ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
31 мая 2013 года ў г. Гомелі
праводзяць IV Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Ўсходняга Палесся”
Тэматыка канферэнцыі:
-
Рэгіянальная лексікалогія і лексікаграфія.
-
Археалогія. Этнаграфія.
-
Гісторыя Усходняга Палесся ў кантэксце ўсходнеславянскай гісторыі.
-
Фальклор. Народныя звычаі і абрады.
-
Мастацкая літаратура ў кантэксце духоўнай культуры Усходняга Палесся.
-
Традыцыйнае народнае мастацтва. Культура.
Просім Вас даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада да 3 старонак на адрас Аргкамітэта да 10 красавіка 2013 года. У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду і месца працы, хатні адрас і кантактныя тэлефоны, а таксама паведаміць, ці патрэбна Вам жыллё.
Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзены як зборнік артыкулаў. Плануецца выдаць яго да пачатку канферэнцыі, таму просім тэкст даклада ў раздрукаваным варыянце і на дыскеце (для афармлення шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал – 1,0; палі: верхняе, ніжняе, левае і правае – 2,0), аб’ёмам да 3 старонак (уключаючы спіс літаратуры ў канцы тэксту) і аргузнос у памеры 10 у.а. ці эквіваленце ў бел.рублях прыслаць не пазней 10 красавіка 2013 года. Матэрыялы, не прысвечаныя тэматыцы канферэнцыі і прысланыя пазней адзначанага тэрміну, разглядацца не будуць.
Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Адрас для карэспандэнцыі: Беларусь 246019, г.Гомель, вул.Савецкая, 108, ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай мовы, Станкевіч Аляксандры Аляксандраўне ці Акуліч Маргарыце Аляксееўне. Т. 602-265.
E-mail: astankevich@gsu.by
кафедра беларускай мовы: belchair@gsu.by
Узор афармлення матэрыялаў
Прозвішча аўтара друкуецца курсівам 14 шрыфтам, выроўніванне па правым полі. Праз інтэрвал друкуецца назва даклада, сфармуляваная лаканічна і дакладна, аб’ёмам не больш двух радкоў, прапіснымі тлустымі літарамі, выроўніванне па цэнтры.
А. А. Іванова (Мінск)
ЛЕКСІКА АБМЕЖАВАНАГА ЎЖЫТКУ Ў АПАВЯДАННЯХ Я.БРЫЛЯ
Тэкст артыкула набіраецца шрыфтам Times New Roman 14, абзац – 1,27, выроўніванне па шырыні праз інтэрвал ад назвы даклада.
Спасылкі на літаратурныя крыніцы падаюцца ў квадратных дужках з указаннем парадкавага нумару крыніцы па алфавітным спісе выкарыстанай літаратуры і праз коску ўказваецца нумар адпаведнай старонкі, напр.: [1, с. 10].
Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту без указання слоў “Спіс літаратуры” праз інтэрвал ад асноўнага тэксту, кегль – 13.
Паміж ініцыяламі і прозвішчам ставіцца непарыўны прабел.
Перад працяжнікам у тэксце ставіцца непарыўны прабел.
Пераносы не расстаўляюцца.
Поделитесь с Вашими друзьями: |