Хроніка вызвалення
Пасля Курскай бiтвы 1943 г. войскi Чырвонай Apмii перайшлi ў контрнаступленне на шырокiм фронце. У кастрычнiку 1943 г. фронт ушчыльную падышоў i да межаў Расонскага раёна. Асноўныя бai за яго вызваленне разгарнулiся ў лiстападзе 1943 г.
Помнік Вызвалення ў гарадскім пасёлку Расоны.
4 лiстапада 1943 г. Часцi 119-й стралковай дывiзii падышлi да ўсходняй гранiцы Расонскага раёна. 3-i батальён 365-га палка дасягнуў в. Перавоз i заняў абарону фронтам на захад. Галаўная калона 634-га палка прыйшла ў в. Уклеенка. У гэты ж дзень па загаду штаба 4-й ударнай apмii ў Pacoнcкi раён была накiравана 219-я Чырванасцяжная стралковая дывiзiя.
5 лiстапада 1943 г. 365-ы полк 119-й дывiзii, займаючы абарону адным батальёнам у раёне в. Перавоз, двума астатнiмi батальёнамi зламаў супрацiўленне фашыстаў у раёне в. Слабада i працягваў наступленне ў напрамку ст. Дрэтунь. На пераправе полк быў падвергнуты моцнай атацы з паветра. Удала дзейнiчаў у гэтых умовах гвардыi малодшы лейтэнант Акiм Дзмiтрыевiч Дабранскi, якi чаргой са станковага кулямёта здолеў збiць лёгкi бамбардзiроўшчык пpaцiўнікa. Старшы сяржант Вiктар Iванавiч Львоў збiў з супрацьтанкавага ружжа «Хейнкель126». Абодва яны атрымалi за гэта ордэн Айчыннай вайны II ступенi. 421-ы полк перайшоў в. Булынiна i пачаў рыхтаваць пераправу цераз р. Дрыса.
6 лiстапада 1943 т. 365-ы стралковы полк сустрэў упартае супрацiўленне гiтлераўцаў,бой разгарнуўся на паўночным беразе безыменнага ручая памiж азёрамi Лубочына i Ведзiта. Фашысты, заняўшы зручную пазiцыю на паўднёвым беразе, моцным кулямётным агнём стрымлiвалi нацiск наступаўшых. А 421-ы стралковы полк авалодаў в. Рудня i адным батальёнам выйшаў у раён в. Прудок.
Часцi 119-й дывiзii, якiя ў 2 гадзiны ночы дасягнулi в. Перавоз, пераправiлiся на ўсходнi бераг paкі i да 17 гадзiн сканцэнтравалiся ў раёне вёсак Лiсiцы, Mypaгi, Антонава i Нiзiнкi. Кiраўнiцтва дывiзii ўстанавiла сувязь са штабам партызанскай брыгады iмя Сталiна i атрымала разведданыя аб абароне працiўнiка на ўчастку Заблудоўе - Жары - Харлашы. Перад дывiзiяй была пастаўлена задача зрабiць марш у раён вёсак Сяляўшчына, Прыбыткi, Азярцы, аднак жорсткае супрацiўленне, якое яна сустрэла, зрабiла выкананне гэтай задачы немагчымым.
7 лiстапада 1943 г. Пасля марша з Невельскага раёна ў Pacoнскi раён уступiла 101-я Казахская асобная стралковая брыгада, якая да 10 гадзiн ранiцы дасягнула вёсак Картавенкi, Тродавiчы i Амоceнкi.
421-ы стралковы полк 119-й дывiзii, утрымлiваючы в. Булынiна сiламi аднаго батальёна, двума другiмi заняў в. Рум i вышыню 144,6. Упартая барацьба разгарнулася за дамiнуючыя вышынi. У асобныя моманты поля змагаўся ў частковым або поўным акружэннi.
У той жа дзень 219-я Чырванасцяжная дывiзiя ўступiла ў жорсткiя бai з фашыстамi. Да вечара 375-ы полк, адбiўшы нонтратаку працiўнiка, заняў в. Пунiшча i працягваў наступленне на в. Жары, аднак быў спынены моцным ружэйна-кулямётным i артылерыйска-мiнамётным агнём, не дайшоўшы ўсяго 200 м да вёcкi.
Наступленне 219-й стралковай дывiзii было падтрымана танкамi 171-га асобнага танкавага батальёна. Адна калона першай дасягнула в. Пунiшча, знiшчыўшы 2 кулямёты, 1 гармату i каля 60 варожых салдат. Другая калона дасягнула в. Гiрына, знiшчыўшы каля 150 салдат i 6 кулямётаў, аднак у раёне Пунiшча - Гiрына сустрэла арганiзаваную абарону немцаў. Мясцовасць не дазваляла абысцi яе, i рота, страцiўшы 3 танкi, была вымушана заняць зыходныя пазiцыi.
8 лiстапада 1943 г. Вораг, падцягнуўшы за ноч цяжкую артылерыю i мiнамёты, перайшоў у контратаку па ўсiм фронце. 8 контратак за дзень вытрымала 219-я дывiзiя.
Гераiзм i мужнасць праявiлi воiны 3-й батарэi 673-га артылерыйскага палка 219-й стралковай дывiзii пад камандаваннем старшага лейтэнанта Крылова. Група артылерыйскiх разведчыкаў i сувязiстаў на НП батарэi была акружана. Нашы воiны адбiвалiся да апошняга патрона. Калi скончылiся боепрыпасы i ўжо чутны былi крыкi фашыстаў: «Рус, здавайся!», старшы лейтэнант выклiкаў агонь на сябе. З замiраннем сэрца артылерысты батарэi выконвалi загад свайго камандзiра, абстрэльваючы са 122-мiлiметровых гаўбiц вышыню, дзе размяшчаўся НП.
На дапамогу акружаным прабiваўся ўзвод 710-га стралковага палка. У бai загiнуў камандзiр узвода. Камандаванне ўзяў на сябе баец камунiст Самохiн. Стралкi знiшчылi больш як 20 гiтлераўцаў, астатнiх прымусiлi адступiць. Сярод акружаных на НП цудам уцалелi старшы лейтэнант Крылоў i некалькi байцоў. Вылазячы з засыпанага зямлёй акопа, камандзiр аддзялення артылерыйскай разведкi Вячаслаў Анохiн яшчэ пажартаваў:
- Здорава бiлi, хлопцы! Не зайздрошчу фрыцам, якiя трапiлi пад гэтакi агонь.
У цяжкiм становiшчы апынулiся падраздзяленнi 119-й дывiзii. Пасля цяжкага начнога бою ў акружэннi 421-ы полк быў контратакаваны намнога большымi сiламi гiтлераўцаў. 2-i батальён зноў трапiў у акружэнне, быў вымушаны пакiнуць в. Булынiна i з вялiкiмi стратамi прабiўся да сваiх. 3-i батальён здолеў перайсцi ў атаку i авалодаў вёскамi Жалезнiкi, Рудня i Крывуша, дзе заняў абарону.
101-я брыгада, гатовая ўступiць у бой, сканцэнтравалася ля вёсак Байдзiна, Трыполле i Каранец.
9 лiстапада 1943 г. 101-я брыгада пачала бai за в. Межна i паступова, пераадольваючы моцнае агнявое супрацiўленне фашыстаўу, стала цяснiць ix на захад.
119-я i 219-я дывiзii працягвалi стрымлiваць контратакi гiтлераўцаў i замацавалiся на дасягнутых рубяжах.
10 лiстапада 1943 г. 219-я дывiзiя адбiла контратакi фашыстаў, падтрыманыя танкамi, артылерыяй i авiяцыяй, у 13 гадзiн перайшла ў наступленне i дасягнула ўсходняй ускраiны в. Гiрына, аднак пад нацiскам мацнейшых сiл працiўнiка вымушана была адысцi назад.
119-я дывiзiя па загаду камандавання 60-га стралковага корпуса здала раён абароны часцям 101-й брыгады i выйшла ў суседнi Полацкi раён, да вёсак Вялiкая i Малая Пушча.
У гэтых складаных абставiнах 101-я брыгада была вымушана спынiць наступленне i перайсцi да абароны. 4-ы батальён вёў цяжкi бой у паўакружэннi ў леса на поўнач ад возера Семяненкi, 3 астатнiя батальёны стрымлiвалi контратакi гiтлераўцаў у раёне вёсах Байдзiна, Харламы , Трыполле i Межна.
11 лiстапада 1943 г. 101-я брыгада вяла цяжкiя абарончыя бai, у якiх вызначылiся аўтаматчыкi 1-га батальёна на чале са старшым лейтэнантам Баулiным. Заўважыўшы групу фашыстаў з 28 чалавек, яны падпусцiлi ix на блiзкую адлегласць, а потым моцным нечаканым агнём з процiтанкавага ружжа знiшчылi 3 кулямётныя кропкi.
Часцi 219-й дывiзii разам з партызанамi брыгады iмя Сталiна вялi цяжкiя бai за вёскi Гiрына, Палаўчонкi, Антонава, Паляi.
12 лiстапада 1943 г. Ноччу моцным контрударам адна рота асобнага лыжнага батальёна 219-й дывiзii, умацаваная спецгрупай сапёрнага батальёна, авалодала вёскамi Заусвечча, Харавiтава i Бяззубенкi.
3-i батальён 101-й брыгады атакаваў гiтлераўцаў на подступах да в. Межна i пасля бою авалодаў ёю. Група разведчыкаў разведроты ў кольнасцi 7 чалавек па дарозе ля возера Межна сустрэла калону гiтлераўцаў (каля батальёна) i нанесла ёй нечаканы ўдар. Частка калоны была рассеяна, частка знiшчана. Нашы разведчыкi адышлi без страт.
Пасля тыдня цяжкiх баёў савецкiя войскi вызвалiлi ўсходнюю частку раёна, дайшоўшы да возера Нешчарда. Ворагу былi нанесены значныя страты ў жывой сiле i тэхнiцы. Было вызвалена каля 50 населеных пунктаў. Аднак у ходзе 7-дзённых няспынных баёў 119-я i 219-я стралковыя дывiзii i 101-я асобная брыгада таксама панеслi цяжкiя страты. Гэта рабiла немагчымым ix далейшае наступленне. Падраздзяленням, абяскроўленым у папярэднix баях, быў патрэбны адпачынах. На фронце ўсталявалася раўнавага. Абодва бакi перайшлi да абароны. Нашы часцi будавалi абарончыя ўмацаваннi, вялi разведку варожых пазiцый. Аднак актыўных баявых дзеянняў не распачыналi, таксама, як i працiўнiк. Умацоўваючы абарону, фашысты ў тыле працягвалi палiтыку “выпаленай зямлi»: знiшчалi мiрнае насельнiцтва, якое хавалася па лясах, палiлi вёскi. 25 лiстапада ў раёне в. Асатня разведчыкi 219-й дывiзii заўважылi групу нямецкiх кавалерыстаў, якiя падпальвалi хаты ў вёсцы. Нечаканым ударам група была знiшчана, захоплена 22 канi.
Час ад часу ў асобных месцах успыхвала перастрэлка, аднак у асноўным на фронце ўсталявалася цiшыня.
Антыўна дзейнiчалi ў блiжэйшым тыле ворага разведчыкi, якiя не толькi здабывалi каштоўныя звесткi, але i неаднойчы нанociлi фашыстам страты ў жывой сiле. Так, 24 студзеня 1944 г. разведгрупа 710-га палка на чале з лейтэнантам Туманавым вяла пошукавую разведку ў напрамку безыменнай вышынi на паўднёвы ўсход ад в. Куляшова. Пасля праходу праз драцяныя загароды разведчыкi напалi на два дзоты, закiдалi ix процiтанкавымi гранатамi i завязалi бой у траншэi. Нашы воiны знiшчылi 12 гiтлераўцаў i
захапiлi кулямёт МГ-34. У гэтай аперацыi вызначылiся старшыя сяржанты i. С. Растоў, В. І. Макаркiн, яфрэйтар М. Л. Паноў, сяржант М. А. Аганаў, чырвонаармейцы Шкiра, Бузiцкi i Лабастаў.
За мужнасць i кемлiвасць, праяўленыя ў баях на тэрыторыi Расонскага раёна, многiя байцы i камандзiры былi ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi. Толькi ў снежнi 1943 г. у 101-й брыгадзе 5 чалавек былi ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступенi, 2- ордэнам Айчыннай вайны II ступенi, 25 - ордэнам Чырвонай Зоркi, 27 чалавек атрымалi медаль «За адвагу” i 11 -«За баявыя заслугi».
У сакавiку 1944 г. пачалiся актыўныя баявыя дзеяннi на тэрыторыi раёна. Упартыя бai разгарнулiся ў раёне вёсак Марынiца, Лешы i Кiслухi. Пасля некалькiх няўдалых спроб авалодаць iмi 5 сакавiка 1944 г. байцы асобнага лыжнага батальёна 101-й брыгады выйшлi да бальшака Марынiца - Кiслухi i ўварвалiся ў варожыя траншэi. Гiтлераўцы паспрабавалi контратакай вярнуць страчаныя пазiцыi, але былi адбiты.
6 сакавiка 1944 г. лыжны батальён paбіў неаднаразовыя спробы далейшага наступлення на Кiслухi i Марынiцу, але беспаспякова. Няспынныя бai на гэтым напрамку працягвалiся больш за тыдзень. 13 сакавiка 1944 г. пасля ўпартага бою лыжны батальён захапiў дамiнуючую вышыню 153,1 ля возера Страдань. Гiтлераўцы распачалi 9 няўдалых контратак з мэтай вярнуць яе. Страцiўшы каля 150 чалавек, яны вымушаны былi адысцi. На наступны дзень працiўнiк узнавiў спробы захапiць вышыню 153,1. 3 контратакi фашыстаў былi адбiты з вялiкiмi для ix стратамi.
У час бою за вышыню смерцю храбрых загiнуў камандзiр 101-й брыгады палкоўнiк Iван Фёдаравiч Вараб'ёў. Гэта была цяжкая страта. Палкоўнiк Вараб'ёў карыстаўся павагай у брыгадзе. Удзельнiк савецка-фiнляндскай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркi, ён вызначыўся i ў Вялiкай Айчыннай вайне, за ўмелае кiраўнiцтва войскамi атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга. Пахавалi палкоўнiка I. Ф. Вараб'ёва ў Невелi. Пасмя ротна ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступенi.
Пасля гібeлi камандзiра брыгады бai на гэтым участку фронта працягвалiся яшчэ некалькi дзён, а потым зноў усталявалася адносная цiшыня, якая парушалася рэдкiмi ружэйнымi i артылерыйскiмi перастрэлкамi ды баявымi дзеяннямi разведгрупы. Толькi за адзiн дзень 27 сакавiка разведгрупай 101-й брыгады было знiшчана каля 35 салдат i афiцэраў працiўнiка, некальнi чалавек захоплена ў палон. У гэтых аперацыях вызначылiся старшына М. Г. Шасцерын, сяржант Я. М. Icaкоў i малодшы сяржант З. П. JIaпaцiн, якiя былi ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступенi, i iншыя разведчыкi.
Лiнiя фронту на тэрыторыi раёна ўсталявалася, нашы часцi перайшлi да жорсткай абароны. Згодна з планам абарончай аперацыi 4-й ударнай apмii перад яе часцямi (101-я брыгада, 51-я, 119, 332, 357 i 360-я стралковыя дывiзii) была пастаўлена задача - упартай i актыўнай абаронай надзейна ўтрымлiваць занятую паласу, артылерыяй перашкаджаць падыходу, накапленню i разгортванню сiл працiўнiка для наступлення.
Паступова праводзiлася замена нашых часцей свежымi дывiзiямi - 325-я дывiзiя змянiла на правым флангу часцi 51-й гвардзейскай дывiзii, на левым флангу была ўведзена 319-я дывiзiя.
Заключны этап у вызваленнi Расонскага раёна надышоэ летам 1944 г., калi пачалася Беларуская аперацыя.
6 лiпеня 1944 г., працягваючы наступленне, з боку в. Белае ў Pacoнскi раён увайшлi часцi 28-й Невельскай Чырванасцяжнай стралковай дывiзii. Да 14 гадзiн яе 144-ы стралковы полк дасягнуў в. Машнiца, 235-ы стралковы полк да гэтага часу авалодаў в. Пaлaвiннікi ўскрайкам лесу на поўнач ад в. Сiвошына. Наперадзе наступаючых часцей дзейнiчалi разведчыкi, выяўляючы абарончыя рубяжы фашыстаў у напрамку вёсак Царкавiшча i Вiннiкава. Да 20 гадзiн 87-я пяхотная дывiзiя фашыстаў замацавалася на загадзя падрыхтаваным рубяжы абароны Каменшчына - Сакалiшча i далей на паўночна-заходнiм беразе р. Дрыса.
7 лiпеня 1944 г. у 3.30 ранiцы пасля артылерыйскай падрыхтоўкi часцi дывiзii пачалi наступленне з мэтай фарсiраваць р. Нiшча. Першай удалося гэта зрабiць адной з рот 235-га стралковага палка, якая, нягледзячы на моцны артылерыйска-мiнамётны агонь працiўнiка, iмклiвым кiдком пераправiлася на заходнi бераг paкi i паспрабавала замацавацца на iм, аднак моцнай контратакай была збiта з захопленага рубяжа i адышла на ўсходнi бераг.
У гэты час 144-ы стралковы полк, карыстаючыся зручнай мясцовасцю, фарсiраваў р. Нiшча на iншым участку i замацаваўся на паўночна-заходнiм беразе на паўднёвы ўсход ад в. Сакалiшча.
Пяць разоў фашысты пераходзiлi ў контратаку, iмкнучыся скiнуць падраздзяленнi 144-га стралковага палка ў раку, аднак кожны раз пад арганiзаваным кулямётным i артылерыйска-мiнамётным агнём адыходзiлi назад.
Спробы 88-га стралковага палка пераправiцца на другi бок ракi i замацавацца на iм поспеху не мелi. Групы, якiя здолелi дасягнуць процiлеглага берага, былi скiнуты больш моцнымi сiламi працiўнiка.
Жорсткiя бai разгарнулiся на поўднi раёна 7-9 лiпенн 1944 г. 319-я стралковая дывiзiя спрабавала зламаць варожую абарону на р. Нешчарда, якая была добра ўмацавана за тыя паўгода, пакуль у раёне стаяла лiнiя фронтў. Асноўная задача ўскладвалася на 1336-ы стралковы полк i 42-ю асобную штрафную роту. 7 лiпеня да 21 гадзiны яны выйшлi на зыходныя пазiцыi i акапалiся. Атака пачалася у 22.45. 42-я асобная штрафная рота пасля гадзiны бою авалодала першай лiнiяй варожых траншэй на поўнач ад в. Кавалёва. Каб развiць поспех, камандзiр палка ўвёў у бой 9-ю стралковую роту, якая захапiла два дзоты на паўднёва-ўсходняй ycкpaiнe лесу каля в. Кавалёва.
8 лiпеня 1944 г. у 4 гадзiны ранiцы , падцягнуўушы свежыя рэзервы, гiтлераўцы пасля моцнай артылерыйска-мiнамётнай падрыхтоўкi пачалi першую контратаку з двух напрамкаў, але былi адбiты. Да 8 гадзiн ранiцы фашысты зрабiлi яшчэ 6 контратак, у кожнай з ix удзельнiчала па 100-130 аўтаматчыкаў, падтрыманых артылерыяй i танкамi.
На працягу дня, падцягваючы рэзервы з вёсак Заазер'е i Матылёва, немцы 7 разоў спрабавалi выбiць з захопленых рубяжоў падраздзяленнi 1336-га стралковага палка. Каб прыкрыць флангi, у бой былi ўведзены 1-ы i 2-i батальёны.
У 16.30 фашысты зноў спрабавалi акружыць падраздзяленнi 1336-га стралковага палка, якiя пераправiлiся на паўночны бераг р. Нешчарда. На працягу дзвюх з паловай гадзiн яны пры падрыхтоўцы танкаў i самаходных гармат ажыццявiлi 6 контратак. Па баявых парадках палка было выпушчана да 3500 снарадаў. Цаной вялiкiх страт працiўнiку ўдалося пацяснiць на паўночным беразе 8-ю стралковую роту.
Гераiзм i мужнасць у rэтых баях праявiлi многiя байцы i камандзiры 1336-га стралковага палка. Камандзiру батальёна маёру Э. Д. Готлiбу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Другi ордэн Славы атрымаў за бai ля в. Кавалёва памочнiк камандзiра ўзвода старшына Дз. Н. Бандарэнка.
Працягвалiся ў гэты дзень i бai за авалоданне вёскамi Царкавiшча i Сакалiшча. Ноччу пад покрывам цемры 88-ы i 235-ы стралковыя палкi зноў пачалi фарсiраваць раку, аднак былi выяўлены працiўнiкам. Увесь пярэднi край абароны асвятлiўся ракетамi. Пад моцным кулямётным i артылерыйска-мiнамётным агнём чырвонаармейцы былi вымушаны адысцi з вялiкiмi стратамi.
9 лiпеня 1944 г. часова перапынiлiся бai ў раёне в. Кавалёва. Не маючы поспеху, падраздзяленнi 1336-га стралковага палка i 42-й асобнай штрафной роты адышлi ў тыл.
Чacцi 28-й стралковай дывiзii пасля неабходнай перагрупоўкi сiл зрабiлi яшчэ адну спробу фарсiраваць водныя перашкоды i авалодаць вёскамi Сакалiшча i Царкавiшча. Пасля артпадрыхтоўкi у 6.30 ранiцы 144-ы стралковы полк пачаў наступленне на в. Сакалiшча, 235-ы стралковы полк - у напрамку в. Каменшчына. Да 8 гадзiн фашысты тройчы спрабавалi збiць з захопленага плацдарма на заходнiм беразе р. Нiшча 2-i батальён 235-га стралковага палка, аднак поспеху не мелi. У 11 гадзiн iмклiвым кiдком асноўныя сiлы палка фарсiравалi раку i, нягледзячы на жорсткае супрацiўленне, пачалi цяснiць працiўнiка ў напрамку в. Каменшчына.
Пасля 2 няўдалых контратак, падцягнуўшы рэзервы, фашысты ўсё ж адцяснiлi падраздзяленнi 235-га стралковага палка на другi бок paкi.
Спробы 144-га стралковага палка таксама не мелi поспеху. Прасунуўшыся на 50-70 м у напрамку в. Сакалiшча, полк спынiў наступленне i кулямётным i гарматным агнём вымушаны быў адысцi ў траншэi на паўночна-заходнім беразе ракi.
11 ліпеня 1944 г. наступленне Чырвонай Apмii ў paёнe аднавiлася.
Перад часцямi 44-га стралковага корпуса, якi займаў пазіцыi ў паўночнай частцы раёна, была пастаўлена задача прарваць абарону гiтлераўцаў на ўчастку возера Белае - в. Скрабуны - возёра Нешчарда i наступаць у агульным напрамку на Харытонава - Станiславова - Клясцiцы, узаемадзейнiчаючы з 319-й стралковай дывiзiяй. Наступленне было назначана на 9 гадзiн ранiцы 11 лiпеня 1944 г. Аднак да ажыццяўлення яго справа не дайшла. У сувязi з вызваленнем 4 лiпеня г. Полацка i паспяховымi дзеяннямi 219-й стралковай дывiзii ў Iдрыцкiм i Себежскiм раёнах для 281-й ахоўнай i 389-й пяхотнай дывiзiй працiўнiка, якiя ўтрымлiвалi абарону ў Расонскiм раёне, ўзнiкла рэальная пагроза акружэння. Таму ў ноч на 11 лiпеня фашысцкiя часцi пачалi адыходзiць у заходнiм напрамку, пакiдаючы для прыкрыцця невялiкiя групы агульнай кольнасцю каля ўзмоцненага стралковага батальёна.
10-27 лiпеня 1944г. войскамi 2-га Прыбалтыйскага фронту была ажыццёўлена Рэжыцка-Дзвiнская наступальная аперацыя, мэтай якой было знiшчэнне буйной групоўкi фашысцкiх войск, вызваленне шэрага населеных пунктаў. У ходзе яе была вызвалена значная частка Расонскага раёна, у тым лiку i райцэнтр.
11 лiпеня 1944 г. падраздзяленнi 325-й стралковай дывiзii ў 7 гадзiн ранiцы сутыкнулiся з працiўнiкам на рубяжы в. Пляшкова - в. Кiтова i, зламаўшы яго моцнае супрацiўленне, да 12 гадзiн дня выбiлi гiтлераўцаў з занятага рубяжа. Тыя паспрабавалi замацавацца на новым рубяжы в. Замошша - в. Межава, аднак няўдала. За дзень 325-я стралковая дывiзiя выйшла да чыгункi Полацк - Себеж.
Пачала цяснiць адыходзячага працiўнiка i 319-я стралковая дывiзiя. Яе часцi з ходу занялi баявыя парадкi фашыстаў i, выбiўшы ix з занятых рубяжоў артылерыйска-мiнамётным агнём, да 12 гадзiн авалодалi вёскамi Шлях i 3аазер'е. Смела i рашуча дзейнiчалi ў бai за в. 3аазер'е байцы 3-га батальёна маёра Тубольцава i артылерысты капiтана Клявакiна.
12 лiпеня 1944 г., гонячы ворага, 1336-ы стралковы полк да 2 гадзiн ночы авалодаў раённым цэнтрам мяст. Станiславова i чыгуначнай ст. Расона. Падраздзяленнi 1341-га стралковага палка каля 5 гадзiн ранiцы выйшлi на рубеж ст. Расона - в. Альбрэхтава. У бai за в. Альбрэхтава вызначылiся кулямётчыкi 2-га батальёна пад камандаваннем капiтана Жукава. Кулямётчык Януль выкацiў свой кулямёт наперад баявых парадкаў 4-й роты i адкрыў агонь па варожым кулямёце, знiшчыў яго разлiк i забяспечыў далейшае прасоўванне роты. Мужна змагалiся байцы i афiцэры батальёна маёра Смiрнова.
У гэты ж дзень да 11 гадзiн часцi 325-й стралковай дывiзii, абмiнуўшы райцэнтр, выйшлi на рубеж р. Нiшча па ўсёй паласе наступлення. Адыходзячы, фашысты ўзарвалi ўсе масты цераз раку. Пад агнём працiўнiка сапёры 254-га асобнага сапёрнага батальёна за 3 гадзiны аднавiлi мост каля в. Юхавiчы даўжынёй 35 м. У 22 гадзiны па iм ужо пайшлi баявыя часцi, тэхнiка i абозы. Яшчэ да заканчэння будаўнiцтва моста перадавыя часцi дывiзii фарсiравалi р. Нiшча, збiлi ар'ергардныя групы фашыстаў i з баямi працягвалi праследаванне. У баях на Клясцiцкiм напрамку вызначылiся многiя воiны дывiзii. Пры наступленнi на в. Клясцiцы ў самую крытычную хвiлiну бою ў вынiку артналёту была пашкоджана тэлефонная сувязь з пярэднiм краем. Гiтлераўцы пачалi цяснiць чырвонаармейцаў. Адрамантаваць сувязь выказала жаданне баец Зоя Зубкова. Пад артылерыйскiм абстрэлам яна паўзком уздоўж кабеля прабралася да месца разрыву i аднавiла сувязь. Але сама вярнуцца не здолела - варожая куля напаткала адважную дзяўчыну.
14 лiпеня 1944 г. уся тэрыторыя Расонскага раёна была поўнасцю вызвалена ад фашысцкiх захопнiкаў.
У вызваленнi раёна прымалi ўдзел 219-я lдрыцкая Чырванасцяжная стралковая дывiзiя (камандзiр палкоўнiк В. Р. Каваленка), 31-я Дзвiнская стралковая дывiзiя (камандзiр палкоўнiк
Былыя воiны 101-й Казахскай асобнай стралковай брыгады
на сустрэчы ў Расонах.
Дз. А. Дулаў), 101-я асобная Казахская стралковая брыгада (камандзiр Н. Л. Алiеў), 119-я стралковая дывiзiя (камандзiр генерал-маёр І. I. Харун) i iншыя часцi 2-га Прыбалтыйскага фронту.
Вызваляючы ад ворага беларускую зямлю, савецкiя воiны не шкадавалi нi сiл, нi жыцця. Сведчанне таму - шматлiкiя брацкiя магiлы, у якiх навек спачылi тысячы вызвалiцеляў Расоншчыны. Тыя, каму пашчасцiла выжыць, прыязджаюць на месцы былых баёў, каб сустрацца з сябрамi, пакланiцца дарагiм магiлам, нагадаць часы сваёй баявой маладосцi. Ix гасцiнна сустракаюць жыхары раёна, якiя будуць вечна помнiць, якой дарагой цаной заплачана за свабоду i незалежнасць ix роднай зямлi. Тым, хто асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Расоншчыны, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Гэта М. I. Будзянкоў, Э. Д. Готлiб, Р. К. Камарыцкi. Поўным кавалерам ордэна Славы стаў Дз. Н. Бандарэнка.
У гады Вялiкай Айчыннай вайны ў баях з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi ў радах Чырвонай Apмii i ў тыле ворага мужна змагалiся тысячы расонцаў. На заходняй гранiцы нашай краiны i на подступах да яе сталiцы, у баях пад Ленiнградам, Сталiнградам i Курскам, на роднай сваёй Расоншчыне, у Польшчы i Берлiне - усюды яны ваявалi мужна i самааддана. Сярод легендарных абаронцаў Брэсцкай крэпасцi, якiя лiтаральна ў першыя гадзiны вайны перагарадзiлi дарогу ворагу, быў Г. I. Катушонак, кавалер ордэна Ленiна. У час Сталiнградскай бiтвы памёр ад ран генерал-лейтэнант артылерыi К. Р. Мышкоў, якi родам з в. Горкi. А самым храбрым i адважным было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Iмi сталi лётчык С. I. Жукаў, старшына медслужбы З. М. Тусналобава-Марчанка, артылерыст А. К. Шэлепень. Поўным кавалерам ордэна Славы стаў камандзiр кулямётнага разлiку Т. I. Pyбic.
Нярэдка людзi станавiлiся на абарону Радзiмы цэлымi сем'ямi. Не ўсе вярнулiся з вайны, у некаторых сем'ях не далiчылiся адразу некалькiх сваiх воiнаў. На розных франтах вайны загiнула больш за 3400 жыхароў раёна, каля 500 - у партызанах i падполлi. Вечная iм памяць i слава!
Савецкi народ выйшаў пераможцам у самай цяжкай з войнаў, адстаяў сваю свабоду i незалежнасць. А наперадзе яго чакалi новыя выпрабаваннi.
В. Я. Афанасьеў, Л. Ф. Рабiнiн.
Поделитесь с Вашими друзьями: |