І. В. Казакова беларускі фальклор



старонка5/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Сацыяльна-бытавая лірыка


  1. Выбраць правільныя адказы

У беларускай фалькларыстыцы да сацыяльна-бытавых адносяць песні

а) казацкія ж) батрацкія

б) рэкруцкія з) бурлацкія

в) салдацкія і) прымацкія

г) антыпрыгонніцкія к) любоўныя

д) жніўныя л) турэмныя

е) чумацкія м) пятроўскія



  1. Дадаць

а) Найбольш даўнія, раннія запісы беларускіх сацыяльных песень можна знайсці ў кнізе ________________ “______________” ( ______ г.) і ў зборніку _______________ “________________” ( _____ г.).

б) У XIX ст. беларускія народныя сацыяльныя песні збіралі і запісвалі ______________ , _____________ , _____________ , _____________ , _______________ .

в) Упершыню вялікую колькасць сацыяльна-бытавых песень апублікаваў _______________ у зборніку “__________________” .

г) Асабліва каштоўныя і значныя публікацыі сацыяльна-бытавых песень здзейснілі _____________ , ______________ і _______________ .

д) _______________ прапанаваў класіфікацыю песень “па абставінах грамадскага жыцця” і “па абставінах сямейнага жыцця”.

е) Сацыяльна-бытавыя песні займаюць значнае месца ў зборніках _______________ і ______________ , якія даследвалі песенную творчасць Піншчыны.

ж) Паслядоўнай навуковай класіфікацыяй песень адрозніваецца “Смоленский этнографический зборник” ____________________ .

з) У 1904 г. выдаў свой зборнік беларускіх народных песень (165 песень) ____________________ .

і) У 1912 г. у Пецярбургу быў надрукаваны зборнік з нотнымі прыкладамі _______________________ .

к) Асаблівай увагі заслугоўваюць зборнікі “Беларускія песні з нотамі” (1910), “Беларускія песні з нотамі” (1912), “Народны спеўнік” (1920) ________________________ .

л) У 1915 г. у Петраградзе выйшла фальклорна-этнаграфічная праца А. І. Сербава “___________________________” .

м) У 1921 г. выйшаў “Беларускі спеўнік” _____________________ з нотамі на тры галасы.

н) Беларускія народныя песні вострай сацыяльнай накіраванасці ўпершыню найбольш поўна былі сабраны і апублікаваны ў першым томе “Песень беларускага народа” (1940), складзеныя ______________ .

Складальнік сістэматызаваў гэтыя песні па наступных раздзелах: ___________ , _____________ , ____________ , __________ , _____________ .

о) Песні, якія адлюстроўвалі паднявольную працу жанчыны ў перыяд прыгонніцтва, уключаны ў зборнік “_____________________________” (1940) складзены Э. Галубком, Я. Калечыцам і Н. Багдановіч.

р) У другі том чатырохтомнага выдання Р. Р. Шырмы “Беларускія народныя песні” ўключана ________________ сацыяльна-бытавых песень.

с) Лепшыя ўзоры сацыяльна-бытавой лірыкі апублікаваў Г. І. Цітовіч у “________________________” .

т) Сацыяльна-бытавыя песні ўвайшлі ў зборнікі __________________ “Песні сямі вёсак” (1973) і “Лірычныя песні” (1976).

У) Упершыню прааналізаваў асобныя віды сацыяльна-бытавых песень у сваёй працы “Беларусы” ______________________ .


  1. Вызначыць адпаведнасць

Аўтары

Працы

А. К. П. Кабашнікаў

1. “Беларускія сацыяльна-бытавыя песні” (1981)

Б. Н. С. Гілевіч

2. “Наша родная песня” (1968)

В. Г. А. Пятроўская

3. “Ад традыцыйнага фальклору да рэвалюцыйнай паэзіі” (1969)

Г. І. К. Цішчанка

4. “Беларуская народная песня” (1977)

Д. Л. С. Мухарынская

5. “Паэтыка беларускай народнай лірыкі” (1975)




6. “Беларуская народнапаэтычная творчасць” (1979)



  1. Вызначыць з прыведзеных песень казацкія, рэкруцкія і салдацкія, чумацкія, антыпрыгонніцкія, бурлацкія, батрацкія і прымацкія

  1. А ты сонейка, сонейка!

Не бывала ты ў найме,

Не спагадаеш жа па мне.

Каб ты ў найме бывала,

Тагды б па мне спагадала,

Тагды б борздзенька ўсходзіла

І раненька заходзіла.

Ды дзіўна ж ты, сірацінка,

О, ці ж я ў гэтым вінна?

Вінна твая гаспадыня.

Хоць я рана ўзыйду,

Ужо на ніўцы цябе знайду.

Хоць я позненька зайду,

На ніўцы яшчэ цябе кіну.

(Я. Плашчынскі Аб жніўных абрадах і

песнях // Маладняк. 1925. № 6 С.78)


  1. Сястрыцы сабраліся

Брата выпраўляці, эй!

У паход за казакамі

Волю здабываць.

Падняліся з поўначы

Буйныя вятры, эй!

Збіраліся ватагамі

На падбор ямцы.

Сабраліся ўдалыя,

Што цвет, малайцы, эй!

На конях асёдланых

Быстры сакалы.

Старшыны паперадзе,

Гарачаць каней, эй!

За імі казачэнькі

Строюцца бадрэй.

Падняліся магутныя

Сілы дужыя, эй!

Пайшлі з казачэнькамі

Сябры дружныя.

Бывайце здаровенькі,

Вы, малойчыкі, эй!

Бывайце жывенькія,

Вы, казачэнькі.

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.230)




  1. Бадай пана не хавалі,

Штоб сабакі разарвалі.

Пахавалі пры даліне,

Штоб па пану ваўкі вылі,

Бадай пана громы ўбілі,

Як мы ручкі затамілі.

(П. Шейн Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб., 1887. Т.1 Ч.1 С.254)




  1. Сталася ў нас навіна –

Клічуць войта да двара.

Будуць яму талкаваць,

Каго ў рэкруты забраці.

Бо, узяўшы багача,

Багач выкупіцца,

А ўзяўшы дварака,

Дварак выпрасіцца.

А дзе пяць – там не браць,

Дзе чатыры – не бяры.

Трэба ўзяці такога,

Што не мае нікога:

Ані бацькі, ані маці –

Блукаецца, як цяляце.

Мае сястру адну,

Але і тая ў двары

Служыць у пана.

Сястра пра тое пачула,

Свайму брату шапнула:

-- Уцякай, браце, у цёмны лес,

Войт упіўся, як той пес,

Ідзе дзесятнікам казаці,

Табе дыбы каваці.

(Песні Беласточчыны: БНТ. Мн., 1997. С.199, №405)


  1. Прыляцелі гусі

З далёкага краю,

Узмуцілі ваду

На ціхім Дунаю.

-- Пачакайце, гусі,

Я ў вас запытаю:

Ці не з таго краю,

Адкуль мужа маю?

Ці ён там запіўся,

Ці ён загуляўся,

Ці з гора-пячалі

Ў чужы край забраўся?

-- Ён жа не запіўся,

Ён не загуляўся,

З гора ды пячалі

У чужы край забраўся.

Ой, у полі жыта

Золатам абліта,

Пад белай бярозай

Ляжыць казак убіты…

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.172)




  1. Яшчэ бурлак не паслаўся,

А хазяін ўжэ праспаўся:

-- Годзе, бурлак, годзе спаці,

Пара валы напасаці.

Як стаў бурлак сабірацца,

Так не ва што абувацца.

-- Ой, на дварэ мароз люты,

Ідзі, бурлак, не абуты.

(Сацыяльна-бытавыя песні: БНТ. Мн., 1987. С.256)




  1. Ой, на рынку, на рыначку

Там піў чумак гарэлачку,

Там п’е чумак і гуляе,

Таварышаў напавае.

Прапіў чумак жупан-шубу,

П’е гарэлку на ўсю губу.

Там піў чумак да й напіўся,

На столічак паваліўся,

Да й лёг чумак, да й заснуў.

Шынкарачка вельмі ўдала

Чумаковы грошы ўкрала,

Ўкрала грошы з кашальком.

Ой, спаў чумак да й праспаўся,

Ля кішэні завіхаўся,

А ў кішэні грошай няма.

Ёсць у мяне квач-мазніца,

Будзе на што пахмяліцца

Маладому чумаку.

-- Шынкарачка, шэльма ўдала,

Нашто мае грошы ўкрала?

Шынкарачка аж клянецца,

Завярнецца ды смяецца

Ды з чумака-дурака.

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.383)


  1. А сястра раду слыхала,

Пайшла брату сказала.

А брат сястры не слухаў,

У каханкі начаваў.

У каханкі начаваў,

Сапог з ножак не скідаў.

Сапог з ножак не скідаў

І шапачкі не знімаў.

І шапачкі не знімаў,

Ён чутненька там спаў.

Соцкі з войтам у камору,

А маладзец у стадолу.

А маладзец на страху,

Соцкі з войтам – за нагу.

Красна маладца ўзялі,

Назад рукі завязалі.

Назад рукі завязалі,

За фурманкаю паслалі.

Пару коней прыслалі:

-- Садзісь, рэкрут, у сані.

Ад’язджае ад ганка:

-- Прашчай мяне, каханка,

Ад’язджае ад двара:

-- Прашчай мілая радня.

Ад’язджае ад варот:

-- Прашчай мяне, увесь народ.

Прыязджае ў гарадзец

Слаўны рэкрут-маладзец.

Як увідзелі жаўнеры:

-- Ступай, рэкрут, да меры.

Рэкрут меры не дайшоў

І з прыёму вон пайшоў.

Барын з сумаю прыйшоў,

Рэкрут меру перайшоў.

Краснага маладца забралі,

Памінай, маці, як звалі.

Не вярнуцца маладцу,

Як каменю з калодцу.

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.48-49)




  1. Выйшла дзеўка, паглядзела,

Жалю нарабіла:

-- Чаму ў цябе, чумачэнька,

Сарочка не бела?

-- Як жа яна будзе бела –

Ўжэ сёма нядзеля:

Маці стара, сястра мала,

Дзяўчына нясмела.

Перабрыду быстру рэчку,

Сяду ў беражочку,

Вымыю я, выкачаю

Чумаку сарочку.

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.278)




  1. Горка доля, ты батрацкая,

Гарпашная, жабрацкая.

Праца цяжкая, нязмерная,

Мазалёвая, сіберная.

На прыбыткі да на панскія,

На папоўскія, дваранскія.

Гэй, збірайся, хлопцы жвавыя,

На расправы, на крывавыя.

На расправы – пажарышчамі,

Ад маёнткаў папялішчамі.

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.258)




  1. Ой, не судзі мне, Божа, року даслужыці,

Ой, то ўжэ ж не буду па службе хадзіці,

Бо хлеб заслужоны ўсюды вымаўлёны:

Укроіць кусочак, як кляновы лісточак.

Ой, шчэ папытае, ці ўсё я з’ела?

Як я яго краю, цяжанька ўздыхаю.

Як я яго ўкушу, заплакаці мушу.

Не з’ем я у хаце, а з’ем за дзвярыма,

Не з’ем я з вадою, прамачу слязою.

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.257-258)


  1. На другі дзень Кацярына

Нясе абед рана,

Накрычала, набурчала,

Што наараў мала.

Ды прынесла Кацярына

Лебяды без солі.

Нешчаслівы прымачэнька, --

Ўрадзіўся без долі.

(Сацыяльна-бытавыя песні. С.270)




БАЛАДЫ


      1. Ланцуговыя заданні

Выбраць правільны адказ

  1. Першым з нашых землякоў, хто захапіўся літаратурнымі баладамі заходніх паэтаў і зрабіў спробу высветліць вытокі гэтага жанру і яго прыроду, у тым ліку ў народнай творчасці, быў

а) Ян Чачот

б) Адам Міцкевіч

в) Тамаш Зан

г) Францішак Багушэвіч




  1. У сваёй прадмове да тома “______________________” ён разгледзіў і

бытаванне фальклорных балад, і станаўленне балады літаратурнай.


  1. __________________ у сваёй прадмове да __________________

прааналізаваў вытокі балады, яе напаўненне ў традыцыях розных

народаў і паказаў ___________________ баладу як узорную ў гэтым

жанры.


  1. __________________ вылучыў асноўную рысу твораў гэтага

жанру ______________________ .



      1. Дадаць

        1. Згодна даследаванням славацкага фалькларыста Й. Горака, у Еўропе гістарычна склалася 7 баладных акруг: 1) ________________ , 2) ______________ , 3) ______________ , 4) ______________ , 5) _________________ , 6) ________________ , 7) _________________ .




        1. Балада – гэта ______________________________________________ .

        2. Міжнародны каталог еўрапейскіх балад уключае 11 асобных раздзелаў, якія ў сваю чаргу маюць мноства падраздзелаў. Падзел праводзіцца пераважна па тэматычнаму прынцыпу:

1) ________________ , 2) ______________ , 3) ______________ ,

4) ______________ , 5) _________________ , 6) ________________ ,

7) ________________ , 8) _________________ , 9) _______________ ,

10) ________________ , 11) ________________ .




        1. Падзел балад паводле даследчыцы Л. М. Салавей: “_____________” , “________________” , “_______________” , “______________” , “________________”.




        1. Беларускія балады з гістарычнымі матывамі можна аб’яднаць у наступныя тэматычныя групы: 1) ________________ , 2) ___________ , 3) ______________ , 4) ______________ .



      1. Вызначыць з прыведзеных тэкстаў (або ўрыўкаў) балад, да якога раздзелу яны адносяцца:

А. Балада з міфалагічнымі матывамі

Б. Балада з гістарычнымі матывамі

В. Балада навелістычная


  1. Было ў маткі тры дачушкі,

Пайшлі яны ўсе тры ў ягадкі.

Бяруць яны не ўзгінаюцца,

А ўзагнуцца – змяркаецца!

Будзем, сёстры, начаваці,

Ды агеньчык раскладаці.

Самабольша – па вадзіцу,

Селядорша – дрывец збіраць.

[Селядорша – дрывец збіраць],

Самаменша – па агеньчык.

Што па ваду – ўтапілася,

Што па дрова – звяры з’елі.

Што па агеньчык – татары ўзялі,

[Татары ўзялі], ў свой край павязлі.

Як дачулася іх стара маці,

Стала плакаць і рыдаці:

“Не так жаль тае, што ўтапілася,

Не так жаль тае, што звяры з’елі,

Як жаль тае, што татары ўзялі,

[Татары ўзялі], ў свой край павязлі.

Што ўтапілася – рыбаловы зловяць,

Што звяры з’елі – косці знойдуць,

А татары ўзялі, ў свой край павязлі –

[Навек з родам разлучылі].

Ой, скінуся я зязюлькаю,

Ой, скінуся я шэранькаю,

Да палячу ў татарскі сад,

Да сяду на татарскім саду,

Закукую вельмі голасна,

Да заплачу вельмі жаласна,

Ці не выйдзе татарачка,

Татарачка – мая дачка”.

Ажно татары коні куюць,

“Татарачка” падкоўкі падносіць.

Увайшла ў хату да мужа просіць:

-- Дай мне, мілы, цясовых вядзерац.

[Дай мне, мілы, цясовых вядзерац],

То я пайду па вадзіцу.

Яго матка перасцерагла:

-- Не давай, сынок, цясовых вядзерац.

[Не давай, сынок, цясовых вядзерац],

Бо яна пойдзе утопіцца.

Бо зязюлька к саду прылятае,

К яе сэрцу нуда прылягае.

-- Дай мне, мілы, шаўковых путаў,

То я пайду цялят прыпінаць.

-- Не давай, сынок, шаўковых путаў,

Бо яна пойдзе павесіцца.

Бо зязюлька к саду прылятае,

То к яе сэрцу нуда прылягае.

-- Дай мне, мілы, вострага нажа,

То я пайду да шкатулы.

Да адрэжу тры кашулі,

Сабе, табе і малому дзіцяці.

Не папала ў палаценца,

Да папала ў шчыра сэрца.

-- Ці я ж табе, сынок, не казала,

Ці я ж цябе, сынок, не перасцерагала?

Бо зязюлька з саду не злятала,

Бо к яе сэрцу нуда прыпадала.

Пахавай яе, сынок, на высокай гары,

Каб ёй былі відны мацерыны краі.

(АІМЭФ, ф.13, воп. 5, спр.2, арк. 4-5)




  1. – Маладая маладзіца,

Да вазьмі хмелю жменю,

Да другую ячменю,

Навары піва п’яна,

А упой мужа дужа,

Да вязі ў чыста поле,

Да палажы пад бярозай,

Абцягні саломкаю,

Да падпалі лучынкаю.

Сама выйдзі на вулачку,

Крыкні, гукні ратуначку:

“Здаецца, і дож ня быў,

Здаецца, і гром не грымеў –

Майго мужа пярун забіў,

Маланнёй падпаліў”.

(Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя, уступ. арт.

і камент. Л. М. Салавей. Мн., 1977. Кн.1, С.408-409)




  1. Ах, некаму ж па малойцу плакаць!

Закукавала шэра зязюля ў барочку,

А зачула родна маманька ў дамочку.

Ажно яе цела абмярцвела,

Падламіліся ножанькі ў яе,

Затрасліся белы ручанькі ў яе.

Прыляцела шэрай птушачкай к яму,

А сазвала перапёлачак к яму,

Стала плакаць у галованьках яго.

(Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя, уступ. арт.

і камент. Л. М. Салавей. Мн., 1977. Кн.1, С.159, №101)




  1. Цераз рэчушку, цераз быструю

Там ляжыць, ляжыць брусся цёсана.

Ой, туда ішоў брацец з сястрою,

Ох, і брат перайшоў, сястра ўтонула,

(Сястра ўтонула), рэч прамовіла:

-- Ты не еш, брацец, рыбы-бялугі,

Рыба-бялуга – да то цела маё.

Не пей, брацец, з мора вады,

А ў моры вада – да то кроў мая.

Ты не еш брацец, ты малініцы,

А малініца – да то губы мае.

Ты не еш брацец, ты смародзіны,

А смародзіна – да то глазы мае.

Не ’ббівай, брацец, зямчужнай расы,

Зямчужная раса – да то слёзы мае.

Не тапчы брацец, шалковай травы,

Шалкова трава – то каса мая.

(Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя, уступ. арт.

і камент. Л. М. Салавей. Мн., 1977. Кн.1, С.109, №295)




  1. А там кроў плыве ды Дунай-ракой,

А ваўкі грызуць белы костачкі.

Там агні гараць, там катлы кіпяць

І татары стаяць, палон дзелаючы,

Палон дзелаючы, падзяляючы,

Дзяцей з маткамі разлучаючы.

Дасталася сястра брату-“патурчаніну”,

Сястра брату, цешча зяцю-басурманіну.

(Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя напеваў, уступ. арт. Т. А. Дубковай Мн., 1977. Кн.2, С.60-62, №588)




  1. Як пайшоў сын Даніла да шкатулы сваёй,

А ў шкатуле яго грошы ў цэласці ляжаць;

Як пайшоў сын Даніла да шафы сваёй,

А ў шафе яго сукні ў цэласці вісяць;

Як пайшоў сын Даніла да клеці сваёй,

А ў клеці яго мяды пазаплеснівалі;

Як пайшоў сын Даніла да стайні сваёй,

А ў стайні яго коні пазачэсаваны;

Як пайшоў сын Даніла да святліцы сваёй,

А ў святліцы дзве сястрыцы дробны слёзкі ліюць;

Як пайшоў сын Даніла да пякарні сваёй,

А ў пякарні Кацярына без галовачкі ляжыць,

Недалёка Кацярыны дамаверка стаіць;

Як пайшоў сын Даніла да палацу свайго,

А ў палацы стара маці ў крэсле сядзіць,

Сына яго маленькага на руках дзяржыць.

(Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя напеваў, уступ. арт. Т. А. Дубковай Мн., 1977. Кн.2, С.354-355, №863)




  1. Ой на моры, на Дунаі

Панна з туркамі у карты грае,

Да бацюхны лісты піша:

-- Мой бацюхна, мой родненькі,

Выкуп мяне з няволенькі,

З цяжолінькай работачкі!

Бацька дае, не жалуе

Трыццаць валоў і чатыры.

(Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя, уступ. арт.

і камент. Л. М. Салавей. Мн., 1977. Кн.1, С.674, №511)


  1. А ў полі, у полі пад грушачкаю,

Там стаяла ложа з падушачкаю. (2 р.)

Да на той жа ложы каралевіч ляжыць.

Прышла да яго каралеўна яго:

-- Ой устань, каралевіч, устань, не ляжы,

Бо ўжо тваё войска туркі абнялі.

-- Няхай абнімаюць, як самі знаюць,

Баляць мае ногі, па гарах ходзячы,

Забалелі рукі, цягнучы лукі,

Баляць мае вушы, стогны чуючы,

Баляць мае вочы, на кроў гледзячы.

(Балады: У 2 кн. / Уклад., сістэматызацыя напеваў, уступ. арт. Т. А. Дубковай Мн., 1977. Кн.2, С.84, №613)

ПРЫПЕЎКІ


    1. Выбраць правільны(ыя) адказ(ы).




  1. Прыпеўка – гэта жанр у фальклоры адзін з самых

а) маладых

б) старых





  1. Прыпеўка – гэта песенная мініяцюра, песенька

а) аднастрофная

б) шматстрофная




  1. Прыпеўка можа быць

а) двухрадковай

б) пяцірадковай

в) чатырохрадковай

г) васьмірадковай

д) шасцірадковай
4) Прыпеўка з’яўляецца па змесце і форме творам

а) незакончаным

б) закончаным


    1. Дадаць

  1. Першае ўпамінанне пра прыпеўкі адносіцца да __________ гг. ________ ст.

  2. Прыпеўка была адзіным жанрам фальклору, збіранне і вывучэнне якога пачалося ________________ з узнікненнем.

  3. Прыпеўка цесна звязана з ___________________ .

  4. Самае першае ўпамінанне пра беларускія прыпеўкі можна знайсці ў кнізе __________________ “_________________” __________ г.

  5. Упершыню самы значны па колькасці зборнік прыпевак “______________________” сабраў _________________ , але гэты зборнік выйшаў толькі ў 1911 г.

  6. Прыпеўкі змешчаны і ў “Матэрыялах…” ________________, “Беларускім зборніку” __________________ , “Смаленскім этнаграфічным зборніку” ___________________.



    1. Вызначыць адпаведнасць

Зборнікі

Аўтары

А. “Прыпеўкі”

1. В. Астановіч

Б. “Беларускае частушка”

2. П. Станіч

В. “Беларускія прыпеўкі”

3. В. Ластоўскі

Г. “Сучасныя народныя песні і частушкі”

4. П. Ахрыменка



    1. Выкрэсліць няправільны адказ

а) Аўтар уступнага артыкула да тома “Прыпеўкі” (БНТ)

1) І. К. Цішчанка

2) Г. А. Пятроўская
б) Першы спецыяльны зборнік беларускіх прыпевак “Беларускія

частушкі” быў выдадзены



  1. у 1960 г.

  2. у 1970 г.

в) У гэтым зборніку было змешчана

1) 935 тэкстаў

2) 736 тэкстаў


г) Самы поўны збор беларускіх прыпевак апублікаваны ў асобным томе

“Прыпеўкі” (БНТ)



  1. Аўтар уступнага артыкула І. К. Цішчанка, аўтар музычнай часткі Л. М. Фёдараў.

  2. Аўтар уступнага артыкула К. П. Кабашнікаў, аўтар музычнай часткі А. Ціхановіч.



    1. Выбраць правільны адказ

Аўтарам манаграфіі “Паэтычны свет прыпеўкі” (2000 г.) з’яўляецца

  1. М. Старшынаў

  2. А. Кулагіна

  3. Л. Астафьева



    1. Сістэматызаваць прыведзеныя прыпеўкі па наступных групах:

  1. “высмейванне гультаёў” 9) “пра музыкаў”

  2. “высмейванне п’янства” 10) “узаемныя кпіны хлопцаў і дзяўчат”

  3. “прыпеўкі пра каханне” 11) “пра адыходнікаў-сялян”

  4. “замужняе жыццё” 12) “пра рэкрутчыну і салдатчыну”

  5. “пра мужа-п’яніцу” 13) “прыпеўкі савецкага часу”

  6. “сцерпіцца-злюбіцца” 14) “Вялікая Айчынная вайна”

  7. “стары-маладая” 15) “прыпеўкі, якія спяваюць у любы час”

  8. “пра саперніцу (саперніка)” 16) “сучаснае жыццё”

А. Нашы хлопцы хвастуны,

На пяцёх адны штаны.

Як гуляць збіраюцца,

За штаны ругаюцца.

(Прыпеўкі: БНТ, С.45, №102)


Мы чужыя хаты крылі,

А свае някрытыя.

Чужых дзевак мы любілі,

А свае забытыя.

(Прыпеўкі: БНТ, С.46, №112)
Б. Я шла, а мне насустрач

Падружачка з дарагім.

“Добры вечар” я сказала

І дала дарогу ім.

(Прыпеўкі: БНТ, С.82, №380)
В. Я скакала, драпацела,

За старога не хацела,

Бо ў старога барада,

А я дзеўка малада.

(Прыпеўкі: БНТ, С.59, №204)
Ты – стар, я – молада,

Вязі мяне да горада,

У горадзе прадасі,

Піражочкаў паясі.

(Прыпеўкі: БНТ, С.42, №82)
Г. Ты іграеш весяло,

Цябе хваліць ўсё сяло,

Цябе хваліць мая маці:

-- Расхарошы будзе зяць.

(Прыпеўкі: БНТ, С.52, №153)
Д. Каб я знала, каб я знала,

Дзе мне замужам бываць,

Памагла б я той свякроўцы

Хоць капусту паліваць.

(Прыпеўкі: БНТ, С.58, №199)
Ой, вялікае мне гора,

Пайшла замуж маладой я.

Чужой матцы на паругу,

Чужым дзецям за прыслугу.

(Прыпеўкі: БНТ, С.60, №210)
Чужа матка ліхадзейка,

Чужы бацька ліхадзей,

На работу гоняць рана,

А з работы папазней.

(Прыпеўкі: БНТ, С.60, №211)
Е. А я рабіць не хачу

І жаць не сагнуся,

А як пайду танцаваць,

Вось дзе пакажуся.

(Прыпеўкі: БНТ, С.38, №52)

Мая мілка лёгка скача,

Лёгка полечку вядзе,

За кроснамі сядзіць плача,

Ніткі ў бёрда не ўвядзе.

(Прыпеўкі: БНТ, С.38, №55)


Ж. – Ты – Матрона, я – Тамаш,

Пойдзем разам на кірмаш,

А з кірмашу – ў кабачок,

Вып’ем водачкі кручок.

(Прыпеўкі: БНТ, С.42, №81)
За што мяне, мілы, б’еш,

За якія ўчынкі?

Я не многа прапіла –

Чатыры пачынкі.

Я чатыры прапіла

І чатыры маю.

А на тыя астальныя

Яшчэ загуляю.

(Прыпеўкі: БНТ, С.39, №61)
З. А рыбачка-плотачка,

Люблю цябе, котачка,

Што ты лёгка танцуеш,

Чаравічкі не псуеш.

(Прыпеўкі: БНТ, С.56, №181-182)
У маёй у родненькай

Сарафанчык модненькі,

На падоле галуны,

Каб любілі хвастуны.

(Прыпеўкі: БНТ, С.49, №130)

-- Ой, чаму ў цябе, дзяўчынка,

Вусны салодзенькі?

-- Пакрапіла маці мёдам

Для цябе, міленькі!

Дзяўчыначка, мая люба,

Мядовая твая губа.

Адзін разок пацалую –

Тры дні ў роце мядок чую.

Каму Вася проста Вася,

А мне Васечка.

Каму Вася нехарошы,

А мне красачка.

(Прыпеўкі: БНТ, С49-51, №130-132)


І. Мяне маці гадавала,

За п’яніцу аддавала.

П’яніца дужа п’е,

Прыдзе дамоў мяне б’е.

А ты п’яніца-прапой,

Нажыла я з табой:

Піпку курыш, водку п’еш,

Дзевак любіш, мяне б’еш.

(Прыпеўкі: БНТ, С.59, №295, 207)
К. Падаіла я карову

Ў новую даёначку.

Слава Богу, прывыкаю

Я к свайму мілёначку.

Было топкае балота,

Цяпер суханькі лужок.

Быў далёкі, незнаёмы,

Цяпер міленькі дружок.

(Прыпеўкі: БНТ, С.71, №297-298)
Л. Вышывала я платочак,

Беражочкі лапіла.

Пайшоў мілы у салдаты –

Сем гадочкаў плакала.

(Прыпеўкі: БНТ, С.33, №18)
Ах ты, міленькі ты мой,

Мы апошні год з табой:

Цябе ў салдацікі здадуць,

Мяне замуж аддадуць.

(Прыпеўкі: БНТ, С.31, №3)
М. Бацька дома рабатае,

Сын у Піцеры жыве,

Бацька грошы ажыдае,

Сын у апорачках ідзе.

З гаспадаром разлічыўся,

Ні граша не атрымаў.

Я з канторушкі пайшоў,

Кулаком слёзы уцёр.

(Прыпеўкі: БНТ, С.83, №389-390)
Н. Красна вішня і маліна,

А сцяг Леніна красней.

Вырасла мая краіна,

Хораша жывецца ў ей.

(Прыпеўкі: БНТ, С.95, №457)
Нашы бабы, як валы,

Цэлы дзень цягаюць плуг.

Атрымоўваюць калы:

Валачы адна за двух.

(Народ спявае пра сябе. Мн., 1994. С.87)
О. Прэцца гадзіна з Берліна,

Лезе з намі ваяваць.

Мы скаціне, той дубіне,

Будзем ногі адсякаць.

(Прыпеўкі: БНТ, С.129, №729)
Ад мяцеліцы з траншэяў

Пабяжыць фашыст у дом,

Будзе холадна – сагрэем

Партызанскім аганьком.

(Прыпеўкі: БНТ, С.135, №781)
Адзін лапаць, адзін бот

На траіх фашыстаў.

Партызанскі кулямёт

Сцеле катаў лістам.

(Прыпеўкі: БНТ, С.136, №785)
П. І ўчора гарох,

І сягоння гарох.

Прыйдзі, прыйдзі, мой міленькі,

Хаця раз на парог.

І ўчора галушкі,

І сягоння галушкі.

Прыйдзі, прыйдзі, мой міленькі,

Хаця раз на падушкі.

І ўчора кулеш,

І сягоння кулеш.

Прыйдзі, прыйдзі, мой міленькі,

Хаця сэрца пацеш.

І сёння куцця,

І заўтра куцця.

Прыйдзі, прыйдзі, мой міленькі,

Пагаворым хаця.

(Прыпеўкі: БНТ, С.191, №1206-1207)
Цераз сад-вінаград

Пагнала цялятка.

Туды маё сэрца рвецца,

Дзе мілога хатка.

Цераз сад-вінаград

Пагнала індыка.

Туды маё сэрца рвецца,

Дзе граюць музыкі.

(Прыпеўкі: БНТ, С.197, №1233)
Цераз плот-агарод

Расце кусцік мяты.

А хто любіў ды пакінуў,

Каб адсохлі пяты.

(Прыпеўкі: БНТ, С.197, №1231)
Пусці, маці, на вуліцу –

Хаця я прайдуся.

Усіх хлопцаў затуманю

Ды й назад вярнуся.

(Прыпеўкі: БНТ, С.191, №1208)
Чыё гэта бычаня

На полі рыкае?

Ці не таго гультая,

Што жонкі не мае?

(Прыпеўкі: БНТ, С.195, №1223)
Я па кладачцы ішла –

Баціначкі ляпалі.

Мяне замуж аддавалі –

Ухажоры плакалі.

(Прыпеўкі: БНТ, С.233, №1559)
Р. У гародзе парнікі,

Пад акном акацыя,

От, каб так раслі гуркі,

Як расце інфляцыя.


У настаўніка Пятрова

Трэці год няма абновы.

Былы двоечнік-балбес

Змяніў трэці “Мерседзес”.


А мой мілы – бізнесмен,

А я – бізнесменачка.

Цэлы год ён працаваў

На маю сукеначку.

Гусі з выраю ляцелі,

Каля возера паселі.

Тут нукліды, там нітраты –

Уцякай ад роднай хаты.


Сон прысніўся, лёгка стала

Старшыні Міколу.

Малако ў кароў прапала –

Дояць кока-колу!


Ля кудлатае Яніны

Ўюцца хлопцы, як вужы.

Бацька сотую машыну

Прыганяе з-за мяжы.


Не хадзіце, дзеўкі, замуж,

За Міхала з Янкам.

А ідзіце за таго,

Хто кіруе банкам.

(Народ спявае пра сябе. Мн., 1994. №8, 20, 31, 32, 194, 200, 242, 269, 284)



1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка