Kаhстытуцыя рэспублiкi беларусь



старонка2/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.54 Mb.
1   2   3
ГЛАВА 1

ВЫБАРЧАЯ СIСТЭМА


Артыкул 64. Выбары дэпутатаў i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады народам,

з'яўляюцца ўсеагульнымi: права выбiраць маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi 18 гадоў.


У выбарах не ўдзельнiчаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымi, асобы, якiя ўтрымлiваюцца

па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волi. У галасаваннi не прымаюць удзелу асобы, у адносiнах да якiх у

парадку, устаноўленым крымiнальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера стрымання - утрыманне

пад вартай. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян у iншых выпадках

з'яўляецца недапушчальным i караецца згодна з законам.
Узроставы цэнз дэпутатаў i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады, вызначаецца

адпаведнымi законамi, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.


Артыкул 65. Выбары з'яўляюцца свабоднымi: выбаршчык асабiста вырашае, цi ўдзельнiчаць яму ў

выбарах i за каго галасаваць.


Падрыхтоўка i правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта i галосна.
Артыкул 66. Выбары з'яўляюцца роўнымi: выбаршчыкi маюць роўную колькасць галасоў.
Кандыдаты, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады, удзельнiчаюць у выбарах на роўных падставах.
Артыкул 67. Выбары дэпутатаў з'яўляюцца прамымi: дэпутаты выбiраюцца грамадзянамi непасрэдна.
Артыкул 68. Галасаванне на выбарах з'яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у

ходзе галасавання забараняецца.


Артыкул 69. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскiм аб'яднанням, працоўным

калектывам i грамадзянам у адпаведнасцi з законам.


Артыкул 70. Расходы на падрыхтоўку i правядзенне выбараў ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах

выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў. У выпадках, прадугледжаных законам, расходы на падрыхтоўку i

правядзенне выбараў могуць ажыццяўляцца за кошт сродкаў грамадскiх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў,

арганiзацый, грамадзян.


Артыкул 71. Правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камiсii, калi iншае не прадугледжана

Канстытуцыяй.


Парадак правядзення выбараў вызначаецца законамi Рэспублiкi Беларусь.
Выбары не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча.
Артыкул 72. Адклiканне дэпутатаў ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных законам.
Галасаванне аб адклiканнi дэпутата праводзiцца ў парадку, прадугледжаным для выбрання дэпутата, па

iнiцыятыве не менш дваццацi працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам i пражываюць на

адпаведнай тэрыторыi.
Падставы i парадак адклiкання членаў Савета Рэспублiкi ўстанаўлiваюцца законам.
ГЛАВА 2

РЭФЕРЭHДУМ (HАРОДHАЕ ГАЛАСАВАHHЕ)


Артыкул 73. Для вырашэння важнейшых пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця могуць праводзiцца

рэспублiканскiя i мясцовыя рэферэндумы.


Артыкул 74. Рэспублiканскiя рэферэндумы назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па ўласнай

iнiцыятыве, а таксама па прапанове Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, якая прымаецца на iх

раздзельных пасяджэннях большасцю галасоў ад устаноўленага Канстытуцыяй складу (поўнага складу) кожнай з

палат, або па прапанове не менш як 450 тысяч грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам, у тым лiку не

менш як 30 тысяч грамадзян ад кожнай з абласцей i горада Мiнска.
Прэзiдэнт пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасцi з законам прапаноў Палаты прадстаўнiкоў i

Савета Рэспублiкi або грамадзян аб правядзеннi рэферэндуму назначае рэспублiканскi рэферэндум.


Дата правядзення рэферэндуму ўстанаўлiваецца не пазней як праз тры месяцы з дня выдання ўказа

Прэзiдэнта аб назначэннi рэферэндуму.


Рашэннi, прынятыя рэспублiканскiм рэферэндумам, падпiсваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 75. Мясцовыя рэферэндумы назначаюцца адпаведнымi мясцовымi прадстаўнiчымi органамi па

сваёй iнiцыятыве або па прапанове не менш дзесяцi працэнтаў грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам i

пражываюць на адпаведнай тэрыторыi.
Артыкул 76. Рэферэндумы праводзяцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага i тайнага галасавання.
У рэферэндумах удзельнiчаюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам.
Артыкул 77. Рашэннi, прынятыя рэферэндумам, могуць быць адменены або зменены толькi шляхам

рэферэндуму, калi iншае не будзе вызначана рэферэндумам.


Артыкул 78. Парадак правядзення рэспублiканскiх i мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералiк пытанняў,

якiя не могуць быць вынесены на рэферэндум, вызначаюцца законам Рэспублiкi Беларусь.


РАЗДЗЕЛ IV

ПРЭЗIДЭНТ, ПАРЛАМЕНТ, УРАД, СУД


ГЛАВА 3

ПРЭЗIДЭНТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


Артыкул 79. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца Кiраўнiком дзяржавы, гарантам Канстытуцыi

Рэспублiкi Беларусь, правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.


Прэзiдэнт увасабляе адзiнства народа, гарантуе рэалiзацыю асноўных напрамкаў унутранай i знешняй

палiтыкi, прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у адносiнах з iншымi дзяржавамi i мiжнароднымi арганiзацыямi.

Прэзiдэнт прымае меры па ахове суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, яе нацыянальнай бяспекi i тэрытарыяльнай

цэласнасцi, забяспечвае палiтычную i эканамiчную стабiльнасць, пераемнасць i ўзаемадзеянне органаў

дзяржаўнай улады, ажыццяўляе пасрэднiцтва памiж органамi дзяржаўнай улады.
Прэзiдэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар i годнасць ахоўваюцца законам.
Артыкул 80. Прэзiдэнтам можа быць выбраны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь па нараджэнню, не

маладзейшы за 35 гадоў, якi валодае выбарчым правам i пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь не менш

дзесяцi гадоў непасрэдна перад выбарамi.
Артыкул 81. Прэзiдэнт выбiраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублiкi Беларусь на аснове

ўсеагульнага, свабоднага, роўнага i прамога выбарчага права пры тайным галасаваннi. Адна i тая ж асоба

можа быць Прэзiдэнтам не больш двух тэрмiнаў.
Кандыдаты на пасаду Прэзiдэнта вылучаюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь пры наяўнасцi не менш як

100 тысяч подпiсаў выбаршчыкаў.


Выбары Прэзiдэнта назначаюцца Палатай прадстаўнiкоў не пазней чым за пяць месяцаў i праводзяцца не

пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрмiну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзiдэнта.


Калi пасада Прэзiдэнта аказалася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён i не пазней

чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансii.


(Сказ другі часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі выключаны на падставе рашэння рэспубліканскага рэферэндуму

ад 17 кастрычніка 2004 года.)


Артыкул 82. Лiчыцца, што выбары адбылiся, калi ў галасаваннi прынялi ўдзел больш паловы грамадзян

Рэспублiкi Беларусь, уключаных у спiс выбаршчыкаў.


Прэзiдэнт лiчыцца выбраным, калi за яго прагаласавала больш як палова грамадзян Рэспублiкi Беларусь,

якiя прынялi ўдзел у галасаваннi.


Калi нi адзiн з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасцi галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмiн праводзiцца

другi тур галасавання па двух кандыдатах, якiя атрымалi найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў.

Выбраным лiчыцца кандыдат у Прэзiдэнты, якi атрымаў пры паўторным галасаваннi больш паловы галасоў

выбаршчыкаў, якiя прынялi ўдзел у галасаваннi.


Парадак правядзення выбараў Прэзiдэнта вызначаецца законам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 83. Прэзiдэнт заступае на пасаду пасля прынясення Прысягi наступнага зместу:
"Заступаючы на пасаду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу

Рэспублiкi Беларусь, паважаць i ахоўваць правы i свабоды чалавека i грамадзянiна, захоўваць i абараняць

Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь, свята i добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокiя абавязкi".
Прысяга прыносiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасцi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў

Савета Рэспублiкi, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага i Вышэйшага Гаспадарчага судоў не пазней двух

месяцаў з дня выбрання Прэзiдэнта. З моманту прынясення Прысягi нававыбраным Прэзiдэнтам паўнамоцтвы

папярэдняга Прэзiдэнта спыняюцца.


Артыкул 84. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь:
1) назначае рэспублiканскiя рэферэндумы;
2) назначае чарговыя i нечарговыя выбары ў Палату прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi i мясцовыя

прадстаўнiчыя органы;


3) распускае палаты ў выпадках i ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй;
4) назначае шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню

рэспублiканскiх рэферэндумаў;


5) утварае, лiквiдуе i рэарганiзуе Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншыя органы

дзяржаўнага кiравання, а таксама кансультатыўна-дарадчыя i iншыя органы пры Прэзiдэнце;


6) са згоды Палаты прадстаўнiкоў назначае на пасаду Прэм'ер-мiнiстра;
7) вызначае структуру Урада Рэспублiкi Беларусь, назначае на пасаду i вызваляе ад пасады намеснiкаў

Прэм'ер-мiнiстра, мiнiстраў i iншых членаў Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Урада або яго членаў;


8) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду Старшыню Канстытуцыйнага Суда, Старшыню

Вярхоўнага Суда, Старшыню Вышэйшага Гаспадарчага Суда з лiку суддзяў гэтых судоў;


9) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду суддзяў Вярхоўнага Суда, суддзяў Вышэйшага

Гаспадарчага Суда, Старшыню Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў,

Генеральнага пракурора, Старшыню i членаў Праўлення Нацыянальнага банка;
10) назначае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда, iншых суддзяў Рэспублiкi Беларусь;
11) вызваляе ад пасады Старшыню i суддзяў Канстытуцыйнага Суда, Старшыню i суддзяў Вярхоўнага

Суда, Старшыню i суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыню i членаў Цэнтральнай камiсii па выбарах i

правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыню i членаў Праўлення

Нацыянальнага банка па падставах, прадугледжаных законам, з паведамленнем Савету Рэспублiкi;


12) назначае на пасаду i вызваляе ад пасады Старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю;
13) звяртаецца з пасланнямi да народа Рэспублiкi Беларусь аб становiшчы ў дзяржаве i аб асноўных

напрамках унутранай i знешняй палiтыкi;


14) звяртаецца са штогадовымi пасланнямi да Парламента, якiя заслухоўваюцца без абмеркавання на

пасяджэннях Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi; мае права ўдзельнiчаць у рабоце Парламента i яго

органаў, выступаць перад iмi ў любы час з прамовай або паведамленнем;
15) мае права старшынстваваць на пасяджэннях Урада Рэспублiкi Беларусь;
16) назначае кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i вызначае iх статус; назначае

прадстаўнiкоў Прэзiдэнта ў Парламенце i iншых службовых асоб, пасады якiх вызначаны ў адпаведнасцi з

заканадаўствам, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй;
17) вырашае пытаннi аб прыёме ў грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, яго спыненнi i прадастаўленнi

прытулку;


18) устанаўлiвае дзяржаўныя святы i святочныя днi, узнагароджвае дзяржаўнымi ўзнагародамi,

прысвойвае класныя чыны i званнi;


19) ажыццяўляе памiлаванне асуджаных;
20) вядзе перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы, назначае i адклiкае дыпламатычных

прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь у замежных дзяржавах i пры мiжнародных арганiзацыях;


21) прымае даверчыя i адзыўныя граматы акрэдытаваных пры iм дыпламатычных прадстаўнiкоў

замежных дзяржаў;


22) у выпадку стыхiйнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам цi

пагрозай гвалту з боку групы асоб i арганiзацый, у вынiку якiх узнiкае небяспека жыццю i здароўю людзей,

тэрытарыяльнай цэласнасцi i iснаванню дзяржавы, уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або ў асобных

яе мясцовасцях надзвычайнае становiшча з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на

зацвярджэнне Савета Рэспублiкi;
23) у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласцi правядзенне забастоўкi або

прыпынiць яе, але не больш чым на трохмесячны тэрмiн;


24) падпiсвае законы; мае права ў парадку, устаноўленым Канстытуцыяй, вярнуць закон або асобныя яго

палажэннi са сваiмi пярэчаннямi ў Палату прадстаўнiкоў;


25) мае права адмяняць акты Урада;
26) непасрэдна або праз ствараемыя iм органы ажыццяўляе кантроль за захаваннем заканадаўства

мясцовымi органамi кiравання i самакiравання; мае права прыпыняць рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў i

адмяняць рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасцi iх заканадаўству;
27) фармiруе i ўзначальвае Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь; назначае на пасаду i вызваляе ад пасады

Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi;


28) з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь; назначае на пасады i

вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сiл;


29) уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становiшча,

аб'яўляе поўную або частковую мабiлiзацыю з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на

зацвярджэнне Савета Рэспублiкi;
30) ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй i законамi.
Артыкул 85. Прэзiдэнт на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй выдае ўказы i распараджэннi, якiя

маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.


У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Прэзiдэнт выдае дэкрэты, што маюць сiлу законаў. Прэзiдэнт

непасрэдна або праз ствараемыя iм органы забяспечвае выкананне дэкрэтаў, указаў i распараджэнняў.


Артыкул 86. Прэзiдэнт не можа займаць iншыя пасады, атрымлiваць апрача заработнай платы грашовыя

ўзнагароджаннi, за выключэннем ганарараў за творы навукi, лiтаратуры i мастацтва.


Прэзiдэнт прыпыняе членства ў палiтычных партыях i iншых грамадскiх аб'яднаннях, якiя дамагаюцца

палiтычных мэт, на ўвесь тэрмiн паўнамоцтваў.


Артыкул 87. Прэзiдэнт можа ў любы час падаць у адстаўку. Адстаўка Прэзiдэнта прымаецца Палатай

прадстаўнiкоў.


Артыкул 88. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь можа быць датэрмiнова вызвалены ад пасады пры стойкай

няздольнасцi па стану здароўя ажыццяўляць абавязкi Прэзiдэнта. Рашэнне аб датэрмiновым вызваленнi

Прэзiдэнта прымаецца большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў i

большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублiкi на падставе заключэння

спецыяльна ствараемай палатамi камiсii.
Прэзiдэнт можа быць зняты з пасады ў сувязi з учыненнем дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага

злачынства. Рашэнне аб выстаўленнi абвiнавачання i яго расследаваннi ў гэтым выпадку лiчыцца прынятым,

калi за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў па прапанове не менш як адной

трэцi яе дэпутатаў. Расследаванне абвiнавачання арганiзуецца Саветам Рэспублiкi. Прэзiдэнт лiчыцца знятым

з пасады, калi за гэта рашэнне прагаласавала не менш як дзве трэцi ад поўнага складу Савета Рэспублiкi, а

таксама не менш як дзве трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.


Непрыняцце Саветам Рэспублiкi i Палатай прадстаўнiкоў рашэння аб зняццi Прэзiдэнта з пасады на

працягу месяца з дня выстаўлення абвiнавачання азначае адхiленне абвiнавачання. Прапанова аб зняццi

Прэзiдэнта з пасады не можа iнiцыiравацца ў перыяд разгляду ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй пытання аб

датэрмiновым спыненнi паўнамоцтваў Парламента.


У выпадку зняцця Прэзiдэнта ў сувязi з учыненнем злачынства справа па сутнасцi абвiнавачання

разглядаецца Вярхоўным Судом.


Артыкул 89. У выпадку вакансii пасады Прэзiдэнта або немагчымасцi выканання iм сваiх абавязкаў па

падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягi нававыбраным

Прэзiдэнтам пераходзяць да Прэм'ер-мiнiстра.
ГЛАВА 4

ПАРЛАМЕНТ - НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД


Артыкул 90. Парламент - Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца прадстаўнiчым i

заканадаўчым органам Рэспублiкi Беларусь.


Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi.
Артыкул 91. Склад Палаты прадстаўнiкоў -- 110 дэпутатаў. Выбранне дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў

ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з законам на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага

права пры тайным галасаваннi.
Савет Рэспублiкi з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўнiцтва. Ад кожнай вобласцi i горада Мiнска

тайным галасаваннем выбiраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню

кожнай вобласцi i горада Мiнска па восем членаў Савета Рэспублiкi. Восем членаў Савета Рэспублiкi

назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.


Выбары новага складу палат Парламента назначаюцца не пазней як за чатыры месяцы i праводзяцца не

пазней як за 30 дзён да сканчэння паўнамоцтваў палат дзеючага склiкання Парламента.


Нечарговыя выбары палат Парламента праводзяцца на працягу трох месяцаў з дня датэрмiновага

спынення паўнамоцтваў палат Парламента.


Артыкул 92. Дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў

21 года.


Членам Савета Рэспублiкi можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 30 гадоў i пражыў на

тэрыторыi адпаведнай вобласцi, горада Мiнска не менш як пяць гадоў.


Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў Парламенце на прафесiйнай аснове,

калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў можа быць адначасова членам

Урада.
Адна i тая ж асоба не можа адначасова з'яўляцца членам дзвюх палат Парламента. Дэпутат Палаты

прадстаўнiкоў не можа быць дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў. Член Савета Рэспублiкi не можа быць

адначасова членам Урада. Не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена

Савета Рэспублiкi з адначасовым заняццем пасады Прэзiдэнта або суддзi.


Артыкул 93. Тэрмiн паўнамоцтваў Парламента -- чатыры гады. Паўнамоцтвы Парламента могуць быць

прадоўжаны на падставе закона толькi ў выпадку вайны.


Першая пасля выбараў сесiя палат Парламента склiкаецца Цэнтральнай камiсiяй па выбарах i

правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i пачынае сваю работу не пазней як праз 30 дзён пасля выбараў.

Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну для склiкання i пачатку работы першай сесii Палаты прадстаўнiкоў

ажыццяўляецца з дня другога туру галасавання па выбарах яе новага складу. Калi другi тур галасавання па

выбарах у Палату прадстаўнiкоў не праводзiцца, адлiк трыццацiдзённага тэрмiну ажыццяўляецца з дня

правядзення першага туру агульных выбараў у Рэспублiцы Беларусь. Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну для

склiкання i пачатку работы першай сесii Савета Рэспублiкi ажыццяўляецца з дня першага пасяджэння дэпутатаў

мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню па выбарах членаў Савета Рэспублiкi ад вобласцi або горада

Мiнска.
У выпадках i ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй, паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў або Савета

Рэспублiкi могуць быць спынены датэрмiнова. Са спыненнем паўнамоцтваў Палаты прадстаўнiкоў або Савета

Рэспублiкi па рашэнню Прэзiдэнта могуць быць таксама спынены паўнамоцтвы адпаведна Савета Рэспублiкi

або Палаты прадстаўнiкоў.


Артыкул 94. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў могуць быць датэрмiнова спынены пры адмове ў

даверы Ураду, выказваннi вотуму недаверу Ураду або двухразовай адмове ў дачы згоды на назначэнне

Прэм'ер-мiнiстра.
Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi могуць быць таксама датэрмiнова спынены на

падставе заключэння Канстытуцыйнага Суда ў выпадку сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi

Парламента Канстытуцыi.
Рашэннi па гэтых пытаннях Прэзiдэнт прымае не пазней чым у двухмесячны тэрмiн пасля афiцыйных

кансультацый са старшынямi палат.


Палаты не могуць быць распушчаны ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча, у апошнiя шэсць

месяцаў паўнамоцтваў Прэзiдэнта, у перыяд вырашэння палатамi пытання аб датэрмiновым вызваленнi або

зняццi Прэзiдэнта з пасады.
Не дапускаецца роспуск палат на працягу года з дня iх першых пасяджэнняў.
Артыкул 95. Палаты збiраюцца на дзве чарговыя сесii ў год.
Першая сесiя адкрываецца 2 кастрычнiка; яе працягласць не можа быць больш як восемдзесят дзён.
Другая сесiя адкрываецца 2 красавiка; яе працягласць не можа быць больш як дзевяноста дзён.
Калi 2 кастрычнiка або 2 красавiка прыпадаюць на нерабочы дзень, то сесiя адкрываецца ў першы

наступны за iм рабочы дзень.


Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi ў выпадку асаблiвай неабходнасцi склiкаюцца на нечарговую сесiю

па iнiцыятыве Прэзiдэнта, а таксама па патрабаванню большасцi не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага

складу кожнай з палат па вызначаным парадку дня.
Нечарговыя сесii адкрываюцца ўказамi Прэзiдэнта.
Артыкул 96. Палата прадстаўнiкоў выбiрае са свайго складу Старшыню Палаты прадстаўнiкоў i яго

намеснiка.


Савет Рэспублiкi выбiрае са свайго складу Старшыню Савета Рэспублiкi i яго намеснiка.
Старшынi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, iх намеснiкi вядуць пасяджэннi i кiруюць унутраным

распарадкам палат.


Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi са свайго складу выбiраюць пастаянныя камiсii i iншыя органы

для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду i падрыхтоўкi пытанняў, якiя адносяцца да

ведання палат.
Артыкул 97. Палата прадстаўнiкоў:
1) разглядае па прапанове Прэзiдэнта або па iнiцыятыве не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублiкi

Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам, праекты законаў аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у

Канстытуцыю, аб тлумачэннi Канстытуцыi;
2) разглядае праекты законаў, у тым лiку аб зацвярджэннi асноўных напрамкаў унутранай i знешняй палiтыкi

Рэспублiкi Беларусь; ваеннай дактрыны; аб ратыфiкацыi i дэнансацыi мiжнародных дагавораў; аб асноўным

змесце i прынцыпах ажыццяўлення правоў, свабод i абавязкаў грамадзян; аб грамадзянстве, статусе

iншаземцаў i асоб без грамадзянства; аб правах нацыянальных меншасцей; аб зацвярджэннi рэспублiканскага

бюджэту i справаздачы аб яго выкананнi; устанаўленнi рэспублiканскiх падаткаў i збораў; аб прынцыпах

ажыццяўлення адносiн уласнасцi; аб асновах сацыяльнай абароны; аб прынцыпах рэгулявання працы i

занятасцi; аб шлюбе, сям'i, дзяцiнстве, мацярынстве, бацькоўстве, выхаваннi, адукацыi, культуры i ахове

здароўя; аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў; аб вызначэннi

парадку вырашэння пытанняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы; аб мясцовым

самакiраваннi; аб судаўладкаваннi, судаводстве i статусе суддзяў; аб крымiнальнай адказнасцi; аб амнiстыi; аб

абвяшчэннi вайны i заключэннi мiру; аб прававым рэжыме ваеннага i надзвычайнага становiшча; аб

устанаўленнi дзяржаўных узнагарод; аб тлумачэннi законаў;


3) назначае выбары Прэзiдэнта;
4) дае згоду Прэзiдэнту на назначэнне Прэм'ер-мiнiстра; 5) заслухоўвае даклад Прэм'ер-мiнiстра аб

праграме дзейнасцi Урада i адабрае або адхiляе праграму; паўторнае адхiленне палатай праграмы азначае

выказванне вотуму недаверу Ураду;
6) разглядае па iнiцыятыве Прэм'ер-мiнiстра пытанне аб даверы Ураду;
7) па iнiцыятыве не менш як адной трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў выказвае вотум недаверу

Ураду; пытанне аб адказнасцi Урада не можа быць пастаўлена на працягу года пасля адабрэння праграмы яго

дзейнасцi;
8) прымае адстаўку Прэзiдэнта;
9) выстаўляе большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў абвiнавачанне супраць

Прэзiдэнта ва ўчыненнi дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага злачынства; на падставе адпаведнага рашэння

Савета Рэспублiкi прымае большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу рашэнне аб зняццi

Прэзiдэнта з пасады;


10) адмяняе распараджэннi Старшынi Палаты прадстаўнiкоў. Палата прадстаўнiкоў можа прымаць рашэннi

па iншых пытаннях, калi гэта прадугледжана Канстытуцыяй.


Артыкул 98. Савет Рэспублiкi:
1) адабрае або адхiляе прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў аб унясеннi змяненняў i

дапаўненняў у Канстытуцыю; аб тлумачэннi Канстытуцыi; праекты iншых законаў;


2) дае згоду на назначэнне Прэзiдэнтам Старшынi Канстытуцыйнага Суда, Старшынi i суддзяў Вярхоўнага

Суда, Старшынi i суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшынi Цэнтральнай камiсii па выбарах i

правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшынi i членаў Праўлення

Нацыянальнага банка;


3) выбiрае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда;
4) выбiрае шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню

рэспублiканскiх рэферэндумаў;


5) адмяняе рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя не адпавядаюць заканадаўству;
6) прымае рашэнне аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў у выпадку сiстэматычнага або грубага

парушэння iм патрабаванняў заканадаўства i ў iншых выпадках, прадугледжаных законам;


7) разглядае выстаўленае Палатай прадстаўнiкоў абвiнавачанне супраць Прэзiдэнта ва ўчыненнi

дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага злачынства, прымае рашэнне аб яго расследаваннi. Пры наяўнасцi

падстаў большасцю не менш як дзвюма трацямi галасоў ад поўнага складу прымае рашэнне аб зняццi

Прэзiдэнта з пасады;


8) разглядае ўказы Прэзiдэнта аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча, поўнай або

частковай мабiлiзацыi i не пазней як у трохдзённы тэрмiн пасля iх унясення прымае адпаведнае рашэнне. Савет

Рэспублiкi можа прымаць рашэннi па iншых пытаннях, калi гэта прадугледжана Канстытуцыяй.
Артыкул 99. Права заканадаўчай iнiцыятывы належыць Прэзiдэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў,

Савету Рэспублiкi, Ураду, а таксама грамадзянам, якiя валодаюць выбарчым правам, у колькасцi не менш як

50 тысяч чалавек i рэалiзуецца ў Палаце прадстаўнiкоў.
Законапраекты, вынiкам прыняцця якiх можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або

павелiчэнне расходаў, могуць уносiцца ў Палату прадстаўнiкоў толькi са згоды Прэзiдэнта або па яго даручэнню

-- Урада.
Прэзiдэнт або па яго даручэнню Урад маюць права ўносiць прапановы ў Палату прадстаўнiкоў i Савет

Рэспублiкi аб абвяшчэннi разгляду праекта закона тэрмiновым. Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi ў гэтым

выпадку павiнны разгледзець дадзены праект на працягу дзесяцi дзён з дня ўнясення на iх разгляд.
Па патрабаванню Прэзiдэнта або, з яго згоды, Урада Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi на сваiх

пасяджэннях прымаюць рашэннi, галасуючы ў цэлым за ўвесь унесены Прэзiдэнтам або Урадам праект цi яго

частку, захаваўшы толькi тыя папраўкi, якiя прапанаваны цi прыняты Прэзiдэнтам або Урадам.
Артыкул 100. Любы законапраект, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй, спачатку разглядаецца ў

Палаце прадстаўнiкоў, а потым у Савеце Рэспублiкi.


Законапраект, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй, становiцца законам пасля

прыняцця Палатай прадстаўнiкоў i адабрэння Саветам Рэспублiкi большасцю галасоў ад поўнага складу кожнай

палаты.
Прынятыя Палатай прадстаўнiкоў законапраекты на працягу пяцi дзён перадаюцца на разгляд у Савет

Рэспублiкi, дзе могуць разглядацца не больш як дваццаць дзён, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.


Закон лiчыцца адобраным Саветам Рэспублiкi, калi за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу

Савета Рэспублiкi, або калi на працягу дваццацi дзён, а пры абвяшчэннi законапраекта тэрмiновым -- дзесяцi

дзён з дня ўнясення ён не быў разгледжаны Саветам Рэспублiкi. У выпадку адхiлення законапраекта Саветам

Рэспублiкi палаты могуць стварыць пагаджальную камiсiю, якая фармiруецца на парытэтнай аснове, для

пераадолення ўзнiкшых рознагалоссяў. Тэкст законапраекта, выпрацаваны пагаджальнай камiсiяй,

прадстаўляецца на адабрэнне абедзвюх палат.


Калi пагаджальнай камiсiяй не прыняты ўзгоднены тэкст законапраекта, Прэзiдэнт або па яго даручэнню

Урад могуць запатрабаваць, каб Палата прадстаўнiкоў прыняла канчатковае рашэнне.


Закон лiчыцца прынятым Палатай прадстаўнiкоў пры ўмове, што за яго прагаласавала не менш як дзве

трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў.


Закон, прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi, або прыняты Палатай

прадстаўнiкоў у парадку, прадугледжаным дадзеным артыкулам, прадстаўляецца ў дзесяцiдзённы тэрмiн

Прэзiдэнту на подпiс. Калi Прэзiдэнт згодны з тэкстам закона, ён яго падпiсвае. Калi Прэзiдэнт не вяртае

якi-небудзь закон на працягу двух тыдняў пасля таго, як ён быў яму прадстаўлены, закон лiчыцца падпiсаным.

Закон не лiчыцца падпiсаным i не ўступае ў сiлу, калi ён не мог быць вернуты ў Парламент у сувязi з заканчэннем

сесii.
Пры нязгодзе з тэкстам закона Прэзiдэнт вяртае яго са сваiмi пярэчаннямi ў Палату прадстаўнiкоў, якая

павiнна разгледзець закон з пярэчаннямi Прэзiдэнта не пазней як праз трыццаць дзён. Калi закон будзе прыняты

Палатай прадстаўнiкоў большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу, ён разам з пярэчаннямi

Прэзiдэнта ў пяцiдзённы тэрмiн накiроўваецца ў Савет Рэспублiкi, якi таксама павiнен разгледзець яго паўторна

не пазней як праз дваццаць дзён.


Закон лiчыцца прынятым, калi ён адобраны большасцю не менш як дзвюма трацямi галасоў ад поўнага

складу Савета Рэспублiкi. Закон пасля пераадолення Палатай прадстаўнiкоў i Саветам Рэспублiкi пярэчанняў

Прэзiдэнта падпiсваецца Прэзiдэнтам у пяцiдзённы тэрмiн. Закон уступае ў сiлу i ў тым выпадку, калi ён не будзе

падпiсаны Прэзiдэнтам у гэты тэрмiн.


У такiм жа парадку палатамi разглядаюцца пярэчаннi Прэзiдэнта на асобныя палажэннi закона, якiя

вяртаюцца для паўторнага галасавання. У гэтым выпадку да вынясення адпаведнага рашэння Палатай

прадстаўнiкоў i Саветам Рэспублiкi закон падпiсваецца Прэзiдэнтам i ўступае ў сiлу, за выключэннем тых

палажэнняў, адносна якiх маюцца пярэчаннi Прэзiдэнта.


Артыкул 101. Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi законам, прынятым большасцю галасоў ад поўнага

складу палат, па прапанове Прэзiдэнта могуць дэлегаваць яму заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне

дэкрэтаў, якiя маюць сiлу закона. Гэты закон павiнен вызначаць прадмет рэгулявання i тэрмiн паўнамоцтваў

Прэзiдэнта на выданне дэкрэтаў.


Не дапускаецца дэлегаванне паўнамоцтваў Прэзiдэнту на выданне дэкрэтаў, якiя прадугледжваюць

змяненне i дапаўненне Канстытуцыi, яе тлумачэнне; змяненне i дапаўненне праграмных законаў; зацвярджэнне

рэспублiканскага бюджэту i справаздачы аб яго выкананнi; змяненне парадку выбараў Прэзiдэнта i Парламента,

абмежаванне канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян. Закон аб дэлегаваннi заканадаўчых паўнамоцтваў

Прэзiдэнту не можа дазваляць яму змяненне гэтага закона, а таксама прадастаўляць права прымаць нормы,

якiя маюць зваротную сiлу.


З прычыны асаблiвай неабходнасцi Прэзiдэнт па сваёй iнiцыятыве або па прапанове Урада можа

выдаваць часовыя дэкрэты, якiя маюць сiлу закона. Калi такiя дэкрэты выдаюцца па прапанове Урада, яны

змацоўваюцца подпiсам Прэм'ер-мiнiстра. Часовыя дэкрэты павiнны быць у трохдзённы тэрмiн прадстаўлены

для наступнага разгляду Палатай прадстаўнiкоў, а потым Саветам Рэспублiкi. Гэтыя дэкрэты захоўваюць сiлу,

калi яны не адменены большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу кожнай з палат. Палаты

могуць рэгуляваць законам адносiны, што ўзнiклi на аснове дэкрэтаў, якiя адменены.


Артыкул 102. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў i члены Савета Рэспублiкi карыстаюцца недатыкальнасцю

пры выказваннi сваiх меркаванняў i ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў. Гэта не адносiцца да абвiнавачання iх у

паклёпе i знявазе.
На працягу тэрмiну сваiх паўнамоцтваў дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў i члены Савета Рэспублiкi могуць

быць арыштаваны, iншым чынам пазбаўлены асабiстай свабоды толькi з папярэдняй згоды адпаведнай палаты,

за выключэннем учынення дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы

ўчынення злачынства.


Крымiнальная справа ў дачыненнi да дэпутата Палаты прадстаўнiкоў або члена Савета Рэспублiкi

разглядаецца Вярхоўным Судом.


Артыкул 103. Пасяджэннi палат з'яўляюцца адкрытымi. Палаты, калi гэтага патрабуюць iнтарэсы

дзяржавы, могуць прыняць рашэнне аб правядзеннi закрытага пасяджэння большасцю галасоў ад iх поўнага

складу. У час пасяджэнняў, у тым лiку i закрытых, Прэзiдэнт, яго прадстаўнiкi, Прэм'ер-мiнiстр i члены Урада

могуць выступаць без чаргi тых, хто запiсаўся для выступлення, столькi разоў, колькi яны гэтага запатрабуюць.


Адно пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета

Рэспублiкi i адказаў Урада.


Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, член Савета Рэспублiкi мае права звярнуцца з запытам да

Прэм'ер-мiнiстра, членаў Урада, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, што ўтвараюцца або выбiраюцца

Парламентам. Запыт павiнен быць уключаны ў парадак дня палаты. Адказ на запыт належыць даць на працягу

дваццацi сесiйных дзён у парадку, устаноўленым палатай Парламента.


Пасяджэнне палаты лiчыцца правамоцным пры ўмове, што на iм прысутнiчае не менш як дзве трэцi

дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў або членаў Савета Рэспублiкi ад поўнага складу палаты.


Галасаванне ў Палаце прадстаўнiкоў i Савеце Рэспублiкi адкрытае i ажыццяўляецца асабiста дэпутатам,

членам Савета Рэспублiкi шляхам падачы голасу "за" або "супраць". Тайнае галасаванне праводзiцца толькi

пры вырашэннi кадравых пытанняў.
Артыкул 104. Рашэннi Палаты прадстаўнiкоў прымаюцца ў форме законаў i пастаноў. Пастановы Палаты

прадстаўнiкоў прымаюцца па пытаннях распарадчага i кантрольнага характару.


Рашэннi Савета Рэспублiкi прымаюцца ў форме пастаноў.
Рашэннi палат лiчацца прынятымi пры ўмове, што за iх прагаласавала большасць ад поўнага складу палат,

калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.


Законы аб асноўных напрамках унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь, аб ваеннай дактрыне

Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца праграмнымi i лiчацца прынятымi пры ўмове, калi за iх прагаласавала не менш

як дзве трэцi ад поўнага складу палат.
Законы падлягаюць неадкладнаму апублiкаванню пасля iх падпiсання i ўступаюць у сiлу праз дзесяць дзён

пасля апублiкавання, калi ў самiм законе не ўстаноўлены iншы тэрмiн. У такiм жа парадку публiкуюцца i

ўступаюць у сiлу дэкрэты Прэзiдэнта.
Закон не мае зваротнай сiлы, за выключэннем выпадкаў, калi ён змякчае або адмяняе адказнасць

грамадзян.


Артыкул 105. Парадак дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi, iх органаў, дэпутатаў Палаты

прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi вызначаецца рэгламентамi палат, якiя падпiсваюцца старшынямi

палат.


Каталог: wp-content -> uploads -> 2008
2008 -> Торстэн Гэрбст (Германія). У сваёй прэзентацыі ён закране аспекты ўжывання лінгвістычных сродкаў у міжнародных перамовах, міжкультурнай камунікацыі, грамадскіх кампаніях І pr-тэхналогіях, а таксама адкажа на ўсе Вашы пытанні
2008 -> Людзі не пайшлі на фальшывыя выбары
2008 -> №1/цвк-я у менскую аблсаную пракуратуру
2008 -> №1/PryvSkarha Менскі гарадзкі суд
2008 -> №3/цвк-я Старшыні цвк рб
2008 -> “Адукацыйныя праграмы па правах чалавека: еўрапейскі і беларускі досвед”
2008 -> Міжнародны адукацыйны семінар «Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці»
2008 -> Паважаны Аляксандар Уладзіміравіч
2008 -> Сообщение №780/1997, Лапцевич против Беларуси


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал