Жанры і вiды беларускага фальклору: падыходы да класiфiкацыi.
Жанра(віда)вызначальныя прыкметы:
-
празаiчная / вершаваная мова;
-
верагоднае / неверагоднае ;
-
сакральнае / прафаннае;
-
рытуальнае / нерытуальнае;
-
дыскурсiўнае / наратыўнае.
Класiфiкацыя эпiчных жанраў беларускага фальклору
А. Празаiчныя жанры
Вобласцi: казкi, няказкавая проза, небылiцы.
-
Казкавая проза: анiмалiстычныя казкi, у тым ліку кумулятыўныя, чарадзейна-фантастычныя, багатырскiя, рэалiстычныя казкi (авантурна-навелiстычныя (прыгоды героя), бытавыя, сацыяльныя).
-
Няказкавая проза: легенды, прымхлiцы, рэалiстычныя сказаннi (расказы), анекдоты.
1. Легендарная проза: мiфалагiчныя (касмаганiчныя, заагенiчныя, антрапагенiчныя, эсхаталагiчныя), гiстарычныя, тапанiмiчныя, маральна-этычныя легенды.
2. Прымхлiвыя аповеды (прымхлiцы).
3. Рэалiстычныя сказаннi: бывалiцы (рус. сказы), сказаннi-ўспамiны (тыпу «Я з вогненнай вёскi»).
4. Анекдоты (бытавыя, сацыяльныя, этнiчныя, этнатапанiмiчныя, палiтычныя, дзiцячыя, прафесiйныя i г. д.).
-
Небылiцы (абсурдная карцiна свету: нарушэнне паслядоўнасцi падзей, прычынна-вынiковых сувязей).
Сiнтэтычныя з’явы: легендарная казка; анекдатычная казка; гiсторыка-тапанiмiчная легенда.
Б. Вершаваныя жанры
-
Гiстарычныя песнi.
-
Духоўныя вершы i песнi.
-
Балады.
Класiфiкацыя лiрычных жанраў беларускага фальклору
Жанры: песнi, прыпеўкi, галашэннi.
Сферы: рытуальна-магiчная, прафанная
А. Рытуальна-магiчная сфера Класiфiкацыя беларускай абрадавай лiрыкi
1. Каляндарна-абрадавыя песнi
Жанравыя формы: заклiнальныя; рытуальныя; велiчальныя; дакаральныя (жартоўныя); абрадавыя лірычныя.
Цыклы:
-
зiмовы: калядныя, шчадроўскiя, рытуальныя карагодна-гульнёвыя (“Яшчур”, “Каза”), васiльеўскiя;
-
веснавы: масленiчныя, вяснянкi, валачобныя, карагодна-гульнёвыя, юраўскiя, “страла”, траецкiя, майскiя, куставыя, русальныя;
-
летнi: купальскiя, пятроўскiя, зажынкавыя, жнiўныя, дажынкавыя, у тым ліку спарышовыя i райковыя;
-
восеньскi: восеньскiя песнi.
Прамежкавыя памiж восеньскiм i зiмовым цыкламі прадзiльныя (пiлiпаўскiя) песнi.
2. Сямейна-абрадавы комплекс (радзіны і хрэсьбіны, вяселле, пахаванне і памінанне)
Хрэсьбiнныя песнi: заклiнальныя, велiчальныя, жартоўныя, бяседныя.
Вясельная паэзiя:
-
перадвясельныя песнi (сватанне, заручыны, каравай);
-
вясельныя песнi (пасад, выпраўленне да вянчання, вяртанне, сустрэча, бяседа);
-
паслявясельныя песні (гасцiны).
Жанравыя формы – як у каляндарна-абрадавай паэзii.
Хаўтурныя галашэннi; псальмы i духоўныя вершы на памiнках.
Б. Прафанная сфера
Класiфiкацыя беларускай пазаабрадавай лiрыкi
1. Бытавыя песнi (падставы вылучэння: персанажы, бытавы тып канфлікта): любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіны, прымацкія, карагодна-гульнявыя, танцавальныя, гумарыстычныя (у тым ліку песнi-небылiцы).
2. Сацыяльныя песнi (аспект асоба і грамадства): антыпрыгоннiцкiя, батрацкiя, рэкруцкiя, салдацкiя, адыходнiцкiя, казацкiя, чумацкiя, турэмныя, сатырычныя.
3. Прыпеўкi.
Мастацказнаўцы вылучаюць наступныя групы пазаабрадавых твораў:
І група: песнi, звязаныя з рознымi вiдамi забаў, – гульнявыя, карагодныя, танцавальныя.
II група: галасавыя (бытавыя i сацыяльныя).
III група: прыпеўкі (выконваюцца i падчас танцаў).
Праблемны вiд песень:
Баладныя песнi (лiра-эпiчны жанр? Эпiчны?)
Жанравызначальныя прыкметы:
-
вершаваныя;
-
верагоднае / неверагоднае;
-
сакральнае / прафаннае;
-
рытуальнае / нерытуальнае;
-
наратыўнае (сюжэтнасць).
Вiды:
-
карагодна-гульнявыя;
-
рытуальна-мiфалагiчныя;
-
з казачнымi і легендарнымі матывамi;
-
гiстарычныя;
-
навелiстычныя.
Сферы бытавання баладных песень: рытуальна-магiчная, прафанная.
Праблемны жанр: Замовы
Эпiка? Лiрыка? Драматыка?
Адказ: i так, i не.
Iшоў залатнiк… (эпічны пачатак)
Устану Я (лірычны пачатак)
Два ўдзельнiкi: адзін актыўны ў дзеяннях, другi здзяйсняе рухi, але не гаворыць (драматычны пачатак)
Асобна: Малыя жанры фальклору: выслоўi, прыказкi, прымаўкi, загадкi.
Класiфiкацыя драматычных твораў беларускага фальклору
Формы народнага тэатра: тэатр “жывога акцёра”, лялечны тэатр.
Агульныя прыкметы: традыцыйныя творы, сюжэтнае дзеянне, выканаўцы (жывыя людзi або лялькi), касцюмы i маскi, рэгламентаваныя паводзiны, абавязковыя i iмпрывiзаваныя празаiчныя i вершаваныя дыялогi i маналогі, песенныя ўстаўкі, маналогі і дыялогi.
Тыпалогiя: маркiраванасць пачатку дзеяння i яго заканчэння, лiнейнае разгортванне дзеянняў (вясельны абрад) або паўтаральнасць дзеянняў (гульнi).
А. Вiды датэатральнай драматычнай творчасцi.
1. Каляндарныя фальклорна-этнаграфiчныя комплексы (Каляды, Масленка i г. д.), iх аптымiстычная скiраванасць.
2. Сямейна-абрадавыя фальклорна-этнаграфiчныя комплексы.
-
Вяселле як народны мюзiкл. Аснова драматургii – процiборства i прымiрэнне двух бакоў (партыi жанiха i партыi нявесты). Кульмiнацыя – звядзенне маладых.
-
Хрэсьбiны як мiстэрыяльная драма.
-
Пахавальны абрадавы комплекс як мiстэрыяльная трагедыя.
3. Драматычныя абрадавыя прадстаўленнi. Звычайна ўваходзяць у склад буйных комплексаў (“Ваджэнне казы” ў складзе каляднага комплексу; “Цыганы” ў складзе вясельнага абраду).
4. Абрадавыя гульнi ў складзе комплексаў (тыпу “Яшчар”).
5. Карагодныя гульні са спевамi (напрыклад, “Драма”).
6. Пазаабрадавыя гульнi дзяцей i моладзi.
Б. Вiды ўласна тэатральнай драматычнай творчасці
! Раздзяленне выканаўцаў i аўдыторыi.
1. XVI ст. “Батлейка” – вiд беларускага народнага лялечнага тэатра
Склад драматургii:
-
сцэны рэлiгiйнага зместу
-
мiстэрыяльная драма “Цар Ірад”
-
iнтэрмедыi (гумарыстычныя i сатырычныя, пра дурнога ашуканага пана).
2. Народная драма (з 18 ст.).
Узнiкла на стыку фальклорнай i лiтаратурнай традыцый
Склад драматургii:
-
героiка-рамантычная драма “Цар Максiмiлян”
-
разбойнiцкая драма “Лодка”
-
камiчныя i сатырычныя сцэнкi i песнi.
3. Панарамны тэатр аднаго акцёра “Раёк”
Яго вiд: размаляваная скрыня з павелiчальным шклом.
Склад: смешныя каментарыi да карцiнак (вiды гарадоў, неверагодныя падзеi, гiстарычныя i фальклорныя героi, фрывольныя сцэнкi i г. д.).
Поделитесь с Вашими друзьями: |