І. В. Казакова беларускі фальклор



старонка7/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

ДУХОЎНЫЯ ВЕРШЫ



    1. Дадаць

а) Духоўныя вершы (беларускі тэрмін -- _______________) – народна-паэтычныя творы _______________ і ________________ характару на ___________________ сюжэт, матывы і вобразы (як правіла, выконваліся ______________ ў пазалітургічных абставінах).

б) Спецыфіка духоўных вершаў як жанру фальклорнай песеннай творчасці заключаецца, па-першае, у дамінуючай ролі славеснага тэксту з ___________________ накіраванасцю, па-другое, у бытаванні на памежжы ______________ і _____________ ____________ __________ (біблейскіх і апакрыфічных).

в) Музычную структуру духоўных вершаў у першую чаргу вызначае інтанацыйнае і рытмічнае багацце _______________ _____________ -- сістэма старадаўніх праваслаўных аднагалосных “царкоўных напеваў”.

г) Шырокай грамадскасці ўжо ў сярэдзіне XIX ст. сталі вядомы беларускія духоўныя вершы на рускай і польскай мовах дзякуючы публікацыям ______________ , _____________ , _____________ . У склад сваёй капітальнай працы “Калеки перехожие” (у 6 выпусках, 1861-1864) ______________ уключыў 24 тэксты беларускіх вершаваных твораў на рэлігійныя тэмы.

д) Беларускія духоўныя вершы былі ўключаны ў “Матэрыялы…” _______________ і “Беларускі зборнік” _____________, а таксама публікаваліся ў матэрыялах, якія былі прадстаўлены “Этнографическим обозрением” _________________ і ______________ .

е) У дакастрычніцкі перыяд першым і адзіным вопытам спецыяльнага даследавання духоўных вершаў як самабытнай з’явы культуры беларускага народа стала невялікая па аб’ёму глава з апублікаванага ў 1916 г. трэцяга тома “____________” ____________ .





    1. Вызначыць адпаведнасць

Працы

Аўтары

1) “Стихи духовные (русская народная вера по духовным стихам)” (1935)

А. Ляцкий А. Е.

2) “Стихи духовные” (1912)

Б. Федотов Г. П.

3)”Кантовая культура в Белоруссии” (1975)

В. Костюковец Л. Ф.



    1. Назваць 7 унутрыжанравых разнавіднасцей, па якіх размяркоўваюцца духоўныя вершы (паводле даследчыка А. У. Марозава (“Міфалогія. Духоўныя вершы”, Мн., 2003)

1) ________________ 5) _________________

2) ________________ 6) _________________

3) ________________ 7) _________________

4) ________________





    1. Размеркаваць прыведзеныя тэксты (і ўрыўкі) духоўных вершаў па наступных унутрыжанравых разнавіднасцях

  1. Вершы пра “Галубіную кнігу”;

  2. Вершы на старазапаветныя і евангельскія тэмы;

  3. Вершы пра святых і велікамучанікаў;

  4. Вершы пра падзвіжнікаў і праведнікаў;

  5. Вершы пра Пятніцу;

  6. Вершы пра Жабрацкую брацію;

  7. Вершы старавераў і сектантаў-містыкаў.

а) Як на сей на горе на Сіяньскай,4

Тамко чудо прочудзилося,

Проявушка проявилася:

Выпадала книга голубиная,

Голубиная, лебядзиная,

Лебядзиная, сорочиная.

(С.287)
б) А смола кипить, як ба гром грымить,

Повярху Ягорья смолы плавая,

Ён пяе стихи хуруимськія,

А гласы гласить усё по ангальску, --

Ничого Ягорью не ўредилося,

Ничого Ягорью не прималося…

(С.303)
в) Штоб по середах пылу ня пылили,

А по пятницах золы не золили.

У воскресный дзень поранше ўставали,

Белое лица умывали,

У храм у Господні уступали,

Ярыя свечи зажигали,

Низкія уклоны уклоняли,

Верно Богу молилиси…

(С.407)
г) Як пошов жа Адамя

К гробу сы свечами:

«Ой гробя мой, гробя,

Спрадвешный мой домя!

Ой идзець моё цело

Зямлю спопеляци,

Будзець моя й душа

За грех отвещаци!»

(С.380)
д) Ў нас цари сы царицым зацадилися

От цастной гыловы от Едамывой.

Ў нас пошло князьё сы боярами

Ўсё й от тых от мощей от Едамывых.

Ў нас пошло крестіянство правуславное,

От того колена от Едамыва!..

(С.292)
е) По Божиму пувяленію,

По младого вотрыка по ўмоленію,

Млад Хвёдар Церин

Ўсё двенатцыци лет,

Як выпусьцив кыляную стрялу, вогненныю,

Як удариць ён об сыру мацерь зямлю:

Што под ими зямля здрыганулыся,

А над ими небо сколыхнулыся:

Отбив ён яму ўси 12 голов,

Ўси 12 голов, уси 12 хибоцей.

(С.319-320)


ж) Шли жидове громадове,

Взяли Христа новородове,

Яны били и плевали

И на крыж распинали,

Копьем сердце доставали,

Горючу кровь разливали.

Яго маць з Ерусалима

Под крыжом стояла,

Слезьми Христа обмывала…

(Шейн П. Белорусские песни… С.391)


з) Як Исус Христос на небеса узносився

С частнейшими хуруимами,

С славнейшими сарахвимами,

Со ўсими со збранными со святыми.

Як спроведали ж то нищая брація,

Як спроведали ж то ўси калеки, --

Ўси расплачутца, ўси растужатца,

Ўси растужатца, разрыдаютца.

(С.383)
і) Як пошла правда ай ны небеса,

К самому Христу царю нябёсному,

Оставалась кривда а ў нас на зямли.

Як пошла кривда по ўсяму міру,

По усяму міру правуславныму,

По тому народу крестіянскому,

Як и пала кривда ў ретиво сертца,

Зато ныни ў міре правды нетути,

А великое прегрешение, и тяжолое беззаконіе.

(С.295)
к) И вот гора многогрешным душам будя,

И вот гора беззаконным душам будя

На що ми на сей свет народилися,

Чаму ми маленькія ня паўмярли?

Ня бачили б ми суду страшнаго,

Ня тярпели б ми муки вешныя,

Ня горели б у вогне няўзгасимому,

Ня кипели б у смоле злой, няўтолимой!..

(С.397)


НАРОДНАЯ ПРОЗА



    1. Вызначыць адпаведнасць

Працы

Аўтары

А. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”

1) Карскі Я. Ф.

Б. “Беларусы”

2) Баршчэўскі Ян

В. “Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края”

3) Афанасьеў А. М.

Г. “Быт западно-русского селянина”

4) Крачкоўскі Ю. Ф.

Д. “Народные русские сказки”

5) Дзмітрыеў М.

Е. “Беларускі зборнік”

6) Шэйн П. В.

Ж. “Беларускія народныя песні”

7) Раманаў Е. Р.

З. “Люд беларускі”

8) Дабравольскі У. М.

І. “Смоленский этнографический сборник”

9) Федароўскі М.

К. “Русские народные сказки: история собрания и изучения”

10) Саўчанка С. В.

Л. “Беларускі казачны эпас”

11) Сержпутоўскі А. К.

М. “Сказки и рассказы белорусов-полешуков”

12) Бядуля З.

Н. “Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках”

13) Анічэнка В.

О. “Жарты, анекдоты, гумарэскі”

14) Кабашнікаў К. П.

П. “Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі”

15) Фядосік А. С.

Р. “Сюжэты і матывы беларускі народных казак”

16) Барах Л. Р.

С. “Легенды і паданні”

17) Ахрыменка П. П.

Т. “Восточнославянские сказки о животных”

18) Барабанава Л. П.

У. “Паказальнік сюжэтаў беларускіх народных казак. Казкі ў сучасных запісах”

19) Крук І. І.

Ф. “Беларускія песні і казкі”

20) Грынблат М. Я.



    1. Дадаць

  1. Паводле У. Я. Пропа казка падзяляецца на жанры: _____________ , ____________ , _____________ , ___________ .

  2. Класіфікацыя казак паводле даследчыка К. П. Кабашнікава (“Народная проза”, Мн., 2002) наступная: ________________ , _____________ , _______________ , ______________ , ___________ .

  3. Казкі аб жывёлах – гэта творы, у якіх асноўнымі аб’ектамі або суб’ектамі дзеяння выступаюць _____________ , _____________ , _____________ .

  4. Важнейшая якасць любой казкі – гэта _________________ .

  5. Характэрнай асаблівасцю вобразаў казак аб жывёлах трэба лічыць замацаванне за імі ў вуснай народнай традыцыі _______________ _____________ , якія пераходзяць з казкі ў казку, з сюжэта ў сюжэт. Амаль ва ўсіх казках ліса малюецца ________________ , воўк ____________ , заяц _____________ , кот _____________ .

  6. Казкі аб жывёлах маюць непасрэдныя адносіны да дзвюх сістэм. З аднаго боку, яны – вельмі істотная частка той сістэмы, якая вызначаецца як _________________ ______________ . З другога боку, казкі аб жывёлах – арганічная частка ________________ ________________ .

  7. Казкі аб жывёлах разлічаны перш за ўсё на _________________ аўдыторыю. Яны вучаць _____________ , _____________ , ____________ ____________ ____________ і ____________ .

  8. Міжнародны паказальнік казачных сюжэтаў адносіць чарадзейныя казкі да “___________________ _______________” .

  9. Фарміраванне чарадзейных казак вучоныя звязваюць з ____________ і _____________ грамадствам, моцнай залежнасцю людзей ад ____________ ____________ , ________________ свядомасцю. У фарміраванні чарадзейных казак важная роля належыць звычаям і абрадам, асабліва абраду _______________ .

  10. Асноўныя героі чарадзейных казак – людзі __________ _________ , ______________ і ___________: ___________ , _________ , __________ , ______________ . Калі ж у цэнтры апавядання знаходзіцца просты чалавек, то ў яго ёсць розныя _____________ _______________ , у ролі якіх выступаюць і людзі, і жывёлы, і прадметы, таксама асілкі, незвычайныя паляўнічыя, утаймавальнікі розных стыхій: Дубін-багатыр, або ____________ ; Гарын-багатыр, або ____________ , __________ , ___________ і г.д.

  11. Героі чарадзейных казак падзяляюцца на ________________ і _______________ .

  12. У. Я. Проп вылучыў 31 функцыю дзеючых асоб. Назавем 5 асноўных: 1) _____________ , 2) _____________ , 3) _____________ , 4) _____________ , 5) _______________ .

  13. Падзел чарадзейных казак на сюжэтна-тэматычныя групы наступны: 1) аб’ядноўвае казкі ______________________ зместу; 2) казкі, пабудаваныя галоўным чынам на ___________ ____________ ; 3) якія адлюстроўваюць народныя ўяўленні аб ____________ , __________ , _________ , _____________ , __________ і г.д.

  14. У асобную жанравую разнавіднасць вылучае казкі-легенды (легендарныя казкі) даследчык У. І. Чычараў (“Русское народное творчество” М., 1959) і адносіць да іх казачныя апавяданні з рэлігійным сюжэтам: казкі пра ______________ , ____________ , _____________ , ____________ .

  15. Міжнародны паказальнік казачных сюжэтаў падзяляе іх на некалькі сюжэтна-тэматычных груп: “_____________” , “___________” , “_______________” , “______________” .

  16. Сацыяльна-бытавая (бытавая) казка – жанравая разнавіднасць казкі ____________ па паходжанні, чым казкі пра жывёл і чарадзейныя, генетычна звязаныя з імі, хоць і адрозніваецца ад іх сваім _____________ і характарам _______________ . Тэматыка сацыяльна-бытавой казкі значна ___________ _______ і _________, чым казак пра жывёл і чарадзейных. Сацыяльна-бытавыя казкі ўзніклі ў эпоху абвостраных _______________ ___________ . Сюжэт многіх гэтых казак адлюстроўвае вядомую беларускую прыказку “___________________________________________” .

  17. Самыя распаўсюджаныя і папулярныя героі сацыяльна-бытавых казак: _________ _________ , ____________ ___________ , ___________ __________ , ________ , _____________ , ____________ (___________) .

  18. Навелістычныя казкі – гэта творы, якія захоўваюць усе прыметы ______________ , але маюць і некаторыя якасці ________________ .

  19. У беларускім фальклоры дастаткова поўна прадстаўлены ўсе асноўныя сюжэтна-тэматычныя групы навелістычных казак: казкі пра _____________ (_____________), _____________ і __________, ____________ , ___________ і інш.

  20. Сярод герояў навелістычных казак з’яўляюцца прадстаўнікі новага саслоўя _____________ , заняткі і быт якога істотна адрозніваюцца ад традыцыйных казачных персанажаў.



    1. Вызначыць, да якога жанру адносіцца прыведзеная казка

    1. Казкі пра жывёл;

    2. Чарадзейныя казкі;

    3. Сацыяльна-бытавыя казкі.

Кірыла Кажамяка


Колісь быў у Кіеве князь, а быў каля Кіева змей, і кажнага году князь пасылаў яму дань. Давалі або маладога хлопца або дзяўчыну. А то прыйшла чарга і да дачкі самаго князя. Нечага рабіць: калі давалі гаражане, трэба і яму даваць.

Паслаў сваю дачку змею. А дачка была такая харошая, што і сказаць няможна. То змей яе і палюбіў. От яна да яго прыліслілась да і пытаецца раз у яго:

-- Ці е, -- кажа, -- на свеце такі чалавек, каб цябе падужаў?

-- Е, -- кажа, -- такі ў Кіеве над Дняпром: як затопіць хату, то і дым аж над нябёсамі сцелецца, а як выйдзе на Днепр мачыць шкуры, то не адну нясе, а дванаццаць разам, і як набракнуць яны вадою ў Дняпры, то возьме і ўчапіцца за іх: ці выцягне? А ён-такі ж і не чуе, возьме і мяне з імі трохі на бераг і выцягне. Таго чалавека толькі мне і страшна.

Княжна ўзяла сабе гэта на душу і думае, як ёй карту да дому падаць і на волю да айца дастацца? А пры ёй не было ні душы, толькі адзін галубок. Яна выгадавала яго за шчаслівы і напісала да пана айца: “Гэтак і так, -- кажа, -- у вас, -- кажа, -- паночку, е ў Кіеве чалавек, на імя Кірыла, а на прозвішча Кажамяка. Прасеце вы яго чараз старых людзей, ці не захоча ён із змеем пабіцца? Ці не зволіць мяне, бедну, з няволі выручаць? Прасеце яго, паночку, і словамі і падарункамі, каб не абідзеўся ён за якое незвычайнае слова. Я за яго і за вас буду да веку богу маліцца”.

Напісала так, прывязала пад крыло голуба да і выпусціла ў вакно. Галубок звіўся пад неба да і паляцеў да дому, на падвор’е князя. А дзеці самі ўгледзелі галубка.

-- Бацько, бацько! – кажуць. – ці бачыш, галубок ад сястры прыляцеў?

Князь перш зарадаваўся, а дале падумаў, падумаў да і сумеўся: “Пракляты ўжо згубіў, відна, маю дачку!” А далей прыклікаў да сябе галубка, глядзь – ажно пад крылом картачка. Ён за картачку, чытае, што дачка піша. Той раз прызваў да сябе ўсю старшыну, сяк-так парадзіліся да і паслаў да Кірылы Кажамякі самых старых людзей. Прыходзяць яны да яго хаты, адчынілі памалу дзверы да і спалохалісь. Дзівяцца, аж сядзіць сам Кажамяка і мне рукамі дванаццаць шкур. От адзін з тых пасланцоў кахі! – Кажамяка спалохаўся і дванаццаць шкур разарваў. Яны пакланіліся і гавораць:

-- Князь з просьбаю к табе паслаў нас.

А ён і не слухае, што чараз іх дванаццаць шкур парваў. Прасілі, прасілі да і пайшлі, панурыўшы галовы. Тады князь паслаў малых дзяцей. Тыя як сталі плакаць, то і сам Кажамяка не выцерпеў, заплакаў і кажа:

-- Ну, ужо ля вас я зраблю.

Пайшоў да князя, узяў дванаццаць бочак смалы і дванаццаць воз канапель, абматаўся каноплямі і абсмаліўся смалою; узяў булаву пудоў з дзесяць і пайшоў біцца з змеем. Білісь, білісь Кажамяка з змеем, і такі Кажамяка забіў змея, вызваліў княжну і аддаў князю. Князь ужо не знаў, як яму і дзякаваць, чым яго і надарыць. Так ужо з таго-то часу і пачало звацца то ўрочышча, дзе ён жыў, Кажамякамі.





    1. Выбраць правільны адказ

а) Анекдот – кароткае камічнае апавяданне пра смешны выпадак з жыцця вядомай гістарычнай асобы.

б) Анекдот – невялікае вуснае апавяданне сатырыка-гумарыстычнага характару з нечаканай камічнай канцоўкай.





    1. Дадаць

  1. Паўстагоддзя збіраў вуснапаэтычныя творы філосаф-эстэтык _________________ , які на аснове сабранага ім матэрыялу апублікаваў чатыры кнігі.

  2. Сярод публікацый анекдотаў на беларускай і рускай мовах вылучаецца зборнік _________________ “Аўцюкоўцы”, выдадзены ў 1995 г. Дзякуючы яго намаганням вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі прэтэндуюць на такое ж месца, якое займае ______________ ў Балгарыі.

  3. Першым зборнікам сатырыка-гумарыстычных твораў малых форм была невялікая кніжачка “Беларускія жарты”, апублікаваная ў 1915 г. __________________ . Выйшлі ў свет зборнікі анекдотаў і жартаў “Народныя ўсмешкі” (1961), “Беларускія народныя жарты” (1970), складзеныя ________________ ; _________________ том 3 серыі БНТ, 1984, 44 анекдоты апублікаваў Н. С. Гілевіч у зборніку __________________ (1983).

  4. Даследаванню анекдотаў прысвечаны артыкулы _____________ , _________ , ________________ і _____________ .



    1. Вызначыць сістэматызацыю анекдотаў паводле М. П. Андрэева

(“Социально-классовые мотивы в анекдоте”)

М. П. Андрэеў дзяліў анекдоты на фабульныя і бясфабульныя і сістэматызаваў іх па пяці групах: 1) ______________ (_____________); 2) ___________ (__________); 3) _____________ (_________); 4) _____________ (__________); 5) ___________ (___________).





    1. Дадаць

  1. Да легенд звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыі вусные апавядальные творы, у аснове якіх ляжыць _____________ ці _______________ вобраз або з’ява, якія ўтрымліваюцца як меўшыя месца ў жыцці. Легенды -- ______________ творы, часам у іх адчуваецца _______________ вобраза, але дамінантнай з’яўляецца не эстэтычная функцыя, як у казках, а ________________ .

  2. Да паданняў адносяць вусныя апавяданні пра ______________ асоб і ______________ падзеі, пра _____________ , ____________ . Пазнавальная функцыя ў паданнях адыгрывае яшчэ _______________ ролю, чым у легендах, эстэтычнае ж, наадварот, выступае __________ ____________ . Калі легенда заўсёды ________________, паданню гэта якасць амаль не ўласціва.



    1. Вызначыць класіфікацыю легенд паводле К. П. Кабашнікава (“Легенды

і паданні // Беларуская вуснапаэтычная творчасць)

Легенды падзяляюцца па тэматыцы на: _____________ , ____________ , _______________, ___________ , ___________ , ______________ .





    1. Даць адказ на пытанне

На якія групы можна ўмоўна падзяліць беларускія паданні?

  1. ________________ ; 2) ________________ ; 3) ________________ .



    1. Вызначыць, да якой групы адносіцца прыведзеная легенда:

  1. Легенды пра ўзнікненне і паходжанне Зямлі, гор, балот;

  2. Легенды пра ўзнікненне і паходжанне жывёльнага і расліннага свету, чалавека;

  3. Легенды, у якіх апавядаецца пра Бога і святых.

Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. І парашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў, патапіць у якойсьці бяздонніцы. Сабраў ён іх у вялізны скураны мяшок, завязаў, узваліў на плечы аднаму неразумнаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае прадонне. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ўсе гады, якія былі ў мяшку, заварушыліся, засіпелі, засвісталі. І ўзяла чалавека цікаўнасць, што ён такое прэ.

Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад жаху. Гады ж тым часам вылезлі і распаўзліся ізноў па зямлі.

Разгневаны чараўнік не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок, ператварыў яго ў бусла і загадаў збіраць гадаў-уцекачоў усё яго жыццё аж да самай смерці.

І ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з накінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтае пары ніяк сабраць не можа. З прычыны сваёй крэўнасці да чалавека гэты пярэварацень не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.



    1. Даць адказ на пытанне

Да якой групы паданняў, гістарычных ці тапанімічных, адносіцца прыведзенае паданне?
Свеціць сярэбраны месяц з чыстага неба і святлом сваім залівае лясы і горы, рэчкі і ўзгоркі. Песціцца і млее ўся зямля, і мацней пануе на ёй палкая, гарачая любоў. Гучней стукае сэрца ў чалавека, гарачэйшая робіцца кроў, рукі цягнуцца для пяшчотных абдымкаў, вусны шукаюць пацалунка.

Сядзіць пад запаветным дубам добры малойца Машэка, глядзіць у сярэбраную даль і думае думу пра сваю любоў, пра мілую Прадславу. Запёрта яна, бедная, цяпер у душным палацы за сямю замкамі, і не выйсці ёй адтуль. Баліць у яе сэрцайка, ірвецца да дружка сардэчнага, і не ведае яна, што сядзіць ён недалёка ад яе палаца і думачку думае сваю:

“Ах, люба, люба мая, Прадслава, сонейка краснае, каб ты была тут побач, каб прыйшла ды суцешыла мяне, сіраціначку”.

Раптам, нібы светлая хмарачка на небе, выплыла з бліскучай імглы белая здань жанчыны. Ускочыў Машэка: пазнаў сваю Прадславу, і вокліч захаплення гатовы быў ужо зляцець з яго вуснаў. Але ў гэтае імгненне з той самай імглы паказалася іншая постаць, чорная, з бліскучым шышаком на галаве. Пацямнела ў вачах у Машэкі. Нібы ў сне ўбачыў ён, як кінулася Прадслава ў абдымкі да чорнага рыцара і як вусны іх зліліся ў пацалунку. Падскочыў ён да здарадніцы і толькі тады схамянуўся, калі кроў суперніка пралілася на зямлю. Бледная, дрыжучы, стаяла перад ім Прадслава, і такой бездапаможнаю здалася яна Машэку, што ён не пажадаў нават забіць яе і, адвярнуўшыся, пайшоў у белы свет.

Ішоў ён доўга, і чым далей ішоў, тым усё зласнейшы рабіўся супраць усяго роду чалавечага, усё мацней разгаралася ў ім прага да помсты.

І гатовы ён ужо быў затапіць увесь свет крывёю людской. Так дабрыў да правага берага Дняпра, да Гваздоўкі, страшнага логава разбойніка Гвазда. Укленчыў перад ім і сказаў:

-- Вазьмі мяне, Гвозд, да сябе, не пасрамлю цябе і твайго рамяства. Прывяла мяне сюды злоба лютая і помста страшэнная, і даю я табе зарок вялікі – не шкадаваць ніводнай душы жывой, а калі пашкадую каго, дык няхай я ад таго і загіну.

-- Добра, -- сказаў Гвозд, -- ідзі за роў і працуй.

Пайшоў Машэка на другі бераг рова, заснаваў там сваё логавішча, назваў яго Машэкаўкаю і стаў наводзіць жах на ўвесь край. Мучыў і забіваў ён няшчасных падарожнікаў, рагатаў з іх просьбаў, здзекаваўся з іх слёз, не шкадаваў нікога: ні старых, ні дзяцей, ні мужчын, ні жанчын. Памёр даўно ўжо Гвозд, а Машэка за абодвух працягваў паліць і рабаваць, забіваць і мучыць. Але не мог крывёю затапіць сваіх пакут: любы вобраз часта паўставаў перад ім у начной цішы, і плакаў тады люты Машэка, бы малое дзіця, і праклінаў свой злы лёс.

Раз была такая месячная ноч, як тады, калі апошні раз ён бачыў сваю мілую. Сядзеў Машэка на камені, журботна звесіўшы галаву на грудзі, лёгкі ветрык гуляў над пасівелымі яго валасамі, і слёзы адна за другой буйнымі дыяментамі падалі на зямлю і зліваліся з расою.

Раптам пачуліся конскія тупат, галасы і шум, і праз хвіліну яго зграя прывяла двух новых палоннікаў.

-- Як іх пакараць? – пытаюць у яго малойцы.

Але Машэка маўчаў і няўцямнымі вачыма глядзеў на жанчыну, што стаяла перад ім. Гэта была яна, Прадслава. Нарэшце, нібы апрытомнеўшы, правёў леваю рукою па лбе, правай махнуў на спадарожніка Прадславы і, абняўшы сваю любу, павёў яе ў будан. Тут укленчыў перад ёй і пачаў цалаваць яе рукі, і плакаць, і смяяцца, і папракаць.

-- Не палюбоўніка майго забіў ты, -- сказала яна, -- а забіў брата майго, які быў пасварыўшыся з бацькам і патаемна са мною бачыўся. Але я даравала табе, мой любы. Доўга я чакала цябе. Кінь свой страшэнны занятак, і уцякайма. Уцякайма туды, дзе ніхто нас не ведае.

-- Бяжым, бяжым, мая люба. Бяжым заўтра, а сёння дай адпачыць з табою разам ад столькіх жахаў і пакут.

-- Добра, -- сказала Прадслава.

Але не доўга адпачываў Машэка. Толькі салодкі сон заплюшчыў яго павекі, як каварная люба ўткнула яму з усмешкаю ў горла востры нож.

-- Памры, сабака, -- прамовіла яна. – Хоць і загіну ад тваёй подлай чэлядзі, але я ведаю, што адпомсціла табе за сябе і за ўсіх.

Прадслава не памылілася: закапалі яе жывую разам з забітым ёю Машэкам, а насыпаны над імі курган быў названы Магілаю Льва. Адсюль і горад, які ўзнік потым на гэтым месцы, пачаў называцца Магілёвам.



    1. Дадаць

  1. Сказы і апавяданні, як жанры вусна-паэтычнай творчасці ўзніклі значна _______________ , чым казка, легенда, паданне. У сказах апавядаецца пра падзеі або выпадкі з грамадскага ці асабістага жыцця з сучаснага або не вельмі далёкага мінулага, сведкам або ўдзельнікам якіх нярэдка бывае сам ____________ .

  2. У адрозненні ад казкі сказ грунтуецца на _______________ , рэальнай або ўяўнай, і звычайна пазбаўлены ________________ ____________ .

  3. У многіх выпадках сказ уяўляе сабой або нагадвае ________________ творчасць

  4. У дарэвалюцыйны час найбольш цікавыя сказы змясцілі ў сваіх зборніках __________________ і __________________ .

  5. Сказы маюць рысы іншых фальклорных жанраў: _____________ , _______________ , ________________ .



    1. Вызначыць жанр і характар прыведзенага твора

Баба ішла ў горад па мала знаёмай дарозе; яна вымушана была звяртацца да сустрэчных з няспыннымі распытваннямі аб сваім далейшым шляху. Сярод звычайных прахожых баба сустрэла войта і пытае:

-- Скажы, мужычок, як ідзе дарога ў горад?

-- Хіба я табе мужык! – крыкнуў войт.

-- Ну, хто цябе там ведае: ці мужык ты, ці дзесяцкі, соцкі, або можа дазорац, або лаўнік, -- усё роўна – пакажы дарогу…

-- Я не мужык і не соцкі, а я войт! – крыкнуў на неразумную бабу яе важны спадарожнік.

Пачуўшы, што перад ёю стаіць войт, баба ўпала на калені і прагаварыла:

-- А святы ж войчанька! Пакажы мне дарожаньку.

Войт палагоднеў паводзінамі бабы і паказаў ёй дарогу.

(П. Шэйн Матэрыялы… Т. 2 С.470-471)




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал