“Жамчужыны восеньскага саду”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.63 Kb.
Цікавыя навіны жніўня

У жніўні ў клубе “Экаполіс”, што дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, адбылося чарговае паседжанне на тэму “Жамчужыны восеньскага саду”. Удзельнікі сабраліся для таго, каб абмеркаваць надыходзячыя работы ў кветкаводстве на канец жніўня і пачатак верасня. Вялікая ўвага надавалася ліліям, так як многія сарты гэтых кветак трэба перасаджваць ужо зараз. Ліліі - сапраўдныя фаварыты сярод садовых культур. Аб іх складзена шмат гісторый, міфаў і легенд. Многія з іх прагучалі ў час сустрэчы.

Удзельнікі клуба атрымалі кансультацыі па перасадкі мнагалетнікаў і амаладжальнага дзялення, па закладкі газона, чаранкавання вечназялёных лісцяных і хвойных раслін.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Восеньскія пейзажы”, зроблены агляд новых нумароў часопісаў: “Домашние цветы”, “Цветок”, “Полезные советы для дачника”, “Сад моей мечты”, “Цветочное царство” і інш.

Дарэчы, ў гэты дзень ў цэнтральнай раённай бібліятэцы працавала здымачная група тэлеканала “Лад”. Прысутныя з задавальненнем адказвалі на пытанні тэлежурналістаў, дзяліліся сваімі ўраджаннямі аб рабоце клуба “Экаполіс”.
У апошнія гады ў нашай краіне працягвае адраджацца праваслаўнае хрысціянства. Вельмі часта чалавек прыходзячы ў царкву пачынае адчуваць сябе няўпэўнена. Ён не ведае, як правільна весці сябе ў храме, а падчас і зусім не разумее царкоўныя абрады і малітвы. У цэнтральнай раённай бібліятэцы 17 жніўня прайшоў Дзень прагляда мультымедыйных дыскаў на праваслаўную тэматыку Сохраним духовное братство, аформлена выстава праваслаўнай літаратуры. На працягу дня карыстальнікі бібліятэкі маглі даведацца аб царкоўных богаслужэннях, як правільна ў іх удзельнічаць, як весці сябе ў Храме і на Літургіі, пазнаёміцца з праваслаўнымі святамі і пастамі, з гісторыяй іх узнікнення, а таксама атрымаць пачатковыя звесткі аб хрысціянскай Бібліі і аб вялікіх Біблейскіх падзеях.
Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі прапанавалі рабятам здейсніць завочную вандроўку ў лес, пабачыць яго жывую прыгажосць, пачуць яго гукі, датыкнуцца да яго таямніц, адчуць сябе яго часцінкай. “Рэпартаж з лясной палянкі” – так называлася гэта вандроўка. А пачалася яна з маналога Лесавічка аб карысці лесу, яго жыхароў і раслін для чалавека. Затым рабяты “завочна” апынуліся ў беларускім лесе, пазнаеміліся бліжэй з яго жыхарамі. На мерапрыемства з сабою Лесавічок прынёс многа загадак. Па адказах на іх вызначылася: дзеці - сапраўдныя сябры лесу. Яны добра ведаюць, што лес дае чалавеку і што чалавек можа даць узамен. Так, рабяты вырашылі вясной пасадзіць маладыя дрэўцы і даглядаць іх
Юныя чытачы Янапольскай СБ здзейснілі краязнаўчую вандроўку “Сцежкамі роднага краю”. Яны наведалі старэйшую жыхарку вёскі Янаполле Аўсеенка Л.П. Лідзія Паўлаўна расказала пра цудоўныя мясціны, якія яна ў маладосці любіла наведваць. Нарыклад, адзінокі дуб каля ракі Бесядзь. Далей сцежка краязнаўчай вандроўкі прывяла да помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшліся рабяты і па старых алеях Янапольскага парку, пачулі цікавую гісторыю яго ўзнікнення. Бібліятэкар упэўнена - каб сцежкі роднага краю не зарасталі, трэба па ім часцей хадзіць маладому пакаленню.
У Батаеўскай бібліятэцы-музее адбылася гутарка-паведамленне “Хлеб – усяму галава”. Народная мудрасць абвяшчае: “Хлеб на столе – и стол престол, а хлеба ни куска – и стол доска”. Мабыць, ніводны іншы прадукт не карыстаецца ў нас такой вялікай пашанай, як хлеб. Гэта павага выхоўвалася ў нашага народа стагоддзямі.

Бібліятэкар расказала, сабраўшымся на мерапрыемства рабятам, аб гісторыі хлеба. Асабліва іх захапіла легенда пра з'яўленне хлеба, і ўразіла да глыбіні душы сумная гісторыя галодных гадоў блакады Ленінграда.

З азартам дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Ці ведаеце вы прыказкі і прымаўкі пра хлеб?” . У заключэнні гутаркі ўсе разам прыйшлі да высновы, што трэба беражліва адносіцца да такога, здавалася б, паўсядзённага на нашых сталах прадукта, як хлеб.
У Бяседавіцкай СБ жнівеньскімі днямі для вяскоўцаў аграгарадка “Бяседавічы” праведзены вусны каляндар “Вашы клопаты, ваша сядзіба”. Каляндар меў тры старонкі. На першай - “Любіцельскі сад і агарод”, расказвалася пра тое, што лепш вырошчваць на сваём прысядзібным участку, якія гатункі гародніны і ягад лепей прыстасаваны да нашага клімату.

“Гадавы цыкл работ у садзе” – другая старонка вуснага каляндара дала магчымасць даведацца пра тое, як правільна даглядаць за садам, агародам, кветкамі. Таксама гаворка ішла пра хваробы і шкоднікаў, што могуць нанесці ўрон ураджаю.



Старонка “Народныя прыкметы каляндара” прапанавала прыкметы, якімі карысталіся нашы продкі, і якія дзейнічаюць па сённяшні дзень.
Каталог: modules -> document -> file
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
file -> У дзень сям’і
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь»
file -> Раённы Цэнтр культуры “Мир” 14 лютага
file -> Цікавыя навіны лютага
file -> Цікавыя навіны мая
file -> Цікавыя навіны красавіка 26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі
file -> Раённы Цэнтр культуры “Мир”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал