кожны раз сплёўвае на зямлю. Тое ж дзелаць з дзіцём у бані.


256. 

Нагаворваюць ваду, у якую апускаюць тры бярозавых вуглі: Божы, урошлівы, пратошны:

– Матушка вада, абмываеш ты круты берага, жолты ляса, белы гаруч-камень сваёю быстрынай і залатой струёй! Не абмый-ка ты свае круты красны берага, жолты пяскі і бел гаруч-камень. Абмый-ка ты раба Божага дзіця (імя), усе хаткі і прыткі, урокі і прызоры, скорбі і хваробы, шчыпоты і ламоты, злу худобу! Прынесі-ка ты, матушка быстра рака, сваёй быстрыной, залатой струёй в чісто поле, зімняе море, за тапучыя гразі, за зыбучыя балоты, за асінавы лес, за асінавы тык! Будзьце, маі словы, крэпкі ды легкі, у дагаворы сперадзі, і ў дагаворы ўзадзі. Ключ – у мора, язык – у рот!


257. Ад урока

З чаго ты схадзіўся? Ці з вады , ці з яды, ці з прыгавору? Датуль ты хадзіў, датуль ты брадзіў, пакуль я к табе прыступіла. Тут табе не стаяці, касцей не ламаці, сэрца не тушыць. Я к табе прыступіла з гасподнімі славамі, са святымі духамі. Я – са словам, Гасподняя Маць – з прыбыллю.


258. Каб добра знаць урокі

Пад Вербніцаю стаялі две маладзіцы, ні пілі, ні елі, урокі гаварылі ад серых ачэй, ад белых ачэй, ад страхавых, ад лякавых, ад жэнскіх, ад дзевоцкіх, ад парабоцкіх, ад страхавых, ад лякавых, ад падумей, ад вады, ад яды ўрокі, на сарокі, на высокі лес ідзіце і зайдзіце.


259. Ад падвею

На сінім моры віхрава матка гуляла. Парадзіла па той бок віхрава мора 12 сыноў. Пасылала на еты бок сіняга мора, штоб яны пілі, гулялі і там раба Божага (імя) падбівалі. На моры-акіяне, востраве Буяне стаіць дуб па 12 каранёў, па 12 какатоў, на тых какатах па 12 гняздоў, у тых гнёздах па 12 віхроў. Адзін віхр старшы. Сярод поля стаіць кусток, у вышыну лісток. Буду я цябе цяці, будзеш ты дагары сцаць і буду я цябе трыма дубцамі высякаць і з сярэдзіны жывата (імя) злога духа выганяць. Угавараю, умаўляю па 3 гады, за 3 гары, за мхі, балоты, за ніцыя лозы, за крутыя горы. Там табе піць і гуляць, і ўцяшацца, у (імя) не стаяць. Патуль ты хадзіў, косці ламіў, гарачку паліў, і пакуль я прыступіла і з словам, Бог з помаччу. Прымі мой ціхі дух.


260. Ад уроку

Выходзячы з хаты, зрабіць рукі замком (пальцы ў пальцы) і прамовіць: «Ні камень, ні ярык, ні я, і ні аглазіна мая».




: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> А. М. Палуян Беларуская мова (Прафесійная лексіка)
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” А. А. Кастрыца прыкметы І павер’І
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак, А. А. Кастрыца
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі


1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   27


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка