І. А. Чарота тэорыя І практыка мастацкага перакладу



старонка5/6
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.04 Mb.
1   2   3   4   5   6
Кеdо ра tам gre?

Кеdо ра tам gre, kеdо ра tам gre?

Kdo so vsi ti neštivilni ljudje?

  • Belorusi.


Kaj nosijo na teh krvavih rokáh,

na mršavih plečih, na ubogih nogáh?

  • Vso krivico.


Le komu nesó to krivico vso?

Le kam jo nésejo kazat takó?

  • Vsemu svetu.


In kdo je te milijone ljudi

Tega naučil? Kdo iz sna jih budi?

– Zlo in beda.
Le česa je zdaj si zaželel ta rod,

doslej gluh in slep in tlačen povsod?

– Biti človek!

Адразу ж пасля тэксту на мове арыгінала даецца такі каментар: “Гэта беларускі народны гімн, які склаў Янка Купала”. А потым, ужо акрэсліваючы панараму развіцця беларускай славеснасці пачатку ХХ стагоддзя, Іва Дрэн адзначае: “Быць чалавекам!” Гэтым заклікам заканчваецца прыведзены вышэй беларускі народны гімн, які склаў Янка Купала. І гэты заклік найлепш вызначае ўсю мастацкую творчасць Купалаву. Купала – вельмі самабытная, змагарская асоба, і ён цяпер лічыцца найбольшым беларускім паэтам. Так што ён – будзіцель, вястун і прарок свайго народа”.

Між іншым, верш Янкі Купалы “А хто там ідзе” вядомы на славенскай мове ў чатырох перакладах (акрамя Андрэя Будала яго перакладалі Цінэ Дэбэляк, Розка Штэфанава і Тоне Паўчак) і на сербскахарвацкай – у двух (Дэсанкі Максімавіч і Міадрага Сібінавіча).

*

Другі яскравы прыклад увагі і павагі да Купалы ў Югаславіі – тое, што яго творы змешчаны ў своеасаблівай анталогіі славянскай паэзіі, якую падрыхтаваў Стэван Раічкавіч (1928 г.н.) – выдатны сербскі паэт і перакладчык, акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў. Гэты зборнік, прадстаўляючы па аднаму паэту ад кожнага славянскага народа, змяшчае нізкі вершаў Барыса Пастарнака, Максіма Рыльскага, Юльяна Тувіма, Вітэзслава Незвала, Лаца Навамескага, Кіта Лоранца, Елісавету Баграна, Алойза Градніка, Блажа Канескага.

Сярод іх – Янка Купала з пяццю вершамі на мове арыгінала і ў перакладзе: “Як я полем іду”, “Спадчына”, “Бацькаўшчына”, “Дзве таполі” і “Жніво” (“***Наспелая постаць шчаслівых пасеваў”). Каб атрымаць уяўленне пра гэтыя пераклады Стэвана Раічкавіча, прывядзем два з іх.

Кад ја пољем идем

Кад ја пољем идем – клас се свија к мени,

С њим, у души сетан, тихи шапат водим.

Све то, сном зачаран, слуша клас малени.

Клас се к мени свија – док ја пољем ходим.
Кад ливадом идем – трава се савија,

Просипа са себе капи с росном водом.

Цвеће ми се жали и клонуло нија.

Простиру се травке под ногом и ходом.
Кад ја шумом идем – мирно мисли снујем,

Моћна стабла мотрим сва у низу дугом.

Ту, као на дому, своје песме чујем.

Тихе мисли снујем – док ја идем лугом.
Кад у избу банем – мени нешто смета,

Бледа сета сколи, ко у бол да станем.

У плеснивом углу танка сенка цвета.

Мене нешто мучи – чим у кућу банем.
Наследство



Из прадедовског неког века

Остало ми је наследство гле:

Оно ми увек као мека

Мајчина нежност покрива све.
О њему ми сад бајке бају:

Тај окопнели, пролећни руб

И септембарски шум у гају

И опаљени у пољу дуб.
На њега ми још спомен буди

Сред липе рода са криком тим

И у лишају тај плот худи

Попао селом или под њим.
И јагањаца тужна блека

По пашњацима као зов сам

И јата врана крик и јека

По гробовима, с кама на кам.
По ноћи црној, дану новом,

Пазим га као девојчин скут:

Да не науде благу овом

Ил да га не би прогуто трут.
И носим га у живој души

Ко вечне зубље пламени знак

Што у глувилу и у тмуши

По забитима просипа зрак.
С њим живе и с њим снују снове

Све моје мисли, сав бескрај тај.

И наследство се моје зове:

Обично, само тек – родни крај 112.
Нават не паглыбляючыся ў аналіз, можна засведчыць, што купалаўскія вершы па-сербску загучалі хораша, натуральна – так, як быццам напісаў іх сам С.Раічкавіч.

Перакладзеная нізка вершаў суправаджаецца каментарыямі. Апроч гэтага змешчаны партрэт беларускага песняра і невялікі артыкул-прадмова. Аўтар прадмовы характарызуе Купалу як “выразнага лірыка з меладычным вершам і багатай народнай мовай”.

Шкада толькі, што падобныя факты нават не сабраны і не разгледжаны ў сістэме. Ды яшчэ большы прабел у стварэнні культурна-гістарычнай панарамы – тое, што як след не вывучалася стаўленне да ідэі славянскага адзінства ўсіх уплывовых дзеячаў беларускага адраджэння, альбо хоць тых, чые пазіцыі ў адносінах да яе мелі пэўную акрэсленасць.

Спынімся яшчэ на самым прэзентатыўным выданні паэзіі Купалы ў былой Югаславіі113. Гэтая сувенірная чатырохмоўная кніжка ўключыла 19 купалаўскіх твораў з перакладамі на славенскую мову – Тоне Паўчака, на рускую – Максіма Горкага, Міхаіла Ісакоўскага, Навума Кісліка, Браніслава Кежуна, Аляксандра Пракоф’ева, Ігара Шклярэўскага, на англійскую –Уолтара Мея.

У артыкуле пад загалоўкам “Янка Купала – беларускі народны паэт” гаворыцца:”Беларуская паэзія гэтага стагоддзя ці, як яе яшчэ называюць больш афіцыйна – новая беларуская літаратура, запачаткоўваецца і па сённяшні дзень ў многім вызначаецца імем вялікага народнага паэта Янкі Купалы. Пачынальнік, аднавіцель і класік беларускай паэзіі, які першыя свае вершы надрукаваў у пачатку стагоддзя, дакладней – у гістарычным 1905 годзе, азначыў цэлую эпоху беларускай паэзіі, яе новае нараджэнне і ўздым на еўрапейскія вяршыні”. Асабліва трэба падкрэсліць, што здзейсненае ў Любляне чатырохмоўнае выданне вершаў Янкі Купалы так ці інакш стала чыннікам сувязей паміж мовамі, народамі, літаратурамі, культурамі; яно спрыяла збліжэнню і ўзаемаразуменню, а па вялікаму рахунку – стварэнню таго, што называецца сусветным літаратурным кантэкстам.

*

Творы Купалы занялі пачэснае месца і ў такіх выданнях, як “Анталогія беларускай паэзіі” (1993) і “Анталогія лірыкі ўсходніх славян”114. Але паколькі названыя кнігі рыхтаваў сам аўтар гэтай публікацыі, то пра іх лепш няхай выкажуцца іншыя.



*

Натуральна, фактаў, цікавых і важных для асвятлення закранутай тэмы, існуе больш, і ўсе іх трэба разглядаць у комплексе. Але, думаецца, і тое, што прыгадана, сведчаць належным чынам пра асобу выдатнага Песняра, пра славянскі ўзаемапераклад, пра ўспрыманне беларускага слова братнімі югаславянскімі народамі і пра сцвярджэнне беларушчыны ў свеце.

АРГАНІЗАЦЫЯ СПРАВЫ ПЕРАКЛАДУ Ў СВЕЦЕ І Ў БЕЛАРУСІ

Нельга не пагадзіцца з меркаваннем М.Сібінавіча: “Аб’ём перакладчыцкай дзейнасці непасрэдна залежыць ад наступных фактараў: эканамічнай базы асяроддзя, для якога перакладаецца; ступені палітычнай і культурнай адкрытасці гэтага асяроддзя; агульнага культурнага узроўню, адпаведна – колькаснасці чытацкай публікі, для якой перакладаецца; развітасць айчыннай літаратуры на мове перакладу; традыцыі перакладання на мову перакладу”115. У прынцыпе, аб’ём выдадзеных перакладных кніг суадносіцца з аб’ёмам кніжнай прадукцыі той альбо іншай краіны ўвогуле, прычым колькасць перакладаў так ці інакш сведчыць пра ўзровень культуры гэтай краіны. Між тым, прыведзеныя П.І.Копаневым статыстычныя звесткі па краінах, даюць надзвычай цікавы матэрыял для разваг: так, скажам, за 1962 і 1963 гады усяго было выдадзена перакладаў, адпаведна, у СССР – 4859 і 4356, у ЗША – 1316 і 1362, у ЧССР – 1841 і 1634, у СФРЮ – 1081 і 1317...116 Гэта значыць, што па аб’ёму перакладной кніжнай прадукцыі Савецкі Саюз ў тры з нечым разы пераўзыходзіў Злучаныя Штаты, якія выдавалі перакладаў менш за Чэхаславакію, амаль столькі ж, колькі Югаславія. Цікава таксама, што сярод моў народаў СССР за 1960 - 1965 гг. перакладаў з беларускай мовы з’явілася менш толькі ў параўнанні з рускай ды ўкраінскай, а на адным прыкладна ўзроўні з грузінскай і узбекскай. Суадносіны аб’ёму перакладаў не змяніліся прынцыпова і пазней: так, за 1979- 1981гг., адпаведна, у СССР – 7235, 7200 і 7171, у ЗША – 1894, 1390 і 1086117.


Міжнародная федэрацыя перакладу (МФП) – Fédération Internationale des Traducteurs, Federation internationale de la traduction, International Federation of Translators (FIT) — створана ў Сарбоне ў 1953 годзе групай энтузіястаў на чале з Пьерам Франсуа Кайе. Мэта арганізацыі – пашырэнне і ўмацаванне ролі перакладу ў сучаснай культуры, спрыянне развіццю міжкультурных сувязей, прэстыжу прафесіі, абарону правоў і інтарэсаў перакладчыкаў. МФП Атрымала прызнанне і аўтарытэт.
Вabel” (“Вавилон”) – орган друку МФП, часопіс-квартальнік, у якім на англійскай, французскай, нямецкай і рускай мовах друкуюцца перакладазнаўчыя матэрыялы.
Сталая міжнародная канферэнцыя універсітэцкіх інстытутаў перакладу (CIUTI).

*

Тraduire – орган Саюза (аб’яднання) перакладчыкаў Францыі.


“Панарама” ­ часопіс Саюза перакладчыкаў Балгарыі.

Нацыянальныя Саюзы перакладчыкаў і Саюзы перакладчыкаў мастацкай літаратуры (напрыклад, у Сербіі). У СССР і ў Беларускай ССР, а затым і ў Рэспубліцы Беларусь такая функцыя належыць Секцыі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў – структурнай адзінцы Саюза пісьменнікаў Беларусі / Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Всемирная литература” – выдавецтва, арганізаванае Максімам Горкім у 1918 г. дзеля перакладу на рускую мову лепшых твораў замежных літаратур.
Библиотека всемирной литературы” ( “БВЛ”) – серыя кніг (200 тамоў перакладных твораў), падрыхтаваная і выпушчаная ў 1967-1976 гг. выдавецтвам “Художественная литература” .
Иностранная литература” (Масква) – штомесячны часопіс, выдаецца з 1955 г., друкуе ў перакладах на рускую мову творы замежных літаратур. У 1933-1943 гг. існаваў падобны орган – “Интернациональная литература”.
Дружба народов” (Масква) – альманах (з 1939 г.), а з 1955 года часопіс, мэтай якога была папулярызацыя творащ літаратур народаў СССР у перакладах на русскую мову.
«Мастера поэтического перевода» – серыя выдавецтва “Прогресс» (пад рэдакцыяй Я.Вінакурава, Л.Гинзбурга, Р.Казаковой, А.Клышко, А.Міхайлава, Б.Слуцкага, У.Сакалова, Я.Салановіча, А.Суркова). Вып. 1- 30 (на 1980 г.)
*
Скарбы сусветнай літаратуры” – серыя (планавалася 100 тамоў), распачатая ў 1991 годзе беларускім выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.
“Паэзія народаў свету”, “Бібліятэка замежнай прозы” – серыі, якія беларускае выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпускала ў 1980-я гады.

Далягляды” – літаратурны зборнік, які з 1975 па 1993 г. выпускала беларускае выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У ім друкаваліся перакладзеныя на беларускую мову творы іншанацыянальных літаратур.


Братэрства” – літаратурны зборнік выдавецтва “Мастацкая літаратура”, які змяшчаў у перакладзе на беларускую мову творы літаратур народаў СССР. Выходзіў з 1982 па 1986 г.

Ветразь” – зборнік перакладных твораў для дзяцей, які ў 1985-1990 гг. выпускала выдавецтва “Юнацтва”.
Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР” – серыя беларускага выдавецтва “Юнацтва” ў 1980-я гады.
Малыя героі вялікай вайны” – кніга пра дзяцей-беларусаў, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне; выходзіла ў перакладзе на шэраг моў; сумесныя праект “Юнацтва” з замежнымі выдавецтвамі (напрыклад, з Лодзінскім, у перакладзе У. Казберука).
“Всемирная литература” (Мінск) – часопіс, які выходзіў з 1997 па 2008 гг. і ў якім друкаваліся рускамоўныя пераклады беларускіх і замежных пісьменнікаў.

*

Всесвіт”( “журнал іноземної літератури”) — часопіс, заснаваны ў 1925 г. і выходзіць у Кіеве, з мэтаю папулярызаваць на ўкраінскай мове літаратуры свету.



“Джерела дружби”, “Скарбниця братніх літератур” – серыі украінскай перакладной літаратуры (выдавецтва “Дніпро”).

“Мостови – орган Аб’яднання перакладчыкаў Югаславіі/Сербіі.

Літаратурны Інстытут імя М.Горкага (Масква) мае спецыяльнасць “літаратурны пераклад”.


Актыў секцыі перакладу і літаратурных узаемасувязей Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 1970-90-я гады:
Агняцвет Эдзі (з французскай), Анісковіч Уладзімір (з балгарскай), Асташонак Алесь – (з французскай), Базарэвіч Мікола (з украінскай), Барадулін Рыгор (з латышскай, іспанскай), Баршчэўскі Лявон (з нямецкай, англійскай, чэшскай), Бітэль Пётр (з польскай, македонскай), Бондар Таіса (з румынскай, малдаўскай, рускай), Брыль Янка (з польскай, рускай, украінскай), Бутэвіч Анатоль ( з польскай, рускай), Гаўрук Юрка (з англійскай, нямецкай), Гілевіч Ніл (з балгарскай, славенскай, сербскай), Дорскі Сямён (з англійскай, нямецкай), Дубянецкі Міхась (з польскай, рускай), Жлутка Алесь (з лацінскай, старажытнагрэчаскай), Жычка Хведар (з славацкай, чэшскай), Зарыцкі Аляксей (з нямецкай, фрацузскай, польскай, сербалужыцкай, чэшскай), Кабржыцкая Таццяна (з украінскай), Казбярук Уладзімір (з польскай), Казыра Леанід (з англійскай, французскай), Колас Зміцер (з французскай), Копанеў Павел (з нямецкай), Клышка Анатоль (з польскай, нямецкай, старажытнагрэчаскай), Коўтун Валянціна (з украінскай), Лойка Алег (з польскай, нямецкай), Мажэйка Аляксандр (з чэшскай, сербска-харвацкай), Марціновіч Павел (з літоўскай, чэшскай), Мархель Уладзімір (з польскай), Мацяш Ніна (з нямецкай, французскай, польскай, сербскай, украінскай), Мінкін Алег (з польскай, італьянскай), Міклашэўскі Яўген (з украінскай, польскай, рускай), Навіцкі Мікола (з нямецкай), Небышынец Вадзім (з англійскай), Нікіфаровіч Ванкарэм (з балгарскай), Панізнік Сяргей (з латышскай, славацкай, чэшскай), Папковіч Уладзімір (з нямецкай), Рагойша Вячаслаў (з украінскай, рускай), Разанаў Алесь (з балгарскай, літоўскай, нямецкай, сербска-харвацкай, славенскай), Самасейка Леанід (з сербска-харвацкай), Сакалоўскі Уладзімір (з нямецкай), Сахарчук Васіль (з балгарскай), Семяжон Язэп (з англійскай, нямецкай, польскай, французскай), Сёмуха Васіль (з нямецкай, латышскай, польскай, рускай), Сіпакоў Янка (з англійскай, в’етнамскай, славенскай), Скарынкін Уладзімір (з італьянскай, македонскай), Максім Танк (з польскай, рускай, украінскай),Спрынчан Браніслаў (з беларускай на рускую), Спрынчан Вадзім (з беларускай на рускую і наадварот), Стралко Валерый (з украінскай), Стэфановіч Пётр (з польскай), Татур Мікалай (з польскай, украінскай), Траяноўскі Алесь (з серба-лужыцкай, польскай, украінскай), Філімонава Любоў (з венгерскай), Хаўстовіч Мікалай (з польскай), Цвірка Кастусь (з польскай),Чапега Уладзімір (з нямецкай), Чарота Іван (з сербска-харвацкай, славенскай, балгарскай, македонскай, славацкай, украінскай), Шатон Уладзімір (з лацінскай), Шаўня Анатоль (з італьянскай), Шэрман Карлас (з іспанскай), Яўменаў Леанід (з французскай).
Беларускія перакладчыкі мастацкай літаратуры, якія сцвярджаліся пазней і менш актыўна:

Абрагімовіч Марына (з балгарскай), Багдановіч Ірына (з польскай), Балясін Яўген (з нямецкай, англійскай), Баторын Фелікс (з ідыш, нямецкай), Бусел Мікола (з італьянскай, грэчаскай), Васілевіч Уладзімір (з польскай, рускай), Войніч Іван (з польскай, літоўскай), Вострыкава Алена (з чэшскай, славацкай), Гуцаў Андрэй (з латышскай), Данільчык Аксана (з італьянскай), Істомін Алесь (з французскай), Лапатка Якуб (з іспанскай, фінскай), Мінскевіч Сяргей (з польскай), Міхальчук Аляксандр (з англійскай), Рашэтнікава Ніна (з чэшскай), Сіўчыкаў Уладзімір (з грузінскай), Сматрычэнка Сяргей (з чэшскай), Сямёнава Альбіна (з польскай), Таболіч Алена (з англійскай), Хадановіч Андрэй (з французскай, польскай), Шупа Сяргей (з французскай, грэчаскай, эстонскай), Шчасны Уладзімір (з англійскай, урду).


Перакладчыкі беларускай літаратуры

на рускую мову: Астроўскі Арсеній, Браун Нікалай, Бурсаў Іван, Гарадзецкі Сяргей, Гарбачоў Міхаіл, Гардзейчаў Уладзімір, Грыбачоў Нікалай, Грыбоўская Галіна, Жыжэнка Уладзімір, Залатухіна Тамара, Ісакоўскі Міхаіл, Кабзарэўскі Павел, Кавалёў Дзмітрый, Казакова Рыма, Кежун Браніслаў, Кірэенка Іван, Кіслік Навум, Кошаль Пётр, Кузняцова Таццяна, Ліпневіч Валерый, Мазалькоў Яўгеній, Пракоф’еў Аляксандр, Рымскі Генадзь, Сабіла Іван, Спрынчан Браніслаў, Сяргеева Ірына, Сяўрук Уладзімір, Таркоўскі Арсеній, Твардоўскі Аляксандр,Турбіна Любоў, Хелемскі Якаў, Шклярэўскі Ігар, Шчадрына Валянціна;

на украінскую: Білоус Дзмітро, Вігурская Галіна, Забаштанскі Уладзімір, Каламіец Тамара, Каламіец Уладзімір, Львовіч Майя, Лубкіўскі Раман, Лучук Уладзімір, Лытвін Сцяпан, Паўлычка Дзмітро, Рап’ях Станіслаў, Чалы Багдан, Чарнагуз Алег;

на балгарскую: Васілева Зоя, Вылчаў Георгій, Вылчаў Георгій, Ганчаў Марка, Германаў Андрэй, Давідкаў Іван, Дзімаў Янка, Дойчынаў Іван, Еўцімава Румяна, Казарава Венета, Кынева Пенка, Лекава Елена, Паптонеў Стэфан, Попаў Хрыста, Уладзіміраў Сімяон;

на сербска-харвацкую: Андрыч Нікала, Джэркавіч Момчыла, Кірын Срэчка, Пайкавіч Радаслаў, Пэравіч Душанка, Рашкавіч Срджан, Сібінавіч Міадраг, Якшыч Даніца;

на славенскую: Аўсенак Бранка, Будал Андрэй, Дэбэляк Цінэ, Жалязноў Душан, Паўчак Тонэ, Торкар Сільва, Штэфанава Розка, Шэдзівы Ян;

на славацкую: (Гл. спіс у раздзеле, які прысвечаны беларуска-славацкім літаратурным узаемасувязям);

на чэшскую: Гора Ёсаф, Жыдліцкі Вацлаў, Ціхі Францішак, Чэрны Адольф;

на польскую: Баршчэўскі Алесь, Гушча Ян, Дабравольскі Станіслаў Рышард, Канановіч Мацей Юзаф, Ленарт Юзаф, Няўважны Фларыян, Сабецка Анна, Сенюх Чэслаў, Сікірыцкі Ігар, Хрусцялеўскі Тадэвуш, Чыквін Ян, Яворскі Казімір Анджэй;

на англійскую: Мак-Мілін Арнольд, Уолтар Мей, Рыч Вера, Вейзэ Апалон і Мінц Марыя;

на нямецкую: Грым Ханс-Іаахім, Рандаў Норберт, Гундула і Уладзімір Чапегі;

на французскую : Гаш Жыль, Дзюкрэст Бернардэта;

на іспанскую: Шэрман Карлас;

на нарвежскую: Марцін Наг.
Даследаваннем праблем тэорыі, гісторыі і сучаснага стану перакладу ў Беларусі займаліся С.Александровіч, А.Верабей, А.Гардзіцкі, Л.Казыра, М.Кенька, П.Копанеў, Н.Лапідус, Ц.Ліякумовіч, А.Лойка, Э.Мартынава, У.Мархель, Дз.Палітыка, В.Рагойша, І.Чарота, А.Яскевіч, а ў апошні час таксама – Н.Борсук, А.Бразгуноў, І.Гаравая, Н.Дзянісава, І.Кур’ян, І.Лапцёнак, С.Мінскевіч, М.Патрэба, С.Скамарохава, Н.Старавойтава, А.Таболіч, У.Чарота.



1 Бархударов Л.С. Уровни языковой иерархии и перевод // Тетради переводчика. № 6. 1969. С. 4.

2 Рецкер Я.И. Теория перевода и переводческая практика. М., 1974. С. 25.

3 Падрабязней гл. адпаведны раздзел нашага выдання.

4 Мовчан П. “Была бы люлька – будут и дети...” // Художественный перевод: Проблемы и суждения. М., 1986. С.333.

5 Копанев П.И. Вопросы истории и теории художественного перевода. Мн., 1972. С. 54.

6 Терминология перевода: Толковый словарь-справочник переводческих терминов / Делиль Жан, Ли-Янке Ханнелоре, Кормье Моник К.; Научн. Координатор Аллиньополь Клер; Перевод А.М.Горлатова, В.В.Колесникова, В. Штейнхаген. Мн., 2003.

7 Гл.: Терминология перевода: Толковый словарь-справочник переводческих терминов. Мн., 2003. С. 4

8 Попович А. Проблемы художественного перевода. М., 1980. С. 28.

9 Рецкер Я.И. Теория перевода и переводческая практика. М., 1974. С. 8.

10 Федоров А. В. Основы общей теории перевода. М., 1983. С.16.

11 Федоров А.В. Основы общей теории перевода. С.17.

12 Потебня А.А. Эстетіка і поэтіка. М., 1976. С. 263.

13 Рецкер Я.И. Теория перевода и переводческая практика. М., 1974. С. 9.

14 Сибиновић М. Оригинал и превод. Увод у историју и теорију превођења. Београд, 1979. С.94.

15 Гл.: Сибиновић М. Оригинал и превод. Увод у историју и теорију превођења. Београд, 1979. С. 8.

16 Гл.: Копанев П.И. Вопросы истории и теории художественного перевода. Мн., 1972. С. 6.

17 Гл.: Флорин С.Критика как фактор в переводческом процессе // Литература и перевод: проблемы теории / Сост. П.М.Топер, В.Х.Ганиев. М., 1992. С. 257- 270.

18 Цыт. па: Копанев П.И. Вопросы истории и теории художественного перевода. Мн., 1972. С. 162-163.

19 Копанев П.И. Вопросы истории и теории художественного перевода. Мн., 1972. С. 251.

20 Гл.: Копанев П.И. Вопросы истории и теории художественного перевода. Мн., 1972. С. 73.

21 Чуковский К. Высокое искусство. М., 1968. С. 340.

22 Кашкин И. Для читателя-современника. Статьи и иследования. М., 1968. С. 407.

23 Кашкин И. Для читателя-современника. Статьи и иследования. М., 1968. С. 527.

24 Жуковский В.А. Собрание сочинений: В 4 т. Т. 4. М.- Л.,1960.С.410.

25 Разанаў А. Паляванне ў райскай даліне. Мн., 1995. С. 255.

26 Цыт. па: Русские писатели о переводе. Л., 1960. С. 210.

27 Попович А. Проблемы художественного перевода. М., 1980. С. 38 -39.


28 Попович А. Проблемы художественного перевода. М., 1980. С. 37.

29 Гачев Г. Национальные образы мира. М., 1989. С.354.


30 Гл. адпаведны раздзел нашага дапаможніка.

31 Чуковский К. Высокое искусство. М., 1968. С.290.

32 Терминология перевода: Толковый словарь-справочник переводческих терминов... Мн., 2003. С. 90.

33 Попович А. Проблемы художественного перевода. М., 1980. С. 96.

34 Рецкер Я.И. Теория перевода и переводческая практика. М., 1974. С. 11.

35 Рецкер Я.И. Теория перевода и переводческая практика. М., 1974. С. 9.

36 Паводле: Влахов С., Флорин С. Непереводимое в переводе. М., 1980. с. 93.

37 Калякина Т. Зачем воздвигать памятник? // Художественный перевод: Проблемы и суждения. М., 1986. С.375.


: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> %D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> %D1%82%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B0%20%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B0
%D1%82%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B0%20%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B0 -> Прыкметныя постаці Гаўрук Юрый Паўлавіч
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> Тыпавая праграма па гісторыі чэшскай літаратуры І. Тлумачальная запіска
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> Беларускі дзяржаўны універсітэт філалагічны факультэт кафедра славянскіх літаратур
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> Беларускі дзяржаўны універсітэт філалагічны факультэт кафедра славянскіх літаратур
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> А. У. Вострыкава выразнік чэшскай ментальнасці
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> Праблема магчымасцей чалавечага пазнання ў творах міхала айваза
%D1%82%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B0%20%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B0 -> Тэорыя і практыка мастацкага перакладу
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Практычныя заняткі Паэма “Май” як вяршыня паэзіі Махі


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал