І. В. Казакова беларускі фальклор



старонка3/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.544)



        1. Назавіце пяць асноўных народных гульняў, якія спрыялі знаёмству хлопцаў і дзяўчат

1. “___________________________”

2. “___________________________”

3. “___________________________”

4. “___________________________”

5. “___________________________”



        1. Назавіце тры асноўныя этапы беларускай шлюбнай абраднасці

1. _____________________________

2. _____________________________

3. _____________________________



        1. Дадаць

  1. Адным з важнейшых абрадаў перадвясельнага этапу з’яўляецца

____________________________ .

  1. Найбольш спрыяльны для шлюбаў паводле ўяўленняў нашых продкаў

лічыўся час паміж _______________________ і ___________________ ,

а таксама ад ____________________ да _____________________ .

3) У некаторых месцах Беларусі сватанне нявесты аб’ядноўвалася з

_____________________ , у другіх -- __________________ спалучалася

з ___________________ , у трэціх ___________________ папярэднічалі

___________________ , якія адбываліся напярэдадні вяселля, у

чацвертых -- ____________ і ___________ называліся адпаведна малой

гарэлкай і вялікай гарэлкай, у пятых __________________ называліся

амаль усе перадвясельныя абрады, у шостых _____________________

называлі блаславенне жаніха і нявесты перад вянчаннем і інш.





        1. Абвесці кружочкам правільны адказ

Аўтарам працы “Люд беларускі. Вяселле” з’яўляецца

а) П. В. Шейн

б) Я. Саламевіч

в) М. Федароўскі

г) М. Ф. Сумцоў



        1. Выбраць правільныя адказы

Зыходзячы з функцыянальнага і эстэтычнага прынцыпаў у беларускай

вясельнай паэзіі вылучаюца:

а) рытуальныя песні

б) рытуальна-заклінальныя песні

в) велічальныя песні

г) сатырыка-гумарыстычныя песні

д) прыпеўкі

е) прыгаворкі

ж) плачы-галашэнні

з) тосты-зычэнні





        1. Абвесці кружочкам правільныя адказы

Абавязковыя ўдзельнікі “сватоў”:

а) жаніх


б) бацька жаніха

в) сват


г) нявеста

д) суседзі

е) маці нявесты

ж) бабуля нявесты

з) бацька нявесты

і) хросныя бацькі жаніха

к) хросныя бацькі нявесты



        1. Выбраць правільны адказ

Якая расліна павінна быць абавязковым атрыбутам вяселля, вяночкам на

галаве маладой і летам, і восенню, і зімой?



  1. ружа

  2. мята

  3. рута

  4. каліна

  5. лілея

  6. васілёк



        1. Вызначыць правільную паслядоўнасць правядзення розных этапаў

вясельнага абраду ў большасці рэгіёнаў Беларусі

 Заручыны  Вясельнае дрэва

 Даведкі  Суборная субота

 Пасад  Запросіны

 Каравай  Прыезд дружыны маладога да маладой

 Завіванне  Вясельнае застолле

 Камора  Выпраўленне маладых да шлюбу

 Пасаг  Вясельныя музыканты

 Дарэнне маладым  Пераезд да маладога

 Пярэзвы  Шлюб

 Выгледзіны  Выпрабаванне здольнасцей і характару маладой

 Сватанне  “Цыганы”

 Запоіны  Падзел каравая

 Агледзіны





        1. Вызначыць адпаведнасць




Асноўныя часткі вясельных абрадавых дзеянняў

Абрадавыя дзеянні

1) Прадвясельная частка абрадавых

А) Сватанне

дзеянняў

Б) Вясельнае дрэва

2) Уласнавясельная частка

В) Заручыны

абрадавых дзеянняў

Г) Пасад

3) Паслявясельная частка

Д) Шлюб

абрадавых дзеянняў

Е) Пярэзвы




Ж) Камора




З) Каравай




І) “Цыганы”

Адказы: 1 ______________ , 2 _________________ , 3 _______________ .



        1. Выбраць правільны адказ

Вясельны каравай выраблялі:

  1. круглай формы

  2. прамавугольнай формы

  3. цыліндрычнай формы

  4. авальнай формы

  5. любой формы, па жаданню каравайніц



        1. Дадаць

Даследчык М. Ф. Сумцоў вызначыў чатыры рэлігійна-міфічныя і бытавыя асаблівасці каравая: 1) каравай як прадмет _________________________ , 2) каравай, як сімвал _______________________

  1. каравай, як сімвал ________________________

  2. каравай, як сімвал __________________________ .



        1. Вызначыць, якія з прыведзеных песень з’ўляюцца каравайнымі

  1. Да ляцеў гарнастай цераз сад,

Пусціў пер’ечка на ўвесь сад.

Ды бярыце, дзевачкі, пер’ечкі,

Да віце маладой Марынкі елечкі.

Не йдзіце, маладзіцы, к нам елачкі віці,

Саўём жа мы самі з яснымі сакаламі,

З чорнымі галачкамі, з краснымі панечкамі!

(Е. Р. Раманаў. Беларускі зборнік. Вып. 8 С. 452-461)
2) Расці, каравай, вышэй печы

Крамяное, крамяное,

Вышай Марыські маладое, маладое.

Расці, караваю, вышай вішні

Зеляное, зеляное,

Вышай Марыські маладое, маладое.

Расці, караваю, вышай каліны

Чырвонае, чырвонае,

Вышай Марыські маладое.

Расці, караваю, вышай вярбы

Залатое, залатое,

Вышай Марыські маладое, маладое.

Наш каравай на аўсе, на аўсе,

Каб мы весяліліся ўсе…

(М. Федароўскі. Люд беларускі. Вяселле. С.35)
3) Ты матка старая,

Што на печы ляжала,

Злазь цяпер з печы,

Прастуй свае плечы.

Будзеш рана ўставаці,

Не маеш каго пабуджаці.

Ідзі па муку пшанічную,

Па красату дзявічную.

Дзявоцкая краса –

На галоўцы краса –

На галоўцы каса

І руцвяны вяночак

Маладых нашых дзявочак,

Каб яны вянкоў шанавалі,

Сваю красату хавалі.

(М. Федароўскі. Люд беларускі. Вяселле. С.28)


4) – Караваю мой румяны,

Ці богі цябе малявалі?

– Малявалі мяне жонушкі,

А качалі мяне дзевачкі,

А харошыя ўчынялі,

А прыгожыя мясілі,

А багатыя качалі.

– Расці, расці, каравай,

Выша князя маладога.

– Дайце мне пасажок падпірацца,

А да клеці дабірацца.

А рагат я, багат …

(П. В. Шэйн Беларускія народныя песні. С.341)



        1. Выбраць правілы адказ

Аўтарам кнігі “Хлеб в обрядах и песнях” з’яўляецца

а) П. Г. Багатыроў

б) М. С. Кашуба

в) М. Ф. Сумцоў

г) П. В. Шэйн



        1. Дадаць

Вясельны стаўбавы рытуал найбольш поўна вывучаў даследчык

______________________ . Ён вылучыў два варыянты беларускага вясельнага рытуалу: ___________________ і ____________________ .

Рэшткі стаўбавага рытуалу захоўваліся толькі на __________ і _________ і часткова сумежных з імі раёнах у XIX ст.



        1. Вызначыць з прыведзеных песень, якая з’ўляецца стаўбавой, а

якая -- каравайнай.

А) – Ка мне, малодкі маладыя!

Да памыйце ручкі бяленька,

Гібніце (мясіце) каравай харашэнька,

Каб наш каравай красен быў,

Каб наш Іванка весел быў:

Каб ён весел быў, як вясна,

Каб ён багат быў, як зямля,

Каб ён здароў быў, як вада!

А няма вяселей над вясну,

А няма багацей над зямлю,

А няма здаравей над ваду.

(Вяселле. Абрад. С.219-221)
Б) Грым, погрым!

Ціхая бяседа, вясёлая хата,

Благословіце нашаму дзяцяці!

Песню почаці!

Жонушкі белоголовочкі,

Деўшкі чарнобрывочкі,

Благословіце!

Мужычкі-колосовічкі,

Госьцікі прыхожые,

Благословіце!

Бліжніе прыхожые,

Дальніе прыхожые,

Благословіце!

Сем год под лаўкой валяўся,

Гэтый свадзьбы дожыдаўся,

Тры годы под печкой катаўся,

А ўсё гэтый свадзьбы дожыдаўся.

Ты святой Кузьма-Дземьмян,

Да скуй жа нам свадзебку!

Да святэй жа Лука,

Солучы нам гэту пару

Ды на тры долінкі:

Ды первая долінка –

Ды ў полі урожаю;

А другая долінка –

Ў хлявы прыплоды;

А трэцію долінку –

На сыноў, на пахароў,

Чацвертая долінка –

На дочак, на жнеячак.

(П. В. Шэйн Матэрыялы Т.1. Ч. 2. С.25)

А ____________________ і Б ____________________





        1. Дадаць

1) А. Я. Багдановіч дзяліў усе вяселлі па іх абрадавых асаблівасцях на чатыры віды: а) _______________________ , б) “____________________” ,

в) ___________________ і г) _______________________ .

2) Калі нявеста была сіратой, тады ў вясельным абрадзе прысутнічалі

спецыяльныя ________________________ нявесты, у якіх яна бядуе аб адсутнасці бацькоў, просіць іх з’явіцца і блаславіць яе на шлюб, дапамагаць сваімі малітвамі і заступніцтвам у яе будучым жыцці.





        1. Вызначыць адпаведнасць

Разнавіднасці вясельных песень

Песні

А) Рытуальна-заклінальныя

1) На нашай рэчкі ўсё шчучкі –

Панаехалі ўсё сучкі!

На нашай рэчкі ўсё платва –

Панаехала галытва!

На нашай рэчкі ўсё карасі –

Нашы рабяткі харашы!

(Вяселле. Абрад. С. 357)


Б) Велічальныя

2) Павей, павей, вецер, у даліну,

Павей вецер на таткаву магілу

Ды раскапай жоўты пясок да дасок,

Раскідай дубовы дошкі на крошкі.

Ды падыміся, мой татачка, з магілы,

Прыйдзі ка мне вяселлейка іграці,

Бо некаму парадачкі наводзіць

Ды некаму падарачкі нарэзаць.

Старая мама па хатачцы чуць ходзіць

Ды няскора парадачкі наводзіць.

(Вяселле. Абрад. С. 104)


В) Сатырычна-гумарыстычныя

3) Дзе сядзіць Іванечка,

Там без сонейка цёпла

І без месяца відна:

Над галавой свечкі цеплюцца,

У рукавы зоры сыплюцца.

(Вяселле. Песні: Кн. 4 С.386)



Адказы: А ________ , Б __________ , В _________ .



        1. Які прыём ляжыць у аснове пабудовы дадзеных вясельных песень?

  1. А з вішнёвага саду

Сакалы вылятаюць,

Зязюлю вызываюць:

Зязюлечка сівая,

Ці паляціш ты з намі?

З намі, сакаламі?

– Рада б я паляцець –

Жаль саду пакідаць:

А ў маім садочку

Ўсякая выгодачка,

Сладкая ягадачка.

А з новага двара

Сваты выязджаюць,

Дзевачку вызываюць:

-- Маладая дзевачка,

Ці паедзеш з намі,

З намі, са сватамі?

-- Рада б я паехаці –

Жаль мамкі кідаці.

А ў маёй мамкі

Ўсякая выгодачка:

Лёгкая работачка,

Смачная вячэрачка,

Мяккая пасцелечка.

(Лірыка беларускага вяселля. С.22-23)



  1. Сядзяць садочкі ў тры радочкі:

У першым садочку зязюлька кукуе,

У другім садочку салавей шчабеча,

У трэцім садочку дзевачка плача.

Зязюлька кукуе – салавейку чуе,

Салавей шчабеча – сваіх дзетак кліча,

Дзевачка ж плача – свайго ойца кліча:

-- Прыйдзі, прыйдзі, ойца, ка мне на вяселле,

Не так на вяселлле, як на блаславенне.

-- Увайду я ў дворык з цёмнай хмараю,

Увайду я ў сенцы з дробным дожджыкам,

Увайду я ў хату з ясным сонейкам.

Буду бласлаўляць – ды не будзеш чуць,

Буду бласлаўляць – ды не будзеш знаць.

(Лірыка беларускага вяселля. С.227)





        1. Пры дапамозе якіх тропаў ці стылістычных фігур у прыведзеных

вясельных песнях узвялічваецца нявеста і камічна высмейваецца жаніх?

  1. Наша маладая, як дзень міла,

Ваш малады, як дзед сівы.

Наша маладая, як золата,

Ваш малады, як долата.

(Вяселле. Кн. 5. С.93)



  1. Наша маладая, як сураежка,

Ваш малады, як махнавейка…

Наша маладая, як лебедзь белы,

Ваш малады, як пень гарэлы.

(Лірыка беларускага вяселля. С.367)



  1. Нямыцька, нямыцька, малады.

Наша княгіня, як маліна.

А жаніх, як пень чоран.

У карыце яго памыйце

І памялом абатрыце.

(Вяселле. Кн. 4. С.367)



        1. Уставіць найбольш пастаянныя эпітэты ў вясельных песнях

…ноч, …поле, …конь, …конь, …луг, …дуброва, …садочак, …слёзкі, …зямля, …падушка, …дарога, …месяц, …вецер, …пясок, …лес, …хлопец, …дзяўчынка, …дзевіца, …каса, …каліна, …галубок, …шабелечка, …свякруха, …вочачкі, …бровы, …зязюлька.



        1. Уставіць трапныя народныя метафары

“…дарожачка”, “дзве дарожкі…”, “…дубровачка”, “…каваныя колы”, “…кутыя колы на мосце”, “…кося сівы-вараны”, “…сільныя маразы з-пад зары”, “да сонейка калясом …”, “да …садочкі ў тры радочкі”, “…сакол, праз вішнёвы сад летучы”, “ а каліна-маліна ўвесь луг … сваім беленькім цветам”, “…чырвона каліна”, “да й … да месяц ясны, да … за пасад красны”, “…каліначка за ракой”, “а ў гародзе кубкамі роза …”, “а ў садзе вішня да долу …”, “…салавей – лета…”, “…куна й з бабром пад вадой”, “на дварэ дождж…”, “…івалга на зарэ”, “бярозка з лістком усё летца…”, “…кляновае вецце да долу”, “…ясён месяц па небе, …ясны зорачкі на небе”, “сівы конь дарожку…”, “у клеці каліна…”.



        1. Дадаць

Раслінная сімволіка ў вясельных песнях у многіх выпадках полісемантычная. Каліна ў вясельных песнях – сімвал ___________________ , і _____________________________________ ,

чырвоная (красная) каліна – сімвал __________________________ ,

“гарэнне каліны”, спеласць – сімвал ____________________________ .



        1. Выбраць правільны адказ

Аўтарам кнігі “Паэтыка беларускай народнай лірыкі” з’яўляецца

  1. В. П. Рагойша

  2. Н. С. Гілевіч

  3. А. С. Емельянаў

  4. З. Я. Мажэйка



        1. Выбраць правільны адказ

Колькі структурных частак пахавальнага абраду выдзяліў даследчык Е. Р. Раманаў?

а) 3


б) 7

в) 2


г) 4


        1. Дадаць

Праблема ўзаемасувязей дзеяння і слова ў пахавальным абрадзе знайшла сваё адлюстраванне ў працах наступных даследчыкаў: _______________ ,

_______________ , ______________ і інш.





        1. Вызначыць правільную паслядоўнасць пахавальных галашэнняў

паводле К. В. Чыстова

 “плач при выносе умершего из избы”

 “плач-оповещение”

 “плач по дороге на кладбище”

 “плач-вопрошение”

 “плач при выносе гроба”

 “надмогильная причеть”

 “цикл поминальных плачей”

 “плач при возвращении с кладбища”


        1. Выбраць правільны адказ

Аўтарам працы “Беларускія жалобныя абрады і галашэнні // Пахаванні. Памінкі. Галашэнні” (Мн., 1986) з’яўляецца

    1. Т. Б. Варфаламеева

    2. О. А. Седакова

    3. Ю. А. Смірноў

    4. У. А. Васілевіч



        1. Выбраць правільныя адказы

Рытуальныя дзеянні, звязаныя са смерцю чалавека ў сваіх працах апісалі

а) П. М. Шпілеўскі

б) П. В. Шэйн

в) Е. Р. Раманаў

г) У. М. Дабравольскі



        1. Дадаць

а) У беларускіх галашэннях назва “_________________” адсутнічае. Яна замяняецца цэлым радам назоўнікаў: “хата”, “хатка”, “хатачка”, “домік”, “дамавіна”, “сялібачка” і інш.

б) Нашы продкі ўспрымалі смерць не як канец жыцця, а як _________________ на “той свет”.





        1. Вызначыць правільную адпаведнасць

Тыпы галашэнняў

Тэксты галашэнняў

А. “Галашэнні

па бацьках”



1. …Ужо мой браток, кажуць, што табе зрабілі домік,

Я пайду пагляджу і скажу табе, які ён…

Вот схадзіла я, брацік, і паглядзела:

Вельмі ж зверху харошы, хораша ўбраны,

Гэта ўбралі табе твае дзядзькі.

Але я бачыла ўсярэдзіне – так страшна:

Ні аднаго акенца, ні дзвярэй, цёмна…

(Васілевіч У. А. 1986, С.393)



Б. “Галашэнні

па дзецях”



2. Татулечка мой родненькі!

Нашто ты плотнічкаў наняў?

Сабраў ты работнічкаў, --

Дзяліцца ты хочаш, татулечка!

Чым мы табе не ўнаравілі, --

Чаго ты пакідаць нас хочаш?

(Васілевіч У. А. 1986, С.201)


В. “Галашэнні

па сваяках”



3. Дачушка мая дарагая!

Што ж ты нарабіла?

Чаго ж мне сваю бяду не расказала?

Я б жа ж з тваею бядою падзялілася,

Я б жа ж з твае дзіцятычка выгадавала.

Чаго ж ты пайшла на той свет?

Чаго ж ты мяне адну аставіла?

Ты ж у мяне адненька.

Людзі мае добрыя!

Памажыце! Раскажыце мне,

Што мне беднай рабіць?

Дзе мне сваю душу дзець?

(АІМЭФ, ф. 8, воп. 89, спр. 243, сш. 1, л.65)


Адказы: А ____________ , Б ____________ , В _____________



1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка