І. В. Казакова беларускі фальклор



старонка4/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9



        1. Дадаць

а) Па нябожчыку маглі галасіць яго родныя альбо спецыяльна запрошаныя __________________________ .

б) Нежанатых і незамужніх маладых нябожчыкаў апраналі ў _______________________ адзенне, бо нашы продкі верылі, што “на тым свеце” ______________________ абавязкова адбудзецца.





        1. Дадаць

а) І зерне, і каравай, і ручнік з’яўляюцца атрыбутамі як _______________ ,

так і ____________________ абраднасці.

б) Трансфармацыя памёршага ў пералётных птушак знаходзіць у галашэннях канкрэтныя вобразы. Памершы пераўтвараецца часцей у _____________ , ___________ , _________ (___________) , ____________ .

в) Галашэнні заўсёды выконваліся ____________________________ .

г) У пахавальным абрадзе _____________________ азначае простае ямнае пахаванне ў зямлі, у той час, як ___________________ больш цесна звязана са значэннем хаваць цела нябожчыка ці урну з яго попелам у курганных скляпеннях, прыдарожных капліцах, мармуровых альбо каменных грабніцах і г.д.

д) У нашых продкаў-язычнікаў месцамі пахаванняў былі _____________ і _________________ , а з увядзеннем хрысціянства месцы пахавання вызначала _________________________ .

е) Абавязковай абрадавай ежай на славянскім памінальным стале з’яўляюцца ___________________ і ______________________ .

ж) На Беларусі бытуе традыцыйнае патрабаванне: “на хаўтурах” выпіць _____________ чаркі гарэлкі ці віна за памёршага і паспрабаваць не менш як з ____________________ блюд ежу.

з) Прычынай, якая абумовіла адзінства “смерць – нараджэнне”, з’ўляюцца тры важныя дэтэрмінанты, што вызначаюць значэнне чалавека ў сваім родзе і значэнне роду ў антрапалагічнай галіне: 1) ____________ ,

2) ___________________ , 3) _____________________ .



НАРОДНЫ ТЭАТР

I. Дадаць

Найбольш раннія па часу матэрыялы, якія тычацца вытокаў народнага

тэатра адносяцца да дзейнасці _________________________ , што

з’явіліся на землях усходніх славян яшчэ ў эпоху ___________________ .

Першае ўпамінанне аб гэтых старажытных акцёрах на тэрыторыі

сучаснай Беларусі датуецца ______ ст. і належыць ___________

____________________ .

II. Выбраць правільныя адказы


  1. Самы разнастайны па жанрах рэпертуар народнага тэатра змешчаны ў

зборах

а) Е. Раманава

б) П. Шэйна

в) М. Федароўскага

г) У. Дабравольскага

д) П. Дземідовіча

е) А. Брукнера

ж) Я. Карскага




  1. Даследаваннем асобных праблем народнай тэатральнай творчасці ў наш час займаліся

  1. А. І. Мальдзіс

  2. А. С. Фядосік

  3. К. П. Кабашнікаў

  4. М. Я. Грынблат



III. Выбраць правільныя адказы

Карагод бывае:



  1. кругавы

  2. трохрадковы

  3. адналінейны

  4. двухлінейны

  5. ланцужковы

  6. хвалепадобны



IV. Назваць 30 народных танцаў, якія непасрэдна прымыкалі да карагода

1 ______________ 11 ______________ 21 _______________

2 ______________ 12 ______________ 22 _______________

3 ______________ 13 ______________ 23 _______________

4 ______________ 14 ______________ 24 _______________

5 ______________ 15 ______________ 25 _______________

6 ______________ 16 ______________ 26 _______________

7 ______________ 17 ______________ 27 _______________

8 ______________ 18 ______________ 28 _______________

9 ______________ 19 ______________ 29 _______________

10 ______________ 20 _______________ 30 _______________

V. Вызначыць адпаведнасць




Танцы

А Танцы – карагодныя гульні

1. “Халімон”

В Уласна танцы

2. “Лявоніха”




3. “Гневаш”




4. “Танец з бутэлькай”

А _____________ , В _____________



VI. Выкрэсліць няправільныя адказы

Калядныя персанажы:



  1. “каза” 9) “немец”

  2. “мядзведзь” 10) “барыня”

  3. “карова” 11) “афіцэр”

  4. “конь” 12) “цыган”

  5. “жораў” 13) “турак”

  6. “бусел” 14) “маладзічка”

  7. “дзед” 15) “пан”

  8. “баба”



VII. Выбраць правільны адказ

Якое беларускае свята называюць своеасаблівай операй або народнай

драмай?


  1. Каляды

  2. Купалле

  3. Вяселле



VIII. Дадаць

а) Цалкам тэатралізаванымі персанажамі на вяселлі былі _____________ .

б) Акрамя “______________” на вяселлі быў і “__________________” , які

насіў з сабою лякарства ад усіх хвароб -- _____________________ .

в) Для аховы парадку меўся “__________________” , абавязкова ў ваеннай

форме або хоць у салдацкіх штанах.



IX. Выбраць правільны адказ

Аўтар кнігі “Скамарохі на Русі” (СПб., 1889)



  1. А. Белкін

  2. А. Фамінцын

  3. А. Ліс

X. Выкрэсліць няправільныя адказы

Аўтарам кнігі “Беларускі народны танец” (Мн., 1972) з’яўляецца



  1. Ю. Чурко

  2. М. Грынблат

  3. В. Гусеў


XI. Дадаць

а) Галоўная “мядзведжая акадэмія” знаходзілася ў __________________ .

б) Акрамя музыкаў і мядзведнікаў на Беларусі былі вядомы і скамарохі

________________ , _____________ , _______________ , ______________

і інш.

в) На тэрыторыі Беларусі школьны тэатр атрымаў шырокае



распаўсюджанне. Найбольш актыўна дзейнічалі школьныя тэатры ў

_______________ , ____________ і ____________ .

г) У большасці інтэрмедый галоўны герой -- ___________________ .

д) Каля вытокаў нашай нацыянальнай камедыяграфіі былі творы двух

аўтараў: ____________ і ______________ .

XII. Вызначыць адпаведнасць

Аўтары

Творы

А. К. Марашэўскі

1. “Камедыя”

Б. М. Цяцерскі

2. “Доктар па прымусу”

В. І. Юрэвіч

3. “Свабода ў няволі”




4. “Сапар”




5. “Фемістокл”




6. “Крэз”




7. “Шлюб, растроены штучкамі арлекіна”




8. “Пышнагольскі”

А _______________ , Б _______________ , В _________________


XIII. Выбраць правільны адказ

Батлейка як тэатр рэлігійна-містэрыяльны з’явілася на Беларусі

а) у XIV ст.

б) у XV ст.

в) у XVI ст.

г) у XVII ст.



XIV. Дадаць

  1. Батлейка ад шкаляроў і семінарыстаў трапляе ў рукі местачковых

рамеснікаў, а пазней і працоўных сялян у канцы __________ -- пачатку

___________ ст.



  1. Тэатр батлейкавага тыпу ў большасці выпадкаў меў выгляд

________________ ці ______________ .

  1. На Беларусі было вядома некалькі тыпаў батлеек: ________________ ,

_________________ , ______________ . Прынцыпова адметным тыпам батлейкавага тэатра з’яўляўся так званы _________________ , які атрымаў найбольшае пашырэнне на Віцебшчыне.

  1. Асноўныя тэкставыя варыянты батлейкавых прадстаўленняў былі

запісаны ў другой палове _________ ст. Па паходжанню і тэматычна-

стылявых асаблівасцях драматургія батлейкі дзеліцца на тры часткі:

_______________________ , ________________ і _________________.


  1. У камедыйным рэпертуары батлейкі многія сцэны носяць яркі

сатырычны характар, у іх востра высмейваюцца такія сацыяльныя тыпы, як ________________ , ________________ , _____________ і інш.

  1. Найбольш папулярныя інструменты батлейкавага аркестра –

_______________ , _____________ і _______________ .

  1. У канцы _________ -- пачатку _________ ст. асобныя сцэны з

рэпертуару народнага тэатра лялек сталі выконвацца жывымі акцёрамі.

Такое іх ігравое ўвасабленне атрымала назву “__________________”

або “____________________”.


  1. Да народных драматычных твораў, што маюць развітую

кампазіцыйна-сюжэтную будову адносяцца “____________________” , “________________” і “____________________”.

  1. Найбольш тыповымі для большасці варыянтаў персанажамі п’есы

“Цар Максімілян” з’яўляюцца _______________ , ______________ , _____________ , ______________ , ______________ , ______________ , _________________ і інш.

  1. Найбольш позні з усіх сёння вядомых варыянтаў драмы “Цар Максімілян” быў занатаваны ў __________ г. пад назвай “__________________” .

  2. З геаграфічных рэгіёнаў, дзе “Цар Максімілян” ставіўся найбольш

часта, трэба назваць _______________________ .

  1. У гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва вядомы факт звароту

да “Цара Максіміляна” прафесійнага тэатра. У _______ г. ён быў

пастаўлены ў Беларускай дзяржаўнай студыі ў ________________ .

Пастаноўку ажыццявіў адзін з кіраўнікоў студыі рэжысёр

МХАТА-2 ___________________________ . Музычную апрацоўку

калектыўна падабраных студыйцамі беларускіх мелодый зрабіў

______________________ .



ПАЗААБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ

Лірыка кахання


  1. Выбраць правільны адказ

Сучасная фалькларыстыка мае ў сваім распараджэнні запісы народных песень, зробленыя на працягу апошніх

    1. 100 гадоў

    2. 150 гадоў

    3. 150-200 гадоў

    4. 200 гадоў

    5. 100-200 гадоў

    6. 200-250 гадоў




  1. Вызначыць правільнае азначэнне

а) Народная лірычная песня – гэта музыкальны твор мастацтва, у

якім усе сродкі выразнасці разлічаны на слыхавое ўспрыманне.

б) Народная лірычная песня – гэта славесна-музыкальны твор

мастацтва, у якім усе сродкі выразнасці разлічаны на слыхавое і

зрокавае ўспрыманне.

в) Народная лірычная песня – гэта славесна-музыкальны твор

мастацтва, у якім усе сродкі выразнасці разлічаны на слыхавое

ўспрыманне.





  1. Дадаць

    1. У айчыннай фалькларыстыцы па характару напеваў і

стылістычна-рытмічных прыкметах народныя лірычныя песні

падзелены на два асноўныя меладычна-рытмічныя тыпы:

________________ і ______________ . Найбольш пашыранымі і

любімымі песнямі ў народзе з’яўляюцца песні ________________

тыпу.


    1. У любоўных песнях выдзяляюцца дзве асноўныя жанравыя

асаблівасці. Першая: лірычныя песні, асабліва песні пра каханне

-- гэта пераважна мастацкая творчасць _________________ . Другая асаблівасць лірычнай песні – гэта надзвычай вялікая і шматпланавая роля мастацкага адлюстравання ________________ у песнях пра каханне.





  1. Вызначыць адпаведнасць

Кнігі

Аўтары

А. “Анталогія беларускай народнай песні”

1) Р. Шырма

Б. “Беларускія народныя песні: У 4 т.”

2) Г. Цітовіч

В. “Беларускія народныя песні і танцы”

3) М. Чуркін

Г. “Песні сямі вёсак”

4) І. Насовіч

Д. “Белорусские песни”

5) Э. Ледаховіч

Е. “Беларускія народныя песні Гродзеншчыны”

6) Н. Гілевіч

Ж. “Гомельскія народныя песні (беларускія і маларускія)”

7) М. Красеў

З. “Белорусские народные песни для голоса (хора) с фортепиано”

8) З. Радчанка

І. “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры.”

9) В. Захарава

К. “Белорусская народная песня”

10) Л. Мухарынская



  1. Растлумачыць сэнс сімвалаў песень пра каханне

    1. Рака –

    2. Весці на раку паіць каня –

    3. Зіма замяла пуці-дарожкі –

    4. Сцяліць пуховую пасцель –

    5. Зялёны лужок –

    6. Сад дзяўчыны –

    7. Вішанька ў садзе –

    8. Ялушачка --

    9. Распусціць дзявочую касу –

10) Сшыць кашулю міламу –

11) Засохшая ў садзе рута –

12) Ламаць вішаньку –



  1. Вызначыць адпаведнасць




Любоўныя песні

А. Працяжныя любоўныя песні

1) Ой, рэчанька, рэчанька ( __ )1




2) Ах, ты зімачка-зіма (-__ )




3) А пад гаем, гаем ( __ )




4) А ў садзе рэчанька ( __ )




5) Пакаціўся туман, туман па даліне ( __ )

Б. Частыя любоўныя песні

6) Хаджу, хаджу па балоту ( __ )




7) Кукавала зязюленька ( __ )




8) А за ліхімі за марозамі ( __ )




9) Ой, белая бярозанька ( __ )




10) Там і рэчка, там і мост ( __ )




11) А дзе тая крынічанька ( __ )

А ______________________ , Б ______________________



  1. Дадаць

    1. Пануючым сродкам мастацкай выразнасці любоўнай песні з’яўляецца мастацкае __________________ , вобразы -- ________________ , разнастайная сістэма ___________________ . Выключную мастацкую ролю ў песенным вершаскладанні адыгрывае _________________ роднай мовы. Багаты гукапіс песні ствараюць ________________ , ____________ , ________________ і _________________ .

    2. На традыцыйнай любоўнай сімволіцы грунтуецца ўлюбёны прыём народнай песнятворчасці __________________________ .

    3. Расказаць пра сваё любоўнае пачуцце весела, з жартам, уступіць з тым (тою), хто вельмі падабаецца, у дыялог-пікіраванне з мэтай паспаборнічаць у кемлівасці, дасціпнасці і жартаўлівасці дапамагаюць ____________________ любоўныя песні.



Сямейная лірыка
Прааналізаваць творы сямейнай лірыкі па прапануемых схемах


  1. У полі, у полі каліна стаіць,

Ужо ж тую каліну вада падмыла.

Мяне ў гэтую пору мамка радзіла,

Зусім маладзенькую замуж аддала,

Далёка-далёка – за сіняе мора.

Жыла я гадочак, жыла і другі,

На трэці гадочак засмуцілася,

Мне к мамачцы ў госці захацелася,

Дай, Божа, мне пер’я, пер’я-цяцер’я,

Зязюліны крыллі, саколі вочы,

Палячу к мамачцы, хоць апоўначы.

Ляцела барамі – бары тапіла,

Бары тапіла слёзкамі сваімі,

Ляцела лугамі – лугі сушыла,

Лугі сушыла мыслямі сваімі.

Прыляцела к мамачцы ў садочак,

А ўжо мая мамачка па садзе ходзіць,

Па садзе ходзіць, нявестачак будзіць:

-- Уставайце, нявестачкі, уставайце, нябогі:

Што ў нашым садочку за пташачка пяе?

Калі зязюлька – ляці ў шчыры бор,

Калі дачушка – заедзь ка мне ў двор.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.196-197)

а) Які пашыраны фальклорна-песенны матыў гучыць у дадзенай песні?

б) Выдзяліць зачын песні.

в) Які мастацкі прыём выкарыстоўваецца для раскрыцця лёсу жанчыны?

г) Які ўлюбёны мастацкі прыём народнай песнятворчасці дапамагае зразумець, якое цяжкае для маладой замужніцы расстанне з родным домам?

д) Які тыповы вобраз-сімвал жанчыны, якую апанавалі смутак і журба, выкарыстоўваецца ў песні?

е) Якой якасцю, згодна з народнай традыцыйнай песеннай сімволікай, валодае сокал, акрамя вострага зроку?

2. Як пайду я ў луг зялёненькі,

Наламаю хмелю зялёнага,

Навару піва, піва п’янага,

Зазаву радню – сваю й мужаву.

Па сяструлечку шлю зязюлечку,

А па цётацку – перапёлачку,

А па братачку – салавеечку,

А па татачку шлю калясачку,

А па мамачку я й сама схаджу,

Па мужаву радню я й мужа пашлю.

Мужава радня – яна гордая,

А свая радня дый харошая.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.236)

а) Мажорны ці мінорны настрой песні?

б) Якім мастацкім паэтычным прыёмам будуецца кампазіцыя твора?

в) Які прыём выкарыстоўваецца пры стварэнні вобразаў жывой прыроды?

г) Вызначыць у тэксце песні выразныя сталыя інверсіраваныя эпітэты.

д) Якія моўныя сродкі дапамагаюць падкрэсліць любасць і замілаванасць лірычнай гераіні да радні?


3. За лес сонца заходзіла,

Сястра брата праводзіла.

Праводзячы, пастаяла,

Пастаяўшы, папытала:

-- Калі, братка, у госці прыедзеш?

-- Тады, сястра, у госці прыду,

Як у садзе вярба разаўецца,

Сястра мая разжывецца.

Сястра к вербе сцежку ўбіла,

Вярбу слязой палівала,

Брата ў госці дажыдала.

Вярба ў садзе не развілася,

Сястра брата не даждалася.

-- А дзеткі мае дробныя,

Запражыце мне коніка –

Паеду брата адведаю.

Сястра к двару пад’язджае,

Братка ў акно пазірае:

-- Прымай, жана хлеб-солль са стала,

Едзе сястра бяздольная,

Бяздольная, галодная.

Сястра гэта ўсё пачула,

Назад каня павярнула:

-- Не пужайся, мой братка,

Я ўчора ў наймах была,

Хлеб-солі зарабіла,

Сваіх дзетак накарміла,

Сама села паабедала,

Прыехала братку адведала.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.16-17)

а) Якой народнай мудрасці адпавядае сюжэт дадзенай песні?

б) Які мастацкі прыём выкарыстаны ў зачыне?

в) Які народнапесенны мастацкі стылёвы прыём узмацняе сугучнасць другога і трэцяга радкоў песні?

г) Што дапамагае перадаць вельмі моцныя намаганні сястры дзеля змены свайго становішча?

д) Якая моўная форма дапамагае развіццю сюжэта?

4. Сядзіць братка за столікам,

П’е віно, мядочак,

Кліча сястру, кліча родну

Піць-есці, гуляці:

-- Хадзі, хадзі, сяструшачка,

Мядку папіваці.

-- Пі, брацечка, пі, родненькі, --

Гэта ж твая доля,

А я буду гараваці –

Гэта ж маё гора.

Адна мамка нас радзіла,

Адна гадавала,

Няроўную нам, брацечка,

Долечку давала.

Табе дала, мой брацечка,

Піці-есці, гуляці,

А мне дала, мой брацечка,

Гора гараваці.

Табе дала, мой брацечка,

Долю медавую,

А мне дала, мой брацечка,

Долю слезавую.

Табе дала, мой брацечка,

Навек мядок піці,

А мне дала, мой брацечка,

Навек слёзы ліці.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.19-20)

а) Якая рыса нацыянальнага характару беларусаў адлюстроўваецца ў гэтай песні?

б) Знайсці ў тэксце метафарычныя эпітэты.

в) Якая рыфма ўжываецца ў апошніх васьмі радках песні?

5. Вылецела ластаўка з-пад яснай зары,

Прыехала сястра к брату з чужой стараны.

А прыйшла ў хатачку, прывіталася,

А пра дробных дзетачак папыталася.

-- А мой жа брацюлечка, выпражы каня,

-- А мая сяструлечка, не буду выпрагаць:

Я не маю стаінькі коніка стаўляць,

Няма ў мяне хлеба-солі цябе частаваць.

А едзіць сястрыца па сонцы дамоў.

Едзе яна, едзе, паспяшаецца,

Гарачымі слёзкамі абліваецца.

А сядзіць міленькі ды ля ваконца.

-- А чаго ж ты, мілачка, не бавілася?

-- Я ж цябе, міленькі, пабаялася,

Па сонейку дамоў паспяшалася.

-- Чаго ў цябе, мілачка, куртка мокра?

-- Я ў браціткі мёд піла – аблівалася.

-- Чаго ў цябе, мілачка, хустачка мокра?

-- Я ў браціткі мёд піла – выціралася.

-- Чаго ў цябе, мілачка, спаднічка мокра?

-- Па расіцы ехала – абрасілася,

Я ў свайго браціткі нагасцілася.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.19-20)

а) Які прыём выкарыстоўваецца ў зачыне?

б) Што дапамагае перадаць гора лірычнай гераіні, яе перажыванні за

горкае жыццё брата?

в) Знайсці сталыя эпітэты ў песні.

г) Чым дасягаецца эўфанічнасць песеннага верша?

6. Я й пад дубам, дубам ячмень малачу,

Павышай дубочка саломка ляціць,

А ніжэй карэння мякінка падзець.

З-пад таго карэння ручаёк бяжыць,

Па тым ручаёчку чаўночак плывець,

А ў тым чаўночку – удалы маладзец,

А чэшыць ён кудры, кудры русыя,

Кідаець ён кудры на быстру раку.

-- Плывіце вы, кудры, к таму беражку,

Дзе мая мілая вадзіцу бярэць.

Спытайцеся ў яе, ці тужыць па мне,

Калі яна тужыць – няхай учарпнець,

А калі не тужыць – няхай размахнець.

-- Няхай па ім тужыць агонь ды вада,

Чым я буду тужыць па ім, малада:

А цясаў ён цёскі з маіх белых плеч,

А віў ён вяроўкі з маіх русых кос,

Пушчаў ручаёчкі з маіх дробных слёз,

Качаў ён каменні па маіх грудзях.

-- Міла мая, напраўда твая:

Цясаў я цёскі з белай бярозкі,

А віў я вяроўкі з тонкай пянёчкі,

Пушчаў ручаёчкі з крыніцы ў раку,

Качаў я каменні з нівы на мяжу.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.196)

а) Дзеля чаго ў зачыне ідзе апісанне неверагоднага?

б) Які мастацкі прыём бачны ў першых трох радках песні?

в) Дадаць: Аўтар песні выкарыстаў паэтычны прыём увасаблення прадмета -- _____________________________ .

г) Дадаць: “Зачарпнуць з ракі вядро поўнае вады” – гэта ў народнай лірыцы сімвал ________________________ .

д) Знайсці антытэзу ў тэксце.

е) Вызначыць у тэксце песні свежыя нечаканыя метафары.

ж) Знайсці сталыя эпітэты.

з) Што стварае сугалоссе вершаваных радкоў?

7. Ці я ў лузе не каліна была?

Ці я ў полі не чырвона была?

Узялі мяне паламалі

Ды ў пучочак павязалі –

Така й доля мая.

Ці я ў лузе не травіца была?

Ці я ў лузе не зялёна была?

Узялі мяне пакасілі

І на сена пасушылі –

Така й доля мая.

Ці я ў полі не ячніца была?

Ці я ў полі не ядрона была?

Узялі мяне пажалі

І ў снапочкі павязалі –

Така й доля мая.

Ці я ў мамкі не дачушка была?

Ці я ў мамкі не дачушка была?

Узялі замуж аддалі,

Свет навек мне завязалі –

Така й доля мая.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.177-178)

а) На якім прыёме пабудаваны амаль увесь тэкст?

б) Дадаць: “Чырвоная каліна ў лузе (ці ў полі)” – традыцыйны сімвал

______________________________________________________ .

в) Дадаць: Вытокам народнай паэтычнай эстэтыкі ў лірыцы заўсёды

была і ёсць ______________________________________________ .

г) Што дапамагае стварэнню эмацыянальнага настрою песні?

8. – Знаю, знаю, мой міленькі, знаю,

Што ты мяне пакінуці мусіш.

Рана-позна да стаенькі ходзіш,

Шчыра-верна з конікам гаворыш,

Да па сем раз каню аброк даеш,

А па трэйчы да Дунаю водзіш.

-- Да не едзь, мой міленькі, не едзь –

Перасцялю дарожку хварастом.

-- Ой, есць у мяне конік вараненькі –

Пераскочыць твой гай зеляненькі.

-- Да не едзь, мой міленькі, не едзь ,–

Ой, хто табе вячэру згатуе?

-- Ой, у гаю зязюлька кукуе –

Да яна мне вячэру згатуе.

-- Ой, не едзь, мой міленькі, не едзь –

Хто табе пасцельку пасцеле?

-- Ой, у полі трава пуховая –

Да там жа мне пасцель гатовая.

-- Ой, не едзь, мой міленькі, не едзь –

Да хто тваю галоўку аплача?

-- У цёмным лесе чорны воран грача –

Да ён маю галоўку аплача.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.209)

а) На чым будуецца сюжэт песні?

б) Якія рысы характару жонкі і мужа раскрываюцца ў песні?

Яна -- ___________ , _______________ , ____________ , ён -- _____________, ____________________ .

в) Што ў гэтым тэксце стварае асаблівы, прачулены і сардэчны тон,

якім вызначаецца лірычная песня?

г) Вызначыць у песні мастацкія вобразы, узятыя з прыроды, якія не

толькі развіваюць сюжэтную канву, але, у першую чаргу, ствараюць

карціну-фон да перажыванняў лірычнай гераіні?

9. Як пад гаем, гаем

Траўка зелянеіць.

За харошым мужам

Жонка маладзеіць.

Яна сваю долю

Штодзень выхваляіць:

“Луччы ж маёй долі

На ўсім свеце нету:

Я ўпіла, уела,

Добра ўхадзіла,

Усе свае леці

У песнях правадзіла”.

Як пад гаем, гаем

Траўка пасыхаіць.

За няўдалым мужам

Жонка пагібаіць.

Яна сваю долю

Штодзень праклінаіць:

“Хужы маёй долі

На ўсім свеце нету:

Ні ўпіла, ні уела,

Добра ні ўхадзіла,

Усе свае леці

У слязах правадзіла”.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.250)

а) Дадаць: Кампазіцыя верша будуецца па прынцыпу ______________ .

Песенны верш складаецца з __________________ ,

________________ будовы, але па сэнсу яны ___________________ .

б) На якім прыёме будуецца зачын?

в) Вызначыць мастацкую ідэю твора.
10. У нядзельку параненьку

Стучыць-гручыць па масточку,

Стучыць-гручыць па залезным.

А хто ж бы там пастукаўся?

А хто ж бы там пагрукаўся?

Туды ішла сіротачка,

Туды ішла маленькая.

Сустрэў яе сам Госпад-Бог.

-- Куды бяжыш, сіротачка,

Куды бяжыш, маленькая?

-- Іду-бягу пагуляці,

Сваю мамачку паслухаці.

-- Бяжы, дзіця, у чыста поле,

У чыстым полі гаёк стаіць,

У тым гайку магілачка,

А ў магілачцы твая мамка.

Прыдзі к ёй паціхусеньку,

Гукні яе памалюсеньку:

-- А ўстань, устань, мая мамачка,

А ўстань, устань, мая родная,

Абуй жа мне босу ножачку,

Памый жа мне бела лічыка

І спляці мне русу косачку,

Дай жа мне белу кашулю.

-- Адступ, адступ, мае дзіцятка,

Адступ, адступ, маё мілае.

Ё ў цябе ў доме ліха мачыха:

Няхай табе ножку абуе,

Няхай табе лічка мые,

Няхай табе коску пляце,

Няхай табе кашулю дае.

-- Устань, устань, мая мамачка,

Устань, устань, мая родная,

Ліха мачыха – непрыятніца:

Ножку буе – па ножцы б’е,

Лічка мые – па лічку б’е,

Коскі пляце – валасочкі рве,

Кашулю дае – праклінае:

“Бадай, дзіця, не знасіла,

Каб другую не прасіла”.

(Н. Гілевіч Лірычныя песні. Беларускі фальклор

у сучасных запісах. Мн., 1976. – С.27- 28)

а) Якой народнай прымаўцы адпавядае гэтая песня?

б) Якая кампазіцыя галоўнай часткі песні?

в) Які казачны фальклорны матыў чуецца ў тэксце песні?

г) Што з’яўляецца эмацыянальнай кульмінацыяй твора?

д) Знайсці ў тэксце песні выкарыстанне ўлюбёнага народнай лірыкай стылёвага прыёму адасаблення ад азначаемага слова (назоўніка)?

е) Знайсці сінтаксічны прыём бяззлучнікавага спалучэння простых сказаў у складаназалежным сказе?

ж) Знайсці ў тэксце песні зрашчэнні семантычна блізкіх слоў (дзеясловаў, назоўнікаў), якія ўзбагачаюць лексіку вершаванага тэксту, даюць высокі эстэтычны вынік.

з) Вызначыць сталыя эпітэты.

і) За кошт чаго дасягаецца сугалоссе радкоў, агульная эўфанічнасць твора?



1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка