Ілья
Вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Ілья, на аўтастрадзе Сосенка – Краснае. Цэнтр сельсавета. За 37 км. на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 75 км. ад Мінска, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Уша.
1803 жыхары, 602 двары. Вядома з 1473 года як двор беларускамоўнага намесніка Б.А.Саковіча. У 16 – 18 ст. належала Збаражскім, Глябовічам, Друцкім-Скалінскім, Савіцкім, М.Клеафасу Агінскаму і інш. З 1564 года – мястэчка. З 1793 года ў Расійскай Імперыі. У 19 ст. у Вілейскім павеце Віленскай губерніі. У 1886 годзе – 318 жыхароў, 40 двароў, 2 царквы, школа, 2 кірмашы на год. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР, з 1940 года – цэнтр Ільянскага раёна Вілейскай вобласці – вёска.
У Вялікую Айчынную вайну з 03.07.1941 года акупіравана нямецкімі фашыстамі, якія загубілі ў Ільі і раёне 1495 чалавек. У 1942 годзе ў выніку 2 масавых распраў над мірным насельніцтвам загінула 750 чалавек. У пачатку ліпеня 1944 года вёска спалена карнікамі. У 1957 годзе ў Вілейскім раёне. У 1971 годзе 2179 жыхароў, 530 двароў.
Лясніцтва, хлебазавод, дрэваапрацоўчы цэх, Ільянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, ВВК, сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, 2 бібліятэкі, бальніца, аптэка, Дом быту, аддзяленне сувязі. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму.
Помнікі архітэктуры: - гасцініца (канец 19 ст.), касцёл “Сэрца Ісуса” (1908г.). Помнік археалогіі – рэшткі шкляной мануфактуры ( канец 18 ст.)
Беларуская энцыклапедыя. Том 7. 1988 год. Ст 204.
Цікавую планіровачную будову ў ходзе гістарычнага развіцця набыло мястэчка Ілья. Забудова фарміравалася двума скрыжаваннямі. Паўднёвае ўтворана дарогамі з Раёўкі, Вілейкі і Лагойска, паўночнае — шляхамі з Даўгінава, Уладык, Сосенкі-Княгініна. Частка забудовы мястэчка заціснута паміж дарогай з Раёўкі на Даўгінава і рэчкай Іліяй. Па сутнасці, усё мястэчка размешчана ў паплаўной нізіне, над якой узвышаецца л'ясістая надпоймавая тэраса. «На сырым корані» — так некалі казалі пра паселішчы, якія зніклі ў балоцістых нізінах. Трасы дарог і параметры ландшафту абумовілі квартальную планіроўку. Тры асноўныя паралельныя вуліцы цягнуцца ўздоўж берага. Іх перасякаюць кароткія завулкі. Прыкладна пасярэдзіне дарожных скрыжаванняў — будынак царквы. Насупраць, у бок берага, — месца, на якім была гандлёвая плошча.
Кніга Памяць. Вілейскі раён. МІНСК БЕЛТА, 2003
Илья – река, приток Вилии, также село Вилейского района Минской области. Внешне сопоставимо с именем Илья, однако патрономическое происхождение полностью исключено.
1. Наиболее вероятно словесное происхождение от термина ил (ильная река).
2. Не исключена возможность связи названия с литовским «Iliya» - промочить (о дожде). Но наличие подобных названий за пределами старых балтийских территорий и приуроченность их в БССР к одному из старейших славянских очагов даёт основание для сомнений в балтийском происхождении.
В.А.Жучкевич «Топонимика Белоруссии»Изд. «Наука и техника» Минск 1968 г. .
Рака Ілья працякае ў Лагойскім і Вілейскім раёнах у басейне р. Вілія. Даўжыня 62 км. Плошча водазабору 1200 кв.км. Утвараецца ад зліцця рэк Каменка і Бачылаўка, цячэ па паўночна-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, ніжэй па паўднёва-усходняй ускраіне Нарачана-Вілейскай нізіны. Асноўныя прытокі: Сліжанка, Мышкаўка, Выпрата, Жучок, Рыбчанка (злева), Дроздка (справа). Даліна ў ракі невыразная шырынёй 2-3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шырынёй 300-500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня ракі пры ўпадзенні цяпер ужо у Вілейскае вадасховішча - да 20м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 куб.м/с. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Каля вёскі Ілья праз раку пабудавана 3 масты, 2 з іх пешаходныя і адзін на аўтатрасе Маладзечна- Лагойск.
“Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.
Айконімы Ільяншчыны
-
Абадоўцы. Абадовец – дахрысц. Імя; абод (ст. руск) – мягнія.
-
Альхоўка. Вольха (алешына, альшына) – назва дрэва.
-
Асцюковічы. Асцюк – дахрысц. імя.
-
Барсукі. Барсук – дахрысц. імя; назва жывёлы.
-
Баяры. Баяр – дахрысц. імя, ст. руск. Бой – бітва, бойка.
-
Будзішча. Месца, дзе раней была буда. 1-3 будаванне, будынак, быллё, хата.
-
Бязводнае. Месца без вады.
-
Гараватка. Гараватка – купка лесу на гары.
-
Дварэц. Невялікі двор. 2. Месца, дзе жывуць дваровыя людзі (дворня, ці чэлядзь).
-
Забар’е – месца за борам, на той бок яго.
-
Зарэчча – месца за ракой.
-
Ілья, Ілля – ілістая рака.
-
Кавалі. Каваль – дахрысц. імя; род заняткаў.
-
Казлы. Козел – імя; назва хатняй жывёлы.
-
Калодчына. Калода – дахрысц. імя; гл. Калодкі.
-
Капусціна. Капуста – дахрысц. імя; назва расліны.
-
Карытніца. Карытніца (ст. руск) – завязь, невялікі заліў рэчкі або возера з запаволеным цячэннем.
-
Цагельня. Прадпрыемства, на якім вырабляюць цэглу.
-
Катоўка. Кот – дахрысц. імя; назва хатняй жывёлы.
-
Каўшэвічы. Коўш – дахрысц. імя; назва пасудзіны.
-
Крыніца. Крыніца – струмень вады, які б’е з зямлі.
-
Лёпаўшчына. Лепа – дахрысц. імя (прыгожы, лагодны).
-
Партызанскі. Назва мемарыяла ў гонар партызан Вялікай Айчыны.
-
Сакалы. Сокал – дахрысц. імя (смелы, прыгожы).
-
Суднікі. Суднік – той, хто робіць драўляны посуд.
-
Шчарачыха. Гл. Шчарка.
Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.
Краязнаўцамі Ільянскай школы праверана адпаведнасць сапраўднасці многіх трактовак дадзеных назваў і з многім мы не згодны. Нашы меркаванні мы спрабуем абгрунтаваць у сваіх працах. Некаторыя вытрымкі прыведзены далей. Астатняе захоўваецца ў нашых музеях. Запрашаем да дыскусіі.
Заўвага аўтара.
Ілья мае каардынаты 540 481 пн.ш., 270 301 у.д.
Рэльеф: паверхня плоская, слаба - хвалістая, рэгіён знаходзіцца ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, на крайнім паўднёвым усходзе мінскага узвышша. Пераважаюць вышыні 150-180 м над узроўнем мора. Даантрапагенныя адкладанні: дэвонская сістэма, сярэдні аддзел, гліны, пяскі, мергель, даламіты, гіпс. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Беларускай антэклізы, Вілейскага пахаванага выступа. Пераважаюць флювіягляцыяльныя і марэнныя антрапагенныя адклады. Іх таўшчыня да 50 метраў. Рэльеф градава-узгорысты канечна – марэнны. Частка тэрыторыі знаходзіцца ў даліне ракі.
Клімат. Сярэдняя гадавая t=5, 5 0 С. ападкаў выпадае каля 680 мм. у год. Колькасць гадавой сонечнай радыяцыі 3600 МДж\м2 , радыяцыйны баланс 1550 МДж\м2. Атмасферны ціск 1017 гПа (студзень), 1013 гПА (ліпень).
Вегетацыйны перыяд складае 188 сутак. Працягласць безмарознага перыяду 130 дзён.Вышыня снегавога покрыва 20-25 см., у апошнія гады адсутнічае.
Рэгіён знаходзіцца ў басейне ракі Нёман.
Глебы дзярнова-падзолістыя на водна-ледніковых суглінках і супесках, часта падасланых марэнай(39, 9%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (31, 8%), тарфяна – балотныя (17, 8%) і інш.
Зона змешаных лясоў, падзона дубова-цёмна-хвойных лясоў(41%). Пераважаюць шыракаліста-яловыя, яловыя, хваёвыя лясы. Сустракаюцца бародаўча-бярозавыя. Лясістасць у 2007 годзе ў параўнанні з 1957 годам узрасла з 28% да 41%.
Жывёльны свет: буры мядзведзь, дік, лось, рысь, барсук, заяц-бяляк, еўрапейская норка, качка, кедраўка, белая курапатка, рак і інш.
Сустракаецца рысь, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Ландшафты: водна –ледавіковыя з хваёвымі і дубовымі лясаміна дзярнова-падзолістых глебах, узгорыста-марэнна-эразійныя з дубова-яловымі і хваёвымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах.
Шчыльнасць насельніцтва 20-30 чал\км2 . Нацыянальны склад больш за 90% беларусы.
“Геаграфічныя і турысцка-краязнаўчыя даследванні вёскі Ілья і яе наваколля”. Даследчы праект. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”.
Поделитесь с Вашими друзьями: |