Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік



старонка26/27
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.12 Mb.
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27

588. Каб не крычалі на цябе


Я іду на суд, на ўстрэчу мне гроб нясуць. Уперадзе замак закрыты на 12 дзвярэй, 12 замкоў, дык закрый ім, Госпадзі, губы і зубы. Амінь, амінь, амінь.
589. * * *

Иной человек не может за себя постоять – и все шишки на него. Если такой человек под старый Новый год постарается раньше других прийти на службу и три раза прочитать этот наговор, то он исправит свое положение:

– Как у мертвых зубы не кусаются, языки не ругаются, как они в гневе не бросаются, руками на живых не машут, ногами не стучат, как они на меня не кричат, так чтобы ни один человек во веки веков и вовеки – ни старший по чину, ни младший, ни тот, кто считает, ни тот, кто в кресле сидит, пусть строго на мой лик не глядит, меня боронит. Вот, как я прочитал (а), как я все сказал (а), так и должно быть и наговор мой не переломить. Аминь, аминь, аминь.


590. Каб ніхто не абіжаў

Каб ніхто не абіжаў, трэба ў думках паўтараць такія словы:

– Рыба мая непрыкаслоўная, рабы мая маўчалівая, рота не раскрываіш, словамі не кажыш. Так і маім ворагам, так і іх вуснам не раскрывацца, славамі не кідацца, беды, гора не наносіць. Гець ты, чорна ноч, гець ты, белы дзень, гець, чырвона зара. Ворагі ззаду – першая я. Амінь.


591. Каб не заходзілі злыя людзі

Каб не заходзілі да цябе злыя людзі, да тыя, каго табе відзець не хочацца, дак можна здзелаць аберег на хату. Для етага нада ручкай нажа паставіць крыжыкі на дзвярах з двух бакоў і казаць пры гэтым:

– Дух мой, прэбудзь са мной. Сваіх запускай, чужых не падпускай. Крэст стаўлю, ляплю замок. Раблю абярог на свой парог. Хазяін-дамавы, не пускай да мяне ў хату (назваць тых, хто не да спадобы). У імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.


592. Каб злодзей у хату не палез

Каб злодзей у хату не палез, дак кажуць такую малітву-абарону. Луччэй казаці на маладзік. Словы кажуць трі разы і выходзяць на порог:

– Выхожу з дзвярэй, раб Божы (імя), станаўлюся пасярод двара. Са мной Мікола Ўгоднік стаіць. Закрыюсь-захаваюсь цяжкіма засовамі. На абодвух дзвярах два ангелы стаяці. Хто едзе – праедзе, хто ідзе – прайдзе. Кругом майго двара быстра рака, крута гара, цёмны лес. Амінь, амінь, амінь.


593. Захаваці хату, двор

Ды я частком чую, што одному на скаціну сурочылі, калі на хворобу, а то дык могаць і на смерцъ налажыць. Калі ў вёсцы е вядзмярка ці думаіш, што урок наклалі – дак зразу шукай знахарку, ці бабу-шаптуху. Можна хату, двор такой малітвай захаваці. Калі ў двор заходзіш, дык левай нагой ступай цэраз порог, адчыняй фортку, абапрыся аб правую верэйку (апору ля калітцы) правым плячом і прачытай малітвы, шо знаіш, а лепш «Отча наш». Затым перахрысціся і скажы словы:

– Святы гасудар спас і святы гасудар архістратыг Міхаіл, закрый, Гасподзь, ад ліха чалавека і супастату на ўсякі час і на ўсяка ўрэмя. I ныня, і прысна, і ў вякі вякоў. Амінь.


594. Ад вароў

Выхажу з дзвярэй, раба Божая Марыя. Станаўлюся сярод двара. Са мной Нікалай Угоднік стаіць. Запрусь, затварусь затворным замком. На абоіх дзвярах ангелы сядзяць. Кто ідзе – пройдзе, кто едзе – праедзе, грабіцель ва двор зайдзёт – не дайдзёт. Глаза пацямнеюць, ногі адзеравянеюць, рукі акалеюць. Кругом майго двара быстрая рака. Кругом гара, цямнее лес. Амінь.


595. Ад злодзеяў

Госпадзі, Божа мой, ангел-храніцель са мной, закрываю я сваю гладзь, каб злодзей не мог яе ўзяць. Госпадзі, благаславі, усе дванаццаць месяцаў не падпусці ні ноччу, ні ўранні, ні днём пры ясным сонейку, усе 24 гадзіны ў суткі, усе ў часу мінуткі. Хто к майму дабру падойдзе, той з месца жывым не сойдзе.


596. На украдзеную вешч

Кажуць толькі, што-небудзь прападзе з вешчы, трэба чытаць замову тры разы:

– У полі чыстым стаіць сундук жалезны, а у тым сундуке ляжаць нажы булатныя. Пайдзіце вы, нажы булатныя, к зладзею (імя), вору такому і ўсякаму, рубіце цела яго вараўское, закаліце сэрца яго чорнае, і каб ён, вор-варюга, крадзянае вярнуў, вараціў, каб не ўтаіў ён ні сіні-пораха, а выклаў бы ўсё. Будзь ты, вор, пракляты маім загаворам. Ідзі ты, вор, у зямлі прыісподнюю, за горы Саянскія, у смалу кіпучую, у залу гаручую. Будзь ты, вор, прыкалочаны к прыталоке колам асінавым, высушан сушэ травы, замарожэн хужэ льда, акрывей, ахрамей, амалей, у градзі качайся, і смерцю не сваёю памры.


597. * * *

Читать на закрытую сумку, а затем на открытую сумку три раза:

– Веди, звезда, вора мимо моего двора, чтобы вор меня не увидел и денег моих не увидел. Только когда медный замок станет золотым, тогда мой наговор станет пустым. Аминь. Аминь. Аминь.


598. Замова супраць кражы з хаты

Трэба казаць тры разы, сыходзячы з хаты:

– Выходжу з дзвярэй раба Божага (імя), станаўлюся упоперак двара. Са мной разам Мікола Угоднік стаіць. Запруся, затваруся …замком. На абедзьвух дзверах два ангелы сядзяць. Хто едзе – праедзе. Хто ідзе – абыдзе. Драпежнік у хату зайдзе – не дайдзе: ногі адервянеюць, рукі акамянеюць, вочы пацямнеюць, вакол майго двара быстра рака, крута гара, цёмны лес. Амінь. Амінь. Амінь.



Драпежнікі абавязкова абыдуць гэтае замоўленае месца.
599. Ад суда

Есць в етам доме пан дурной, как баран, я его не баюся. Лежыт в его роце гнілая калода, мохам абрасла і на меня, раба Божага (імя), не абазвалась на нічего. Вужом падвяжуся, гадзюкай падапнуся, і пана не баюся. Амінь.


600. Ад суда

На Міньскай вуліцы стаіць цэркаўка, у той цэркві прастол стаіць, за тым прастолам Божая мацер сядзіць, залатыя ключы ў прыстоле дзяржыць. Тымі ключамі замукала маім ворагам зуб за зуб, шчэлеб за шчэлеб (дзясны). Памяні, Госпадзі, цара Давыда.



Як садзішся на судзебную скамейку, еслі пад суд хто, дык трэба загаварваць.
601. Загавар на суд

Левай рукой дакрануцца да парога:

– Іду на суд. Не іду, а еду чорным валом-варкуном. Штоб маім врагам-непрыяцелям і супастатам пазатыкала рот калам.



Плюнуць налева тры разы.
602. На суд

Іду я на суд, цяну нагу за нагою, увесь суд за мною. Не сама я іду. На ваўку еду, гадзюкаю паганяю, усім судзям губы і зубы замыкаю. Мая хата, мая печ, гаварыце мне вольна рэч.


603. На поспех у судзе

Станаўлюся я на суд, не на суд, а на суддзёвы грудзі. Ты не воўк, я не авечка, дай, Бог, штоб не сказалі на мяне плахога славечка.



Расказваў бацька мой.
604. На поспех у судзе

Парогавае палена, як табе цяжка-важка тут ляжаць, так штоб цяжка-важка суддзям на мяне слова было сказаць. Чатыры сцяны, пятая печ, замаўляю суддзям рэч.



Расказвала жанчына.
605. Ад суда

Сама я на суд іду, Бога Айца на плячах нясу, Мацер Божа, сустракай сваёй чэснай пеляной, мяне пакрывай сваім чэсным крэстом, усіх врагоў пабівай. Як цяжка мёртваму ў гробе ўставаць і руку падымаць, штоб так цяжка было врагам маім слова сказаць. Ішоў Ілья прарок з неба, нёс огнены лог, разрубаў карову, як карова жадна сваім цялёнкам жадна, штоб нада мной былі врагі жадны. Як карова сваім цялёнкам не ўладзее, штоб нада мной суд і врагі не ўладзелі.


606. * * *

Читают во вторник. Читают в зале суда 3 разы:

– Как косяки немые, стены глухие, так и судьи будьте немые иглухие. Как топну ногой, судьи все под столом. Аминь.


607. Ад суда

На гадзюкі еду, вужам паганяю, людзям мову замаўляю. На праўдзі стаю, праўду гавару. Мая хата і мая печ, замаўляю суддзям рэч. На змяі еду, вужам паганяю, усім суддзям рэч, губы, зубы і рот залатымі замкамі замкаю. Як важка мне эта рабіць, так важка суддзям і засядацелям на мяне злобу імець. Як у полі зялёнаму дубу мёду-гарэлкі не піці, так усім суддзям, заседацелям на мене важка гаварыці.


608. Не ўдачу ў судзе

Узяць шматок саломы, палкі ці трэскі з гарэлай ці патушанай хаты і казаць:

– Госпадзі, цябе ж адстаялі ад пажара, а ты ж адстой мяне ад суда. Як салома (ці палкі) гэтыя немы, так штоб суддзі панямелі.



Да суда гэтыя рэчы пакласці на парозе і пакінуць на час суда. Акрамя таго, недалёка ад парога ў столь трэба ўтыркнуць нож, пакуль ты будзеш там сядзець. Прыйдзеш ад суда, тады нож вытыркнеш.
609. На сон

Первым разочкам, божым часочкам прашу я Госпада Бога і духа святога. Вазьміця... (імя) нашніцы начныя, полуночныя, вячэрнія, урошныя, лісавыя, крыжавая, патайныя, прастудныя, урошныя, уцешныя. Адкуль вы ўзяліся: ці ў уроку, ці з прыгавору, ці сяды, ці тады, ці з чужых языкоз. Угаварываю цібе з масцей, каб жыці не лячыся, на месці станавіся.


610. На сон

Госпаду Богу памалюся, усім святым пакланюся. На небе месячка, на полі дуб на двенаццаць какатоў, у тых какатах двенаццаць неўжытых. Первы неўжыты святы Дземід, другі Давід, трэці святы Егор. Ты, Дземід, не бачыў трыдзевяці неўжытых, не бачыў ты, Давід, трыдзевяці неўжытых, святы Егор, ты не бачыў трыдзевяці неўжытых, не бачыў стала, зваць стала выклікаць із касцей, із масцей, яркіх ачэй, із белага ліца, із чырвонай краві і русых кос, із жыл-спажыл. Адсылаю я на махі, на балоты, там сталы пазасціланы, кубкі паналіваны, там гуляць ўсе неўжыты, дажыдаюць. Бог з помаччу, а я святым духам. Амінь.



Пасля чытаць «Отчэ наш...» 3 разы.
611. Перад сном

Лажуся спаць на божую краваць. Анёлы возле мене, анёлы на мне, анёлы пада мной. Лажуся спаць, крешчуся крестом, на кресце печаць: налево, направо, на 40 саженей. Исус Христос перед воротами, Мацер Божа перад вокнами. Исус Христос до свету, Мацер Божа до веку. Амінь, амінь, амінь.


612. Ад дурнога сна

Калі сніцца дурны сон пра нячыстых сіл, трэба ўзяць жар (вуглі раскалённыя) дый высыпаць чэраз парог пад ногі. Потым толькі ісці з дому.


613. На сон

Месяц, месяц малады, у цябе рог залаты, ты ўвесь свет абыйдзі, мне пару найдзі, з кім мне век векаваць, каб ва сне павідаць. Лажусь пад панядзелак, прысніся зялёны ельнік, а ў зялёным ельніку я і любоў мая.


614. Каб прысніўся вешчы сон

У ноч з пятніцы на суботу кладуць ля галавы хлеб-соль, і задумывая жаланне, кажуць:

– Нядзеля з панядзелкам. Аўторак з сарадою. Чацвер з пятніцай. А табе, субота, дружкі няма. Вось табе хлеб-соль, а мне дай ясны сон.


615. Малітва маці аб дзіцятку

Е малітва маці аб дзіцятку, з якім здарылася нядобрае:

– Госпадзі, памажы. Госпадзі, благаславі. Прымі, Госпадзі, вёслы ад берага слёз горасці. Белае мора, чорнае мора, сушы, рассушы, сохні. Сабяры сорак дарагому майму дзіцятку пры каждай дарозе, пры каждым шляху. Дай, Госпадзі, па ангелу ахоўніку, ад абід і гора – пазбавіцелю. Нядугі, няўзгоды, нянавісць, нячысты дух, нячысцікі. Здымі з яго ангелам узняценне, маім ангелам дай яму цярпення. Сатвары сваёю рукою збаўленне, з усіх сарака дарог дай вяртанне. Матанька, Маці Мары, різу сваю здымі, пакрый і ўкрый. У імя Айца і Сына і Святага Духу. Амінь.


616. Абярэг на ўнукаў

Чытаць да ўсходу, пакуль унукі спяць:

– Госпадзі, ацец нябесны, сіла твая і воля твая. Спасі, сахрані і аберагі ва ўсех пуцях, ва ўсех дарогах, ва ўсех дзялах маіх унучат.


617. На дзяцей

Госпади Исусе Хрісце, будзі мілосць твоя на дзецях моіх (імя). Сохрані іх пад покровом твоім, покрой от всякого врага і супостата, отверзі ім уши і очі сердечные, і даруй умение і смуреніе серцам іх. Госпадзі, все мы созданы тобою, пожелей децей моіх (імя) і просвеці ім ум светом разума Евангелія твоего і наставі іх на стезю заповедей твоіх, і научі іх, Спасе, творіті волю твою, яко ты есі Бог наш. Іде, дзіцятко, до дому, не коріся нікому другому, дзержы совет с бацькой, дзержы совет с маткой, иконе поклонись, родзіцелям покорісь. Так бы ты све домой рвался, как младзенец за ціцькой гонялся. Во імя Отца и Сына и Святага Духа. Амінь.


618. Ісці малому ў школу

І на дзетак ёсць малітвы. Зараз дзеці вучыцца не хочуці, дак як ісці малому ў школу, дык на агонь у печы так кажуці:

– Як ты, вогнішча, гарыш да разгараісся, ад майго дыху калыхаісся, так бы гарэў на навуку і раб Божы (імя). Амінь.


619. Калі дзіця пайдзе ў школу

Калі дзіця пайдзе ў школу ды ўжэ трошкі будзе што разумеці, дык і яго навучыці, каб казаў, як саступае на парог школы:

– Ісціна ў тым, што за гэтым парогам мая моц.


620. Калі дзіцё куды ідзець

А калі дзіцё куды ідзець ці сама ты з дому ідзеш на работу, дык гавары дзіцяці зваротак да ангела-храніцеля словы:

– Прыйдзі да мяне і ніколі мяне не кідай, куды б я ні пайшоў (пайшла). Амінь.



Гэтыя словы, што ты чула па радыва, таксама можна казаці, хаця я і не заўсёды веру ў тое, што кажуць па цілівізару ці па радыва. (Словы такія: «Ангел мой, ідзём са мной, ты – впередзі, я – за тобой». Кажуць тры разы).
621. Як дзіцё ляніцца

А як дзіцё ляніцца, дак бацька павінен біці яго, а матка плача, а не забірае дзіця. Калі ж пойдзе ранкам у школу, дык услед тры разы тры дні запар надо чытаці нагавор:

– Ствары трудалюбства, Гасподзь, пакажы нам міласцю тваю. Блаславі сам раба Божжага (імя). Запаведуй, Гасподзі, рабу (імя) працаваці і не лянаваціся. Как заразку працуюць істыя манахі ў святым манастыры. Ва імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.


622. Каб грошы вялісь

Калі хочаш, каб у хаці грошы вялісь, дак нада на столе, за якім уся сям’я вячэрае, пад кляёнку пакласці мелкіх грошай. Нельга грошы занімаць на поўню, на схадок, у пятніцу. А калі доўг сама маеш, дык яго да Новага году трэба аддаці, бо тады будзіш занімаці ў людзей увесь наступны год. Каб у хаце грошы вяліся, дык калі будуці ў зямлю класці пакойніка, трэба кінуці ў яму грошай і прагаварыць:

– Як мяртвец, раб Божы (імя), ад гроба не адыходзіць, так і ў раба Божага (сваё імя) грошы ад сумы, ад хаты не адыйдуць. Амінь.


623. Еслі кажыцца, што плахое падумалі

Еслі табе кажыцца, што про цябе совсем плохое падумалі ці плохого пажадалі, а можа, і праклялі, дык тады ёсць другая малітва:

– Адвядзі, Госпадзі, ад мяне ўсё плахое. Слова божае – першае, а пракляцце – слова пустое. У імя Айца і Сына і Святога Духа. Ныне і прысна і ва векі вякоў. Амінь.


624. Ад людской злобы

Ступаю праваю нагою на парог, штоб мне Гасподзь Бог памог. Калдуны, чарадзеі, злыя саседзі, будзьце нямыя, губы, зубы замкніце свой злы язык на раба Божага (імя) не падніміця. Вецер буйны, ты ляціш па палям, па лугам, па лясам, па аўрагам, па балотам. Наляці на калдуна, на чарадзея, злога саседа (імя врага). Сламі яго, скруці яго на дарозе, на парозе, у пасцелі, за сталом. Што яны мне натварылі – штоб цяпер загаласілі. А мне дай Бог спор са ўсіх старон. Я ў свой дом словам, а Бог с помачу. Амінь.


625. Ад бяды

Госпадзі, ты молішся на небе, а мы, людзі, на зямле. Як пасеяны мак трудна з зямлі падняць, так трудна і раба Божага (імя)абіжаць. Як мёртвыя ног не паднімаюць, так бы і врагі на раба Божага (імя) не шлі. Як мёртвыя рук не паднімаюць, так бы і врагі на раба Божага (імя) не паднімалі рук. Святы Нікалай Угоднік, спасі раба Божага (імя) у вадзе, у агні, і на зямле. Амінь.


626. Супраць бяды

Загаварую я раба (імя) свайго палюбоўнага маладца (імя) ад мужыка-калдуна, ад ворана-крыкуна, ад бабы-калдуніхі, ад старца і старухі, ад пасхімніка і пасхімніцы. Адсылаю па лесу хадзіць, ігольнік браць па яго веры, і пака ён жыў, ніхто яго не абазарочыў, абпрызорыў. Загаворваю я раба (імя) свайго палюбоўнага маладца (імя) аб сбіреженіі в дороге крепко-накрепко, навек, на ўсю жызнь. Хто з лугу ўсю траву вышчыпае з мора ўсю ваду выпье, і взлакае і той бы маё слова не правазмоч, мой загавор расторг. Хто з злых людзей яго абазарочыў і акалдуе, і іспороже, у іх бы тады з лба глаза вывараціла ў затылак, а майму палюбоўнаму маладцу (імя) пуць і дарожка, здароўе на разлуку маей.


627. * * *

Калі мужава радня вас поедам есць, частуючы іх блінамі тры разы самі сабе гаварыце:

– Памінаю вашу злосць блінамі, запіваю яе кісялём. Амінь.


628. Пад Чысты чацверг

Як очишчався Исус Христос да дня, так чишчайся ўся тварь і нечисць, все змеі-чарадзеі і ліхадзеі, завіднікі супостата ад моенг двора, ад моего семейства і ад ската. Амінь.


629. Чтобы дело ладилось

Как этот узел завязан, так бы и у моих рабов Божих (імя) дело (такое-то) скоро сошлось.



Сказать три раза. Завязать узлом нитку. Положить через порог, проговаривая. И идти.
630. Против зла

Николай, угодник Божий, помочник Божий. Ты и в поле, ты и в доме, и в пути, в дороге, на небесах и на земле: заступись и сохрани от всякого зла.


631. Вызывание желаемой особы

Фагот, жги сердце, тело, душу, кровь, дух, разум, огнем, небом, землею, радугой, Марсом, Меркурием, Венерой, Юпитером, Фенне, Элера и во имя всех дьяволов. Фагот, завладей, жги сердце, тело, душу, кровь, дух, разум до тех пор, пока он не явится исполнять все мои желания и приказания. Иди молнией, теплом, бурею, ворочай его, чтобы он не смог спать, ни на месте стоять, не мог ничего делать, ни есть, ни речку перейти, ни верхом на лошадь сесть, ни с девушкой говорить, до тех пор, пока он не явится исполнять все мои желания и приказания.


632. На добрае жыццё

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прічыстай Маці пакланюся, Мать Прічыстая, стань мне на помашч. Ляцелі голубі через сінее мора, через чістое поле, через цёмные лескі. Што ў тых лесках стаяла баня, в той бане лежало тры доскі. Як тых дошак нікому не падняць, так раба Божага Івана русага воласа нікому не ўняць. Штобы ён не думаў ні аб ядзе, ні аб хадзе, толькі думаў аба мне трымцел, так, штобы аба мне трымцел. Я – словам, Бог – з помашчу.


633. На добрую жызнь

Заговор надо чытаць на свадзьбе:

– Хорошые людзі, каб за столамі селі, пілі, елі і хорошые мыслі імелі. Іванов (імя жэніха) русый волос разгорісь, белая грудзь налісь і к невесце прігорнісь. Заходзіць солнышко Васілье, всходзіт месяц Гавріло, штоб жылі, весялілісь і хорошо говорілі старые, і дзеткі малыя неслісь с весёлою пасхою, а мы жылі с тобой весёлою ласкою. Прігорніся, заговор пріворожыць, так ніхто не отворожыць. Адам і Ева сошліся, і этой пары ніхто не нарушыл. Мір вам. Амінь.


634. На добрае жыццё

О, Пресвятая Богородица, небесная царица, спаси и помилуй нас, грешных рабов Твоих (имя), от напрасной клеветы, от всякой беды, напасти и внезапной смерти, помилуй в дневные часы, утренние и вечерние и во всё время сохрани нас стоящих, сидящих, на всяком пути ходящих, снобди, заступи и покрой, и заступи и покрой, и защити. Владыка Богородица, от всех врагов видимых и невидимых, от всего злого обестояния, на всяком месце и во всякое время будь нам Мати Преблагая необратимая стена и крепкое заступление всегда и ныне, и пресно, и во веки веков. Аминь! Огради мя, Господи, силою Честного и животворящего Твоего креста, и сохрани мя от всего зла.


635. Штоб усё было добра

Прасвятая гаспожа Уладычыца, нябесная Царыца, спасі грэшную рабу тваю (імя) ад усякай бяды, напасці і ўнязапнай смерці. Саблюдзі, зашчыці і спасі мяне ад усякіх бед, відзячых і невідзячых, ад балезней, ва ўсякая ўрэмя, будзь мне мацяр’ю. Пуць-дарогу асвяці, Прасвятая Багародзіца, стань на ўсіх дарогах і пуцях, усе дарогі і пуці мне асвяці і сахрані мне жызнь. Дай мне немнога здароўя. Амінь, амінь, амінь.


636. Ад людской завісці

Встречаю (імя) с хлебом, солью, пасхой. Блаславі, Господзь, і будзь с душой і лаской. Господніе сільные твоі ўлогі, отпусціце (імя) голову, серцэ, рукі, ногі. Прошу, божая Маці, оправдаць. Кладу накладу, каб (імя) дворочек, дзе осталса молодой следочек. А я пойду ў гору, наберу желтого песку і насыплю на след врагу. Амінь.



Дапамагла вельмі многім.


: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> А. М. Палуян Беларуская мова (Прафесійная лексіка)
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” А. А. Кастрыца прыкметы І павер’І
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак, А. А. Кастрыца
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі


1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   27


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка