ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 1 красавіка 2016 года ў 10.00 праводзіць круглы стол “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года – выдатны помнік прававой культуры беларускага народа”, прысвечаны 450-годдзю прыняцця Статута 1566 г.
Праблемныя пытанні круглага стала:
-
Беларуская дзяржаўнасць у гістарычным і сучасным кантэксце: тэарэтыка-прававое вымярэнне.
-
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года ў кантэксце сістэматызацыі і ўдасканалення заканадаўства.
-
Сістэма права і сістэма заканадаўства па Статуту 1566 г.
-
Палітыка-прававыя ідэі ў Вялікім Княстве Літоўскім і іх уплыў на Статут 1566 г.
-
Сатут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года ў дзяржаўна-прававой гісторыі народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Рабочыя мовы круглага стала – беларуская, руская.
Адрас: 220030 г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, каб. 104.
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 614 40 60 – Голубева Людміла Леанідаўна, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
(017) 209 55 62 (кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права).
Да 1 сакавіка 2016 года неабходна даслаць па электроннай пошце statut1566@mail.ru файл з тэкстам паведамлення.
Плануецца дэпаніраванне матэрыялаў круглага стала.
Патрабаванні да тэксту матэрыялаў: аб’ём тэксту (са спісам літаратуры) ад 2 да 5 поўных старонак. Набор тэксту ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word. Шрыфт тыпу Times New Roman памерам 14 кегль. Міжрадковы інтэрвал павінен складаць 18 пунктаў, колькасць тэкставых радкоў на старонцы – 39 – 40. Устанаўліваюцца наступныя памеры палёў: верхняе і бакавыя – 25 мм, ніжняе – 30 мм. Абзацны водступ – 1 см. У тэксце не выкарыстоўваюцца знакі табуляцыі, аўтаматычна пранумараваныя спіскі. Усе старонкі (уключаючы дадаткі) не нумаруюцца.
Спіс цытаваных крыніц размяшчаецца ў канцы тэксту і афармляецца ў адпаведнасці з ГОСТ 7.1–2003 і Інструкцыяй па афармленню дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі. Спасылкі на выкарыстаныя крыніцы нумаруюцца ў алфавітным парадку і даюцца ўнутры квадратных дужак, напрыклад: [1, с. 32], [2, с. 52–53].
Матэрыялы, якія не адпавядаюць пазначаным патрабаванням і тэматыцы круглага стала, не прымаюцца.
Прыклад афармлення:
Пятроў Іван Іванавіч
пасада, месца працы,
вучоная ступень, вучонае званне
НАЗВА АРТЫКУЛА
Тэкст артыкула
Поделитесь с Вашими друзьями: |