І. В. Казакова беларускі фальклор


ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ВЫСЛОЎІ



старонка6/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ВЫСЛОЎІ

    1. Дадаць

а) Прыказкай называецца лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае ўстойлівае выслоўе з ____________________ зместам, якое мае ____________ і ____________ сэнс. У прыказцы выказваецца __________________ думка, якая можа асацыятыўна характарызаваць разнастайныя з’явы, дзякуючы шырокім ___________________ .

б) У адрозненне ад прыказкі, прымаўка характарызуецца _________________________ думкі, яна не мае такога _______________ значэння, сэнс прымаўкі можна зразумець толькі ў канкрэтным _________________ .

в) Выслоўе альбо парэмія як у многім сінанімічныя паняцці з шырокім полем значэнняў, куды ўключаюцца і фразеалагізмы, і прыказкі, а таксама: ______________ , ________________ , _______________ , _______________ , _______________ , ______________ і інш.



    1. Выбраць правільны адказ

Аўтар “Сборника белорусских пословиц» (СПб, 1874)

а) І. І. Насовіч

б) К. П. Кабашнікаў

в) Г. А. Пермякоў

г) М. Я. Грынблат



    1. Закрэсліць няправільныя адказы

Аўтарам кнігі “Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце” (Мн., 1998) з’яўляецца

  1. К. П. Кабашнікаў

  2. Т. В. Валодзіна

  3. М. Я. Грынблат



    1. Размеркаваць прыказкі па прапануемых тэматычных падгрупах:

а) “патрыятычныя”

б) “фаталістычныя”

в) ”працоўныя”

г) “антыпрыгонніцкія”

д) “прыказкі, якія адлюстроўваюць надзеі людзей на Бога”

е) “прыказкі пра каханне”

ж) “пра сямейнае жыццё”

з) “пра бацькоў і дзяцей”

і) “прыказкі, прысвечаныя маці”

к) “улучанасці чалавека ў грамаду”

л) “добрыя якасці – дрэнныя якасці”

м) “аб сутнасці і сэнсе чалавечага жыцця”



н) “пра сяброўства”


    1. “Хлеб казаў: кідай стрэльбу і вуду, то я ў цябе буду”.

    2. “Што ўмееш, за плячыма не носіш”.

    3. “Кожнаму свой куток мілы”.

    4. “Бачыць Бог з неба, што каму трэба”.

    5. “У Бога ўсяго многа”.

    6. “Трэба жыць, як набяжыць”.

    7. “Богу маліся, а сам працуй, бо згаладуеш”.

    8. “Што людзям, то і нам”.

    9. “Пугай абуха не перашыбеш”.

    10. “Каня глядзяць па лецях, а чалавека – па яго працы”.

    11. “Толькі й гора пану, што жывот баліць”.

    12. “Усе пад Богам ходзім”.

    13. “Паны як паны, ды падпанкі жыць не даюць”.

    14. “Чужбіна не родная матка: хлеба не дасць”.

    15. “Век пражыць – не кашулю пашыць”.

    16. “Нарабіў ліха – не чакай дабра”.

    17. “Шчасце не конь – у аглоблі не запражэш”.

    18. “Да пяці год пястуй дзіця, як яечка; з сямі – пасі, як авечку – тады выйдзе на чалавечка”.

    19. “Птушка рада вясне, а дзіця – маці”.

    20. “Сава не ўродзіць сокала”.

    21. “Якое карэнне, такое і насенне”.

    22. “Сілаю не быць мілаю”.

    23. “Як гукнеш, так і адзавецца”.

    24. “Шчыраму сэрцу і чужая болька колка”.

    25. “Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць”.

    26. “Сэрцу не падкажаш”.

    27. “Нашто клад, калі ў сям’і лад”.

    28. “Дружна і горы раўняюць”.

    29. “Смерць і жонка ад Бога прызначона”.

    30. “Ненадзейны друг страшней лютага ворага”.

    31. “Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын”.

    32. “Маці то і да пекла трапіць”.

    33. “Моцны статак чарадою, а людзі грамадою”.

    34. “Няпраўдай свет пройдзеш, назад не вернешся”.

    35. “Адзін дасуж, да не дуж”.

    36. “Гаварыла свіння, што даўно б каралём была, але лыч не пускае”.

    37. “Калі робіш укупе – не баліць у пупе”.

    38. “Дзе маці плача, там рэкі цякуць, дзе сястра плача, там ручайкі бягуць, дзе жонка плача, там расы няма”.

    39. “Толькі там Бог, дзе любоў”.


ЗАГАДКІ


    1. Дадаць

  1. Да найбольш ранніх публікацый беларускіх загадак адносяцца загадкі, змешчаныя ў газеце “__________________________________” за _______ г. №9 (56 запісаў).

  2. Пачынаючы з другой паловы _______ ст. загадкі ўсё больш прыцягваюць увагу збіральнікаў беларускага фальклору.

  3. У пачатку 50-х гг. XIX ст. публікуюцца беларускія загадкі, запісаныя __________________ , ______________ і інш.

  4. У 1866 г. выходзіць у свет “_________________________________” пад рэдакцыяй П. А. Гільтэбрандта (Вільня, 1866; Вып.1), дзе змешчаны 93 запісы беларускіх загадак.

  5. Вядомы збіральнік беларускага фальклору І. І. Насовіч у 1869 г. выдае ў Санкт-Пецярбургу свой зборнік _____________________ , у які ўключана каля 80 беларускіх загадак.

  6. Самы багаты збор беларускіх загадак належыць выдатнаму беларускаму этнографу і фалькларысту _____________________ . У сваім “___________________” ён публікуе 451 беларускую загадку, а ў “Материалах по этнографии Гродненской губернии” яшчэ _________ . Усяго __________ надрукавана каля ______ загадак.

  7. У “Матэрыялах …” П. Шэйна змешчана ____________ народных загадак.

  8. У 1898 г. выйшаў першы зборнік беларускіх загадак ________________ “______________________” .

  9. У 1905 г. 207 беларускіх загадак публікуе ________________ на старонках часопіса “Живая старина” (СПб, 1905).

  10. У 4-ым томе фундаментальнай працы _______________ “Люд беларускі на Русі Літоўскай” змешчана каля 600 загадак.


II. Вызначыць адпаведнасць

Аўтары

Зборнікі

А. Рыбнікава М. А.

1) “Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі” (Мн., 1997)

Б. Шырма Р. Р.

2) “Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі” (Мн., 1958)

В. Рапановіч Я.

3) “Загадкі” (М.-Л., 1932)

Г. Гурскі А. І.

4) “Беларускія загадкі, прыказкі і прымаўкі” (Мн., 1961)

Д. Ахрыменка П. П.

5) “Загадкі” (Мн., 1969)



III. Дадаць

Паводле гісторыка-тэматычнай класіфікацыі загадкі падзяляюцца на дзве вялікія групы: _________________ і _______________ .





      1. Вызначыць адпаведнасць

Групы загадак

Тэматычныя падгрупы загадак

А. Традыцыйныя загадкі

1) Армія, абарона Радзімы




2) Пра Радзіму і барацьбу за мір




3) Прырода і чалавек




4) Культура (музыка, рэлігія)




5) Транспарт і сувязь

Б. Загадкі савецкага часу

6) Электрычнасць, радыё, тэлебачанне




7) Новая сельскагаспадарчая тэхніка




8) Гаспадарка і матэрыяльны быт




9) Грамадскі і сямейны быт




10) Загадкі-жарты, загадкі-пытанні, загадкі-задачы




11) Школа, асвета, культура




12) Розныя



      1. Размеркаваць загадкі па наступных тэматычных групах:

        1. Прырода і чалавек

        2. Гаспадарка і матэрыяльны быт

        3. Грамадскі і сямейны быт

        4. Культура (школа, асвета, музыка, спевы, царква, рэлігія, святы)

        5. Загадкі-жарты, загадкі-пытанні, загадкі-задачы

        6. Пра Радзіму, барацьбу за мір, новыя дасягненні навукі і тэхнікі

        7. Армія, абарона Радзімы

        8. Электрычнасць, радыё, тэлебачанне

        9. Транспарт і сувязь

10) Новая сельскагаспадарчая тэхніка
а) “На вадзе родзіцца, у агні вырастае, а як у ваду пападае – зноў прападае”. –

Соль


б) “Паўзе чарапаха – стальная рубаха”. – Танк.

в) “За гарою крамяною суха Ева плача”. – Скрыпка.

г) “Шыбну, ды не палку; заб’ю, ды не галку; скубу, ды не пер’ем; ем, ды не мяса”. – Рыба.

д) “Плыве ў прасторы, ды не ў моры, караблём завецца, а ля зорак уецца”. Касмічны карабель.

е) “Нос кручком, сам худ, а галава з пуд”. – Бязмен.

ж) “Многа трэба, кажа для неба, а ён не аддае, ды сам жарэ”. – Поп.

з) “Што плача без слёз?” – Скрыпка.

і) “Брэша, як сабака, каб была хутчэй драка”. – Фашыст.

к) “Пяць разоў гарэў, адзін раз строіўся”. – Пяць дачок замуж аддаў і аднаго сына жаніў.

л) “Вісіць груша, а нельга скушаць”. – Электрычная лямпачка.

м) “Стаяць кійкі, а на кійках – доўгія шнуркі”. – Тэлеграф.

н) “Конь сталёвы аўса не просіць, арэ і косіць”. – Трактар.

о) “Маленька, залаценька ўсё поле асвеціць”. – Сонца.

п) “Без ног, а бяжыць, без голасу, а крычыць, вочы, як колы, ды не бачаць нікога”. – Аўтамабіль.

р) “Сядзіць пані ў каморы, а яе косы на дворы”. – Морква.

с) “Хто з барадой родзіцца?” – Казёл.

т) “Жалезны конь, у жываце – агонь, есці не просіць, а жне і малоціць”. – Камбайн.

у) “Чаго на свеце багацей няма?” – Зямлі.

ф) “Міхалка меле, а Наталкі таўкуць”. – Язык, зубы.

х) “Як сонца гарыць, хутчэй за вецер ляціць, дарога яе ў паветры вісіць, па сіле сабе роўных не мае”. – Электрычнасць.

ц) “Скрозь сцяну відаць”. – Акно.

ч) “Гаспадар багаты, ды смуцён; гаспадыня бела, ды бедна”. – Восень і зіма.

ш) “Што гэта за птушка, што за аблокі падымаецца і за морам апускаецца?” – Самалёт.

э) “Цераз каня і быка свіння лён цягне”. – Шавец шые боты.

ю) “На страсе сядзіць і люльку курыць”. – Комін.

я) “Калі адзін піша белым па чорнаму, а ўсе астатнія чорным па беламу?” – На ўроку ў школе.



ПРЫКМЕТЫ І ПАВЕР’І


      1. Дадаць

  1. Прыкмета – гэта прадказанне пэўнага выніку, заснаванае на _______________________ з’яў, падзей, дзеянняў і пацверджанае _____________ _______________ _____________ .

  2. Павер’е – гэта ўяўленне, заснаванае на _______________ у існаванне ______________ _____________ паміж ____________ ___________ __________ і лёсам чалавека.

  3. Аўтарам-укладальнікам трохтомнага выдання “Беларускія народныя прыкметы і павер’і” з’яўляецца ___________________ .



      1. Вызначыць адпаведнасць

Працы

Аўтары

1. “Поэтические воззрения славян на природу”

А. Никифоровский Н. Я.

2. “Простонародныя приметы и поверья, суеверные обычаи и обряды, легендарные сказания о лицах и местах”

Б. Афанасьев А. Н.

3. “Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў”

В. Богданович А. Е.

4. “Пережитки древнего мирозерцания у белорусов”

Г. Сержпутовский А.

5. “Домашняя утварь в поверьях и обрядах Полесья // Этнокультурные традиции русского населения в XIX – начале XX вв.”

Д. Топорков А. Л.



      1. Размеркаваць прыкметы і павер’і па прапануемых групах:

  1. Прадказанне надвор’я па порах года.

  2. Прадказанне надвор’я па нябесных свяцілах.

  3. Прадказанне надвор’я па зямных паказчыках (таксама і прыродных з’явах).

  4. Прадказанне надвор’я па стану здароўя чалавека.

  5. Прадказанне надвор’я і ўраджаю па птушках і жывёлах.

  6. Прадказанне надвор’я па расліннаму свету.

  7. Прадказанні будучага ўраджаю па імёнах пэўных святых.

  8. Прадказанні будучага ўраджаю праз розныя дзеянні людзей і неадухаўлёныя прадметы.

  9. Прыкметы і павер’і па розных відах дзейнасці, рамёствах і промыслах.

  10. Прыкметы і павер’і, звязаныя з каляндарнымі абрадамі.

  11. Прыкметы і павер’і, звязаныя з сямейнымі абрадамі.

А) Месяц красен – к дажджу.2

Б) Якая зіма, такое і лета.

В) Калі вясною лось зойдзе на азіміну пасвіцца, там улетку трэба чакаць добрага ўраджаю жыта.

Г) Ясная поўня паказвае на ясную пагоду да самага маладзіка.

Д) Калі косці ломіць і спіна або сярэдзіна баліць, то будзе дождж.

Е) Калі зоркі блішчаць роўна, гожа, то зрана будзе мароз ці ясная пагода. Калі зоркі цьмяныя з самага вечара, то пойдзе дождж улетку ці снег узімку.

Ж) Калі ўзімку мала было снегу, то ўлетку мала будзе дажджоў; калі ж зіма была марозная, то летам будзе засуха.

З) Калі вушы свярбяць, то зімою будзе адліга, а летам -- дождж.

І) Калі не было ўначы расы, то ўдзень будзе дождж; калі з вечара раса нападае, то з раніцы будзе пагода.

К) Калі многа зародзіць арабін, то будзе вельмі мокрая восень і цяжкая зіма.

Л) Калі бусел у адказ на пытанне пра надвор’е маша крыламі, то будзе дождж… Калі бусел выкіне з гнязда птушаня – надыдзе голад.

М) Калі дым з коміна ідзе проста ўгору, то на пагоду, а як кідаецца то туды, то сюды або сцелецца доле – паказвае на дождж.

Н) Сей агуркі, калі Пахом – збярэш мяхом.

О) Шмат жалудоў на дубах – будзе цёплая зіма.

П) Сей лён на Алену – вырасце кашуля па калена.

Р) Сустрэча на пачатку сяўбы жанчыны з пустым вядром абяцала сейбіту шмат прагалаў на полі.

С) Каб дзічына сама бегла на паляўнічага, казалі: трэба тройчы прасунуць стрэльбу цераз акно ў хаце ў той час, калі дым ідзе з коміна.

Т) Калі ў першы дзень вяселля ідзе дождж, то ў маладых будзе многа дзяцей.

У) На сяўбу з сабою бралі сякеру. Каб пасеяны хлеб урадзіўся такі вялікі, што яго давялося б сячы сякераю.

Ф) Рыбакі да выхаду на рыбалку сачылі, каб патрэбныя снасці рабіліся на поўню, і прасілі, каб ніткі прала і пляла з іх сеці цяжарная жанчына.

Х) Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол пад’есць травіцы.

Ц) Цяжарнай жанчыне пры выглядзе пажару нельга было хапацца за адкрытыя часткі цела, каб у дзіцяці не было чырвоных радзімых плям.

Ч) На Масленіцу трэба катацца з горак, ездзіць у доўгую дарогу на конях, каб лён быў доўгі.



ЗАМОВЫ


    1. Дадаць

  1. Укладальнікам грунтоўнага тома “Замовы” БНТ (Мн., 1992) з’яўляецца _____________________ .

  2. Адным з першых беларускіх народазнаўцаў, хто звярнуў увагу на практыку лячэння замовамі ў Беларусі быў ___________________ у нарысе “____________________” ______ г.

  3. Е. Р. Раманаў прысвяціў у 1891 г. _________ ________________ “________________” замовам, апокрыфам і духоўным вершам.

  4. Замовы складаюць значную частку і налічваюць каля сотні тэкстаў у “_____________________________” _______ г. Ул. М. Дабравольскага.

  5. Тэксты замоў былі змешчаны ў “Матэрыялах…” _______________ , у зборніку “Люд беларускі” _________________ , у 3-ім томе працы “Беларусы” ___________________ , у “Матар’ялах да вывучэньня фальклору і мовы Віцебшчыны” _____________________ .

  6. Замовы – гэта кароткі _________________ твор вуснай народнай паэзіі, своеасаблівая __________ _____________ , якая паводле прымхлівых уяўленняў, мае ____________ -- здольна ўздзейнічаць у пажаданым кірунку на знешні свет.

  7. У народзе замовы называюць яшчэ ________________ , ___________ , _____________ .



    1. Вызначыць адпаведнасць

Аўтары

Працы

1. Барташэвіч Г. А.

А. “Магія слова чароўнага” (1995)

2. Крук І. І.

Б. “Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Этнографический очерк.” (1895)

3. Багдановіч А. Я.

В. “Магічнае слова: Вопыт даследавання светапогляднай і мастацкай асновы замоў” (1990)

4. Гілевіч Н. С.

Г. “Указатель сюжетов и сюжетных ситуаций заговорных текстов восточных и южных славян” (1997)

5. Кляўс У. Л.

Д. “Замовы” (2000)



    1. Выбраць правільны адказ

Класіфікацыя замоў:

  1. каханне (замовы прываротныя, прысушкі, любжы, астуды, адсушкі);

  2. шлюб (замовы дзеля прываблівання жаніха, ад шкоды вяселлю, дзеля спынення вясельнага паязду, дзеля раздору паміж наважэнцамі, каб муж любіў жонку і г.д.);

  3. здароўе і хваробы (пры родах, над нованароджаным, ад зубнога болю, хвароб вачэй, ліхарадкі, руды ці крыві – пасечкі, парэзу, крывавай раны, укусу шалёнага сабакі, кукусу гадзюкі, ад злога вока, урокаў і г.д.);

  4. прыватны быт (пры пабуджэнні, адыходзячы спаць, выпраўляючыся ў дарогу, каб не заблудзіцца ў лесе, пры адшукванні скарбаў, каб узяць гадзюку ў рукі і г.д.);

  5. промыслы і заняткі (земляробства, догляд свойскай жывёлы, паляванне, рыбны промысел, пчалярства, гандль і г.д.);

  6. адносіны грамадскія (на паход да ўладаў альбо на зласкавенне суддзяў, ад ліхога чалавека альбо непрыяцеля, зладзеяў і г.д.);

  7. адносіны да прыроды (да марозу, у час навальніцы і грымот, ад засухі, дзеля супакаення віхору і г.д.);

  8. адносіны да надпрыродных істот (да дамавога, дваравых і лясных, ад вогненнага змея, нячыстага духа і г.д.).

Аўтарам прыведзенай класіфікацыі замоў з’яўляецца



  1. Е. Р. Раманаў

  2. Я. Ф. Карскі

  3. А. Шлюбскі



    1. Назваць раздзелы для замоў, у якіх адлюстраваліся намаганні чалавека забяспечыць сябе і сваіх блізкіх і свой набытак ад небяспечных праяў рэальных і ўяўных учынкаў, прыродных і надпрыродных сіл паводле даследчыцы Л. М. Салавей (“Міфалогія. Духоўныя вершы”, Мн., 2003)

1 ________________ 4___________________ 7 ______________

2 ________________ 5 ___________________ 8 ______________

3 ________________ 6 ___________________ 9 ______________





    1. Размеркаваць прапанаваныя замовы па наступных раздзелах:

  1. “Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека”.

  2. “Замовы супраць хвароб”.

  3. “Замовы, звязаныя з сямейным і грамадскім бытам”.

А) Раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем – наце вам круп ўсем. Крупы гэтыя прынімайце – здароўе надзяляйце”3

(С.153, №457)
Б) Прашу я Бога і цябе, зямелька, ад цябе прытча стала. Калі не дзівіла – дак не дзіві, а падзівіла – дак адпусці. За тваю дабрату хлеб-соль кладу. Прымай і здароўе надзяляй.

(С.153, №455)


В) Іду на ’хвоту ў чыстае поле чэраз парогі, крыжовыя дарогі, там звер у варотах.

(С.34, №5)


Г) Стану я, ні благаславіўшы, выйду, ні хрысціўшы. Выйду я за дзверы, за новыя вароты ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць тры бесі. Першы бес Сава, другі бес Шаптун, трэці бес калдун. Пайду я к тым бесям пабліжы, пакланюся паніжы:

-- Вы, трыдзевяць бесі, паслужыця мне, як служылі Іраду-цару. Ідзіце вы па сёлах, па гарадах, па вёсках і збірайце ўсякую нуду і ўсякую сухату такому-та малайцу ў ясныя вочы, у чорныя бровы, у румяны твар, у рацівае сэрца, у сонную печань, у гаручую кроў, у трыдзевяць жыл, у адну жылу станавую і падпятную, у семдзесят адзін сустаў. Штоб ён не мог ні жыць, ні быць, ні днём па сонцы, ні ноччу па месяцы без мяне такія-та красныя дзявіцы. Штоб ён не мог ні з кім наслаждацца, ні ў мяккай пасцелі адсыпацца, ні прэсным малаком нахлябацца, ні ў парнай бані парыцца.

Етым маім славам ключ і замок. Замок замкну, а ключ аднясу пад Латыр-камень. Амінь.

(С.371, №1290)


Д) Ішлі тры Марэі і тры Марэі, усі тры родненькіх сястрыцы, ішлі яны з святым Міколам. Святэй Мікола сваю войструю меч вынімаець і кроў унімаець.

Ішлі тры Марэі і тры Марэі, усі тры родненькіх сястрыцы, ішлі яны сы святым Ягор’ям. Святэй Ягор’я сваю войструю меч вынімаець і кроў унімаець.

Ішлі тры Марэі і тры Марэі, усі тры родненькіх сястрыцы, ішлі яны сы святым Міхайлам. Святэй Міхайла сваю войструю меч вынімаець і кроў унімаець.

(С. 155, №470)

Е) Мікулай-чудатворац і святы Божы! І памілуй нас ад худога, ад ліхога, ад злога. Мікулай святы па межам ходзіць да рож росьціць па цёплым начам, па вутранім зарам, а ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесьць, а на куту ляжаць; яму хлеба ня з’ісць, вады ня спіць, а ў магіле быць, а рабе Праскоўе здаровай быць, Мікалаю святому малебен служыць. Амень.

(С. 37, №16)


Ж) Ты, звіх, ты, удар, прыстрэк, ты, паганы чалавек, на цябе харкаюць, на цябе плююць, цябе грэбуць (з хаты). Ідзі ты ў цёмны лес, там ляжаціме воўк. Ты на ём упадзі, ты на ём прападзі, ты яго косць памні, ты яго мяса грызі, ты яго кроў ссі, ад рабы божай (імя, ці ад худобіны) адчапіся, адкасніся, ад іе буйной галовачкі, ад іе карых вачыц, ад іе насочка, ад іе раточка, ад іе бародкі, ад іе шыйкі, ад іе ручыц, ад іе нажыц, ад іе грудзіц, ад іе кішэчок, ад іе нажачок, ад іе салодкага мяса, ад іе сорак сустаў, ты ета ўсё на месці пастаў.

Як етай левай ножцэ ўперад не ўмукаецца (уперад жа не ходзіць левая нага), так етаму звіху-ўдару не буваць ні ў вяшку, ні ў маладзіку, ні ў трэцяку, ні пад поўнай, ні сходзя, ад тваей маладосці да да старасці.

(С.167, №535)
З) Ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі, ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі, ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала.

(С.378, № 1315)


І) Божай маці пакланюся. Маць Божа, будзь у помачы.

На Сіяньскай гары, на Сіяньскай зямлі там хадзіла Прасвятая Багародзіца Божая маці. Яна сабе мала пачыну. Прыйшоў да яе Ісус Хрыстос:

-- Ох ты, маці, мая маці, ці ж ты спіш, ці ляжыш?

-- Не, мой сынку, я ні сплю, ні ляжу, ва сне цябе віжу, як табе кап’ё надзявалі, навокраст ручкі распіналі, за ногці скобкі заганялі, кроў гарачу пралівалі, шупшынаю галоўку падперазалі.

А ў нядзелю рана сонейка не ўсходзіць, ужо Божая маць Прасвятая Багародзіца свайго сынку за ручаньку водзіць. Павяла яго на ютрань, з ютрані на службу, з службы на сіняе мора. На сінім моры ляжаць камень, на том камені стаіць цэрква, у цэркві прыстол, на прыстолі Сус Хрыстос ляжыць, сем раз малітву творыць. Прыйшоў да яго Пятро і Павел:

-- Ох ты, Сусе, наш Сусе, за каго ты страдаеш? За нас, грэшных, муку прымаеш.

-- Пятро і Павел, бярыце хрэст у рукі, ідзіце па беламу свету, закажыце старому, сляпому, глухому, малому: хто етую малітву будзе ўмець, рана і ўвечар будзе пець, ня будзе яго гром забіваць, ня будзе ў вагне згараць, ня будзе ў вадзе патанаць, ад наглае смерці сахраніцца.

(С.40-41, № 34)


К) Іван – вялікі воін! Не баішся ты ні ліхадзея, ні супастата, памагі рабу Васілю і рабе Матроне, штобы ёны павінчалісь ні на муку, ні на гора, ні ў ліхой час, а ў добры час, на радасьць, на вяселле і штобы не баялісь ены ні калдуноў, ні калдуніц, ні ерэцікоў, ні ерэціц, і сажгі калдуноў, сажгі калдуніц каменнай стралой, вогнем нябесным, штобы ены ні брасалісь, ні кідалісь, на свадзебку ні зіралісь. Ты святы Лука-Дземян! Атлучы іх ад света белага, а раба Васіля, рабу Матрону салучы ў вадно места. Амінь.

(С.381, № 1327)


Л) На моры на Сіяні, на рацэ Ірдані стаяць тры дзявіцы Лукамірыцы; яны стаяць і Богу молюцца, Бога просюць і молюць, і вадзіцу сабіраюць, і чалавеку на помач аддаваюць. І просім мы Хазяіна лесавога і палявога, і дамавога: памажы рабу божаму ад прыткі раннія і палудзенныя, і вячэрнія і палуношныя, і з буйнай галавы, з ясных воч, з румянага ліца, з гаручай крыві, з буйнай касці і ’д жыл і ’д сустаў, ад чорнага печаня, ад белага леганя.

(С.43, № 44)


М) Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты на моры купаўся, а мне ў сне паказаўся. Маладзік Афанасавіч, быў ты на тым свеце?

-- Быў.


-- Бачыў ты мёртвых?

-- Бачыў.

-- А баляць у іх зубы?

-- Не.


-- Штоб не балелі і мне.

Рыба ў моры, заяц ў полі, а мядзведзь у лясу. Як етыя тры едзініцы сойдуцца і будуць піць і гуляць, так няхай тады зубы баляць. А етыя едзініцы не сойдуцца і не будуць ні піць, ні гуляць, хай ніколі і зубы не баляць.

(С.183, № 607)
Н) Памолімся Госпаду Богу, апосталу святому, кіеўскаму памочніку, Пятру і Паўлу за здароўе Сцяпана. Памагі, Гасподзь, сам Гасподзь, памілуй, ваенную службу яму адслужыці, і на сваю родзіну яму вараціцца, і з атцом, і з мацяраю яму павідацца. Спасі, Гасподзь, ад мяча і агня, ад вострае саблі, ад пулі-зладзейкі. Амін.

(С.383, № 1334)


О) Кароўка мая ўвабранка. Уганяю цябе на шыроку вуліцу, на шаўкову травіцу, на святую крыніцу, прынясеш мне малака поўныя бака. З касцей, з мажчэй, з усіх печаней. На тварог густы, а на верх таўсты. Вочкамі асвяціся, рожкамі адкаліся, хвосцікам адмахніся, а ножкамі адбрыкніся, а хто цябе, кароўка, уракне, таму кроў вочы завалакне.

(С.83, № 114)


П) Спаць я лажуся, Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся. Госпадзь Бог у галавах, маць Прачыстая ў нагах, ангелы па баках. Ангелы-храніцелі, сахраніце маю душу з вечара да поўначы, з поўначы да свету, да цэлага веку, богу малюся, Бога прашу: Гасподзь Бог, памажы на помашч, маць Прачыстая на радасць Мані.

Рожа-ражыца, красная дзявіца, прымі мой дух, лёгкі мой дух, лёгенькі, з падзіву, ветру, з прыгавору. Табу тут, рожа, не жыць, не бываць, касці не ламаць, жыл не таміць, сэрца не сушыць, карых глаз не смуціць, галавы не шуміць. Табе, рожа, тут не бываць, на сінім моры бываць. Там, на сінім моры, тры дзявіцы, родныя сястрыцы, вы ж не гуляйце, з мора ваду выганяйце, з (імя) болі выганяйце – з галавы, жыл, рук, ног, з вачэй – на вецер пускайце. К чорнаму мору пушчай рожу чорную, сінюю, красную, зялёную, жоўтую, ветраную, прыгаворную.

Стаіць дуб, на тым дубе сядзіць арол. Арол, арол, арол, прымі мае слава. Твае когці залатыя, твае крылля дарагія, твае глаза залатыя, прымі, прымі рожу зялёную і ваду ключавую. Як гэтай вадзе тут не гуляць, так гэтай рожы ў (імя) не бываць, галавы не знабіць, касці не ламаць, сэрца не сушыць, карых глаз не смуціць, жыл не таміць. Амінь.

(С.215, № 717)


Р) Іду я, раб божы (імя), к рабу божаму (імя) ад Духа Свята і ад Хрыстовай пічаці і ад спасавай рукі, ад прачыстага замка, ад прэстола Гасподня.

Ангел мой храніцель, сахрані маю душу, мой дом, серца мае прымі к себе, у прыяціе, раб божы (імя). Ключ неба, зямля замок. Амін.

(Прачытаць да канца “Багародзіца Дзева, радуйся!”)

З вастоку ідзець Гасподзь наш Іісус Хрыстос, із палудня Міхаіл-архангел, з вячэрняй зары Нікалай міласцівы; гарадзяць каменную аграду вокала раба божага (імя, хто ідзе ў суд), замыкаюць тромя замкамі, тромя ключамі; ключы адносюць у акіян-мора, пад кіт-камінь, у шчуку-рыбу.

Хто можыць акіян-мора выпіць, тэй можыць і міне, раба божага (імя), асудзіць і агаварыць. Ключ неба, зямля замок.

Амін, амін, амін!

(С.385, № 1341)
С) Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці з прастола ўставала, рабе божай (імя парадзіхі) дзіцятка адмаўляла, сустаўчыкі адмукала.

Божа маці да цэркаўкі шла, залатыя ключы нясла, срэбныя замочкі адмыкала, царскія вароты, адчыняйцеся, рабе божай (імя) сустаўчыкі адчыняйце, маладзец-малодзенька, на гэты свет з’явіцеся. Гара, разайдзіся, камень, раскаціся, жалеза, растапіся, шкло, разбіся, вада, разліся, дубок, развейся, маладзенец-маладзенька, на гэты свет з’явіцеся. Як хлопчык, то на коніку, як дзевачка, то на рыбінцы.

(С.331, № 1122)
Т) На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць стоўб. На тым стаўбе стаіць дубовая грабніца, у ёй ляжыць красна дзявіца. Кроў у яе не разгараецца, ножанькі не паднімаюцца, глаза не раскрываюцца, уста не раствараюцца, сэрца не сакрушаецца. Так бы і ў (імя) сэрца не сакрушалася, кроў не разгаралася, сама б не ўбівалася, у таску не ўдавалася. Амінь!

(С.381, № 1325)


У) Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці, прыйдзі к рабе божай (імя), дапамогу прынясі.

Кіеўскія і пячорскія ўсе святыя прападобнікі, прыступіце-дапамажыце рабе божай ляк качаці-ўгавараці. Качаю-ўгавараю ад пальчыкаў да сустаўчыкаў, ад когцікаў да локцікаў бацькаў ляк, мацярын, дзявочы, парабочы, панскі, цыганскі, жыдоўскі, яўрэйскі, каровячы, валовячы, сабачы, парасячы, курыны, качыны і, наканец, птушыны. З хаты дымам “пху” (тры разы) ляці, а з двара ветрам (тры разы).

(С.306, № 1029)
Ф) На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць стар дуб, пад тым дубам стаіць карваць, на той карваці ляжаць пярыны мяккія, пухавыя, на тых пярынах ляжыць вуж із вужаніцай, муж із мужаніцай. Я к ім прыходжу і іх прашу: вуж із вужаніцай і муж із мужаніцай, вылятай, выпаўзай, сабірай сваіх верных подданых вужэй і вужаніц; сабірай падтынных, сабірай вадзяных (і г.д.), падплатных, грэбельных, і падкалодных, і падмостных, і вынімай сваё лютае жала і злы яд з раба божага, з шчыра сэрца, з раціва жывата (з круглага капыта – у каня, і з двайнога капыта – у каровы), каб і сэрца ня сушыла, і жывата ня крушыла, і цела ня знабіла, і касцей ня ламіла. Каторыя слава запомніў – тым амін.

(С.135, № 382)


Х) На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць зялезны сундук, а ў зялезным сундукі ляжаць нажы булатныі.

-- Падзіця вы, нажы булатныі, к такому-та і сякому-та вору, рубіця яго цела, каліця яго серца, штобы ён, вор, вараціў пакражу такога-та, штоба ён ні ўтаіў ні сіня пораха, а выдаў бы ўсё спална.

Будзь ты, вор, прокліт маім сільным загаворам у зямлю прэісподнію, за горы Араратскіі, у смалу кіпучую, у залу гаручую, у ціну балотную, у дом бяздонны, у куўшын банны; будзь прыбіт у прытакі асінавым калом, іссушан сушы травы, замарожан сушы ільду; акрывей, ахрамей, ашалей, адзірвяней, абязручый, агаладзей, аташчай, валяйся ў гразі, з людзьмі ні звыкайся і ні сваей смерцю ўмры!

(С. 383-384, №1337)




1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка