Інтэрнэт-алімпіяда па беларускай мове, 2011-2012 навучальны год Аўтар заданняў: Семяняка І. Я



Дата канвертавання22.05.2016
Памер16.13 Kb.
8 клас, Інтэрнэт-алімпіяда па беларускай мове, 2011-2012 навучальны год

Аўтар заданняў: Семяняка І.Я.

1. Дапамажыце Сымонку правільна дапісаць сказ: Хлопчык вёў размову...

а) па ціліфоне;

б) па тэліфоне;

в) па тэлефону;

г) па тэліфону;

д) па тэлефоне.

2. Якога слова не хапае у фразеалагізме да ... поту?

Адказ: сёмага.

3. Выберыце з дадзеных словы, у якіх націск падае на першы склад:

а) камбайнер;

б) супавы;

в) аркуш;

г) гліняны;

д) мігаць.

4. Бабуля сказала ўнукам, што ў народзе зімовы дождж называюць ...

а) снегапад;

б) адліга;

в) абліваха;

г) распранаха;

д) сівер.

5. Якім членам сказа з'яўляюцца выдзеленыя словы ў сказе: Шэсць вучняў атрымалі ўзнагароды за ўдзел у мерапрыемствах?

Адказ: дзейнікам.

6. У якім горадзе ўстаноўлены помнік беларускаму асветніку, дзеячу беларускай культуры Сымону Буднаму?

а) Мір;

б) Мсціслаў;



в) Нясвіж;

г) Валожын;

д) Заслаўе.

7. Ад стараславянскага словазлучэння "ТЪН" і "ДЪНЬ" утварылася сучаснае слова. Якое?

Адказ: тыдзень.

8. У якіх дзеясловах напішаце мяккі знак?

а) едз...це;

б) кіс...не;

в) надз..муцца;

г) нес...ці;

д) абыс...ці.

9. Якім спосабам утворана слова прагнасць?

Адказ: суфіксальным.

10. Што сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні "Ох, і сеяла Ульяніца ..."?



Адказ: лянок.
Каталог: olimp
olimp -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
olimp -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
olimp -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры,7 клас
olimp -> Кантрольныя тэсты па беларускай мове
olimp -> Букет васількоў Мужыцкая праўда
olimp -> Верш Зямля пад белымі крыламі вішні
olimp -> "битва народов" получила: а Бородинская; б под Лейпцигом; в под Ватерлоо
olimp -> Олимпиадные задания 9 класс Тэарэтычны тур
olimp -> Алiмпiядныя заданнi для 5 класа Выдзелiце граматычную аснову. Якiмi часцiнамi мовы выражаны дзейнiк i выказник?
olimp -> "Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць ". Як трэба закончыць выраз?


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал